Гiмназiя №28
546 subscribers
5.03K photos
125 videos
181 links
Гiмназiя №28 імя Уладзіміра Караткевіча горада Мінска вiтае вас!
I прапануе актуальную iнфармацыю пра дасягненнi нашых вучняу́ i педагогау́
Download Telegram
💐Дарагія сябры, паважаныя калегі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём настаўніка!
Няхай гэты дзень падорыць кожнаму з вас асалоду ад цёплых слоў, прыемных усмешак і дарагіх сэрцу ўспамінаў.

Кожны з нас, выбіраючы прафесію, вызначае сваю жыццёвую дорогу — вучыць, выхоўваць, любіць, ствараць, дапамагаць. Дзякуй, што побач ёсць аднадумцы і дарадцы, людзі, якія даюць веру, упэўненасць і натхненне.

Жадаю вам бясконцых
святла і любові ў сэрцы, шчодрасці на добрыя справы, плёну ў сапраўдных імкненнях і цеплыні ад шчырай удзячнасці!
         З павагай, Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па адукацыі
адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска
#Дзень_настаўніка_2022
#са_святам🍂🌤
🕊В Беларуси сегодня отмечают два добрых праздника — День матери и православный праздник Покрова Пресвятой Богородицы. Пусть в наших семьях все будет благополучно, дружно, с любовью. Пусть небесная заступница хранит мир и счастье в наших семьях! Сегодня начинается неделя родительской любви🕊👨‍👩‍👧‍👦
#са_святам #духовность
#семьЯ_главное_в_жизни
#День_матери_2022
❄️Управление по образованию поздравляет всех родителей и ребят Ленинского района, педагогов и сотрудников учреждений образования с наступающим Новым годом!

Нашим семьям мы желаем здоровья, радости каждого дня, детского смеха и семейного счастья!

Благодарим за слаженную совместную работу, воспитание наших детей в любви и уважении добрых традиций и семейных ценностей!

Пусть наступающий новый год будет мудрым и мирным, добрым и счастливым, профессионально успешным, дружно семейным, уютным и благополучным
!
#са_святам
#новый_год_2023🎄
#образованиеЛенинского
❄️ Свята Раства Хрыстова, адно з найбольш радасных святаў народнага календара, нагадвае кожнаму з нас аб міласэрнасці, дабрыні ўчынкаў, святле думаў, любові ў сэрцах.
#са_святам
Міра, радасці і шчасця нашым сем'ям і нашай роднай зямлі!
🌷Пяшчотныя і моцныя, натхнёныя і мудрыя, заўсёды прыгожыя дзяўчаты — матулі і бабулі, дочкі і ўнучкі, сяброўкі!

Вясновае
свята — Міжнародны жаночы дзень — адкрывае пару новага росквіту, цудоўных мар і  планаў, надзей і любові.

Няхай вашы сэрцы, у якіх заўсёды жыве вера ў лепшае, сёння поўняцца любоўю, цеплынёй і
святлом, у вачах зіхаціць вясновае сонца, з вуснаў не сыходзіць чароўная ўсмешка.

Жаночая місія — любіць, аддаваць, верыць, быць апорай, натхняць.

Жадаю вам сяброўства, пяшчоты і ўзаемапавагі — у сям'і, утульнасці і дабрабыту — у доме, поспехаў і задавальнення — у працы.

Будзьце здаровыя і  прыгожыя, адчувайце шчасце і цуд кожнай хвіліны жыцця!

Шчыра віншую
са святам вясны і прыгажосці!

        З павагай, Наталля Кучынская,  начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна  г.Мінска
#са_святам🌷
Дарагія дзеці і дарослыя!

🌿🕊 Віншую вас
са святам Вялікай Перамогі! Гэты дзень шануюць усе пакаленні нашых землякоў, бо ў ім гісторыі нашых сямей і гісторыя краіны.

Квітнеючыя сёння
сады — напамінак нам пра прыгажосць і каштоўнасць мірнага жыцця, якое адваявана нашымі роднымі.

Мы памятаем пра жахлівыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ганарымся мужнасцю нашых продкаў, мы шануем іх подзвігі, беражом здабыты мір і ствараем шчаслівую будучыню нашчадкам!

Ад душы жадаю вам радасных мірных дзён, плёну і поспеху ў працы, дабрыні і любові ў сем'ях,
святла і мужнасці ў сэрцах! Шчасця любімай Беларусі!
Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска
#са_святам
#Вялікая_Перамога 🕊
1 чэрвеня — Дзень абароны дзяцей! Віншуем малых і дарослых!😊🥰

З такога значнага дня пачынаецца лета — любімая пара дзяцінства — сонечнага чароўнага часу ў жыцці кожнага.

Маленькі чалавек жадае простага — жыць пад мірным небам і быць шчаслівым, адчуваць абарону і падтрымку, каб марыць пра будучыню. Няхай у кожнага дзіцяці гэта будзе.

Дзеці — цудоўны падарунак нам, дарослым. Яны наша шчасце і магчымасць станавіцца лепшымі.

Жадаем усім бацькам любові і дабрыні, цярплівасці і мудрасці!
Няхай кожны дзень будзе светлым ад шчаслівых усмешак нашых дзяцей, мірным, адказным і радасным дзеля  сёння і заўтра.
              З павагай, начальнік упраўлення па адукацыі Наталля Кучынская, дырэктары і загадчыкі ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна.
#са_святам☀️🌿
#абарона_дзяцінства
🎶🇧🇾 1 верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень ведаў.

Нягледзячы на тое, што ў гэты дзень сёлета нядзеля, дарослыя і дзеці з хваляваннем збіраюцца ў школы, гімназіі і дзіцячыя садкі,
настаўнікі з любоўю рыхтуюць першыя ўрокі.

Дзень ведаў яднае пакаленні, сцвярджае моц навукі ў нашым жыцці, дорыць
святло і радасць.

📚🌞
Са старажытных часоў — ад часоў Скарыны і да нашых дзён — беларусы паказваюць сябе адной з самых адукаваных нацый. У кожнай сям'і вучоба дзяцей — аснова выхавання.

Дарагія выхаванцы, вучні, бацькі і педагогі, віншую вас з Днём ведаў!

Жадаю радасці  ў спасціжэнні новага, у вызначэнні свайго жыццёвага шляху! Выкарыстоўвайце ўсе адукацыйныя магчымасці, якія адкрываюць вам установы адукацыі.

Верце ў сябе, марце, любіце, плануйце і дзейнічайце — і будзеце заўсёды шчаслівымі! У добры шлях да новых ведаў і адкрыццяў!

Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па адукацыі
#са_святам
#адукацыяЛенінскага
💐 На фотаздымку — настаўнік Эма Багатка з любімым 1"А" класам
(1 верасня 2023 года)