Заўважыла, што зараз даволі папулярная тэма з анатаваннем. Даволі часта трапляецца ў тыкток. Цікавая тэндэнцыя. Ды яшчэ пабачыла такое ў сяброўкі 💃 .
У мяне ніколі не падымалася рука нешта падкрэсліваць/ выдзяляць маркерам ці ручкай. Максімум алоўкам✍️ .
Але я проста НЕ РАЗУМЕЮ, ШТО можна анатаваць праз слова ці кожнае слова на старонцы🤢 .
Карацей, паслухаю вашае меркаванне з задавальненнем🎩
У мяне ніколі не падымалася рука нешта падкрэсліваць/ выдзяляць маркерам ці ручкай. Максімум алоўкам
Але я проста НЕ РАЗУМЕЮ, ШТО можна анатаваць праз слова ці кожнае слова на старонцы
Карацей, паслухаю вашае меркаванне з задавальненнем
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1🤔7👍4😁1
Можа быць вы не ведалі, але першай рукапіснай кнігай лічыцца «Эпас пра Гільгамеша»
Эпас пра Гільгамеша" або паэма «Аб ўсё пабачыўшым — гэта адзін з найстаражытнейшых літаратурных твораў у свеце, створаны ў Месапатаміі (сучасны Ірак) прыкладна ў XXI-XVIII стагоддзях да н.э.🍒 Ён напісаны клінапісам на акадзкай мове на гліняных таблічках.
А цяпер яго можна набыць у Кніжнай шафе, у кнігарні Логвінаў. Карацей у Беларусі, але пакуль не ў Польшчы, на колькі я зразумела😢
Эпас пра Гільгамеша" або паэма «Аб ўсё пабачыўшым — гэта адзін з найстаражытнейшых літаратурных твораў у свеце, створаны ў Месапатаміі (сучасны Ірак) прыкладна ў XXI-XVIII стагоддзях да н.э.
А цяпер яго можна набыць у Кніжнай шафе, у кнігарні Логвінаў. Карацей у Беларусі, але пакуль не ў Польшчы, на колькі я зразумела
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍17🔥9❤5
Вось і дачытала я "Gone girl" Гіліан Флін на хваробных выхадных (падазраю кавід, а так чорт ведае што гэта было).
Я тут ужо пісала пра кнігу "Вострыя прадметы" гэтай жа аўтаркі.
У цэлым яна напісала не вельмі шмат кніг, але гэта ўжо другая, якую экранізуюць. Кніга стала бэстсэлерам.
Не ведаю, ці глядзелі вы фільм з Бэнам Афлекам і Разамундай Пайк. Я глядзела, і зусім нічога не помніла.
Кароценька: галоўныя героі – шлюбная пара Нік і Эмі Дан. Яны пераязджаюць з Нью-Ёрка ў маленькі горад у Місуры, калі Нік губляе працу. У дзень пятай гадавіны шлюбу Эмі раптам знікае, і ўсе доказы паказваюць на тое, што Нік можа быць вінаваты ў яе знікненні. Гісторыя распавядаецца ад імя абодвух герояў – дзённіка Эмі і апавядання Ніка. Чым далей заходзіць расследаванне, тым больш адкрываюцца жахлівыя падрабязнасці пра іх шлюб, а таксама пра тое, што насамрэч здарылася з Эмі.
Шмат чаго не скажаш пра кнігу. Не хачу спойлерыць. Але я зразумела для сябе такое: як жа бесіць, калі ты ўжо склаў станоўчае ўражанне пра персанажа, а потым аўтар ці аўтарка яго знішчае. І ты да апошняга хочаш апраўдаць, але здаешся. Ну ёмаё!
Псіхалагічныя трылеры ніколі не былі маёй любоўю, але ў цэлым спадабалася.
Што спадабалася:
– Няпростая структура аповеду: гісторыя вядзецца з розных пунктаў гледжання, што змяняе ўяўленне чытача пра падзеі.
– Тэмы маніпуляцыі, медыяпрапаганды, псіхалагічнага гвалту і ролі грамадскай думкі.
– Нечаканыя павароты і напружаная атмасфера.
Карацей, хутчэй раю, чым не. Для мяне на адзін раз. Цікава. Ёсць над чым паразважаць.

1👍9❤5
Мне вельмі спадабалася ехаць у цягніку без тэлефона. 5 гадзін. Спала і чытала. Кніга такая цікавая, пра самоту. У тым ліку Хопера і Уорхала. Я потым яшчэ ішла дадому (ці можна гэта назваць домам?) і думала-думала-думала пра ўсё гэта. І вось я зразумела, што чужая самота выклікае раздражненне. Можа гэта таму, што я не адна. І ўжо даўно не адчувала сябе такой. А калісьці ад гэтай самай самоты (брыдкай, ліпкай, пошлай, гадкай) я рабіла вельмі дрэнныя ўчынкі. А зараз вось узрост, гады псіхатэрапіі і таблеткі падсупакоілі мяне. І часам я думаю, што добра пабыць адной-адзінюткай.
1❤🔥14❤7👍2👎2💯2
Yellowface — раман Р. Ф. Куанг (пераклад Насты Карнацкай на беларускую мову), які даследуе тэмы культурнага прысваення, расавай ідэнтычнасці і этычнасці ў літаратурным свеце.
Цікава было чытаць сатыру на выдавецкую справу ў Амерыцы. І дзякуй богу толькі адзін раз. Было не нудна. Але мне не зразумець тых праблемаў. У нас іншыя тут ва Усходняй Еўропе.
Сёння я думала пра тое, як добра, што на гэтым свеце я толькі часова. І хутка я проста адпраўлюся ў іншы свет, дзе няма паняццяў расізм, левыя, апрапрыяцыя, булінг, грумінг г.д.
А больш мне і няма чаго сказаць.

3❤18👍3
Сёння на занятку ва ўніверсітэце пра Польшчу мы слухалі гімны розных часоў Польшчы. І быў там такі гімн, у канцы тэкста якога былі словы Kyrie eleison. Дзіўна, я адразу адчула ў гэтых словых нешта біблейскае. Яно азначала "Госпадзі, змілуйся"
Так вось. Ёсць такі шведскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2011 года Тумас Транстромер. І ў яго ёсць АФІГЕННЫ верш, які называецца KYRIE. Я яшчэ ў годзе 2018 рэпосціла яго на старонку (цяпер ужо памерлага) вк. І сёння я яго зноў прачытала і зразумела, што гэта проста верш майго жыцця.
І так. Прошэ.
KYRIE

Часам маё жыццё адкрывала вочы ў змроку.
Было адчуванне, быццам натоўпы пляліся
па вуліцах — сляпыя, у трывожным чаканні,
трымаючы шлях да цуду,
а я стаяў нябачным.
Як дзіця, што засынае ў страху,
прыслухоўваючыся да цяжкага біцця сэрца,
доўга, доўга, пакуль раніца
не ўставіць промні ў замок
і не расчыніць дзверы цемры.3❤🔥11❤4🔥4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9❤7
Скончыла “Я прыйду за табой у аўгусце” Камілы Цень (сучасная беларуская літаратура) — і ўсё яшчэ пад уражаннем👍
Напішу адразу пра разынку, так сказаць, твора - трасянка. Так-так. Не скажу, што мне гэта спадабалася. Нават наадварот, раздражняла. Але ўжо на старонцы 20 я проста змірылася (не😱 ). Але гэта тыпу так трэба, перадае характар галоўнай гераіні, дадае каларыту.
Чытаецца хутка, з усмешкай (часам хахатала ў голас), а некаторыя цытаты хочацца раздрукаваць і павесіць на дзверы маршруткі🚘
Гісторыя расказваецца жанчынай-кантралёркай перадпенсійнага ўзросту (прынамсі ў мяне такія ўражанні), у якой куча жыццёвых гісторый, муж Толік і напэўна маленькі начос на галаве. Словам, гэты тыпаж мне вельімі знаёмы яшчэ з часоў працы ў школцы. Гэта былі мае любімыя каляжанкі, якія былі заўсёды за мяне.
На кантралёрскай змене Юр’еўна з напарнікам (аматарам чарніла🥂 ) знайшлі ў грамадскім транспарце труп мужчыны. Але нешта падалося дзіўным у самім выглядзе мужчыны. Юр'еўна вырашае, што гэта не той тыпаж мужчын, якія п’юць каньяк да непрытомнасці і паміраюць ад алкагольнага атручэння. Нешта тут не так. І кантралёрка ідзе па следу✏️ (так пішуць у анатацыях да дэтэктываў).
З самага пачатку я даволі скептычна паставілася да гэтага твора. Але дарма. Рэкамендую.👍
Нет, жыць у Беларусі можна. Па крайней мерэ, на талончык у каждага хваціт.
Напішу адразу пра разынку, так сказаць, твора - трасянка. Так-так. Не скажу, што мне гэта спадабалася. Нават наадварот, раздражняла. Але ўжо на старонцы 20 я проста змірылася (не
Чытаецца хутка, з усмешкай (часам хахатала ў голас), а некаторыя цытаты хочацца раздрукаваць і павесіць на дзверы маршруткі
Гісторыя расказваецца жанчынай-кантралёркай перадпенсійнага ўзросту (прынамсі ў мяне такія ўражанні), у якой куча жыццёвых гісторый, муж Толік і напэўна маленькі начос на галаве. Словам, гэты тыпаж мне вельімі знаёмы яшчэ з часоў працы ў школцы. Гэта былі мае любімыя каляжанкі, якія былі заўсёды за мяне.
А то ў мірэ, я чытала, кажды год большэ людзей ад ажырэнія ўмірает, чэм ад убійства. Эта ж нада так жраць не ў сібя, ізвініце за выражэніе.
На кантралёрскай змене Юр’еўна з напарнікам (аматарам чарніла
З самага пачатку я даволі скептычна паставілася да гэтага твора. Але дарма. Рэкамендую.
Не люблю я людзей, каторых ні к какому ціпу апрэдзелённаму не прыпішаш. Выпадают ані із усех ціпаў, высыпаюцца, как бульба з мяшка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13❤5❤🔥4✍1
Ёсць людзі ў часе, па якіх я заўжды буду сумаваць.
У перапынку паміж падрыхтоўкай да экзамена па польскай мове на В2 і падрыхтоўкай для паступлення, дачытала «На заснежаны востраў» — кнігу Анкі Упалы (Алена Казлова).
Вялікі дзякуй за рэдактарства Пфляўмбаўму — беларускаму жаночаму выдавецтву. 💙
Скажу шчыра: гэта вельмі мая кніга (хоць напачатку падалася вельмі нуднай, бо дынамікі няма).
Як і аўтарка, я вывучаю чужую мову ў чужой краіне. Праўда, у маім выпадку — у Польшчы, дзе, наадварот, вакол толькі беларусы. Алена ж — у Швецыі, сярод вельмі розных людзей. Але адчуванне — падобнае. Гэта пра няўлоўнае, тонкае: чужыннасць, роднасць, хваляванне ў новай мове — і пра цёплыя сустрэчы, што здараюцца выпадкова.
Жыццё ў інтэрнаце, заняткі, знаёмствы, першыя размовы з акцэнтам, спалучэнне захаплення і стомы ад перагрузаў — усё гэта ў кнізе. Няма драматычнага павароту, няма чагосьці шакуючага. Але ёсць штосьці сапраўднае.
Гэта гісторыя пра тых, з кім табе дадзена перасекчыся ненадоўга.
І пра тое, як жыць з тым, што магчыма вы ніколі не сустрэнецеся з тымі, каго палюбілі.
Пра імёны, якія стануць часткай цябе.
Марыям, Астрыд, Явар, Марта, Мацільда, Ніна, Фартун, Тунтэматон.
Алена піша пра іх з уважлівасцю і цеплынёй. Як пра тых, каго не хочаш згубіць у памяці.
А яшчэ, ведаеце што? Прайшло некалькі гадзін — а я ўсё думаю пра Тунтэматон. Думаю пра Явара, пра Ніну. Хачу верыць, што з імі ўсё добра.
Што яны знайшлі сябе.
Бо кожны з нас (ладна, не кожны), хто калісьці адарваўся ад дому, марыць пра адно:
не расшчапіцца ў замежжы. Змагчы застацца сабой.

❤12🔥5❤🔥2
Ды ў цябе няма духу, каб па-сапраўднаму баяцца ці кахаць
Салют, сябры!
Сёння я напішу пра адну імбу, якая разадрала мне сэрца.
"Груз 200" Балабанава глядзелі? Так вось сюжэт злізаны з Фолкнера "Свяцілішча", напісаны 1931 годзе дзеля грошай, пра што Фолкнер потым шкадаваў. Але гэты раман прынёс яму славу. Дарэчы, заснаваны на рэальнай гісторыі, пачутай у адным начным бары.
Маральна гнілая гісторыя пра гвалт, юрыдычную сістэму ў сухі закон і абыякавасць людзей, гадасць чалавечую ў кепскім сэнсе.
Усё, што магло пайсці кепска – ідзе яшчэ горш. Я не была гатовая да такога маральнага апёку. Бо, па-шчырасці, я пастаянна лавіла сябе на думцы: "Божачкі, ну і дурка". Не было ніводнага героя, які выклікаў у мяне хаця б харошае пачуццё. Гвалт, цынізм, поўнае маральнае дно. І ўсё гэта пададзена такой густой прыгожай мовай, што ты не можаш кінуць чытаць.
3❤9❤🔥3
Прывітанне, сум!
Так называецца раман Франсуазы Саган, напісаны ёй у 18 гадоў.
Пад Саган заўсёды хочацца выйсці на цёплае летняе сонца з келіхам лікёру ці віна. Памятаю, у 2018 годзе вясной я так і чытала яе, седзячы на кіеўскім балконе з карамельным лікёрам, а на фоне – пух таполі.
Галоўная гераіня – Сесіль – сямнаццацігадовая дзяўчынка,якая жыве з багатым бацькам, аматарам жанчын і жыцця без абавязкаў. У іх уласны маленькі свет: мора, віно, залаты загар і ніякай маралі.
І тут з’яўляецца ЯНА (жанчына з інтэлектам, О БОЖА, стрыманасцю, халоднасцю, якая патрабуе сур’ёзнасці і адмаўлення ад іх бяспечнага, безадказнага жыцця). Сесіль прымае рашэнне вярнуць былое жыццё любой цаной. І прыдумвае план.
Можна як заўгодна ставіцца да ўчынка Сесіль,але часам дарослыя такі крындж выдавалі.
Ну харошая кніга.

3❤12
Hey, Moon!
Як я чытаю кнігі 📖 І гэта не рэклама BigMilk😅
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вырашыла зрабіць рэмэйк праз 2 гады па відэа, як я чытаю)
І гэта рэклама персікаў, якія я абажаю🍑
І гэта рэклама персікаў, якія я абажаю🍑
❤8🥰3
Харошых дзяўчынак не забіваюць
Але толькі не ў гэтай кнізе!
У буктоку (божачкі, так называюць тыкток з кніжнымі рэкамендацыямі) я заўважыла гэтую мілату: падлеткавы англійскі дэтэктыў. Адразу скажу, што ён такі мілы, што ў канцы я здалася і рыдала ў тры ручаі.
Піпа, галоўная гераіня, бярэцца за школьны праект і вырашае расследаваць даўнюю справу: яна не верыць, што забойца самай папулярнай дзяўчынкі школы цірэ яе хлопец індзеец (прыкольна) Саліл Сінгх, які скончыў пасля жыццё самагубствам. І вось праз пяць гадоў Піппа і брат абвінавачанага Раві Сінгх бяруцца за справу.
Божачкі.Не ўмею я цікава расказываць сюжэт. Проста паверце на слова – я не магла заснуць, пакуль не дачытала кнігу. І вось амаль тры ночы. Я пішу гэта з яшчэ не высахшымі слязамі на шчоках.
Я адразу падумала, што гэта ідэальная кніга для экранізацыі. Пачала гугліць. І о як. Знялі аж серыял!
Кніга падлеткавая, таму часам метафары смешныя накшталт "маё цела вырашыла раптоўна быць непрыстойна шчырым"🤣
Прабачце. Не ўсё тут пра высокае!

❤11
Нарэшце я дачытала "Сіддхартха" Гесэ
Нават не ведаю, з чаго пачаць
Знайшла яе зноў у рэкамендацыях тыктока, як духоўную, глыбокую кнігу. Ну яна і чытаецца як казачка, этакае жыццё святога.
Напэўна, я такая бязбожная, бо адзіная думка па прачытанні паловы кнігі была: трэба пачаць пасціцца, як галоўны герой, бо раптам пачнецца вайна, а цярпенне — добра навык у крызісных сітуацыях.
Чакаць, пасціцца і думаць — метад пазнання глыбіннага Сіддхартхі. Не нараджаюцца адразу Буддамі, трэба прайсці свой шлях, праз свае грахі.
Ужо на другой палове мне стала крыху сумна, бо я зразумела, што недзе зноў згубіла чысціню любові, дабрыню, міласэрнасць і пачуццё жаласлівасці. Ставіцца да жыцця як да ракі: слухаць, назіраць, быць уважлівай, каб не патануць.
Я не скажу, што кніга прам ваў. Проста прымушае кінуць позірк унутар, пашкадаваць. Ну і ўсё.

❤10
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7❤10🤩4🔥2🍌1
Бывае ж такое.
Адбыўся той самы момант: пачала ад "як цікава" і скончыла "ну і брыдоцце".
І зараз я пішу пра кнігу та да дам The Haunted Hotel (Гатэль з прывідамі) Улкі Коллінза🎩 .
У прынцыпе любая кніга віктарыянскай эпохі мяне раздражняе сваім стаўленнем да жанчын (яны могуць толькі ахаць і охаць, а яшчэ пастаянна губляюць прытомнасць).
З першага разу нібыта заінтрыгавалі — "містычны дэтэктыў", Венецыя, гатэль, смерць, цень на шторы... А пасля сядзіш і думаеш: а можа я проста занадта шмат чакаю ад кнігі, дзе жанчыны апісваюцца так, быццам бы іх галоўная рыса – бледнасць, і адзінае, што яны добра ўмеюць, так гэта прыгожа пакутваць, плакаць і паміраць🤡
Ды і прывіды такія ж, як з мяне балерына.👻
Пад канец нават жаданне даведацца, хто ж там вінаваты, знікла. Бо адказ: мне ўжо да дупы🤟 .
Але, ведаеце што? Гэта добрая кніга для чытання перад сном. Дакладна не напужае. І заснеш як мінімум на трэцяй старонцы з канца. Прывіды ўжо будуць не на столькі цікавыя, бо ты ўжо храпіш, і табе дакладна сніцца нешта пацікавей.🌃
Адбыўся той самы момант: пачала ад "як цікава" і скончыла "ну і брыдоцце".
І зараз я пішу пра кнігу та да дам The Haunted Hotel (Гатэль з прывідамі) Улкі Коллінза
У прынцыпе любая кніга віктарыянскай эпохі мяне раздражняе сваім стаўленнем да жанчын (яны могуць толькі ахаць і охаць, а яшчэ пастаянна губляюць прытомнасць).
З першага разу нібыта заінтрыгавалі — "містычны дэтэктыў", Венецыя, гатэль, смерць, цень на шторы... А пасля сядзіш і думаеш: а можа я проста занадта шмат чакаю ад кнігі, дзе жанчыны апісваюцца так, быццам бы іх галоўная рыса – бледнасць, і адзінае, што яны добра ўмеюць, так гэта прыгожа пакутваць, плакаць і паміраць
Ды і прывіды такія ж, як з мяне балерына.
Пад канец нават жаданне даведацца, хто ж там вінаваты, знікла. Бо адказ: мне ўжо да дупы
Але, ведаеце што? Гэта добрая кніга для чытання перад сном. Дакладна не напужае. І заснеш як мінімум на трэцяй старонцы з канца. Прывіды ўжо будуць не на столькі цікавыя, бо ты ўжо храпіш, і табе дакладна сніцца нешта пацікавей.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13❤7🤔1🫡1
Сёння я ўпершыню напішу пра фільм. Бо ён мае шмат цікавых, глыбінных сэнсаў. І я думаю, што гэты фільм стане адным з маіх любімых: «Лобстэр» Йоргаса Ланцімаса.
Сюжэт круціцца вакол незвычайнай антыўтопіі. У гэтым свеце ўсе абавязаныя быць у пары, і адзіночак тут не любяць, іх лічаць сацыяльна небяспечнымі. Калі ты застаешся без партнёра, цябе адпраўляюць у спецыяльны гатэль (тыпу Ціндара), дзе ў цябе ёсць 45 дзён, каб знайсці сабе пару. Калі не паспееш — цябе ператвараюць у жывёлу. У прамым сэнсе.
На першы погляд, гэта чарговы фільм пра любоў, каханне, блізкасць, адносіны. Але насамрэч ён ставіць пытанне: а што такое сапраўднае каханне? Бо ў свеце «Лобстэра» амаль ніхто нікога не любіць. Там усе падбіраюць сабе пару не праз пачуцці, а праз нейкую знешнюю агульнасць: абое кульгаюць, абое дрэнна бачаць. Гэта фарс. Гэта сатыра на сучасныя адносіны, дзе людзі часта хапаюцца за тых, хто ім не пара, каб толькі не быць адзінокімі.
Фільм паказвае, як у грамадстве, дзе цябе прымушаюць быць з кімсьці любой цаной, каханне губляе свой сэнс. І наадварот — калі ўзнікае сапраўдная блізкасць, нават у абставінах, дзе гэта забаронена, чалавек гатовы рызыкаваць усім.
Але, на маю думку, у гэтым фільме няма сапраўднага кахання. Там няма эмпатыі і спачування. А спачуваць там сапраўды ёсць чаму.
Нехта скажа: «А як жа блізарукая жанчына і Дэвід?» Але яна не любіць яго. Яна проста бачыць у ім ратаванне. І ён не любіць яе, ён проста баіцца зноў быць адзін. Бо адзінота тут з'яўляецца не метафарай, а рэальнай пагрозай: пераўтварэнне ў жывёлу.
Гэтая блізарукасць не робіць іх бліжэйшымі. Яна не пра душу.
У гэтым фільме няма ні надзеі, ні светлай эмоцыі. І нават фінал, дзе галоўны герой мусіць зрабіць вельмі балючы выбар дзеля жанчыны, якую, магчыма, кахае, гэта не пра любоў. Гэта не каханне. Гэта дурасць і ілюзія.

❤13
Чытаю зараз успаміны пра Уладзіміра Караткевіча Адама Мальдзіса (вельмі шмат чула пра яго на філфаку).
Пакідаю тут фрагмент, які мне спадабаўся.

— Некалькі вершаў я неабачна аддаў у аршанскі "Ленінскі прызыў". Неабачна, бо не падумаў, як іх успрымуць дамарошчаныя "знаўцы". А яны, аказалася, дыхалі яшчэ сталінскім духам. Вядома, былі там і слабаватыя вершы. Але мне папала за іншае – за безнадзейнасць, чорную меланхолію, захапленне гісторыяй. Адным словам – за безыдэйнасць. Супрацоўнік рэдакцыі Высоцкі напісаў (мусіць, яму "падказалі") супраць мяне разносны артыкул "Не ў нагу з жыццём". Гэта ён – у нагу, заўсёды ў нагу, паводле загада, як былы вайсковец, а я – не... Найбольш лаяў ён верш "Вадарод" – нібы я прадракаю там пагібель нашай краіны. А я ж толькі хацеў папярэдзіць: атам – магутная, карысная, але і небяспечная сіла. Дураксы, а дураксаў на свеце многа, могуць знішчыць зямлю. Арганізаваныя лісты ў рэдакцыю, спецыяльная канферэнцыя "абураных" чытачоў на льнозаводзе. Нават дайшло да таго, што аршанская газета пачала вучыць розуму самога Броўку: замест таго, каб прызнаць крытыку "знізу" і паўшчуваць мяне за памылкі, ён сказаў на адным сходзе, што я падаю цікавы голас... У школе працаваць стала ну проста немагчыма. І тады я рашыў падацца ў Маскву – на Вышэйшыя літаратурныя курсы. А потым – на сцэнарныя. Многа там спазнаў новага... Так што цяпер, выходзіць, я павінен нават дзякаваць таму салдафону Высоцкаму. Ворагаў ён мне прыдбаў, але – і сяброў. Пасыпаліся абураныя лісты ў Мінск, Глебка з Казекам выступілі ў маю абарону ў "Звяздзе". У Саюз мяне прынялі.
К. сказаў, што з маім талентам толькі каменне на бруку біць...
1❤8🔥4