"Ад успамінаў я аж заплакала і таму купіла сабе торт🍴 " (с) ХТО?
Я ўжо некалі тут пісала пра "Дзяўчынку са штучнага шоўку" (напісаны як дзённік⌨️ ) Ірмгард Койн. Але тады, у той час, мая сяброўка толькі перакладала. І цяпер я прачытала яго за тыдзень пад песеньку, калі ездзіла на працу.
А ў нас тут 18-гадовая дзяўчынка Дорыс, якая марыць ззяць, як зорачка ў небе⭐️ . Але на дварэ Нямеччына 30-ых, беднасць і ўсе яе наступствы. "І людзі абыходзяцца з табой кепска і вельмі танна, калі ты даш ім заўважыць, што справы твае дрэнныя"
Гэтая дзяўчына можа дазволіць сабе флірт, секс, усё што заўгодна без пачуццяў, але: "я гляджу на мужчын і думаю, што іх так шмат, і мусіць быць адзін для мяне, які выдыхае з сябе ўвесь Берлін і дыхае ім на мяне" (ну гэта ж так прыгожа😌 )
І яго асноўнае правіла: мужчынам можна, а жанчынам няможна. Мне вось толькі цікава, як могуць мужчыны скарыстацца сваім “можна” без жанчын? Ідыёт.
І ў чым яна не права???☔️
Дорыс здаецца, што жыццё -- гэта кіно, і паводзіць сябе адпаведна, але мае зусім іншы рэальны досвед, які робіць Дорыс звычайнай. Для мяне наогул тэма беднасці вельмі балючая, а там прам вось шмат апісанняў беднаты так, быццам гэта норм, калі табе няма чым пакарміць дзіцёнка, і я шмат разоў стрымлівала слёзы.
“Я бачыла –мужчыну з плакатам на шыі: “Вазьмуся за любую працу” – і “любую” падкрэслена тры разы чырвоным – і злосныя вусны, куточкі якіх ўсё больш і больш апускаліся ўніз – адна жанчына дала яму дзесяць пфенігаў, яны былі жоўтыя, ён упусціў іх і яны пакаціліся па бруку, які ззяў ад рэкламы кінатэатраў і кавярняў"
І канешне Берлін, у які закаханая гераіня. Пра які так прыгожа Дорыс піша:
Берлін апусціўся на мяне як падшываная коўдра з зыркімі кветкамі
І мужчыны, мужчыны, мужчыны.
У жакей-бары я пазнаёмілася з Чырвоным Месяцам – яго жонка на ў адпачынку, бо зараз цяжкія часы і марскія курорты ў красавіку таннейшыя чым у ліпні.
І ўвогуле мужчына мусіць ад пачатку ведаць, падабаецца яму жанчына ці не. Што за бязглуздзіца. Спачатку яны гавораць кучу кампліментаў і ажно са скуры вылузваюцца – а ты раптам кажаш: я каштан! – а ён тады разявае свой рот: ах, так ты каштан – фе, а я і не ведаў. Пры тым, што ты такая ж самая, як і да гэтага, але адно слова быццам бы змяніла цябе.
Вельмі прыгожы твор!
Я ўжо некалі тут пісала пра "Дзяўчынку са штучнага шоўку" (напісаны як дзённік
А ў нас тут 18-гадовая дзяўчынка Дорыс, якая марыць ззяць, як зорачка ў небе
Гэтая дзяўчына можа дазволіць сабе флірт, секс, усё што заўгодна без пачуццяў, але: "я гляджу на мужчын і думаю, што іх так шмат, і мусіць быць адзін для мяне, які выдыхае з сябе ўвесь Берлін і дыхае ім на мяне" (ну гэта ж так прыгожа
І яго асноўнае правіла: мужчынам можна, а жанчынам няможна. Мне вось толькі цікава, як могуць мужчыны скарыстацца сваім “можна” без жанчын? Ідыёт.
І ў чым яна не права???
Дорыс здаецца, што жыццё -- гэта кіно, і паводзіць сябе адпаведна, але мае зусім іншы рэальны досвед, які робіць Дорыс звычайнай. Для мяне наогул тэма беднасці вельмі балючая, а там прам вось шмат апісанняў беднаты так, быццам гэта норм, калі табе няма чым пакарміць дзіцёнка, і я шмат разоў стрымлівала слёзы.
“Я бачыла –мужчыну з плакатам на шыі: “Вазьмуся за любую працу” – і “любую” падкрэслена тры разы чырвоным – і злосныя вусны, куточкі якіх ўсё больш і больш апускаліся ўніз – адна жанчына дала яму дзесяць пфенігаў, яны былі жоўтыя, ён упусціў іх і яны пакаціліся па бруку, які ззяў ад рэкламы кінатэатраў і кавярняў"
І канешне Берлін, у які закаханая гераіня. Пра які так прыгожа Дорыс піша:
Берлін апусціўся на мяне як падшываная коўдра з зыркімі кветкамі
І мужчыны, мужчыны, мужчыны.
У жакей-бары я пазнаёмілася з Чырвоным Месяцам – яго жонка на ў адпачынку, бо зараз цяжкія часы і марскія курорты ў красавіку таннейшыя чым у ліпні.
І ўвогуле мужчына мусіць ад пачатку ведаць, падабаецца яму жанчына ці не. Што за бязглуздзіца. Спачатку яны гавораць кучу кампліментаў і ажно са скуры вылузваюцца – а ты раптам кажаш: я каштан! – а ён тады разявае свой рот: ах, так ты каштан – фе, а я і не ведаў. Пры тым, што ты такая ж самая, як і да гэтага, але адно слова быццам бы змяніла цябе.
Вельмі прыгожы твор!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Lauv - Love U Like That [Official Video]
Listen to Lauv's new single “Love “U Like That” now: https://lauv.lnk.to/loveulikethat
From Lauv: "This video is about freedom of expression and what it means to authentically be you. It's about not being afraid to find the most authentic, truest version…
From Lauv: "This video is about freedom of expression and what it means to authentically be you. It's about not being afraid to find the most authentic, truest version…
❤14🙏1
Была на прэміі Анемпадыстава😋
Гэта такая прэмія за найлепшую вокладку кнігі.
І перамагала Яна Галушкіна.
З чым яе віншую🤘 👏
Гэта такая прэмія за найлепшую вокладку кнігі.
І перамагала Яна Галушкіна.
З чым яе віншую
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥26
Дзякуючы гульне Нэнсі Дру даведалася сёння неверагоднае!🤪
Наогул серыя гэтых дэтэктыўных гульняў я абажала яшчэ ў падлеткавым узросце👨💻 , і вось пару гадоў таму выйшла новая частка расследавання ў горадзе Сэйлем (так-так, таго самага вядомага сваімі строгімі пурытанскімі поглядамі).
Так вось як жа Нэнсі Дру "Поўнач у Сэйлеме" звязана з літаратурай? Ой божачкі!😺
У гульне вельмі добра апісваецца гісторыя горада і праслаўленая на ўвесь свет жорсткасць людзей, якія аб'явілі паляванне на вядзьмарак.
У гульне расказывалася, што адным з нашчадкаў суддзі, які падпісваў жудасныя прысуды, быў Натаніэль Готарн!!!!!!🤩
І гэта абсалютная праўда (я ў вікіпедыі прачытала)!!!! Але яму было вельмі сорамна за сваіх продкаў.😕
І тут яшчэ адна супер мілая лінія.🥰 Мой былы муж жудасна любіў "Мобі Дзіка" Мелвілла. Так вось Мелвілл прысвяціў гэтую кнігу Готарну (тыпу Готарн супер-пупер пупс).
❤️
Наогул серыя гэтых дэтэктыўных гульняў я абажала яшчэ ў падлеткавым узросце
Так вось як жа Нэнсі Дру "Поўнач у Сэйлеме" звязана з літаратурай? Ой божачкі!
У гульне вельмі добра апісваецца гісторыя горада і праслаўленая на ўвесь свет жорсткасць людзей, якія аб'явілі паляванне на вядзьмарак.
У гульне расказывалася, што адным з нашчадкаў суддзі, які падпісваў жудасныя прысуды, быў Натаніэль Готарн!!!!!!
І гэта абсалютная праўда (я ў вікіпедыі прачытала)!!!! Але яму было вельмі сорамна за сваіх продкаў.
І тут яшчэ адна супер мілая лінія.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12❤🔥3👍2
Пісала я тут пра Аляхновіча і яго "У капцюрох ГПУ".
А цяпер гэтую кнігу можна паслухаць! Я шчэ раз скажу: раю ўсім! Супер-супер-супер кніга🤓
Вось спасылачка
https://kamunikat.net/u-kaptsyurokh-gpu-alyakhnovich-frantsishak?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR27S4TjwpcEnX8jvGXnYa6i7KcERtsBESy1QOPw20wbk6nly230UGOa1zM_aem_AUz6iiLH3n57JNaX8ZAlToNHpZby7w664D-Sp8VIXKUp2cNklnBBYzWBMtolhPcu8o9F-45f3PmB4CcR9JB0AbDq
А цяпер гэтую кнігу можна паслухаць! Я шчэ раз скажу: раю ўсім! Супер-супер-супер кніга
Вось спасылачка
https://kamunikat.net/u-kaptsyurokh-gpu-alyakhnovich-frantsishak?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR27S4TjwpcEnX8jvGXnYa6i7KcERtsBESy1QOPw20wbk6nly230UGOa1zM_aem_AUz6iiLH3n57JNaX8ZAlToNHpZby7w664D-Sp8VIXKUp2cNklnBBYzWBMtolhPcu8o9F-45f3PmB4CcR9JB0AbDq
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
У капцюрох ГПУ
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат. Belarusian Internet Library. Białoruska Biblioteka Internetowa. Беларуская літаратура - кнігі, навіны, рэцэнзіі... Беларускія часопісы, грамадзтва, культура, беларуская мова і асвета, гісторыя, літаратуразнаўства…
👍13🔥4
"Усё скончыцца на нас" Колін Гувер
Нядаўна па ёй знялі фільм з Блэйк Лавлі. Аўтарка тыпу супер папулярная зараз, усё чытаюць, бачыла розныя тыктокі пра кнігу. Стала цікава, што ж зараз з сучаснай літаратуры карыстаецца папулярнасцю.
Скажу адразу, што мне не спадабалася тое, як напісана кніга: вельмі пафасна. Там, дзе павінна быццам бы я адчуваць спачуванне, я адчуваю раздражненне.
Мне не хочацца шмат пісаць пра герояў, распісваць сюжэт. Ён крывы, касы і, я б сказала, тупы. І гэта мяне моцна злавала і раздражняла. Але.
Тэма кнігі мяне кальнула.
У дзяцінстве я сутыкалася з хатнім гвалтам. Мой айчым піў і часам біў маю маці. Вось я ўпершыню і пішу пра гэта.
Зараз я з цяжкасцю ўзгадваю, з болем і злосцю. Мне здаецца, што пры іншых абставінах я была б і іншым чалавекам. Не такім траўмаваным. Я б не баялася мужчын, не чакала ад іх горшага.
Мне балюча думаць пра тое, як гэта здратавала мяне. І як гэта адбілася на маім жыцці.
Але ўсе гэтыя ўспаміны, страх, калі мы збягалі з хаты, хаваліся, гэта ўсё-усё жыве інстынктамі ўнутры.
Напэўна, кніга толькі гэтым мне і адгукнулася. У чарговы раз нагадала, у чарговы раз я проста пашкадавала сябе за той досвед.

1💔17
ЧАСТКА 1
Якая ж прыгожая можа быць літаратура!🐱
І зараз я кажу пра "Хазарскі слоўнік" Міларда Павіча. Пра гэту кнігу я напішу яшчэ шмат чаго, ей богу. Бо яна ну проста адно з самых незвычайных, што я чытала💃
Пачынаецца кніга з хрэстаматыйнага прыёма постмадэрнізму🍷 : я не я і кніга не мая. Аўтар цікава і захапляльна, бездакорна прыдумаў гісторыю ўзнікнення кнігі. Быццам бы ў 17 стагоддзі зноў узнікла цікавасць да хазар. І нейкі Даўбманнус напісаў «Lexicon Cosri».
Потым гэту кнігу знішчылі інквізітары. Застаўся толькі адзін экзэмпляр, які Даўбаннус стварыў з атрутнай паперы. Усе, хто чытаў кнігу, паміралі на 9 старонцы, на якой былі такія словы:🪄
Кніга складаецца з трох частак: з хрысціянскай, ісламскай і яўрэйскай крыніцы (як гэта выглядае, я дадам фотаздымкам).
Я толькі пачала чытаць. Таму наперадзе мяне чакае шмат складанасцяў, бо кніга пабудавана як гіпертэкст са шматлікімі адсылкамі. Плюс добрае веданне геаграфіі Сербіі і яе краін-суседак вітаецца.😕
Хазарскі слоўнік - гэта спраўды слоўнік. То бок і чытаць яго можна нелінейна. З любой літары, любой старонкі, можна злева направа ці наадварот. І на мой погляд, гэта сапраўды ўнікальная з'ява.
Ну а 2 частка пра гэты твор, спадзяюся, выйдзе як мага хутчэй 🥰
"
Якая ж прыгожая можа быць літаратура!
І зараз я кажу пра "Хазарскі слоўнік" Міларда Павіча. Пра гэту кнігу я напішу яшчэ шмат чаго, ей богу. Бо яна ну проста адно з самых незвычайных, што я чытала
Пачынаецца кніга з хрэстаматыйнага прыёма постмадэрнізму
Потым гэту кнігу знішчылі інквізітары. Застаўся толькі адзін экзэмпляр, які Даўбаннус стварыў з атрутнай паперы. Усе, хто чытаў кнігу, паміралі на 9 старонцы, на якой былі такія словы:
Verbum caro factum est - слова стала мясам.
У гэты экзэмпляр Даўбманнус ушыў пясочны гадзіннік, гук перасыпаючага пяску можна было пачуць у поўнай цішы. Калі пясок пераставаў сыпацца, трэба было пераварочваць кнігу. І чытаць яе ў адваротным парадку. І тыды таемны сэнс кнігі станавіўся ясным. Кніга складаецца з трох частак: з хрысціянскай, ісламскай і яўрэйскай крыніцы (як гэта выглядае, я дадам фотаздымкам).
Я толькі пачала чытаць. Таму наперадзе мяне чакае шмат складанасцяў, бо кніга пабудавана як гіпертэкст са шматлікімі адсылкамі. Плюс добрае веданне геаграфіі Сербіі і яе краін-суседак вітаецца.
Хазарскі слоўнік - гэта спраўды слоўнік. То бок і чытаць яго можна нелінейна. З любой літары, любой старонкі, можна злева направа ці наадварот. І на мой погляд, гэта сапраўды ўнікальная з'ява.
"
На нашем судне, отец мой, команда копошится как муравьи, я вымыла его сегодня утром своими волосами, и они ползают по чистым мачтам и тащат в свой муравейник зеленые паруса, как будто это сладкие листья винограда; рулевой пытается выдрать корму и взвалить ее себе на плечи, как добычу, которой будет питаться целую неделю; те, что слабее всех, тянут соленые веревки и исчезают с ними в утробе нашего плавучего дома. Только у тебя, отец мой, нет права на такой голод. В этом пожирании скорости, тебе, мое сердце, единственный отец мой, принадлежит самая быстрая часть. Ты питаешься разодранным на куски ветром"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤7🔥6👍3💘1
вынікі 2025.pdf
720.2 KB
Вітаю, дарагія сябры!🙂
Па традыцыі я прынесла вам pdf, у якім можна па-беларуску падвесці вынікі і вызначыць для сябе прыярытэты на наступны👍 .
А я крышачку раскажу пра свае пад галасы суседзяў з Індыіі, з песняй з калонак Tarkan - dudu.
Пачну з таго, што чытала я ў гэтым годзе не так шмат. Апошні час гэта былі проста апавяданні Агаты Крысці, якія чытала перад сном пад коўдрай. Для мяне гэта тая самая камфортная літаратура.
У цэлым год быў добрым. Горш за 2022, здаецца, быць нічога не можа. 8 месяцаў я жыла сама-самісенька, рыгала ад прывезенай сяброўкай з Беларусі старкі🙂 , набыла ровар, на якім пракаталася ўсё лета, звольнілася з працы і паступіла ва ўніверсітэт у Лодзі.
Усё яшчэ намагаюся разумець свае пачуцці і межы. Усё яшчэ змагаюся з няўпэўненасцю ў сабе🥹 .
Я вельмі ўдзячна таму, што было са мной у гэтым годзе. З цеплынёй і любоўю перагортваю старонку на 2025.❤️
Па традыцыі я прынесла вам pdf, у якім можна па-беларуску падвесці вынікі і вызначыць для сябе прыярытэты на наступны
А я крышачку раскажу пра свае пад галасы суседзяў з Індыіі, з песняй з калонак Tarkan - dudu.
Пачну з таго, што чытала я ў гэтым годзе не так шмат. Апошні час гэта былі проста апавяданні Агаты Крысці, якія чытала перад сном пад коўдрай. Для мяне гэта тая самая камфортная літаратура.
У цэлым год быў добрым. Горш за 2022, здаецца, быць нічога не можа. 8 месяцаў я жыла сама-самісенька, рыгала ад прывезенай сяброўкай з Беларусі старкі
Усё яшчэ намагаюся разумець свае пачуцці і межы. Усё яшчэ змагаюся з няўпэўненасцю ў сабе
Я вельмі ўдзячна таму, што было са мной у гэтым годзе. З цеплынёй і любоўю перагортваю старонку на 2025.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11❤28🥰3🔥2
3 студзеня, а я дачытала першую кнігу ў гэтым годзе! Ну яна як бы зусім невясёлая🥹
Можа быць вы ўжо чулі пра міні-серыял "Вострыя прадметы"? Так вось ён зняты па кнізе. І я б сказала, вельмі добрай.
Сядзелі мы неяк у кавярні з Янінай і абмяркоўвалі не самыя прыемныя рэчы на свеце. Я расказвала пра сорам, які адчувала, калі людзі звярталі ўвагу на мае парэзы.
Так я даведалася ад Яніны пра гэтую кнігу.
Галоўная гераіня Камілла вяртаецца ў свой маленькі горад, каб напісаць артыкул пра забойства маленькіх дзяўчынак, якіх задушылі, а пасля выдралі ўсе зубы. Хто ж мог здзейсніць такое жудаснае злачынства?
Так вось разам з захапляльнай дэтэктыўнай гісторыяй мы атрымліваем і драму.
Для мяне гэта гісторыя яшчэ больш блізкая. Я цудоўна разумею, што такое адчуваць сябе лішнім у сям'і, баяцца быць нязручнай, бачыць, як да тваёй сястры дакранаюцца з любоўю, а ты недзе збоку. Ну і я ведаю, як хочацца, каб нехта цябе любіў. Як не хочацца быць зладзейкай, бо ў дзяцінстве ты была нязручным дзіцёнкам, які не прыбіраў свае цацкі.
Вострыя прадметы таму, што менавіта імі Камілла выразала на сваёй скуры словы.
Адназначна раю, карацей.
Яшчэ раз прабачце за сумны водгук😘

Яшчэ раз прабачце за сумны водгук
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤11👍3😱1
Заўважыла, што зараз даволі папулярная тэма з анатаваннем. Даволі часта трапляецца ў тыкток. Цікавая тэндэнцыя. Ды яшчэ пабачыла такое ў сяброўкі 💃 .
У мяне ніколі не падымалася рука нешта падкрэсліваць/ выдзяляць маркерам ці ручкай. Максімум алоўкам✍️ .
Але я проста НЕ РАЗУМЕЮ, ШТО можна анатаваць праз слова ці кожнае слова на старонцы🤢 .
Карацей, паслухаю вашае меркаванне з задавальненнем🎩
У мяне ніколі не падымалася рука нешта падкрэсліваць/ выдзяляць маркерам ці ручкай. Максімум алоўкам
Але я проста НЕ РАЗУМЕЮ, ШТО можна анатаваць праз слова ці кожнае слова на старонцы
Карацей, паслухаю вашае меркаванне з задавальненнем
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1🤔7👍4😁1
Можа быць вы не ведалі, але першай рукапіснай кнігай лічыцца «Эпас пра Гільгамеша»
Эпас пра Гільгамеша" або паэма «Аб ўсё пабачыўшым — гэта адзін з найстаражытнейшых літаратурных твораў у свеце, створаны ў Месапатаміі (сучасны Ірак) прыкладна ў XXI-XVIII стагоддзях да н.э.🍒 Ён напісаны клінапісам на акадзкай мове на гліняных таблічках.
А цяпер яго можна набыць у Кніжнай шафе, у кнігарні Логвінаў. Карацей у Беларусі, але пакуль не ў Польшчы, на колькі я зразумела😢
Эпас пра Гільгамеша" або паэма «Аб ўсё пабачыўшым — гэта адзін з найстаражытнейшых літаратурных твораў у свеце, створаны ў Месапатаміі (сучасны Ірак) прыкладна ў XXI-XVIII стагоддзях да н.э.
А цяпер яго можна набыць у Кніжнай шафе, у кнігарні Логвінаў. Карацей у Беларусі, але пакуль не ў Польшчы, на колькі я зразумела
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍17🔥9❤5
Вось і дачытала я "Gone girl" Гіліан Флін на хваробных выхадных (падазраю кавід, а так чорт ведае што гэта было).
Я тут ужо пісала пра кнігу "Вострыя прадметы" гэтай жа аўтаркі.
У цэлым яна напісала не вельмі шмат кніг, але гэта ўжо другая, якую экранізуюць. Кніга стала бэстсэлерам.
Не ведаю, ці глядзелі вы фільм з Бэнам Афлекам і Разамундай Пайк. Я глядзела, і зусім нічога не помніла.
Кароценька: галоўныя героі – шлюбная пара Нік і Эмі Дан. Яны пераязджаюць з Нью-Ёрка ў маленькі горад у Місуры, калі Нік губляе працу. У дзень пятай гадавіны шлюбу Эмі раптам знікае, і ўсе доказы паказваюць на тое, што Нік можа быць вінаваты ў яе знікненні. Гісторыя распавядаецца ад імя абодвух герояў – дзённіка Эмі і апавядання Ніка. Чым далей заходзіць расследаванне, тым больш адкрываюцца жахлівыя падрабязнасці пра іх шлюб, а таксама пра тое, што насамрэч здарылася з Эмі.
Шмат чаго не скажаш пра кнігу. Не хачу спойлерыць. Але я зразумела для сябе такое: як жа бесіць, калі ты ўжо склаў станоўчае ўражанне пра персанажа, а потым аўтар ці аўтарка яго знішчае. І ты да апошняга хочаш апраўдаць, але здаешся. Ну ёмаё!
Псіхалагічныя трылеры ніколі не былі маёй любоўю, але ў цэлым спадабалася.
Што спадабалася:
– Няпростая структура аповеду: гісторыя вядзецца з розных пунктаў гледжання, што змяняе ўяўленне чытача пра падзеі.
– Тэмы маніпуляцыі, медыяпрапаганды, псіхалагічнага гвалту і ролі грамадскай думкі.
– Нечаканыя павароты і напружаная атмасфера.
Карацей, хутчэй раю, чым не. Для мяне на адзін раз. Цікава. Ёсць над чым паразважаць.

1👍9❤5
Мне вельмі спадабалася ехаць у цягніку без тэлефона. 5 гадзін. Спала і чытала. Кніга такая цікавая, пра самоту. У тым ліку Хопера і Уорхала. Я потым яшчэ ішла дадому (ці можна гэта назваць домам?) і думала-думала-думала пра ўсё гэта. І вось я зразумела, што чужая самота выклікае раздражненне. Можа гэта таму, што я не адна. І ўжо даўно не адчувала сябе такой. А калісьці ад гэтай самай самоты (брыдкай, ліпкай, пошлай, гадкай) я рабіла вельмі дрэнныя ўчынкі. А зараз вось узрост, гады псіхатэрапіі і таблеткі падсупакоілі мяне. І часам я думаю, што добра пабыць адной-адзінюткай.
1❤🔥14❤7👍2👎2💯2
Yellowface — раман Р. Ф. Куанг (пераклад Насты Карнацкай на беларускую мову), які даследуе тэмы культурнага прысваення, расавай ідэнтычнасці і этычнасці ў літаратурным свеце.
Цікава было чытаць сатыру на выдавецкую справу ў Амерыцы. І дзякуй богу толькі адзін раз. Было не нудна. Але мне не зразумець тых праблемаў. У нас іншыя тут ва Усходняй Еўропе.
Сёння я думала пра тое, як добра, што на гэтым свеце я толькі часова. І хутка я проста адпраўлюся ў іншы свет, дзе няма паняццяў расізм, левыя, апрапрыяцыя, булінг, грумінг г.д.
А больш мне і няма чаго сказаць.

3❤18👍3
Сёння на занятку ва ўніверсітэце пра Польшчу мы слухалі гімны розных часоў Польшчы. І быў там такі гімн, у канцы тэкста якога былі словы Kyrie eleison. Дзіўна, я адразу адчула ў гэтых словых нешта біблейскае. Яно азначала "Госпадзі, змілуйся"
Так вось. Ёсць такі шведскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2011 года Тумас Транстромер. І ў яго ёсць АФІГЕННЫ верш, які называецца KYRIE. Я яшчэ ў годзе 2018 рэпосціла яго на старонку (цяпер ужо памерлага) вк. І сёння я яго зноў прачытала і зразумела, што гэта проста верш майго жыцця.
І так. Прошэ.
KYRIE

Часам маё жыццё адкрывала вочы ў змроку.
Было адчуванне, быццам натоўпы пляліся
па вуліцах — сляпыя, у трывожным чаканні,
трымаючы шлях да цуду,
а я стаяў нябачным.
Як дзіця, што засынае ў страху,
прыслухоўваючыся да цяжкага біцця сэрца,
доўга, доўга, пакуль раніца
не ўставіць промні ў замок
і не расчыніць дзверы цемры.3❤🔥11❤4🔥4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9❤7
Скончыла “Я прыйду за табой у аўгусце” Камілы Цень (сучасная беларуская літаратура) — і ўсё яшчэ пад уражаннем👍
Напішу адразу пра разынку, так сказаць, твора - трасянка. Так-так. Не скажу, што мне гэта спадабалася. Нават наадварот, раздражняла. Але ўжо на старонцы 20 я проста змірылася (не😱 ). Але гэта тыпу так трэба, перадае характар галоўнай гераіні, дадае каларыту.
Чытаецца хутка, з усмешкай (часам хахатала ў голас), а некаторыя цытаты хочацца раздрукаваць і павесіць на дзверы маршруткі🚘
Гісторыя расказваецца жанчынай-кантралёркай перадпенсійнага ўзросту (прынамсі ў мяне такія ўражанні), у якой куча жыццёвых гісторый, муж Толік і напэўна маленькі начос на галаве. Словам, гэты тыпаж мне вельімі знаёмы яшчэ з часоў працы ў школцы. Гэта былі мае любімыя каляжанкі, якія былі заўсёды за мяне.
На кантралёрскай змене Юр’еўна з напарнікам (аматарам чарніла🥂 ) знайшлі ў грамадскім транспарце труп мужчыны. Але нешта падалося дзіўным у самім выглядзе мужчыны. Юр'еўна вырашае, што гэта не той тыпаж мужчын, якія п’юць каньяк да непрытомнасці і паміраюць ад алкагольнага атручэння. Нешта тут не так. І кантралёрка ідзе па следу✏️ (так пішуць у анатацыях да дэтэктываў).
З самага пачатку я даволі скептычна паставілася да гэтага твора. Але дарма. Рэкамендую.👍
Нет, жыць у Беларусі можна. Па крайней мерэ, на талончык у каждага хваціт.
Напішу адразу пра разынку, так сказаць, твора - трасянка. Так-так. Не скажу, што мне гэта спадабалася. Нават наадварот, раздражняла. Але ўжо на старонцы 20 я проста змірылася (не
Чытаецца хутка, з усмешкай (часам хахатала ў голас), а некаторыя цытаты хочацца раздрукаваць і павесіць на дзверы маршруткі
Гісторыя расказваецца жанчынай-кантралёркай перадпенсійнага ўзросту (прынамсі ў мяне такія ўражанні), у якой куча жыццёвых гісторый, муж Толік і напэўна маленькі начос на галаве. Словам, гэты тыпаж мне вельімі знаёмы яшчэ з часоў працы ў школцы. Гэта былі мае любімыя каляжанкі, якія былі заўсёды за мяне.
А то ў мірэ, я чытала, кажды год большэ людзей ад ажырэнія ўмірает, чэм ад убійства. Эта ж нада так жраць не ў сібя, ізвініце за выражэніе.
На кантралёрскай змене Юр’еўна з напарнікам (аматарам чарніла
З самага пачатку я даволі скептычна паставілася да гэтага твора. Але дарма. Рэкамендую.
Не люблю я людзей, каторых ні к какому ціпу апрэдзелённаму не прыпішаш. Выпадают ані із усех ціпаў, высыпаюцца, как бульба з мяшка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13❤5❤🔥4✍1
Ёсць людзі ў часе, па якіх я заўжды буду сумаваць.
У перапынку паміж падрыхтоўкай да экзамена па польскай мове на В2 і падрыхтоўкай для паступлення, дачытала «На заснежаны востраў» — кнігу Анкі Упалы (Алена Казлова).
Вялікі дзякуй за рэдактарства Пфляўмбаўму — беларускаму жаночаму выдавецтву. 💙
Скажу шчыра: гэта вельмі мая кніга (хоць напачатку падалася вельмі нуднай, бо дынамікі няма).
Як і аўтарка, я вывучаю чужую мову ў чужой краіне. Праўда, у маім выпадку — у Польшчы, дзе, наадварот, вакол толькі беларусы. Алена ж — у Швецыі, сярод вельмі розных людзей. Але адчуванне — падобнае. Гэта пра няўлоўнае, тонкае: чужыннасць, роднасць, хваляванне ў новай мове — і пра цёплыя сустрэчы, што здараюцца выпадкова.
Жыццё ў інтэрнаце, заняткі, знаёмствы, першыя размовы з акцэнтам, спалучэнне захаплення і стомы ад перагрузаў — усё гэта ў кнізе. Няма драматычнага павароту, няма чагосьці шакуючага. Але ёсць штосьці сапраўднае.
Гэта гісторыя пра тых, з кім табе дадзена перасекчыся ненадоўга.
І пра тое, як жыць з тым, што магчыма вы ніколі не сустрэнецеся з тымі, каго палюбілі.
Пра імёны, якія стануць часткай цябе.
Марыям, Астрыд, Явар, Марта, Мацільда, Ніна, Фартун, Тунтэматон.
Алена піша пра іх з уважлівасцю і цеплынёй. Як пра тых, каго не хочаш згубіць у памяці.
А яшчэ, ведаеце што? Прайшло некалькі гадзін — а я ўсё думаю пра Тунтэматон. Думаю пра Явара, пра Ніну. Хачу верыць, што з імі ўсё добра.
Што яны знайшлі сябе.
Бо кожны з нас (ладна, не кожны), хто калісьці адарваўся ад дому, марыць пра адно:
не расшчапіцца ў замежжы. Змагчы застацца сабой.

❤12🔥5❤🔥2