Нарэшце я дачытала "Сіддхартха" Гесэ
Нават не ведаю, з чаго пачаць
Знайшла яе зноў у рэкамендацыях тыктока, як духоўную, глыбокую кнігу. Ну яна і чытаецца як казачка, этакае жыццё святога.
Напэўна, я такая бязбожная, бо адзіная думка па прачытанні паловы кнігі была: трэба пачаць пасціцца, як галоўны герой, бо раптам пачнецца вайна, а цярпенне — добра навык у крызісных сітуацыях.
Чакаць, пасціцца і думаць — метад пазнання глыбіннага Сіддхартхі. Не нараджаюцца адразу Буддамі, трэба прайсці свой шлях, праз свае грахі.
Ужо на другой палове мне стала крыху сумна, бо я зразумела, што недзе зноў згубіла чысціню любові, дабрыню, міласэрнасць і пачуццё жаласлівасці. Ставіцца да жыцця як да ракі: слухаць, назіраць, быць уважлівай, каб не патануць.
Я не скажу, што кніга прам ваў. Проста прымушае кінуць позірк унутар, пашкадаваць. Ну і ўсё.

❤10
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7❤10🤩4🔥2🍌1
Бывае ж такое.
Адбыўся той самы момант: пачала ад "як цікава" і скончыла "ну і брыдоцце".
І зараз я пішу пра кнігу та да дам The Haunted Hotel (Гатэль з прывідамі) Улкі Коллінза🎩 .
У прынцыпе любая кніга віктарыянскай эпохі мяне раздражняе сваім стаўленнем да жанчын (яны могуць толькі ахаць і охаць, а яшчэ пастаянна губляюць прытомнасць).
З першага разу нібыта заінтрыгавалі — "містычны дэтэктыў", Венецыя, гатэль, смерць, цень на шторы... А пасля сядзіш і думаеш: а можа я проста занадта шмат чакаю ад кнігі, дзе жанчыны апісваюцца так, быццам бы іх галоўная рыса – бледнасць, і адзінае, што яны добра ўмеюць, так гэта прыгожа пакутваць, плакаць і паміраць🤡
Ды і прывіды такія ж, як з мяне балерына.👻
Пад канец нават жаданне даведацца, хто ж там вінаваты, знікла. Бо адказ: мне ўжо да дупы🤟 .
Але, ведаеце што? Гэта добрая кніга для чытання перад сном. Дакладна не напужае. І заснеш як мінімум на трэцяй старонцы з канца. Прывіды ўжо будуць не на столькі цікавыя, бо ты ўжо храпіш, і табе дакладна сніцца нешта пацікавей.🌃
Адбыўся той самы момант: пачала ад "як цікава" і скончыла "ну і брыдоцце".
І зараз я пішу пра кнігу та да дам The Haunted Hotel (Гатэль з прывідамі) Улкі Коллінза
У прынцыпе любая кніга віктарыянскай эпохі мяне раздражняе сваім стаўленнем да жанчын (яны могуць толькі ахаць і охаць, а яшчэ пастаянна губляюць прытомнасць).
З першага разу нібыта заінтрыгавалі — "містычны дэтэктыў", Венецыя, гатэль, смерць, цень на шторы... А пасля сядзіш і думаеш: а можа я проста занадта шмат чакаю ад кнігі, дзе жанчыны апісваюцца так, быццам бы іх галоўная рыса – бледнасць, і адзінае, што яны добра ўмеюць, так гэта прыгожа пакутваць, плакаць і паміраць
Ды і прывіды такія ж, як з мяне балерына.
Пад канец нават жаданне даведацца, хто ж там вінаваты, знікла. Бо адказ: мне ўжо да дупы
Але, ведаеце што? Гэта добрая кніга для чытання перад сном. Дакладна не напужае. І заснеш як мінімум на трэцяй старонцы з канца. Прывіды ўжо будуць не на столькі цікавыя, бо ты ўжо храпіш, і табе дакладна сніцца нешта пацікавей.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13❤7🤔1🫡1
Сёння я ўпершыню напішу пра фільм. Бо ён мае шмат цікавых, глыбінных сэнсаў. І я думаю, што гэты фільм стане адным з маіх любімых: «Лобстэр» Йоргаса Ланцімаса.
Сюжэт круціцца вакол незвычайнай антыўтопіі. У гэтым свеце ўсе абавязаныя быць у пары, і адзіночак тут не любяць, іх лічаць сацыяльна небяспечнымі. Калі ты застаешся без партнёра, цябе адпраўляюць у спецыяльны гатэль (тыпу Ціндара), дзе ў цябе ёсць 45 дзён, каб знайсці сабе пару. Калі не паспееш — цябе ператвараюць у жывёлу. У прамым сэнсе.
На першы погляд, гэта чарговы фільм пра любоў, каханне, блізкасць, адносіны. Але насамрэч ён ставіць пытанне: а што такое сапраўднае каханне? Бо ў свеце «Лобстэра» амаль ніхто нікога не любіць. Там усе падбіраюць сабе пару не праз пачуцці, а праз нейкую знешнюю агульнасць: абое кульгаюць, абое дрэнна бачаць. Гэта фарс. Гэта сатыра на сучасныя адносіны, дзе людзі часта хапаюцца за тых, хто ім не пара, каб толькі не быць адзінокімі.
Фільм паказвае, як у грамадстве, дзе цябе прымушаюць быць з кімсьці любой цаной, каханне губляе свой сэнс. І наадварот — калі ўзнікае сапраўдная блізкасць, нават у абставінах, дзе гэта забаронена, чалавек гатовы рызыкаваць усім.
Але, на маю думку, у гэтым фільме няма сапраўднага кахання. Там няма эмпатыі і спачування. А спачуваць там сапраўды ёсць чаму.
Нехта скажа: «А як жа блізарукая жанчына і Дэвід?» Але яна не любіць яго. Яна проста бачыць у ім ратаванне. І ён не любіць яе, ён проста баіцца зноў быць адзін. Бо адзінота тут з'яўляецца не метафарай, а рэальнай пагрозай: пераўтварэнне ў жывёлу.
Гэтая блізарукасць не робіць іх бліжэйшымі. Яна не пра душу.
У гэтым фільме няма ні надзеі, ні светлай эмоцыі. І нават фінал, дзе галоўны герой мусіць зрабіць вельмі балючы выбар дзеля жанчыны, якую, магчыма, кахае, гэта не пра любоў. Гэта не каханне. Гэта дурасць і ілюзія.

❤13
Чытаю зараз успаміны пра Уладзіміра Караткевіча Адама Мальдзіса (вельмі шмат чула пра яго на філфаку).
Пакідаю тут фрагмент, які мне спадабаўся.
Пакідаю тут фрагмент, які мне спадабаўся.
— Некалькі вершаў я неабачна аддаў у аршанскі "Ленінскі прызыў". Неабачна, бо не падумаў, як іх успрымуць дамарошчаныя "знаўцы". А яны, аказалася, дыхалі яшчэ сталінскім духам. Вядома, былі там і слабаватыя вершы. Але мне папала за іншае – за безнадзейнасць, чорную меланхолію, захапленне гісторыяй. Адным словам – за безыдэйнасць. Супрацоўнік рэдакцыі Высоцкі напісаў (мусіць, яму "падказалі") супраць мяне разносны артыкул "Не ў нагу з жыццём". Гэта ён – у нагу, заўсёды ў нагу, паводле загада, як былы вайсковец, а я – не... Найбольш лаяў ён верш "Вадарод" – нібы я прадракаю там пагібель нашай краіны. А я ж толькі хацеў папярэдзіць: атам – магутная, карысная, але і небяспечная сіла. Дураксы, а дураксаў на свеце многа, могуць знішчыць зямлю. Арганізаваныя лісты ў рэдакцыю, спецыяльная канферэнцыя "абураных" чытачоў на льнозаводзе. Нават дайшло да таго, што аршанская газета пачала вучыць розуму самога Броўку: замест таго, каб прызнаць крытыку "знізу" і паўшчуваць мяне за памылкі, ён сказаў на адным сходзе, што я падаю цікавы голас... У школе працаваць стала ну проста немагчыма. І тады я рашыў падацца ў Маскву – на Вышэйшыя літаратурныя курсы. А потым – на сцэнарныя. Многа там спазнаў новага... Так што цяпер, выходзіць, я павінен нават дзякаваць таму салдафону Высоцкаму. Ворагаў ён мне прыдбаў, але – і сяброў. Пасыпаліся абураныя лісты ў Мінск, Глебка з Казекам выступілі ў маю абарону ў "Звяздзе". У Саюз мяне прынялі.
К. сказаў, што з маім талентам толькі каменне на бруку біць...
1❤8🔥4
Hey, Moon!
Чытаю зараз успаміны пра Уладзіміра Караткевіча Адама Мальдзіса (вельмі шмат чула пра яго на філфаку). Пакідаю тут фрагмент, які мне спадабаўся. — Некалькі вершаў я неабачна аддаў у аршанскі "Ленінскі прызыў". Неабачна, бо не падумаў, як іх успрымуць дамарошчаныя…
Сёння працягнула чытаць Адама Мальдзіса, яго ўспаміны пра Караткевіча. Шмат цікавых, смешных гісторый, ад якіх рагочаш уголас.
Але вось хачу падзяліцца і сумнай. Апісваецца ў кнізе і становішча беларускай мовы ў другой палове шасцідзесятых дваццатага стагоддзя. І вось ад гэтага хацелася плакаць самой.
Але вось хачу падзяліцца і сумнай. Апісваецца ў кнізе і становішча беларускай мовы ў другой палове шасцідзесятых дваццатага стагоддзя. І вось ад гэтага хацелася плакаць самой.
Таму Валодзя не мае, мауляў, рацыі, трымаючыся беларускай мовы, беднай, недалікатнай. Калі б стаў пісаць па-руску, то меў бы і славу, і ганарары. Караткевіч злаваўся, абвяргаючы апанента, чытаў вершы Багдановіча. Спрабаваў — Гаруна.
— Каму ўсё гэта трэба! – перапыняў яго
Галіеў. — Можа, вось ім? — паказваў на майго сына і яго сваяка з вёскі.
Нечакана на бок больш далёкага госця стала і мая нябожчыца маці: так, беларуская мова нейкая "некультурная".. І тут Валодзя першы раз на маіх
вачах заплакаў:
— Усе вы нават не ведаеце, якую страшную рэч кажаце.
2😢12
Хачу растрындзець на ўвесь свет гісторыю кахання Уладзіміра Караткевіча з яго жонкай Валянцінай Браніславаўнай Нікіцінай❤️ . Вось урывак пра іх першую сустрэчу і вяселле з успамінаў Адама Мальдзіса
Аднойчы раніцай, на самым пярэдадні Кастрычніцкіх свят 1967 года, Караткевіч прыбег да мяне ўзбуджаны:
— Разумееш, стары, я, здаецца, жанюся!
—І хто ж тая, што нарэшце цалкам запаланіла тваё сэрца?
— з Брэста. Валя. Валянціна Браніславаўна. Разумная жанчына. Гісторык, дакладней, археолаг, і дысертацыю абараніла.
І ён расказаў нам такую гісторыю. Уладзімір Калеснік запрасіў яго ў Брэст на чытацкую канферэнцыю па рамане "Каласы пад сярпом
тваім". Разам са студэнтамі свайго курса, як куратар, прыйшла туды і Валянціна Браніславаўна. Канферэнцыя не дужа цікавіла яе,
і яна, адседжваючы "мерапрыемства", чытала нейкі польскі дэтэктыў (дэтэктывы былі яе слабасцю). І калі ў прафесарскай Уладзімір
Калеснік пазнаёміў іх, яна спытала:
— А чаму б вам не напісаць які дэтэктыў?
— Які, да прыкладу? — Валодзя сам страшэнна любіў добрыя дэтэктывы. Як і фантастыку.
— Ну, хяця б такі, як "Дзікае паляванне караля Стаха".. — аказваецца, Валянціна Браніславаўна неяк чытала ў цягніку часопіс з гэтай аповесцю, але не звярнула ўвагу, хто яе аўтар.
— Га-га! Тры: га! — разрагатаўся Валодзя. – Дык гэта ж я напісаў "Стаха"!
Валянціне Браніславаўне стала ніякавата, яна прапанавала:
— Тады пайшлі піць каву..
Валодзя расказваў усё гэта з гумарам, здаецца, быў задаволены.
— Дык што ж тады цябе бянтэжыць? — не стрывала мая Марыя.
— Разумееце, старыя, я запрасіў яе на свята да сябе і толькі ў цягніку ўспомніу, што мы ўсе запрошаны ў Ракаў, на вяселле Рагойшавага
Славы.
— То вазьмі і яе з сабой,
— А выпадае?
— Чаму ж..
Вяселле маладога беларускага
літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы з украінкай Таццянай Кабржыцкай, таксама філолагам, усе мы дружна найменавалі "вяселлем веку". З Львова прыехалі бацькі
маладой — урач і заслужаны артыст. з Мінска — Міхась Ларчанка, Алег Лойка, Язэп Семяжон, Фёдар Янкоўскі. Захоўваліся многія старыя
абрады, у тым ліку і выкраданне нявесты, дзяльба караваю. Спяваліся беларускія, украінскія, рускія, польскія песні. Уладзімір Караткевіч жвава вытанцоўваў полечку з Валянцінай Нікіцінай і ўвогуле быў завадатарам
усялякіх "хохмаў". Аднак яго сяброўка прыйшлася не даспадобы некаторым маладзейшым "максімалістам":
— Раз дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара, — заявілі яны за сталом, прама ў вочы.
Пачаліся жаночыя слёзы.
Караткевіч вымушаны быў вярнуцца ў Мінск. А мы пачалі
сарамаціць нявыхаваных хлопцаў:
— Толку, што вы гаворыце!
Да гонару Валянціны Браніславаўны трэба сказаць, што яна, жанчына рашучая, настойлівая і, як пісаў пра яе А. Ліс, "з запасам цярплівасці"
A неўзабаве стала гаварыць па-беларуску лепей, чым тыя, хто яе папракаў. Больш таго, аказалася, што яна апантаней аддадзена беларускай культуры, чым іншыя аматары гучных слоў. Тое, што зрабіла Валянціна Браніславауна Караткевіч для падрыхтоўкі "Збору помнікаў гісторыі і
культуры Беларусі", для таго, каб ён ішоў "без
купюр", можна смела назваць навуковым подзвігам, грамадзянскай мужнасцю.
Яна бясконца ездзіла ў экспедыцыі, абараніла не адзін помнік архітэктуры, пісала сама артыкулы і
брашуры і рэдагавала чужыя. Аўтарытэт яе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіїі
фальклору АН БССР, дзе яна працавала, і ўвогуле ў навуковых колах быў высокі.
А пакуль што Валянціна Браніславаўна працягвала жыць у Брэсце, чытаць там лекцыі па гісторыі КПСС. Даволі часта прыязджала ў Мінск, узважвала розныя варыянты абмену кватэры, шукала новую работу. Нарэшце 18 лютага 1971 года, роўна ў 110 гадавіну адмены прыгоннага права, адбыўся іх шлюб.
— Сялян вызвалілі, а мяне, стойкага ворага ўсялякага прыгону, звязалі путамі Гіменея, — жартаваў Валодзя, ідучы ў загс, размешчаны ў суседнім доме. Сведкамі маладых былі гісторык мастацтва Людміла Лапцэвіч і я. Работніца загса аказалася родам з Оршы, свайго земляка ведала па творах — і таму віншавала маладажонаў вельмі сардэчна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3🥰8❤7🔥3
Што ж, сябры.Я толькі што дачытала беларускую версію «Таварыства мёртвых паэтаў» —кнігу Адама Мальдзіса «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча».
Я і плакала (мала), і смяялася (шмат).Упершыню я ўбачыла Караткевіча не толькі як аўтара, творцу класічнай беларускай літаратуры, але як жывога чалавека — з яго гумарам (неймаверным), непасрэднасцю, чалавечымі слабасцямі і дзіўнай,магутнай любоўю да жыцця і Беларусі.
Паехаў Мальдзіс у Англію. Караткевіч піша яму ліст:
"Здароў, місцер Сміт з Бобкін-стрыт!"🤣
Мальдзіс паказаў яго так, як я заўсёды хачу бачыць пісьменніка:не бронзавай статуяй,не «класікам на пыльнай палічцы»,а чалавекам,з якім можна было б сядзець за кубкам кавы (у дадзеным выпадку хутчэй якім півам),слухаць байкі і смяяцца да слёз. Адам Мальдзіс апісвае і некалькі розыгрышаў, якія даследчык учыніў над Караткевічам ( я зачытвала іх услых свайму сябру, ён смяяўся таксама)
І, напэўна, галоўнае адкрыццё для мяне: Караткевіч умеў быць вялікім не таму, што хацеў здавацца вялікім, а таму,што быў шчырым.
Я і плакала (мала), і смяялася (шмат).Упершыню я ўбачыла Караткевіча не толькі як аўтара, творцу класічнай беларускай літаратуры, але як жывога чалавека — з яго гумарам (неймаверным), непасрэднасцю, чалавечымі слабасцямі і дзіўнай,магутнай любоўю да жыцця і Беларусі.
Паехаў Мальдзіс у Англію. Караткевіч піша яму ліст:
"Здароў, місцер Сміт з Бобкін-стрыт!"
Мальдзіс паказаў яго так, як я заўсёды хачу бачыць пісьменніка:не бронзавай статуяй,не «класікам на пыльнай палічцы»,а чалавекам,з якім можна было б сядзець за кубкам кавы (у дадзеным выпадку хутчэй якім півам),слухаць байкі і смяяцца да слёз. Адам Мальдзіс апісвае і некалькі розыгрышаў, якія даследчык учыніў над Караткевічам ( я зачытвала іх услых свайму сябру, ён смяяўся таксама)
І, напэўна, галоўнае адкрыццё для мяне: Караткевіч умеў быць вялікім не таму, што хацеў здавацца вялікім, а таму,што быў шчырым.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3❤22🔥4
Будзе мой самы кароткі, напэўна, тэкст пра кнігу Адама Глобуса "Наш сусед Караткевіч"
Прачытала ўспаміны Адама Глобуса пра Караткевіча. Гэта як гартаць сямейны альбом, дзе ўсе фота з подпісам: «а вось тут я побач з геніем». Божачкі☺️ . Фактаў шмат, але паміж радкоў адчуваецца, што галоўны герой для аўтара — не Караткевіч, а сам Глобус.
Напісана жыва, сцісла, але цеплыні і любові, што была ў Мальдзіса, тут менш. Больш пахне клубам «выбраных»🎩 .
Чытаць можна, але не абавязкова. Гэта проста погляд малога на дарослага дзядзьку з чаркай.
Асабліва хіхікнула🤣 , калі Глобус ганарліва напісаў, што Караткевіч не дарыў кніг Нілу Гілевічу, а вось яму, Адаму Глобусу, дарыў.
Карацей кажучы, пачытаць варта, але калі не атрымаецца, то і хер з ім.
Прачытала ўспаміны Адама Глобуса пра Караткевіча. Гэта як гартаць сямейны альбом, дзе ўсе фота з подпісам: «а вось тут я побач з геніем». Божачкі
Напісана жыва, сцісла, але цеплыні і любові, што была ў Мальдзіса, тут менш. Больш пахне клубам «выбраных»
Чытаць можна, але не абавязкова. Гэта проста погляд малога на дарослага дзядзьку з чаркай.
Асабліва хіхікнула
Карацей кажучы, пачытаць варта, але калі не атрымаецца, то і хер з ім.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3🔥12🫡5❤🔥3🤷1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Забылася пра яшчэ адзін факт🤣
Так што перазаліў відэа "5 фактаў пра Уладзіміра Караткевіча", які ўжо "спеў" ў мяне два тыдні.
Так што перазаліў відэа "5 фактаў пра Уладзіміра Караткевіча", які ўжо "спеў" ў мяне два тыдні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
51❤23👍4🔥3
За апошні час мой маленькі канал пра літаратуру вырас!
Дзякуй, сябры, за цікавасць!❤️
"Hey, moon!" я стварыла яшчэ ў 2022 годзе на піку свайго самага жудаснага перыяда ў жыцці. З тых часоў ні назва, ні вокладка не мяняліся. Толькі жыццё змянілася.
Я не зусім выпадковы чалавек, які вырашыў пісаць пра літаратуру. У 2020 годзе скончыла філфак БДУ па спецыяльнасці славянская філалогія (украінская і беларуская), які даў тэорыю, што дазваляе мне больш глыбока глядзець на канструкцыю тэкста, чым калісьці.
Чытаць у дзяцінстве я не любіла, хоць маці навучыла ўжо ў тры гады. Толькі ў пятым класе аднакласніца прывяла ў бібліятэку да палічак з дзявочымі раманчыкамі на 180 старонак, пакуль я ўсе не перачытала і не зразумела гэтых прыёмчыкаў пісання. Побач стаяла паліца з замежнай літаратурай, на якую я ахвотна накінулася ў чаканні новых уражанняў і ведаў.
Так, ведаць мне хацелася ўсё. Не скажу, што цяпер гэтае хаценне ў мяне такое ж вялікае (чым болей ведаеш, тым болей разумееш, што нічога не ведаеш).
А цяпер я тут. Мяне завуць Ліля. Мне амаль 29.
Дзякуй, сябры, за цікавасць!

51❤29👍5❤🔥4🔥1🙏1🤝1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось я дабралася да Алеся Адамовіча. Складаная і моцная постаць у беларускай гісторыі. Даволі цікава было збіраць пра яго інфармацыю.
Менавіта ён першы пачаў выкарыстоўваць творчы метад, за які Святлана Алексіевіч атрымала Нобель (у прынцыпе яна і называла яго сваім настаўнікам)
Менавіта ён першы пачаў выкарыстоўваць творчы метад, за які Святлана Алексіевіч атрымала Нобель (у прынцыпе яна і называла яго сваім настаўнікам)
100🔥20❤5👍1
Прачытала я паўгады таму "Любіць ноч права пацукоў" Юрыя Станкевіча.
Кніга зусім невялічкая,і яе рэальна можна прачытаць за адзін вечар. Але той вечар застанецца з вамі надоўга, уж паверце.
Станкевіч піша груба, часам брудна, але шчыра.У мяне такое пастаянна непрыемнае, трывожнае пачуцце ўзнікала.
Я да 22 гадоў баялася дзвярнога вочка. Помню гэты страх і трывогу, калі ідзеш у бацькоўскай хаце ноччу ў прыбіральню, трэба было праходзіць праз уваходныя дзверы. Жах. Мае бацькі яшчэ жывуць каля могілак, а побач яшчэ і морг стаяў, ён быў бачны з майго акенца. Адчуванні былі падобныя.
Кніга такая экспрэсіўная,нагнятаючая.Ты ўвесь час у чаканні чагосьці кепскага. І гэтае кепскае пастаянна здараецца.
Сюжэт,на першы погляд,просты: у маленькім беларускім гарадку з’яўляюцца чужынцы, якія селяцца ў суседняй хаце побач з жанчынай і яе сынам-інвалідам. Яны размаўляюць на сваёй мове і паводзяць сябе як акупанты, і паступова так ты ўжо становішся госцем у сваёй хаце. Брудная гісторыя, але вартая абавязкова да прачытання.

1❤16👍4
Пішу і разумею, што нічога ўнутры няма пасля прачытання "Апошняе пакаленне" Макара. Пуста.
Я не люблю чытаць пра 2020, аналізаваць і калупацца ў гэтай няўдалай (?) спробе.
Але такія флэшбэкі накацілі, я іх старанна намагалася абязболіць. Але цяпер, праз столькі часу, я зноў расчасала гэтую рану і хачу забыць назад.
Пра такое беларускае жыццё, не ведаю, як патлумачыць. Пра Менск, працу, сяброў, шэрасць, пра нашыя тусовачкі, змаганне, страх, затрыманне сяброў і чаканне іх на волі.
А кніга харошая. Думала, будзе горш. Проста харошая кніга, зацягвае. Напісана кампактна і проста. Добра, што ў нас з’яўляюцца маладыя беларускія таленты.

❤12👏7👍3🤗1
Толькі дабралася да навінаў.
Сёння аб’явілі Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, якім стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахаркаі.
Цікава, што Бела Тарр зняў фільм па яго творы "Сатанінскае танга" (якое ідзе 7 гадзін, божачкі). Таксама яны разам працавалі над сцэнаром "Турынскі конь".
Карацей. Я вельмі задаволеная!

❤11🔥3👀2🎉1
📚 Беларуская палічка ў Варшаве — чытай бясплатна і па-беларуску!
Для тых, хто хоча чытаць папяровыя кнігі па-беларуску бясплатна (і жыве ў Варшаве) - у мяне выдатная навіна!
Мая сяброўка Саша стварыла беларускую палічку ў Варшаўскай бібліятэцы, дзе можна ўзяць кнігу (як навінку, так і класіку), пачытаць і вярнуць. 📖
Для мяне гэта асабліва каштоўна, бо не заўсёды ёсць грошы на новыя кнігі, а перавозіць іх з сабой цяжка. У рэаліях эміграцыі такая магчымасць — сапраўднае выратаванне. ❤️
👼🏻 Ёсць і дзіцячая палічка на першым паверсе (польская сістэма)
🗺 Дзе шукаць:
📍 Marszałkowska 55/73
✍️ Як узяць кнігу:
Проста прыйдзі ў бібліятэку, падыдзі да століка бібліятэкара і папрасі запісаць цябе. Вазьмі з сабой дакуменцік — табе зробяць пластыкавую картку чытача.
Пасля гэтага смела накіроўвайся ўправа — палічка добра заўважная.
💌 Хочаш падтрымаць праект?
Можаш дапамагчы данатам — на іх будуць набывацца новыя беларускія кнігі.

Buy Me a Coffee
Zhyveteka
Жыветэка - некамерцыйны праект вакол беларускіх кніг і культуры. Беларускія кнігі (200+ кніг) у Варшаве вы можаце ўзяць у бібліятэках: бібліятэка МДМ, Маршалкоўская 55/73 і бібліятэка Паліглотка, Ново
1🔥16❤10
Вітаю, спадарства!🎩
Сорры за такі доўгі адпачынак. Цяпер паважаная паненка пры працы.💰
Цэлы месяц я пачытвала як магла кнігу Альгерда Бахарэвіча "Апошняя кніга пана А."😎 Але, каюся, я не змагла яе дачытаць. І справа нават не ў тым, што кніга абышто. Наадварот. Я проста ў захапленні!💃
Кніга для такіх як я, якія любяць усунуць свой нос куды не трэба.🤔
Тут як бы ёсць асноўны сюжэт, але кожная глава —гэта асобная навэла (апавяданне з нечаканай развязкай). Сам герой называе гэтыя навэлы казкамі для дарослых. Так вось калі вам падабаюцца страшненькія казачкі — гэта яно, тое, што трэба.🐱
Думаю, Бахарэвіч стане класікам беларускай літаратуры. І яго абавязкова будуць праходзіць у школе. Бо гэта шыкоўная літаратура.🤌 Добра прадуманая і вычытаная. А вось наконт самаго аўтара чула розныя меркаванні. Хе-хе🤔
Сорры за такі доўгі адпачынак. Цяпер паважаная паненка пры працы.
Цэлы месяц я пачытвала як магла кнігу Альгерда Бахарэвіча "Апошняя кніга пана А."
Кніга для такіх як я, якія любяць усунуць свой нос куды не трэба.
Тут як бы ёсць асноўны сюжэт, але кожная глава —гэта асобная навэла (апавяданне з нечаканай развязкай). Сам герой называе гэтыя навэлы казкамі для дарослых. Так вось калі вам падабаюцца страшненькія казачкі — гэта яно, тое, што трэба.
Думаю, Бахарэвіч стане класікам беларускай літаратуры. І яго абавязкова будуць праходзіць у школе. Бо гэта шыкоўная літаратура.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤19🦄13👍8
YearCompass.pdf
976 KB
Гэта спрацавала! Ды і Варшава ўжо ззяе
Да новага года — меней за месяц
Правілы простыя: раздрукаваць або запаўняць прама ў pdf фармаце.
На дадзены момант я шчаслівая: у мяне цудоўныя адносіны, праца, якая падабаецца, і ў цэлым я жыву згодна сваім каштоўнасцям.
У наступным годзе мне хацелася б заняцца здароўем, вывучыць нарэшце англійскую мову, пабываць у некалькіх краінах (спіс ужо складзены), прачытаць шмат кніг
Вось так, даражэнькія. Можаце дзяліцца сваімі планамі і жаданнямі ў каментарах. Можа Санта-Клаус
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21💘4🔥3🎄2
Толькі што дачытала "Гарэзлівы пацалунак" Евы Вайтоўскай.
Адзінае кепскае – трэба чытаць другую кнігу, каб даведацца канцоўку гісторыі (я спадзяюся).🧐
Я верабей падстрэлены, у пятым класе начыталася гэтых любоўных раманаў пра школьнае каханне і разгадала ўсе хадовачкі🥰 . Але гэтая кніга здзівіла. Канешне, гэта казачка на добры сон. Тым болей мне ўжо без году 30. Але нават мне было чытаць неверагодна цікава. 😩
Канешне гэта не тое, пад што можна піць піно нуар🥂 , але проста добрая гісторыя ў беларускіх рэаліях з беларускімі імёнамі і прозвішчамі. Пасля працы пачытаць пра школу і першае каханне самае то👍
Адзінае кепскае – трэба чытаць другую кнігу, каб даведацца канцоўку гісторыі (я спадзяюся).
Я верабей падстрэлены, у пятым класе начыталася гэтых любоўных раманаў пра школьнае каханне і разгадала ўсе хадовачкі
Канешне гэта не тое, пад што можна піць піно нуар
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18🦄1
Прывітанне, сябры!
Так сталася, што мяне не было цэлы месяц. Я даволі раптоўна патрапіла ў шпіталь яшчэ напачатку месяца. Там я спрабавала чытаць, але мне было цяжка запамінаць інфармацыю, таму асіліла ўсяго пару старонак «Гарэзлівага пацалунка 2».
Зараз я паступова ўзнаўляюся. Але наперадзе яшчэ працэдура, якая павінна дапамагчы лекарам зразумець, што гэта за пляма ў мяне ў галаве (якую яны пабачылі на МРТ, а я, дарэчы, таксама яе бачыла).
Сёння раніцай падчас снядання з маім кавалерам мы размаўлялі пра гульню Cyberpunk — даволі знакамітую, нават для тых, хто з гульнямі не надта. У прынцыпе, яна добра раскрывае сам сэнс кіберпанка як жанру.
Я, шчыра кажучы, не вельмі цікаўлюся кіберпанкам у літаратуры. Па-першае, чытаць хочацца шмат чаго, а часу заўсёды не стае. Па-другое, гэта ўсё ж разнавіднасць антыўтопіі, якую я цярпець не магу.
Ды і, гледзячы на тое, як Ілан Маск робіць сваіх робатаў, здаецца, эпоха кіберпанка не такая ўжо і далёкая.
Так вось.
Як гульня Cyberpunk звязана з кіберпанкаўскім творам Філіпа К. Дзіка «Убік»?
Калі я пра гэта даведалася (гэта было даўно), я крыху афігела.
У Cyberpunk у самым пачатку гульні можна знайсці запіску (як на скрыншоце), якая перакладаецца прыкладна так:
«Скокай у сральнік з галавой. Я жывы, а вы ўсе мёртвыя».
І вось гэтыя словы могуць цалкам змяніць успрыманне гульні.
Калі чытаць «Убік» і гуляць у Cyberpunk (ці хаця б ведаць сюжэт), становіцца зразумела: гэтым адным сказам аўтары гульні ставяць пад сумнеў сам факт рэальнасці свету Кіберпанка. Усяго адной фразай.
І зразумеюць гэта толькі тыя, хто ведае кантэкст.
Насамрэч гэта азначае простую і вельмі непрыемную рэч: мы не можам быць упэўненымі ні ў чым.
Немагчыма дакладна зразумець, што такое рэальнасць, — пісала жонка Філіпа К. Дзіка (Лэслі Басбі)
І, мабыць, гэта самая страшная думка з усіх.
Ці цікава вам было б больш даведацца пра кіберпанк?)

1❤🔥21❤5🔥4⚡3👎2