Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
371 subscribers
11.2K photos
327 videos
1 file
1.95K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
Download Telegram
9⃣чэрвеня адзначаецца дзень святога Кiрылы

Народныя традыцыі

🔸Нельга сварыцца з роднымі, зласловіць.
🔸Цяжкую працу лепш адкласці на іншы дзень.
🔸 Пасля поўдня забаронена забіваць камароў.
🔸Каля дамоў у гэты дзень ні ў якім разе не распальвалі вогнішча.
🔸 Таксама не прамаўлялі ўслых свае планы на будучыню, лічылася, што тады яны не спраўдзяцца.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 9 чэрвеня імкнуцца да поспеху, адрозніваюцца творчымі здольнасцямі. Насіць ім варта БУРШТЫН

#народны_каляндар
🔟 чэрвеня адзначаецца народнае свята Мікітаў дзень.

📌Праваслаўная царква ў гэты дзень ушаноўвае памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага, біскупа.

Народныя традыцыі

🔸У Мікіты прасілі дапамогі ў справах, якія тычыліся вырошчвання гусей.
🔸Па павер'і, святы ахоўваў маленькіх гусянят.
🔸Ён аберагаў іх ад арлоў, ястрабаў і іншых драпежнікаў.
🔸 У гэты дзень заказвалі ў царкве малебен вялебнаму Мікіце.
🔸Потым выганялі гусянят на свежы выпас, на траўку.
🔸Гусянятам у гэты дзень варылі спецыяльную кашу з проса на святой вадзе.
🔸Туды дадавалі рубленыя курыныя або гусіныя яйкі.
🔸 Лічылі, што пасля такой кашы гусяняты хутка пойдуць у рост і прынясуць вялікі прыбытак да Каляд.
🔸Гульня "Воўк і гусі" - любімая забава дзяцей у гэты дзень.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 10 чэрвеня пад сілу любыя справы. Насіць ім варта КАРАЛ

#народны_каляндар
1⃣1⃣  чэрвеня адзначаецца народнае свята Феадосія Каласяніца.

📌У гэты дзень вернікі праваслаўнай царквы шануюць памяць пакутніцы Феадосіі Канстантынопальскай.

Народныя традыцыі

🔸Назву «Каласяніца» свята атрымала за тое, што з гэтага дня пачынае каласаваць жыта.
🔸На Феадосію з’яўляюцца першыя баравікі (каласавікі).
🔸 У народзе гаварылі: " Хлеб закаласіўся - грыб белы з'явіўся".
🔸Лічылі, што калі зацвітае жыта, то палотнаў бяліць нельга.
🔸Дзецям жа забаранялі скакаць на дошках - найпростым выглядзе арэляў.
🔸 Казалі: зямля ў гэты час «цяжкая». Калі па ёй скакаць, то гэта ёй пашкодзіць.
🔸Верылі: адзін гэты дзень усіх панядзелкаў варты, бо вельмі нешчаслівы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 11 чэрвеня
характэрны мэтанакіраванасць і напорыстасць ў сваіх намерах. Насіць ім варта  САРДОНIКС

#народны_каляндар
1⃣2⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Змеявік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Ісаака Далмацкага, ігумена.

Народныя традыцыі

🔸Лічылі, што на Ісаака паўзуны ладзяць вяселле.
🔸Хадзіць у поле ці ў лес было вельмі небяспечна.
🔸Бераглі таксама і скаціну, не выганялі яе на пашу.
🔸Верылі, што змяіныя суродзічы будуць жорстка помсціць любому, хто прычыніць ім шкоду.
🔸Выратаваць ад змяінага яду ў гэты дзень не зможа ні адзін знахар.
🔸Меркавалі, што ясень здольны пазбавіць змяю сілы і магчымасці кусацца.
🔸Такой жа ўласцівасцю нашы продкі надзялялі смарагд.
🔸Лічылі, што рэптыліі могуць лячыць хваробы.
🔸Змяіную скуру прыкладвалі да нарываў.
🔸Аднак самымі вядомымі лекамі з'яўляецца змяіны яд.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 12 чэрвеня валодаюць добрым здароўем. Насіць ім варта АВАНТУРЫН

#народны_каляндар
1️⃣3️⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Ерамееў дзень.

📌 У царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці апостала ад 70-ці Ярмія Далмацкага і пакутніка Ярмія Каманскага.

Народныя традыцыі

🔸 У гэты час заканчвалі сяўбу і распрагалі коней.
🔸Частавалі іх смачнасцямі, якія дадавалі ў ежу, або проста кармілі з рукі.
🔸Коней купалі, вадзілі без аброці, давалі ім адпачыць.
🔸Па павер'і, калі ў гэты дзень запрэгчы каня, ён захварэе і неўзабаве ўпадзе.
🔸 Нават пры вострай патрэбе стараліся хадзіць пешшу.
🔸13 чэрвеня займаліся паўсядзённымі справамі або адпачывалі.
🔸 Гаспадыні высаджвалі бабовыя культуры.
🔸 Мужчыны апырсквалі ад шкоднікаў пладовыя дрэвы.
🔸Дзяўчаты рыхтавалі пасаг на вяселле.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 За народжаных 13 чэрвеня будзе заступацца лёс. Насіць ім варта САПФIР

#народны_каляндар
1⃣4⃣  чэрвеня адзначаецца народнае свята Юстынаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень памяці святога Юстына Філосафа.

Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень уважліва назіралі, як узыходзіць сонца.
🔸Калі неба было чыстае, а прамяні бесперашкодна асвятлялі поле, жыта ўродзіцца густым і спелым.
🔸Па павер'і, Юстын на баку чысціні адносін.
🔸 Ён заўсёды паўстае на бок пакрыўджанага і слабога.
🔸Згодна з паданнем, у гэты дзень жонка можа патрабаваць выбачэння ад мужа.
🔸З каханым чалавекам праводзілі вечар гэтага дня, тады ў жыцці будзе сямейнае шчасце.
🔸На Юстынаў дзень забараняецца ставіць плот, інакш можа здарыцца пажар.
🔸Знахары і лекары выходзілі «шаптаць на вецер».
🔸 Яны чыталі асаблівую замову ветру, каб ён паўплываў на ўраджай хлеба.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 14 чэрвеня суровыя і строгія. Насіць ім варта ХРЫЗАЛIТ

#народны_каляндар
2⃣2⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Кірылаў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці свяціцеля Кірылы, архіепіскапа.

Народныя традыцыі

🔸Лічылі, што 22 чэрвеня лета ўступала ў свой росквіт.
🔸 У народзе верылі, што ў Кірылаў дзень сонца сваю сілу зямлі аддае, каб ёй лягчэй было.
🔸 Каб сонца не спаліла ўраджай, праводзілі розныя абрады.
🔸Пачыналі паспяваць суніцы.
🔸 Аб паходжанні ягады існавала легенда.
🔸У даўнія часы суніцы не пладаносілі.
🔸 Калі Ісус Хрыстос гуляў па лесе, ён нахіліўся да суніц і пацалаваў іх.
🔸На месцы пацалунку адразу ж вырасла салодкая ягодка з цудоўным водарам.
🔸Забіць камара пасля Кірылава дня - добрая справа.
🔸Іх колькасць будзе змяншацца.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Нараджаныя 22 чэрвеня звычайна дажываюць да старасці. Насіць ім варта аквамарын.

#народны_каляндар
2⃣4⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Варнава Сунічнік.

📌 Дзень прысвячаецца памяці апостала ад 70-ці Варнавы (Іосіфа), біскупа.

Народныя традыцыі

🔸Да гэтага часу паспявалі суніцы, адсюль і назва «Сунічнік».
🔸Шмат стагоддзяў гэту расліну актыўна выкарыстоўваюць у народнай медыцыне.
🔸Па павер'ях, на Варнаву апоўдні збіралася нячыстая сіла.
🔸Траву ў гэты дзень не касілі і не рвалі.
🔸Сяляне верылі, што так можна прыхапіць злых духаў, а з імі і ўсе няшчасці.
🔸Не збіралі і лекавыя травы, бо яны ў гэты дзень лічыліся атрутнымі.
🔸З 24 чэрвеня вадзяныя духі станавіліся бачнымі.
🔸Яны весяліліся і ладзілі вяселле.
🔸У многіх мясцовасцях у гэтую ноч людзі гулялі да світання.
🔸Разводзілі вогнішчы, каля якіх танчылі і спявалі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 24 чэрвеня дадзена здольнасць знаходзіць выйсце з любой сітуацыі. Насіць ім варта сапфір.
#народны_каляндар
2⃣5⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Пётр.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень памяці вялебнага Пятра Афонскага.

Народныя традыцыі

🔸25 чэрвеня завяршаецца летняе сонцастаянне.
🔸Сонца паварочваецца на зіму, а лета - на гарачыню.
🔸У гэты час пачыналася спякота, якая доўжылася сорак дзён.
🔸На ўзыходзе сонца мужчыны стараліся зняць шапкі і перахрысціцца.
🔸Пасля чаго звярталіся да яго з самымі важнымі просьбамі.
🔸 Продкі ў гэты дзень рассаджвалі апошнюю расаду.
🔸Казалі: «Хто на Пятра пасее грэчку, той будзе зімой есці бліны з печкі».
🔸25 чэрвеня хадзілі на рыбалку, рыхтавалі стравы з рыбы.
🔸Галоўнай з іх была юшка, ці рыбная поліўка.
🔸Цікава, што да 19 стагоддзя юшкай называлі любы суп - і рыбны, і мясны, і з агародніны.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 25 чэрвеня пражывуць доўгае і плённае жыццё. Насіць ім варта жэмчуг.

#народны_каляндар
2⃣6⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Акуліна.

📌 У праваслаўным календары гэта дзень ушанавання памяці пакутніцы Акіліны.

Народныя традыцыі

🔸 У гэты час з’яўлялася нашэсце мух і камароў.
🔸Па гэтай прычыне хатняя жывёла станавілася неспакойная.
🔸Таму кароў выганялі на пашу на досвітку, каб да апоўдня зачыніць іх у прахалодным хляве.
🔸У гэты час сеялі грэчку.
🔸26 чэрвеня варылі грачаную кашу і частавалі ёю жабракоў.
🔸Тыя дзякавалі гаспадарам і жадалі ім добрага ўраджаю.
🔸Гаспадары ж хваліліся, у каго страва атрымалася самай смачнай.
🔸Малако на Акуліну піць нельга.
🔸Лічылі: у гэты дзень яно становіцца шкодным для здароўя.
🔸Нельга на Акуліну працаваць, бо грэчка не ўродзіцца.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 26 чэрвеня кемлівыя, абаяльныя асобы, якія карыстаюцца заслужанай павагай у грамадстве. Насіць ім варта алмаз.

#народны_каляндар