Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
13 subscribers
8 photos
606 links
Беларуская панарама падзеяў
Download Telegram
2 ліпеня
Міжнародны Дзень спартовага журналіста.
Міжнародны Дзень уфоляга (Дзень НЛА).


* * *

НАРАДЗІЛІСЯ

1877Герман Гесэ, швайцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1891Пётар Бузук, лінгвіст-славіст, літаратуразнаўца, паэт, празаік і пэдагог. Працаваў у БДУ і Інбелкульце, дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР. Аўтар першага дыялекталягічнага атласа беларускай мовы, дасьледаваў узаемаадносіны літаратурнай мовы і дыялектаў, культуру мовы, станаўленьне правапісных і графічных нормаў. Вывучаў узаемасувязі ўкраінскай і беларускай моваў. Ахвяра сталінскага тэрору.

1909Ціхан Бумажкоў, кіраўнік партызанскага руху на беларускім Палесьсі ў гады ІІ Сусьветнай вайны, першы партызан, які быў уганараваны званьнем Героя Савецкага Саюзу.

1922Генрых Вагнэр, кампазытар, Народны артыст Беларусі, найбольш вядомы музычнымі творамі дзіцячай і савецкай патрыятычнай тэматыкі.

1923Віслава Шымборска, польская паэтэса, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1937Анатоль Дастанка, навукоўца-вынаходнік у галіне мікраэлектронікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991). Укараніў у сэрыйную вытворчасьць звыш 80 вырабаў мікраэлектронікі і магутных лазэрных сыстэмаў. Напісаў каля 600 навуковых працаў, сярод іх 19 манаграфіяў і падручнікаў. Меў звыш 325 патэнтаў і аўтарскіх пасьведчаньняў на вынаходзтвы.


ПАМЕРЛІ

1841Ігнацы Паўлоўскі, рыма-каталіцкі дзяяч. Дапаможны біскуп Камянецкі і тытулярны біскуп Мэгары, арцыбіскуп Магілёўскі.

1937Мiкалай Менскi (Віленкін), пісьменьнік, паэт, перакладнік, публіцыст і рэлігійны мысьляр родам з Глыбокага. Адзін з пачынальнікаў сымбалізму.

1961Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1977Уладзімір Набокаў, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік.

1979Ларыса Шапіцька, кінарэжысэрка, аўтарка фільму „Узыходжаньне“ паводле аповесьці Васіля Быкава „Сотнікаў“. Загінула ў аўтакатастрофе.

1981Сьцяпан Майхровіч, крытык і літаратуразнаўца. Аўтар кніжак пра Францішка Скарыну, Янку Лучыну, Максіма Багдановіча. Дасьледаваў фальклярыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дасавецкай літаратуры, дасьледаваньні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» ды інш.

1988Часлаў Ханяўка, грамадзкі дзяяч. У 1939 г. у Вільні разам зь іншымі беларускімі дзеячамі заснаваў Беларускую незалежніцкую партыю. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Беларускім камітэце ў Беластоку і Беларускім камітэце ў Варшаве. Адзін зь ініцыятараў стварэньня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Быў адным з кіраўнікоў арганізацыі «Беларуска-амэрыканская дапамога» ў Нью-Ёрку.

1989Андрэй Грамыка, савецкі дзяржаўны дзяяч і дыплямат родам з Гомельшчыны. У 1944 г. узначальваў дэлегацыю СССР на канфэрэнцыі ў Думбартан-Оксе (ЗША) па стварэньні ААН, падпісаў Статут ААН. Быў удзельнікам, а потым — кіраўніком дэлегацыі на 22 сэсіях Генэральнае Асамблеі ААН. Міністар замежных справаў СССР (1957–85), старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР (1985–88).

2012Сяржук Вітушка, грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, публіцыст і аўтар казак для дарослых і дзяцей. Ад 1991 г. жыў у Вільні, працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газэту «Vilnia i kraj» (1993).

2017Сяргей Разсадзін, гісторык, археоляг, крыніцазнаўца і геральдыст. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі. Аўтар больш чым 300 працаў.3

2022Леанід Шварцман, савецкі і расейскі рэжысэр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно родам зь Менску. Ён стварыў аблічча аднаго з самых вядомых пэрсанажаў савецкай анімацыі — Чабурашкі. Ён таксама вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і клясычных літаратурных твораў.


#гісторыя #каляндар #ліпень
3 ліпеня
Дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў (таксама Дзень незалежнасьці Беларусі (раней Дзень Рэспублікі)).
Дзень памяці Міны Полацкага.


ПАДЗЕІ

1410 — злучаныя польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Уладзіслава II Ягайлы вырушылі да мяжы Тэўтонскага ордэна.

1655Менск захоплены і спустошаны расейскім войскам падчас Трынаццацігадовай вайны 1654–67 гг. За наступныя пяць гадоў акупацыі места моцна пацярпела ад рабаваньняў і амаль спусьцеў.

1660 — войскі Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі вызвалілі ад расейскіх захопнікаў Менск і абшары да ракі Бярэзіны.

1708 — каля мястэчка Галоўчын на Магілёўшчыне адбыўся бой паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, які скончыўся ўпэўненай перамогаю швэдаў.

1941 — упершыню пасьля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народу.

1944 — часткамі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў Менск вызвалены ад нямецкіх захопнікаў пасьля працяглага бамбаваньня і артабстрэлу.

1959 — „у памяць баявой садружнасьці партызанаў Беларусі, Расеі і Латвіі“ адкрыты Курган Дружбы на мяжы трох рэспублік СССР.

1961 — запалены Вечны агонь ля манумэнту Перамогi ў Менску.

1962 — Францыя абвесьціла незалежнасьць Альжыру, бо на рэфэрэндуме за гэтае рашэньне выказаліся 75% тых, хто прагаласаваў. Часовы ўрад Альжыру ў выгнаньні вярнуўся ў краіну.

1964 — у ЗША прыняты Закон аб грамадзянскіх правах, які забараняе расавую сэгрэгацыю.

1973 — у Гэльсынкі пачала працу Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праз два гады ў сталіцы Фінляндыі быў падпісаны Заключны акт нарады.

1996Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.

2019 — у Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для сьвяточнага фаервэрку. Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына, пацярпелі яшчэ 10 чалавек.

2020
— пасьля заявы Лукашэнкі пра перамогу над каранавірусам, за содзень у Беларусі афіцыйна зафіксавана 299 выпадкаў кавіду і 7 чалавек памерлі. У сьвеце агульная колькасьць выпадкаў заражэньня на раніцу перавысіла 10,8 млн чалавек. Пандэмія ахапіла 188 краінаў.
— аўтазакі і затрыманьні на вуліцах Берасьця — каля 50 чалавек зладзілі ў цэнтры маўклівае шэсьце з плясканьнем у ладкі.
— каля 30 беларусаў Міляна правялі акцыю салідарнасьці з плякатамі «Беларусь без дыктатара», «Выбары без Лукашэнкі», «Стоп палітычным рэпрэсіям у Беларусі», «Нас 97%», «Свабоду Ціханоўскаму», «Лукашэнка — не, Бабарыка — так» ды інш.
— у Барсэлёне тры дзясяткі беларусаў Каталёніі сабраліся перад будынкам урада на пікет салідарнасьці і пратэсту.
— у Кракаве 200 беларусаў выйшлі на акцыю салідарнасьці з суайчыньнікамі ў Беларусі і пратэсту супраць дыктатуры.
— пра іншыя падзеі 3 ліпеня на сайтах:
Наша Ніва | Радыё Свабода | Belsat | Хартыя’97

2021
— за содзень у Беларусі зафіксавана 1076 выпадкаў кавіду, памерлі 11, а выпісаныя 1164 чалавекі.
— у Беларусі новыя затрыманьні па палітычна матываваных справах.
літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 116 нелегалаў на мяжы зь Беларусьсю, быў прыменены сьлезацечны газ і зброя для папераджальных стрэлаў з-за супраціву 8 мігрантаў.
— пра іншыя падзеі 3 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2021-7-3

2022
украінская армія нанесла дзясяткі удараў і зьнішчыла адную з чатырох ваенных базаў расейцаў у акупаваным Мелітопалі, але ўкраінскія абаронцы адышлі зь Лісічанску пасьля цяжкіх баёў.
расейцы абстралялі РСЗА ўкраінскі Славянск, дзе шмат забітых і параненых, а ў горадзе каля 15 пажараў, і таксама нанесьлі ўдар трыма ракетамі па Краматорску.
— падчас пратэстаў ва Ўзбэкістане былі ахвяры — колькасьць загінулых і пацярпелых афіцыйна не названая.
— пра іншыя падзеі 3 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2022-7-3

2023
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2023-7-3

* * *


#гісторыя #каляндар #ліпень
3 ліпеня
Дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў (таксама Дзень незалежнасьці Беларусі (раней Дзень Рэспублікі)).
Дзень памяці Міны Полацкага.


* * *

НАРАДЗІЛІСЯ

1828Уладзіслаў Чартарыйскі, польскі палітычны дзяяч. У час паўстаньня 1863–64 гг. прадстаўнік на Захадзе польскага Нацыянальнага ўраду, супрацоўнічаў з партыяй «белых». Старшыня гісторыка-літаратурнага таварыства ў Парыжы. Пераехаў у Галіцыю, у 1876 г. заснаваў у Кракаве Музэй Чартарыйскіх.

1883Франц Кафка, адзін з асноўных нямецкамоўных пісьменьнікаў XX ст., родам з Прагі.

1896Яраслаў Кастыцэвіч, пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзяяч. Садзейнічаў арганізацыі беларускіх школ на Падляшшы. Суарганізатар і ад 1946 г. дырэктар Беларускай дзяржаўнай гімназіі ў Бельску Падляскім (цяпер ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча).

1901Андрэй (Крыт), рэлігійны дзяяч беларускага замежжа, праваслаўны сьвятар, мітрапаліт, гіерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).

1907Уладзімер Лабанок, дзяржаўны і партыйны дзяяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падпольля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці падчас ІІ Сусьветнай вайны. Герой Савецкага Саюзу (1943).

1910Аляксей Грыцук, настаўнік, гісторык, літаратуразнаўца і грамадзкі дзяяч, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

1918Рыгор Бярозкін, журналіст, крытык і літаратуразнаўца, вязень ГУЛАГу.

1937Том Стопард, брытанскі драматург.

1940Роберт Язэп Тамушанскі, рэлігійны і грамадзка-культурны дзяяч, філёляг, публіцыст. Сьвятар грэка-каталіцкага абраду, працаваў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане. Галоўны рэдактар Беларускай сэкцыі радыё Ватыкана (1977).

1949Віктар Купрэйчык, шахматыст-гросмайстар (1980) і грамадзкі дзяяч. У 1997 г. галасаваў супраць абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. У 2010 г. быў прадстаўніком грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

1958Генадзь Лаўрэцкі, архітэктар і гісторык архітэктуры.


ПАМЕРЛІ

1694Сымон Караль Агінскі, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ. Падкаморы віцебскі, мечнік вялікі літоўскі (1679–87), ваявода амсьціслаўскі (1685–88).

1871Станіслаў Шумскі, мэмуарыст, герой паходу Напалеона на Маскву, удзельнік паўстаньня 1831 г. і акцыі Сымона Канарскага, вязень расейскіх турмаў. Маршалак віленскі, пахаваны ў Вільні на Росах.

1904Тэадор Герцль, аўстрыйскі габрэйскі журналіст, палітык, заснавальнік палітычнага сіянізму.

1925Тадэвуш Урублеўскі, адвакат і грамадзкі дзяяч. Зьбіраў бібліятэку, якую перадаў гораду Вільні. Належаў да краёўцаў дэмакратычна-лібэральнага кірунку, меў кантакты зь дзеячамі літоўскага руху, быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталяваньня брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў».

1969Браян Джонс, рок-музыка, гітарыст The Rolling Stones.

1971Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр.

1977Еўдакiя Лось, паэтэса, перакладніца і рэдактарка.

1987Кастусь Губарэвіч, драматург і кінасцэнарыст.

2008Андрэй Вашкевіч, музыка культавага рок-гурту «Любовь и Спорт».

2021Леў Гумілеўскі, скульптар, Народны мастак Беларусі. Працаваў у манумэнтальнай і станкавай скульптуры, аўтар і суаўтар помнікаў Янку Купале, Яўгеніі Янішчыц, Францішку Багушэвічу, Юрыю Нясьвіскаму, Мікалаю Радзівілу «Сіротке», Кірылу Тураўскаму ды інш.


#гісторыя #каляндар #ліпень
4 ліпеня
Дзень работнікаў воднага транспарту ў Беларусі.
Дзень Незалежнасьці ў ЗША.


ПАДЗЕІ

1591 — адбыўся апошні татарскі набег на Маскву.

1610 — адбылася бітва пры Клушыне на Смаленшчыне. Разьбіўшы войскі Дзьмітрыя Шуйскага, гетман польны каронны Станіслаў Жалкеўскі падступіўся да Масквы, дзе тым часам цар Васіль Шуйскі быў зрынуты з пасаду і было праведзена абраньне каралевіча Ўладзіслава, у выніку Жалкеўскі быў упушчаны ў Маскву з каронным войскам.

1776 — прынятая Дэклярацыя незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.

1890 — у Кракаве правялі перапахаваньне Адама Міцкевіча.

1941 — у Югаславіі пачалося антыфашысцкае паўстаньне.

1944 — часткі Чырвонай арміі вызвалілі Полацак.

1950 — першай перадачай на чэскай мове пачала вяшчаньне радыёстанцыя «Свабодная Эўропа».

1954 — у Менску ўрачыста адкрылі помнік-абэліск на пляцы Перамогі.

1989 — у камуністычнай Польшчы адбыліся першыя часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары, у іх удзельнічалі і беларускія кандыдаты (Сакрат Яновіч, Яўген Мірановіч).

2008 — адбыўся выбух у Менску падчас другога дня сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці. Пацярпелі 55 чалавек. Па абвінавачаньні ва ўчыненьні выбуху ў 2011 г. быў асуджаны Дзьмітры Канавалаў (і за неданясеньне Ўладзіслаў Кавалёў), якіх расстралялі ў 2012 г.

2012«плюшавы дэсант» супраць парушэньня свабоды слова ў Беларусі правялі два швэцкія пілёты на лёгкім аднаматорным самалёце, заляцеўшы зь Літвы і раскідаўшы над Івянцом і Менскам 879 плюшавых мядзьведзікаў-парашутыстаў з транспарантамі антыдыктатарскага зьместу: «Вясёлая рэвалюцыя бяз гвалту».

2020
— у Беларусі за содзень афіцыйна зафіксавалі 273 выпадкі заражэньня каранавірусам, памерлі 6 чалавек.
— пра іншыя падзеі 4 ліпеня на сайтах:
Наша Ніва | Радыё Свабода | Belsat | Хартыя’97

2021
— у Беларусі за содзень выявілі 944 захварэлых на кавід, памерлі 10, ачунялі і выпісаныя 1168 чалавек.
— у Літве затрыманыя яшчэ 160 нелегальных мігрантаў зь Беларусі. Трэці дзень запар замежнікі, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Літву, часьцей за ўсё выбіралі шляхі праз тэрыторыю Друскеніцкага самакіраваньня.
— тысячы кампутараў у Нямеччыне закранула кібэратака, у якой западозрылі расейскую групоўку REvil.
— пра іншыя падзеі 4 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2021-7-4

2022
— ва Ўкраіне арыштавалі больш за 300 вагонаў зь беларускімі і расейскімі мінэральнымі ўгнаеньнямі на суму каля 12 млн даляраў.
— у Беларусі працягваліся затрыманьні і суды па палітычна матываваных справах.
— пра іншыя падзеі 4 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2022-7-4

2023
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2023-7-4

* * *


#гісторыя #каляндар #ліпень
4 ліпеня
Дзень работнікаў воднага транспарту ў Беларусі.
Дзень Незалежнасьці ў ЗША.


* * *

НАРАДЗІЛІСЯ

1589Альжбета Соф’я Гагэнцолерн, жонка кашталяна віленскага Януша Радзівіла, прадстаўніца арыстакратыі Нямеччыны і Рэчы Паспалітай. Дачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Ёгана Георга Гагэнцолерна i Элізабэты фон Ангальт-Цэрбст.

1807Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі, лідэр змаганьня за незалежнасьць і аб’яднаньне краіны (Risorgimento).

1889Ганна Рагель, найстарэйшая жыхарка Беларусі — дасягнула веку 121 году.

1902Мэер Ланскі (Сухаўлянскі), знакаміты амэрыканскі гангстэр габрэйскага паходжаньня з Горадні, канкурэнт Аль Капонэ. Стварыў шырокую сетку ўстановаў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі (штат Нью-Ёрк) да Каўнсыл-Блафс (штат Аёва) і да Лас-Вэгасу. Зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных бандаў у Злучаных Штатах Амэрыкі.

1904Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Быў сакратаром ЦК КСМЗБ, сябрам ЦК КСМ Польшчы. У 1926 і 1928 гадох выбіраўся сябрам ЦК КПЗБ. Актыўна займаўся публіцыстыкай і рэдактарскай справай — рэдагаваў цэнтральныя органы ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сьцяг». Палітычны вязень у Польшчы і ахвяра сталінскага тэрору ў СССР.

1922Вадзім Круталевіч, праўнік, гісторык і сацыёляг. Аўтар навуковых працаў па праблемах тэорыі дзяржавы і права, гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі, канстытуцыйнага права.

1926Іван Здановіч, настаўнік, краязнаўца і грамадзкі дзяяч з Пружанаў, узначальваў грамадзка-культурнае аб’яднаньне «Спадчына» (1986–89). Заснавальнік і першы кіраўнік Пружанскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, сябра БНФ «Адраджэньне». Разам зь іншымі арганізаваў і ўдзельнічаў у пабудове помніку паўстанцам Кастуся Каліноўскага ў Ружанскай пушчы (1989).


ПАМЕРЛІ

1826Томас Джэфэрсан, амэрыканскі палітычны і грамадзкі дзяяч, адзін з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы, аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША, трэці прэзыдэнт ЗША.

1848Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, францускі пісьменьнік і дыплямат, адзін з заснавальнікаў эўрапейскага рамантызму.

1934Марыя Складоўская-Кюры, француская вучоная польскага паходжаньня, фізык і хімік, дасьледніца радыеактыўнасьці, двойчы ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.

1944Фабіян Пачобут-Адляніцкі, каталіцкі сьвятар, арыштаваны нацыстамі за дапамогу габрэям і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казьлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.

1952Язэп Варонка, палітычны дзяяч, журналіст і публіцыст. Адзін зь ініцыятараў абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Першы старшыня Народнага Сакратарыяту і старшыня 2-га ўраду БНР. У сьнежні 1918 — красавіку 1920 г. міністар беларускіх справаў і сябра кабінэту міністраў Літоўскай Рэспублікі. У 1923 г. зьехаў у ЗША, узначальваў Беларуска-Амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады. Пахаваны на могілках Элмвуд у Рывер-Гроўв, прыгарадзе Чыкага.


#гісторыя #каляндар #ліпень
5 ліпеня
Міжнародны Дзень працаголіка.
Дзень Кірыла і Мятода ў Чэхіі і Славакіі.


ПАДЗЕІ

863 — браты Кірыл і Мятод прыбылі ў Вялікую Маравію. У тым жа годзе Кірыл стварыў глаголіцу.

1203 — падчас IV Крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.

1439 — падпісаная царкоўная Флярэнцкая унія. Сабор быў скліканы папам Яўгенам IV для аднаўленьня еднасьці паміж Заходняй і Ўсходняй Царквой. Аднымі зь ініцыятараў уніі былі кіроўныя колы Ўсходняй Рымскай імпэрыі, у тым ліку імпэратар Ян VIII Палеалог і канстантынопальскі патрыярх Ёсіф II.
У ВКЛ спроба ўвесьці унію ў цэлым не ўдалася. Апрача праваслаўных колаў, яна сабатавалася і каталіцкімі герархамі Польшчы і Літвы, якія да 1443 г. не прызнавалі уніі і яе ініцыятара Яўгена IV і падпарадкоўваліся Фэліксу V, абранаму альтэрнатыўным Флярэнцкаму Базэльскім саборам. Талеранцыйнае стаўленьне Флярэнцкая унія сустрэла толькі ў Кіеве, Смаленску і некаторых іншых землях ВКЛ.

1772 — у Пецярбургу Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі трактат пра першы падзел Рэчы Паспалітай.

1811Вэнэсуэла абвесьціла незалежнасьць.

1812 — утворана войска адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага.

1920 — у часе польска-савецкай вайны адбылася бітва пад Глыбокім, агулам загінула паўтары тысячы чалавек.

1938 — Магілёўскі гістарычны архіў рэарганізаваны ў Цэнтральны гістарычны архіў (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 г., цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі). Захоўвае дакумэнты ад XIV ст. да нашых дзён.

1944 — пачалася Беластоцкая наступальная апэрацыя савецкіх войскаў.

1946 — на фэсьце моды ў Парыжы ўпершыню прэзэнтавалі купальнік-бікіні.

1947Беларусь уступіла ў Сусьветны паштовы зьвяз.

1969
— адкрыты мэмарыяльны комплекс «Хатынь». Спаленая гітлераўцамі падчас карнай акцыі вёска Хатынь з 149 жыхарамі стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.
— адкрыты «Курган Славы» — помнік у гонар подзьвігу воінаў 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай апэрацыі 1944 году, разьмешчаны ў Смалявіцкім раёне Менскае вобласьці, на 21-м км магістралі М2 Менск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Менавіта на Смалявіччыне ў ліпені 1944 г. у акружэньне трапіла 105-тысячная групоўка гітлераўцаў.

2001 — у Менску пачаўся III Зьезд беларусаў сьвету.

2004 — прыняты Закон «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь» (№301-3).

2020
— у Беларусі за содзень афіцыйна зафіксавалі 284 выпадкі кавіду, памерлі 5 чалавек.
Amnesty International заклікала накіроўваць на імя генпракурора Беларусі Канюка лісты з патрабаваньнем неадкладна вызваліць апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.
— у Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты.
— пра іншыя падзеі 5 ліпеня на сайтах:
Наша Ніва | Радыё Свабода | Belsat | Хартыя’97

2021
— за содзень у Беларусі афіцыйна зафіксавалі 614 новых выпадкаў кавіду, памерлі 9, а выпісаныя 488 чалавек.
— у Беларусі новыя затрыманьні і суды па палітычна матываваных справах.
— праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязьнямі Аляксандра Івуліна і яшчэ чацьвярых чалавек. Агулам палітвязьняў ужо 534.
— лукашэнкавы ўрад выдаў пастанову «Аб закрыцьці ў Беларусі карэспандэнцкага пункту «Эўрапейскага радыё для Беларусі».
— міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што Офіс Ціханоўскай атрымаў у Літве дыпляматычны статус, і яго разглядаюць як афіцыйнае прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі.
— пасьля бою з талібамі больш за 1000 афганскіх вайскоўцаў адступілі ў Таджыкістан.
— пра іншыя падзеі 5 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2021-7-5

2022
— уначы расейскія войскі нанесьлі масавы ракетны ўдар па ўкраінскіх Мікалаеве і Дняпры.
— у швайцарскім Лугана 42 краіны і арганізацыі прынялі Дэклярацыю аб адбудове Ўкраіны.
— у Беларусі працягваліся затрыманьні і суды па палітычна матываваных справах.
— КДБ РБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» яшчэ трох чалавек, цяпер там 873 чалавекі.
— пра іншыя падзеі 5 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2022-7-5

2023
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2023-7-5

* * *


#гісторыя #каляндар #ліпень
5 ліпеня
Міжнародны Дзень працаголіка.
Дзень Кірыла і Мятода ў Чэхіі і Славакіі.


* * *

НАРАДЗІЛІСЯ

1182Францішак з Асізі, заснавальнік ордэну Меншых Братоў, больш вядомага цяпер як Ордэн Францішканаў, а таксама міранскага ордэну Братоў і Сёстраў Пакаяньня і (разам з Клараю з Асізі) жаночага ордэну Бедных Жанчынаў.

1735Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расейскі гісторык, філёляг, публіцыст і статыстык. Першы, хто заняўся вывучэньнем арыгінала Радзівілаўскага летапісу, які трапіў у бібліятэку расейскай Імпэратарскай акадэміі навук падчас Сямігадовай вайны. Аўтар працаў па старажытнаславянскай граматыцы, гісторыі, палеаграфіі.

1789Фадзей (Ян Тадэвуш Крыштап) Булгарын, расейскі журналіст, пісьменьнік і літаратурны крытык родам з Узьдзеншчыны, з шляхты ВКЛ. Заснавальнік расейскага авантурнага рамана, адзін зь якіх стаў першым бэстсэлерам у Расеі (раман «Іван Выжыгін» (1829), у творы называў Беларусь краінаю і ўжываў беларускую мову). Заснавальнік першай у Расеі прыватнай грамадзка-палітычнай штодзённай газэты «Паўночная пчала», наклад якой дасягаў 10 000 асобнікаў.

1818Антон Яленскі, грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–64 гадоў. У 1865 г. быў асуджаны да 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў Сыбір — ва Ўсоль, куды за хворым Антонам Яленскім паехала яго жонка Сабіна. Былі канфіскаваны ўсе яго маёнткі.

1879Людвік Абрамовіч, польскі гісторык, грамадзкі дзяяч, журналіст і выдавец. Быў зьвязаны зь беларускім грамадзка-культурным жыцьцём у Вільні. У кнізе «Чатыры стагодзі кнігадрукаваньня ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасьць Францішка Скарыны і яго пасьлядоўнікаў.

1965Людміла Рублеўская, пісьменьніца і паэтэса. Яе гісторыяцэнтрычныя творы некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць зь «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэяў Уладзімера Караткевіча.

1970Андрэй Лукашэвіч, гісторык, картограф і сцэнарыст. Спэцыялізуецца ў галіне ваеннай і палітычнай гісторыі Беларусі, Расеі і Польшчы XVIII — пачатку XX ст. Ад 2004 г. прафэсар Акадэміі ваенных навук РФ.


ПАМЕРЛІ

1657Геранім Уладзіслаў Сангушка, рыма-каталіцкі дзяяч ВКЛ. Сакратар Уладзіслава IV Вазы, суфраган віленскі (ад 1644), біскуп смаленскі (ад 1655).

1816Рафал Чарвякоўскі, хірург-навукоўца і вынаходнік зь Пінску. Аўтар 12 тамоў па хірургіі. Вынайшаў некалькіх хірургічных прыладаў і спосабаў умяшаньня.

1938
Юры Лістапад, палітычны дзяяч, публіцыст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, расстраляны ў сыбірскім канцлягеры.
Арон Штаркман, пэдагог, рэктар БДІНГ, ахвяра сталінскага тэрору.

1995Барыс Сачанка, пісьменьнік, перакладнік і выдавец — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (1993–95). У 1976–86 гг. быў сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

1996Васіль Вітка (Цімох Крысько), літаратурны крытык, паэт, перакладнік, публіцыст, празаік, драматург, пэдагог; клясык беларускай дзіцячай літаратуры. Дзед культуралягіні і літаратаркі Юліі Чарняўскай.

2005Яўген Ціхановіч, мастак і мэмуарыст, плённа працаваў у галіне эстампа (пераважна лінарыты), майстар эксьлібрысу, адзін зь першых увёў у гэты жанр партрэт.

2016Міхась Шавыркін, пісьменьнік і журналіст, культуралягічны і пэдагагічны дзяяч, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» (1987—2006).


#гісторыя #каляндар #ліпень
6 ліпеня
Міжнародны Дзень кардыёляга.
Дзень Дзяржавы (Дзень каранацыі Міндоўга) ў Літве.


ПАДЗЕІ

1253 — першы вялікі князь літоўскі Міндоўг і ягоная жонка Марта былі каранаваныя як кароль і каралева Літвы. Паводле беларускіх гісторыкаў, каранацыя адбылася ў рэзыдэнцыі Міндоўга ў Наваградку ў дзень сьв. Пятра і Паўла.

1651 — пад Лоевам у другой бітве войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам здабыло перамогу над казацкімі аддзеламі палкоўніка Марціна Нябабы падчас паўстаньня гетмана Багдана Хмяльніцкага.

1786даляр зрабіўся нацыянальнай валютаю ЗША.

1923 — набыла моц першая Канстытуцыя СССР.

1947 — у Нямеччыне адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэне і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК). У камітэт увайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля ды іншыя.

1989 — адроджана Полацкая япархія Беларускага экзархату РПЦ.

2020
— у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 250 новых выпадкаў кавіду, а памерлі 6 чалавек.
— сьледчы камітэт прызнаў старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну пацярпелай у крымінальнай справе блоґера Сяргея Ціханоўскага.
— колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 24-х. Праваабаронцы завілі аб прызнаньні Алены Карагачовай і Дзьмітрыя Карака, сяброў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, палітычнымі зьняволенымі.
— каардынатар #BYCOVID19 Андрэй Стрыжак зь сям’ёю зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну.
— пра іншыя падзеі 6 ліпеня на сайтах:
Наша Ніва | Радыё Свабода | Belsat | Хартыя’97

2021
— за содзень у Беларусі афіцыйна пацьвердзілі 557 новых выпадкаў кавіду, памерлі 10 чалавек, выпісаныя яшчэ 415 пацыентаў.
— у Беларусі новыя затрыманьні і суды па палітычна матываваных справах.
— у Берасьці вынесьлі прысуды — ад 4 да 6,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму — другой партыі абвінавачаных па «Пінскай справе» аб процістаяньні ў Пінску ў ноч зь 9 на 10 жніўня 2020 г.
— прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта і палітвязьня Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Судзілі адразу Вярхоўным судом — такім чынам, у палітвязьня не было нават магчымасьці абскардзіць прысуд.
— пра іншыя падзеі 6 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2021-7-6

2022
— у Беларусі працягваліся затрыманьні і суды па палітычна матываваных справах.
пракурор Менску вынес пастанову аб абмежаваньні доступу да сайтаў «vklеtochku.оrg» і «pоlitzek.mе». З дапамогаю ініцыятывы «Вклеточку» можна было ў анлайн-фармаце напісаць ліст палітвязьню.
— пра іншыя падзеі 6 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2022-7-6

2023
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2023-7-6

* * *


#гісторыя #каляндар #ліпень
6 ліпеня
Міжнародны Дзень кардыёляга.
Дзень Дзяржавы (Дзень каранацыі Міндоўга) ў Літве.


* * *

НАРАДЗІЛІСЯ

1611Цэцылія Рэната Габсбург, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава IV Вазы.

1788 — Дамінік Манюшка, асьветнік і філянтроп, масон, сябра ложы «Паўночная паходня». У маёнтку Радкаўшчына ў Ігуменскім павеце сваю маёмасьць і зямлю раздаў сялянам і вызваліў іх ад прыгону, заснаваў вучэльню і пансіянат для вясковых дзяцей.

1851Янка Лучына, паэт-дэмакрат і мысьляр.

1887Марк Шагал, сусьветна вядомы мастак-жывапісец і графік, родам зь Віцебшчыны. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.

1900Іван Лупіновіч, вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі, першы і адзіны прэзыдэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства. Акадэмік АН БССР (1947).

1905Пятро Глебка, паэт, драматург, перакладнік, вучоны і грамадзкі дзяяч.

1921Аляксандар Доўбік, праваабаронца часоў Хрушчова, палітвязень у СССР (ад 1958), настаўнік. Быў дэлегатам І зьезду ТБМ, у 1994 г. увайшоў у БНФ.

1927Кастусь Харашэвіч, мастак-жывапісец. Сябра мастацкай суполкі «Пагоня». Сузаснавальнік студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладэчне.

1937Пятро Драчоў, мастак-графік, ілюстратар. Мастацкі рэдактар часопісу «Бярозка» і «Беларускага гістарычнага часопісу». Ствараў дыярамы і панарамы для менскіх музэяў.

1977Максім Мірны, тэнісыст, Заслужаны майстар спорту Беларусі. Шматгадовы гулец і лідэр зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса. Алімпійскі чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў у Лёндане (2012).

1983Аляксандар Стасевіч («Локі»), баец-дабраахвотнік штурмавога падразьдзяленьня ЗСУ, загінуў у баях за Украіну ў 2024 г.


ПАМЕРЛІ

1415Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч, нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі. Спалены паводле прысуду Канстанцкага сабору як ерэтык разам з кнігамі.

1751Ян Фрыдэрык Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі і троцкі, канцлер вялікі літоўскі. Староста берасьцейскі і прапойскі.

1770 Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы. Канонік ласкі, гнезьненскі, архідыякан жамойцкі, канонік віленскі, дэкан варшаўскі, пісар ВКЛ, вялікі сакратар духоўны ВКЛ, біскуп луцкі й берасьцейскі, канцлер каралевы.

1796Адам Станіслаў Нарушэвіч, гісторык, філёляг, паэт і перакладнік. Выкладаў у Віленскай акадэміі, Варшаўскім езуіцкім калегіюме, рыцарскай школе ў Варшаве. Пісар вялікі ВКЛ і сакратар Сталай Рады, біскуп смаленскі і луцкі.

1887Іван Барычэўскі, археоляг, гісторык, фальклярыст і этнограф. Дасьледнік гісторыі ВКЛ.

1974Уладзімер Корш-Саблін, Заслужаны дзяяч мастацтваў і Народны артыст БССР і СССР, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага кіно, кінарэжысэр, пастаноўшчык першага гукавога беларускага фільму «Першы ўзвод», аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце». Мастацкі кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм» (1945–60 і 1969–74). Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.

1975Лаўрэнці Абэцэдарскі, гісторык, прафэсар БДУ (1966). Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднаньня ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы, разглядаў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Расеі.

1985Пятро Сакол (Пётар Масальскі), паэт, перакладнік з латыскай і расейскай моваў. Вязень ГУЛАГу.

2017
Уладзімер Кожух, мастак-жывапісец. У сваіх творах рамантычнага характару зьвяртаўся да архаічных пластоў этнічнай культуры беларусаў і ўвасабляў сілы прыроды.
Міхаіл Сьпірыдонаў, гісторык. Дасьледваў сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і гістарычную геаграфію Беларусі XV—XVI стст.

2021Ігар Андрэеў, актор Горкаўскага тэатру ў Менску, таксама намесьнік і першы намесьнік дырэктара. Яшчэ быў дырэктарам сталічнага Тэатра юнага гледача (1985–95) і Белдзяржфілармоніі (1999—2002). Супрацоўнічаў зь «Белсатам», у фільме «Куля для КДБ ад Васіля Быкава» сыграў ролю клясыка беларускай літаратуры. Ён граў Быкава, удзельнічаў у пратэстах 2020 г.


#гісторыя #каляндар #ліпень
7 ліпеня
Янаў дзень, Іван Купала, Купальле (у ноч з 6 на 7 ліпеня, паводле Юліянскага календара) — старажытнае земляробчае абрадавае сьвята.
Дзень сельскай гаспадаркі ў Літве.


ПАДЗЕІ

1548 — у Кракаве ў Вавельскім саборы адбылося пахаваньне вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ «Старога».

1572 — страціла моц Крэўская унія — пагадненьне аб дынастычным зьвязе паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім.

1807 — падпісаная Тыльзіцкая мірная дамова паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Беласток і навакольныя землі, населеныя пераважна беларусамі, перададзеныя ў склад Расейскай імпэрыі.

1846ЗША абвесьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая была часткаю Мэксыкі.

1864 — у Маладэчне адкрылі настаўніцкую сэмінарыю.

1916 — другая спроба наступу расейскіх войскаў у часе Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі пад Баранавічамі.

1929 — арыштаваны паліцыяй Піліп Кізевіч, грамадзка-палітычны дзяяч, на імя якога была аформленая беларуская кнігарня ў Горадні.

1930 — у Вільні выйшаў апошні нумар газэты «Сялянская Ніва», друкаванага воргану Беларускага сялянскага саюзу.

1931 — у Менску заснаваны Інстытут савецкага будаўніцтва і права (Менскі юрыдычны інстытут ад 1932, Юрыдычны факультэт БДУ ад 1954).

1937 — адбыўся напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоўцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Лічыцца пачаткам ІІ Сусьветнай вайны ў Азіі.

1941 — паводле загаду №1 камандуючага тылам групы армій «Цэнтар» генэрала Максыміліяна фон Шэнкендорфа на тэрыторыі Беларусі ўводзіліся абавязковыя для нашэньня габрэямі зь 10 гадоў нарукаўныя павязкі белага колеру з жоўтай зоркаю.

1944 — пачалася апэрацыя «Вострая Брама»: аддзелы Арміі Краёвай узялі ўдзел ў баях за Вільню разам з Чырвонай арміяй. Пазьней польскія аддзелы былі абяззброеныя і арыштаваныя НКВД.

1972 — у Менску паставілі помнік Янку Купалу.

2000 — зьнік журналіст Зьміцер Завадзкі, тэлеапэратар Паўла Шарамета. Устала ў адзін шэраг са зьнікненьнямі (забойствамі) апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі.

2002 — адноўлены паказ спэктаклю «Тутэйшыя» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

20054 тэрарысты-самагубцы зрабілі сэрыю нападаў у лёнданскім мэтро і аўтобусах, загінулі 52 чалавекі.

2007 — афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсэрваторыя Віталя Неўскага.

2010 — Нацыянальным банкам Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне юбілейныя манэты «Памятная манэта Грунвальдзкая бітва. 600 год».

2014 — заснаваны атрад «Пагоня», вайсковы аддзел, сфармаваны зь беларускіх добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў вайне на Данбасе на баку Ўкраіны.

2017 — дамова аб забароне ядравай зброі была прынята ў штаб-кватэры ААН. Не набыла моцы.

2020
— афіцыйна за содзень у Беларусі на кавід захварэлі 199 чалавек, памерлі 7 чалавек.
— 31 дэпутат Эўрапарлямэнту зьвярнуліся да Эўракамісіі і ўсіх дзяржаў—удзельніц ЭЗ перагледзець рашэньне 2016 г. аб зьняцьці санкцый з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і кампаній.
— пра іншыя падзеі 7 ліпеня на сайтах:
Наша Ніва | Радыё Свабода | Belsat | Хартыя’97

2021
— афіцыйна ў Беларусі за содзень зафіксавана 998 выпадкаў кавіду, памерлі 20, а выпісаныя 1049 чалавек.
— у Беларусі новыя затрыманьні і суды па палітычна матываваных справах.
літоўскія памежнікі за дзень затрымалі 53 нелегалаў на беларускай мяжы. 23 зь іх пераходзілі мяжу ў раёне Друскенікаў, 14 — у Ігналінскім раёне. У Друскінінкайскім раёне за апошнія 6 дзён памежнікі затрымалі 461 чалавек.
— пра іншыя падзеі 7 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2021-7-7

2022
— уначы расейская армія нанесла ракетныя ўдары па Харкаве і Краматорску.
— КДБ РБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» яшчэ 5 чалавек, сярод іх сківічны хірург Андрэй Любецкі і «рэйкавыя партызаны» Сяргей Канавалаў і Сяргей Глебка.
— у Беларусі працягваліся затрыманьні і суды па палітычна матываваных справах.
— сусьветныя Дні беларускай культуры адкрыліся ў Вільні выставай плякатных прац Уладзімера Цэсьлера.
— пра іншыя падзеі 7 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2022-7-7

2023
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2023-7-7

* * *


#гісторыя #каляндар #ліпень
7 ліпеня
Янаў дзень, Іван Купала, Купальле (у ноч з 6 на 7 ліпеня, паводле Юліянскага календара) — старажытнае земляробчае абрадавае сьвята.
Дзень сельскай гаспадаркі ў Літве.


* * *

НАРАДЗІЛІСЯ

1797Шаміль, імам, лідэр змаганьня народаў Каўказу з расейскім уладараньнем.

1860Густаў Малер, аўстрыйскі дырыгент і кампазытар.

1869Лявон Вітан-Дубейкаўскі, палітычны і грамадзкі дзяяч БНР, паэт, інжынэр-будаўнік і галоўны ўрадавы архітэктар БНР. Адзін з заснавальнікаў беларускага мадэрну і нэаготыкі ў дойлідзтве. Ад 1922 г. жыў у Вільні, за беларускую дзейнасьць перасьледаваўся польскімі ўладамі.

1882Янка Купала (Іван Луцэвіч), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі і АН Украіны (1929).

1884Ліён Фэйхтвангер, нямецкі пісьменьнік.

1893Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў ХХ ст.

1894Антон Борык, палітычны і вайсковы дзяяч. Адзін з заснавальнікаў Беларускага нацыянальнага камітэту ў Горадні. Першы афіцыйны пасланьнік БНР у Нямеччыне. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну, узначальваў штаб 1-й Слуцкай брыгады. Падаваў нататкі пра паўстаньне ў газэты «Наша думка» і «Беларускае слова».

1910Юзаф Трыпуцька, швэдзкі мовазнаўца-славіст родам з Маладэчаншчыны.

1922П’ер Кардэн, францускі мадэльер.

1940Рынга Стар, брытанскі музыка, бубнач гурту The Beatles.

1961Вінцук Вячорка, мовазнаўца і журналіст, грамадзкі дзяяч і палітык, лідэр Партыі БНФ (1999—2007). Ініцыятар і адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня Беларускага клясычнага правапісу.


ПАМЕРЛІ

1572Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі, апошні зь Ягелонаў. Сын Жыгімонта І «Старога» і Боны Сфорцы.

1633Леў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар, падканцлер і канцлер вялікі літоўскі, ваявода віленскі і адначасна гетман вялікі літоўскі. Увайшоў у гісторыю Беларусі як выдатны дзяржаўны дзяяч і дыплямат. Пахаваны ў касьцёле Сьв. Міхала Арханёла ў Вільні.

1785Станіслаў Чарневіч, дзяяч каталіцкага касьцёлу. Ягонымі намаганьнямі Таварыства Ісуса (ордэн езуітаў), забароненае папам Рымскім, працягвала дзейнасьць у Расейскай імпэрыі.

1892Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага, беларускі і расейскі геоляг, палеантоляг і географ, дасьледнік Сыбіру. Хворы на сухоты, памёр у нізоўі ракі Калыма.

1930Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік.

1942Яўген Ляцкі, крытык, гісторык літаратуры, дасьледнік беларускага фальклёру. У 1927–29 гг. апублікаваў цыкаль артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўстве», адкрыў у Празе выдавецтва «Полымя», узначальваў катэдру ў Карлавым унівэрсытэце, выкладаў у Расейскім вольным унівэрсытэце.

1955 Іван Макей, народны казачнік, жыў у вёсцы Алексічы каля Зэльвы. У 1946 г. удзельнікі фальклёрнай экспэдыцыі БДУ пад кіраўніцтвам Ільва Барага запісалі ад яго каля 30 казак.

1991Міхась Рудкоўскі, паэт, перакладнік, публіцыст і тэлежурналіст.


#гісторыя #каляндар #ліпень
8 ліпеня
Сусьветны Дзень барацьбы з аляргіяй.

ПАДЗЕІ

52 да н.э. — прынятая дата заснаваньня Парыжу.

1573Булёнскім эдыктам пакладзены канец 4-гадовай вайне францускіх католікаў і гугенотаў (кальвіністаў).

1709 — адбылася Палтаўская бітва ў часе Паўночнай вайны (1700—1721), расейскае войска разьбіла швэдзкую армію.

1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.

1910 — асобнай кнігаю ў Санкт-Пецярбургу выйшла паэма Янкі Купалы «Адвечная песьня».

1926 — кароль Сауд стварыў Саудаўскую Арабію.

1959 — у Маладэчне на базе Маладэчанскага абласнога краязнаўчага музэю заснаваны Менскі абласны краязнаўчы музэй.

1969 — пачаўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму і быў завершаны праз 3,5 гады.

1993 — у Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў зь дзясяткаў краінаў.

2008 — тэлеканал БЕЛСАТ пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.

2020
— у Беларусі афіцыйна за содзень на кавід захварэў 221, а памерлі 7 чалавек.
група каталіцкіх вернікаў Беларусі абвесьціла старт кампаніі супраць фальшаваньня выбараў прэзыдэнта.
— запрацаваў сайт зь інструкцыямі для незалежных назіральнікаў - грамадзянская ініцыятыва «Сумленныя людзі» пачала кампанію падтрымкі назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
— каманда Віктара Бабарыкі плянуе зарэгістраваць партыю — каардынатарка штабу Бабарыкі Марыя Калесьнікава распавяла пра перамовы з прадстаўнікамі іншых штабоў.
Літва даслала Беларусі гуманітарную дапамогу на 50 000 эўра для барацьбы з каранавірусам.
Літва ўсьлед за Латвіяй забараніла трансьляцыю каналаў RT (раней Russia Today).
— пра іншыя падзеі 8 ліпеня на сайтах:
Наша Ніва | Радыё Свабода | Belsat | Хартыя’97

2021
— жыхары Наваполацку зладзілі пратэстную акцыю з нацыянальнымі сьцягамі.
— былая каманда TUT.by запусьціла новае мэдыя Zerkalo.io. Пад вартаю дагэтуль знаходзіліся 15 чалавек: дзейныя і былыя супрацоўнікі выданьня, на іх была заведзена крымінальная справа.
— у Менску ператрус у рэдакцыі «Нашай Нiвы», офісе бухгалтэрыі і дамах рэдактароў. Галоўны рэдактар выданьня Ягор Марціновіч і рэдактары «Нашай Нівы» Андрэй Дынько і Андрэй Скурко затрыманыя.
— у рэдакцыях пінскага «Мэдыя-Палесься», «Берасьцейскай газэты», баранавіцкага Intex-Press прайшлі ператрусы і затрыманьні супрацоўнікаў выданьняў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заяваю з нагоды «зачысткі» недзяржаўных СМІ, якая адбывалася ў краіне.
літоўскія мытнікі затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэтаў амаль на паўмільёна эўра. Польскія памежнікі затрымалі 49 чалавек за незаконны пераход беларуска-польскай мяжы.
— пра іншыя падзеі 8 ліпеня чытайце
https://charter97.org/be/news/2021/7/8/

2022
— праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ пяць чалавек. Цяпер у Беларусі іх ужо 1237.
БЕЛСАТ паведаміў, што ў Беларусі зьнішчылі яшчэ адну магілу польскіх жаўнераў АК — цяпер ля вёскі Качычы Карэліцкага раёну. За апошні час „невядомыя“ спустошылі польскія надмагільлі і помнікі ў Ваўкавыску, Мікулішках, Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах і Ёдкевічах.
Літва заявіла пратэст Беларусі з нагоды абвешчанага прыбіраньня ў школах вёсак Рымдзюны Астравецкага і Пеляса Воранаўскага раёна літоўскай мовы зь 1 верасьня.
— пра іншыя падзеі 8 ліпеня чытайце
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2022-7-8

2023
https://nashaniva.com/?c=shdate&i=2023-7-8

* * *


#гісторыя #каляндар #ліпень
8 ліпеня
Сусьветны Дзень барацьбы з аляргіяй.

* * *

НАРАДЗІЛІСЯ

1621Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.

1838Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі канструктар дырыжабляў. Арганізатар вытворчасьці (ад 1900) і сэрыйнага выпуску дырыжабляў цьвёрдай канструкцыі.

1839Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш як у $300 мільярдаў.

1861Марыя Магдалена Радзівіл (Завіша), арыстакратка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ ст., мецэнатка. На яе грошы яшчэ да 1917 г. былі адкрытыя сотні беларускіх школ, выдваліся беларускія пэрыядычныя выданьні і кнігі. Стаяла ля вытокаў стварэньня ў Санкт-Пецярбургу першага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», фінансавала выданьне газэтаў «Нашай Нівы» і «Biełarus». Горача падтрымала абвешчаньне БНР, фінансава дапамагала палітыкам.

1894Пётар Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1912Гаўрыла Верасаў, шахматыст, міжнародны майстар. Шасьціразовы чэмпіён Беларусі. Удзельнік трох чэмпіянатаў СССР. Шахматны тэарэтык, аўтар сыстэмы, што атрымала назву «Дэбют Верасава».

1929Канстанцін Ціхановіч, мастак-графік, мастацкі рэдактар часопіса «Беларусь» (1963–84). Ілюстраваў творы беларускіх і замежных аўтараў у беларускім пэрыядычным друку. Аўтар мэмарыяльных мэдалёў, значкоў, эксьлібрысаў, дыяфільма «Францыск Скарына» (1994) ды інш.

1932Марыя Карпенка, пісьменьніца, журналістка і грамадзкая дзяячка. Заслужаны работнік культуры Беларусі. Сябра Камітэту савецкіх жанчын СССР (1972–91), сакратар Саюзу журналістаў Беларусі (1972–89), першая намесьніца старшыні Беларускага Камітэта Міру.

1949Уладзіслаў Завальнюк, рэлігійны і культурны дзяяч, рыма-каталіцкі сьвятар, тэоляг, шматгадовы пробашч касьцёлу сьвятых Сымона і Алены ў Менску.

1972Вольга Караткевіч, літаратарка, журналістка і навуковая дзяячка. Каардынатарка аддзяленьня журналістыкі ў «Беларускім Калегіюме». Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і англійскай. Працавала на «Радыё 101,2», у Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва», на «Радыё Свабода» (1996—2009).

1974Дыяна Арбеніна (Кулачэнка), расейская сьпявачка, паэтэса, музыка родам з Валожыну. Вакалістка расейскага рок-гурту «Ночные Снайперы». Асудзіла ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, неаднойчы выказвалася супраць вайны, з-за чаго ў розных гарадох Расеі былі скасаваныя канцэрты пасьля даносаў. У красавіку 2022 г. выйшла антываенная песьня «Не маўчы», прэм’ера якой адбылася ў Чалябінску.


ПАМЕРЛІ

1863Адам Пуслоўскі, студэнт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–64 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1889Фларыян Міладоўскі, кампазытар, піяніст і пэдагог. Навучаўся ў Менску, Вільні, Бэрліне і Вене. Працаваў у Чырвоным Двары пад Коўнам, у Вільні, Менску, Страсбуры, Мэцы і Нансі. На радзіму не вярнуўся з прычыны стану здароўя. Памёр у Бардо.

1932Аляксандар Грын (Грынеўскі), расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, сын удзельніка паўстаньня 1863–64 гг. Пісаў раманы, аповесьці, апавяданьні, нарысы і вершы у стылі нэарамантызму і сымбалізму. Пісьменьнікамі-бальшавікамі прызнаны ідэалагічным ворагам.

1980Францішак Пяткевіч, лекар і беларускі нацыянальны дзяяч. Ужо ў падлеткавым веку друкаваўся ў віленскім каталіцкім тыднёвіку «Biełarus». Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюзу падчас вучобы ў Віленскім унівэрсытэце на лекара. У 1923-м зьехаў у Прагу ад перасьледу польскіх уладаў, потым пераехаў у Менск вучыцца ў БДУ, але быў рэпрэсаваны і трапіў на Салаўкі. З ГУЛАГу зьбег і вярнуўся ў Вільню, у 1940-м зноў арыштаваны бальшавікамі. У акупацыі працаваў лекарам і зьехаў у Польшчу ў 1945-м. Далучыўся да дзейнасьці Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Беластоку хутка па яго стварэньні.
Пахаваны на каталіцкіх могілках у Крынках у Сакольскім павеце ля адной з галоўных алеяў.


#гісторыя #каляндар #ліпень
Forwarded from Праект «Рокаш»
З манаграфіі Андрэя Котлярчука "Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў":

"8 ліпеня празь Віленскаю браму на кані ўрачыста ўехаў [у Магілёў—заўв. Рокаш] Карл XII.
9 ліпеня магістрат зладзіў на чэсьць Карла баль. Зьвесткі пра гэта захаваліся толькі ў швэдзкіх крыніцах, тым часам як хроніка Магілёва маўчыць, бо пасьля Вялікай Паўночнай вайны каралём Рэчы Паспалітай
стаўся прарасейскі Аўгуст II, вораг Карла XII. Згодна з успамінамі швэдзкага вайскоўца Андрэаса Вэстэрмана (Andreas Westerman) «9ліпеня
бургамістар і сябры магістрату сустракалі яго Каралеўскую Вялікасьць. Паводле свайго звычаюяны паднесьліхлеб і соль. Потым Kaралю (як гаспадару места) уручылі на чырвоным ручніку ключы ад
места» [Westerman 284], Швэды «сталі табарам з правага боку адместа, пакінуўшы ў самім месьце варту, колькі аддзелаў і генэралаў»
[Posse: 315], Местам швэдзкага лягеру сталася Буйніцкае поле,
вядомае
з XVIII ст. як Карлава даліна
".
85 гадоў таму, 29 ліпеня 1939 году, пастановай 2-й сэсіі Вярхоўнага Савету БССР беларускую назву сталіцы памянялі зь Менску на Мінск. Без тлумачэньняў. Але відавочна, што гэта быў пераход зь беларускага імя гораду на расейскае. Разьбяромся ў іх паходжаньні.