Hey, Moon!
398 subscribers
68 photos
13 videos
6 files
20 links
Пра літаратуру. Беларускую і замежную. Пра свой досвед, інтэрпрэтацыі, пачуцці, гісторыю, аўтараў. Усё-усё!

Мой асабісты акаунт @liliental
Download Telegram
Хацела напісаць, як тэорыя літаратуры можа рабіць балюча на прыкладзе Эркюля Пуаро. Але сённяшнія навіны адправілі ў накаўт.

Сёння шмат чаго было. Дзіўнага, так. Шакавальных навін.
Звольнілі з працы і майго айчыма, аказываецца (праз маю працу ў незалежным СМІ). Сёння быў першы дзень на новай працы: качагарам. Але толькі да канца ацяпляльнага сезона.
І таго рэдактара мясцовай газеціны за палітыку. Ён на працу ўладкаваўся на завод. Яго і адтуль звольнілі.

Мой прадзед аказаўся нквдэшнікам. Гадасць поўная.
А майго другога прадзеда спалілі немцы ў хляве з іншымі жыхарамі вёскі.

І ячшэ адзін блізкі мне чалавек з'ехаў з Беларусі. Чалавек, які, я думала, ніколі не з'едзе. Але быць у кіпцюрах ГПУ нікому не пажадаеш.

Вельмі цяжка паспяваць прымаць навіны. Вельмі горка. Думаю больш звычайнага аб нагах на зямлі любімай. Як від самакатавання. Палю вельмі шмат.
💔27😢82🎃1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
110 гадоў Аркадзю Куляшову.
Нечакана для сябе зрабіла відэа з цікавымі фактамі пра пісьменніка.

Цяпер з субтытрамі❤️
❤‍🔥23👍3🎃1
Віншую вас, дарагія падпішчыкі, з днём роднай мовы!

Хачу з гэтай нагоды паказаць вам чалавека, які нагадвае нам у чарговы раз з-за кратаў пра важнасць захавання нашай спадчыны, нашай мовы.
Я хачу, каб гэты дзень у будучыні быў не такім гучным, бо беларусы будуць натуральна карыстацца беларускай. І нам не спатрэбіцца ў чарговы раз нагадваць пра тое, што і так павінна быць.

Калі я чытала Алеся Бяляцкага, дзякавала яму за кожную напісаную старонку, за надзею і веру. За смеласць у той час, калі яна каралася, за „Жыве Беларусь” пасярод камуністычнага дзярма.

А я буду рабіць ўсё магчымае, каб беларуская мова жыла.
32👍4❤‍🔥1
Загадка ад Рыгора Барадуліна:

Ідуць лесам
Равуць басам
Нясуць драўляны піражок з мясам

Што гэта?😄
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔16🔥8😁3👍1🎃1
Сказала сваёй сяброўцы, што пераехала. Жыву сама самісенька. Упершыню за 27 гадоў (усё ячшэ не магу паверыць у гэта. Простыя радасці 🙄)

Сябровачка мне скінула пост на кнігу, якую сама яна нядаўна прачытала. І напісала мне так: "Кніга, якую табе варта пачытаць". Напэўна, праз тое, што я адна.

Але я вам не раю.

"Жанчына-ляўша" Пэтэра Хандке.
Кніга тыпу павінна быць вельмі пранікнёнай. Там жанчына сыходзіць ад свайго мужа і намагаецца выбудаваць сваё жыццё, пазнаёміцца, так сказаць, з сабой.
Але.
Пасля кожнага дыялогу ў мяне было толькі адно пытанне: што я толькі што прачытала?
Так людзі ў жыцці не размаўляюць. Вось, напрыклад, як галоўная гераіня кінула свайго мужыка. Яна яму сказала: "Ты ўсё роўна ад мяне сыйдзеш". І ён, такі разумнік, адразу зразумеў, што гэта яна яго кідае! Але для больш чалавечага, нашага, зразумелага, аўтар усё ж зрабіў устаўку: муж потым крыху пабіў сваю жонку (гэта іронія, калі што).
Вельмі незразумелыя паводзіны герояў, усё скамкана і засунута ў 166 электронных старонак. Паводзіны герояў дзіўныя, дыялогі крывыя і пафасныя.

А аўтар, між іншым, атрымаў Нобель у 2019 па літаратуры. Божачкі! На гэта яшчэ ёсць экранізацыя!

Я ўвесь час думала, думала, думала пра самоту. Мне было жудасна крыўдна, што ў той кнізе самота была такая агідная і няшчасная, калі я атрымлівала задавальненне быць адной. І гэта аднабокасць вельмі раздражняла.

Саму кнігу пакіну ў каментарах. Можа нехта любіць мазахізм.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈10🤔5🎃1
"Ад успамінаў я аж заплакала і таму купіла сабе торт🍴" (с) ХТО?

Я ўжо некалі тут пісала пра "Дзяўчынку са штучнага шоўку" (напісаны як дзённік⌨️) Ірмгард Койн. Але тады, у той час, мая сяброўка толькі перакладала. І цяпер я прачытала яго за тыдзень пад песеньку, калі ездзіла на працу.

А ў нас тут 18-гадовая дзяўчынка Дорыс, якая марыць ззяць, як зорачка ў небе⭐️. Але на дварэ Нямеччына 30-ых, беднасць і ўсе яе наступствы. "І людзі абыходзяцца з табой кепска і вельмі танна, калі ты даш ім заўважыць, што справы твае дрэнныя"

Гэтая дзяўчына можа дазволіць сабе флірт, секс, усё што заўгодна без пачуццяў, але: "я гляджу на мужчын і думаю, што іх так шмат, і мусіць быць адзін для мяне, які выдыхае з сябе ўвесь Берлін і дыхае ім на мяне" (ну гэта ж так прыгожа😌)

І яго асноўнае правіла: мужчынам можна, а жанчынам няможна. Мне вось толькі цікава, як могуць мужчыны скарыстацца сваім “можна” без жанчын? Ідыёт.

І ў чым яна не права???☔️

Дорыс здаецца, што жыццё -- гэта кіно, і паводзіць сябе адпаведна, але мае зусім іншы рэальны досвед, які робіць Дорыс звычайнай. Для мяне наогул тэма беднасці вельмі балючая, а там прам вось шмат апісанняў беднаты так, быццам гэта норм, калі табе няма чым пакарміць дзіцёнка, і я шмат разоў стрымлівала слёзы.

“Я бачыла –мужчыну з плакатам на шыі: “Вазьмуся за любую працу” – і “любую” падкрэслена тры разы чырвоным – і злосныя вусны, куточкі якіх ўсё больш і больш апускаліся ўніз – адна жанчына дала яму дзесяць пфенігаў, яны былі жоўтыя, ён упусціў іх і яны пакаціліся па бруку, які ззяў ад рэкламы кінатэатраў і кавярняў"

І канешне Берлін, у які закаханая гераіня. Пра які так прыгожа Дорыс піша:
Берлін апусціўся на мяне як падшываная коўдра з зыркімі кветкамі

І мужчыны, мужчыны, мужчыны.

У жакей-бары я пазнаёмілася з Чырвоным Месяцам – яго жонка на ў адпачынку, бо зараз цяжкія часы і марскія курорты ў красавіку таннейшыя чым у ліпні.


І ўвогуле мужчына мусіць ад пачатку ведаць, падабаецца яму жанчына ці не. Што за бязглуздзіца. Спачатку яны гавораць кучу кампліментаў і ажно са скуры вылузваюцца – а ты раптам кажаш: я каштан! – а ён тады разявае свой рот: ах, так ты каштан – фе, а я і не ведаў. Пры тым, што ты такая ж самая, як і да гэтага, але адно слова быццам бы змяніла цябе.

Вельмі прыгожы твор!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14🙏1
Была на прэміі Анемпадыстава😋

Гэта такая прэмія за найлепшую вокладку кнігі.

І перамагала Яна Галушкіна.
З чым яе віншую🤘👏
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥26
Дзякуючы гульне Нэнсі Дру даведалася сёння неверагоднае!🤪
Наогул серыя гэтых дэтэктыўных гульняў я абажала яшчэ ў падлеткавым узросце👨‍💻, і вось пару гадоў таму выйшла новая частка расследавання ў горадзе Сэйлем (так-так, таго самага вядомага сваімі строгімі пурытанскімі поглядамі).

Так вось як жа Нэнсі Дру "Поўнач у Сэйлеме" звязана з літаратурай? Ой божачкі!😺
У гульне вельмі добра апісваецца гісторыя горада і праслаўленая на ўвесь свет жорсткасць людзей, якія аб'явілі паляванне на вядзьмарак.
У гульне расказывалася, што адным з нашчадкаў суддзі, які падпісваў жудасныя прысуды, быў Натаніэль Готарн!!!!!!🤩
І гэта абсалютная праўда (я ў вікіпедыі прачытала)!!!! Але яму было вельмі сорамна за сваіх продкаў.😕

І тут яшчэ адна супер мілая лінія.🥰 Мой былы муж жудасна любіў "Мобі Дзіка" Мелвілла. Так вось Мелвілл прысвяціў гэтую кнігу Готарну (тыпу Готарн супер-пупер пупс).
❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12❤‍🔥3👍2
"Усё скончыцца на нас" Колін Гувер

Нядаўна па ёй знялі фільм з Блэйк Лавлі. Аўтарка тыпу супер папулярная зараз, усё чытаюць, бачыла розныя тыктокі пра кнігу. Стала цікава, што ж зараз з сучаснай літаратуры карыстаецца папулярнасцю.

Скажу адразу, што мне не спадабалася тое, як напісана кніга: вельмі пафасна. Там, дзе павінна быццам бы я адчуваць спачуванне, я адчуваю раздражненне.

Мне не хочацца шмат пісаць пра герояў, распісваць сюжэт. Ён крывы, касы і, я б сказала, тупы. І гэта мяне моцна злавала і раздражняла. Але.

Тэма кнігі мяне кальнула.
У дзяцінстве я сутыкалася з хатнім гвалтам. Мой айчым піў і часам біў маю маці. Вось я ўпершыню і пішу пра гэта.

Зараз я з цяжкасцю ўзгадваю, з болем і злосцю. Мне здаецца, што пры іншых абставінах я была б і іншым чалавекам. Не такім траўмаваным. Я б не баялася мужчын, не чакала ад іх горшага.

Мне балюча думаць пра тое, як гэта здратавала мяне. І як гэта адбілася на маім жыцці.
Але ўсе гэтыя ўспаміны, страх, калі мы збягалі з хаты, хаваліся, гэта ўсё-усё жыве інстынктамі ўнутры.

Напэўна, кніга толькі гэтым мне і адгукнулася. У чарговы раз нагадала, у чарговы раз я проста пашкадавала сябе за той досвед.
1💔17
ЧАСТКА 1

Якая ж прыгожая можа быць літаратура!🐱
І зараз я кажу пра "Хазарскі слоўнік" Міларда Павіча. Пра гэту кнігу я напішу яшчэ шмат чаго, ей богу. Бо яна ну проста адно з самых незвычайных, што я чытала💃

Пачынаецца кніга з хрэстаматыйнага прыёма постмадэрнізму🍷: я не я і кніга не мая. Аўтар цікава і захапляльна, бездакорна прыдумаў гісторыю ўзнікнення кнігі. Быццам бы ў 17 стагоддзі зноў узнікла цікавасць да хазар. І нейкі Даўбманнус напісаў «Lexicon Cosri».

Потым гэту кнігу знішчылі інквізітары. Застаўся толькі адзін экзэмпляр, які Даўбаннус стварыў з атрутнай паперы. Усе, хто чытаў кнігу, паміралі на 9 старонцы, на якой былі такія словы: Verbum caro factum est - слова стала мясам. 🪄

У гэты экзэмпляр Даўбманнус ушыў пясочны гадзіннік, гук перасыпаючага пяску можна было пачуць у поўнай цішы. Калі пясок пераставаў сыпацца, трэба было пераварочваць кнігу. І чытаць яе ў адваротным парадку. І тыды таемны сэнс кнігі станавіўся ясным.

Кніга складаецца з трох частак: з хрысціянскай, ісламскай і яўрэйскай крыніцы (як гэта выглядае, я дадам фотаздымкам).

Я толькі пачала чытаць. Таму наперадзе мяне чакае шмат складанасцяў, бо кніга пабудавана як гіпертэкст са шматлікімі адсылкамі. Плюс добрае веданне геаграфіі Сербіі і яе краін-суседак вітаецца. 😕

Хазарскі слоўнік - гэта спраўды слоўнік. То бок і чытаць яго можна нелінейна. З любой літары, любой старонкі, можна злева направа ці наадварот. І на мой погляд, гэта сапраўды ўнікальная з'ява.

Ну а 2 частка пра гэты твор, спадзяюся, выйдзе як мага хутчэй 🥰

"
На нашем судне, отец мой, команда копошится как муравьи, я вымыла его сегодня утром своими волосами, и они ползают по чистым мачтам и тащат в свой муравейник зеленые паруса, как будто это сладкие листья винограда; рулевой пытается выдрать корму и взвалить ее себе на плечи, как добычу, которой будет питаться целую неделю; те, что слабее всех, тянут соленые веревки и исчезают с ними в утробе нашего плавучего дома. Только у тебя, отец мой, нет права на такой голод. В этом пожирании скорости, тебе, мое сердце, единственный отец мой, принадлежит самая быстрая часть. Ты питаешься разодранным на куски ветром"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17🔥6👍3💘1
вынікі 2025.pdf
720.2 KB
Вітаю, дарагія сябры!🙂
Па традыцыі я прынесла вам pdf, у якім можна па-беларуску падвесці вынікі і вызначыць для сябе прыярытэты на наступны👍.

А я крышачку раскажу пра свае пад галасы суседзяў з Індыіі, з песняй з калонак Tarkan - dudu.
Пачну з таго, што чытала я ў гэтым годзе не так шмат. Апошні час гэта былі проста апавяданні Агаты Крысці, якія чытала перад сном пад коўдрай. Для мяне гэта тая самая камфортная літаратура.

У цэлым год быў добрым. Горш за 2022, здаецца, быць нічога не можа. 8 месяцаў я жыла сама-самісенька, рыгала ад прывезенай сяброўкай з Беларусі старкі🙂, набыла ровар, на якім пракаталася ўсё лета, звольнілася з працы і паступіла ва ўніверсітэт у Лодзі.
Усё яшчэ намагаюся разумець свае пачуцці і межы. Усё яшчэ змагаюся з няўпэўненасцю ў сабе🥹 .

Я вельмі ўдзячна таму, што было са мной у гэтым годзе. З цеплынёй і любоўю перагортваю старонку на 2025. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1128🥰3🔥2
3 студзеня, а я дачытала першую кнігу ў гэтым годзе! Ну яна як бы зусім невясёлая🥹


Можа быць вы ўжо чулі пра міні-серыял "Вострыя прадметы"? Так вось ён зняты па кнізе. І я б сказала, вельмі добрай.

Сядзелі мы неяк у кавярні з Янінай і абмяркоўвалі не самыя прыемныя рэчы на свеце. Я расказвала пра сорам, які адчувала, калі людзі звярталі ўвагу на мае парэзы.

Так я даведалася ад Яніны пра гэтую кнігу.

Галоўная гераіня Камілла вяртаецца ў свой маленькі горад, каб напісаць артыкул пра забойства маленькіх дзяўчынак, якіх задушылі, а пасля выдралі ўсе зубы. Хто ж мог здзейсніць такое жудаснае злачынства?

Так вось разам з захапляльнай дэтэктыўнай гісторыяй мы атрымліваем і драму.

Для мяне гэта гісторыя яшчэ больш блізкая. Я цудоўна разумею, што такое адчуваць сябе лішнім у сям'і, баяцца быць нязручнай, бачыць, як да тваёй сястры дакранаюцца з любоўю, а ты недзе збоку. Ну і я ведаю, як хочацца, каб нехта цябе любіў. Як не хочацца быць зладзейкай, бо ў дзяцінстве ты была нязручным дзіцёнкам, які не прыбіраў свае цацкі.

Вострыя прадметы таму, што менавіта імі Камілла выразала на сваёй скуры словы.

Адназначна раю, карацей.

Яшчэ раз прабачце за сумны водгук😘
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
111👍3😱1
Заўважыла, што зараз даволі папулярная тэма з анатаваннем. Даволі часта трапляецца ў тыкток. Цікавая тэндэнцыя. Ды яшчэ пабачыла такое ў сяброўкі 💃.

У мяне ніколі не падымалася рука нешта падкрэсліваць/ выдзяляць маркерам ці ручкай. Максімум алоўкам ✍️.

Але я проста НЕ РАЗУМЕЮ, ШТО можна анатаваць праз слова ці кожнае слова на старонцы 🤢.

Карацей, паслухаю вашае меркаванне з задавальненнем🎩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1🤔7👍4😁1
Можа быць вы не ведалі, але першай рукапіснай кнігай лічыцца «Эпас пра Гільгамеша»

Эпас пра Гільгамеша" або паэма «Аб ўсё пабачыўшым — гэта адзін з найстаражытнейшых літаратурных твораў у свеце, створаны ў Месапатаміі (сучасны Ірак) прыкладна ў XXI-XVIII стагоддзях да н.э.🍒 Ён напісаны клінапісам на акадзкай мове на гліняных таблічках.

А цяпер яго можна набыць у Кніжнай шафе, у кнігарні Логвінаў. Карацей у Беларусі, але пакуль не ў Польшчы, на колькі я зразумела 😢
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍17🔥95
Вось і дачытала я "Gone girl" Гіліан Флін на хваробных выхадных (падазраю кавід, а так чорт ведае што гэта было).
Я тут ужо пісала пра кнігу "Вострыя прадметы" гэтай жа аўтаркі.
У цэлым яна напісала не вельмі шмат кніг, але гэта ўжо другая, якую экранізуюць. Кніга стала бэстсэлерам.
Не ведаю, ці глядзелі вы фільм з Бэнам Афлекам і Разамундай Пайк. Я глядзела, і зусім нічога не помніла.
Кароценька: галоўныя героі – шлюбная пара Нік і Эмі Дан. Яны пераязджаюць з Нью-Ёрка ў маленькі горад у Місуры, калі Нік губляе працу. У дзень пятай гадавіны шлюбу Эмі раптам знікае, і ўсе доказы паказваюць на тое, што Нік можа быць вінаваты ў яе знікненні. Гісторыя распавядаецца ад імя абодвух герояў – дзённіка Эмі і апавядання Ніка. Чым далей заходзіць расследаванне, тым больш адкрываюцца жахлівыя падрабязнасці пра іх шлюб, а таксама пра тое, што насамрэч здарылася з Эмі.

Шмат чаго не скажаш пра кнігу. Не хачу спойлерыць. Але я зразумела для сябе такое: як жа бесіць, калі ты ўжо склаў станоўчае ўражанне пра персанажа, а потым аўтар ці аўтарка яго знішчае. І ты да апошняга хочаш апраўдаць, але здаешся. Ну ёмаё!
Псіхалагічныя трылеры ніколі не былі маёй любоўю, але ў цэлым спадабалася.

Што спадабалася:
– Няпростая структура аповеду: гісторыя вядзецца з розных пунктаў гледжання, што змяняе ўяўленне чытача пра падзеі.
– Тэмы маніпуляцыі, медыяпрапаганды, псіхалагічнага гвалту і ролі грамадскай думкі.
– Нечаканыя павароты і напружаная атмасфера.

Карацей, хутчэй раю, чым не. Для мяне на адзін раз. Цікава. Ёсць над чым паразважаць.
1👍95
Мне вельмі спадабалася ехаць у цягніку без тэлефона. 5 гадзін. Спала і чытала. Кніга такая цікавая, пра самоту. У тым ліку Хопера і Уорхала. Я потым яшчэ ішла дадому (ці можна гэта назваць домам?) і думала-думала-думала пра ўсё гэта. І вось я зразумела, што чужая самота выклікае раздражненне. Можа гэта таму, што я не адна. І ўжо даўно не адчувала сябе такой. А калісьці ад гэтай самай самоты (брыдкай, ліпкай, пошлай, гадкай) я рабіла вельмі дрэнныя ўчынкі. А зараз вось узрост, гады псіхатэрапіі і таблеткі падсупакоілі мяне. І часам я думаю, што добра пабыць адной-адзінюткай.
1❤‍🔥147👍2👎2💯2