Рыбалка в Гродно
348 subscribers
9.43K photos
1 video
17 files
14.8K links
Свежие события из жизни гродненских рыбаков.

👥 Наш чат: @fisherMENGrodno
Download Telegram
📃 Рыбалка в Гродно | Гродненская область

Адкрыццё фідарнага сезона

Паводле традыцыі, ранняй вясной мы едзем памачаць кармушкі на Асіповіцкае вадасховішча. Звычайна там даволі рана сыходзіць лёд і гусцяра з падлешчыкам праяўляе актыўнасць нават у ледзяной вадзе.

Сёлетні першы фідарны выбег не расчараваў - рыбка бралася, хоць і без бонусаў, але даставіла задавальненне.
Цудоўны выходны на прыродзе!

P. S. Калі Вы цікавіцеся прадукцыяй Sensas, то запрашаю Вас у профіль https://www.instagram.com/sensas_belarus/ . Хутка там стартуе розыгрыш для падпісантаў. Будзем рады новым гасцям!

Больш рыбалоўнага кантэнту ў маім інстаграм https://www.instagram.com/desha1863/

#рыбалкапабеларуску #беларускаярыбалка #рыбалка #рыбалкавбеларуси #фидернаяловля #фидер #лещ #густера #природабеларуси #рекасвислочь #осиповичи #осиповичскоеводохранилище #беларускаямова #белорусскийязык #fishing #fisherman #belarusianspring #feederfishing #salmoby #salmo #teamsalmo #salmobelarus #sensas #sensasbelarus #teamsensas #sensasfishing #sensasmoments #sensasgroundbait #norfin #feederconcept
📃 Рыбалка в Гродно | Гродненская область

Вярнулася жаданне карпа палавіць

Некалькі разоў мяне клікалі на новы карпоўнік пад Лагойскам і толькі ў жніўні я даехаў да базы адпачынку Лагаза.

Трошкі пра інфраструктуру:
У будні вольных масткоў хапае, але можна зрабіць рэзервацыю. Асабліва калі вам патрэбны масток з альтанкай альбо домікам.
Масток каштуе 20р і на ім камфортна становіцца 2 платформы. А калі вы збіраецеся лавіць без платформы ці крэсла, то падумайце на што вы будзеце класць вуду і да чаго мацаваць садок, бо ніякіх прыладаў на масту няма - проста дошкі, якія шчыльна збітыя і ніякую тычку ўтыркнуць не атрымаецца.

Каля кожнага мастка стаяць бакі для смецця, а вось да прыбіральні прыйдзецца трошкі прайсціся, бо іх не так шмат, як хацелася б.
Яшчэ майму воку падалося, што каля месцаў лоўлі не перашкодзяць мангалы.

Пакідаць транспарт каля возера нельга. Дазваляецца пад'езд для выгрузкі рыштунку, але потым трэба адагнаць аўта на стаянку каля КПП і вяртацца да месца лоўкі пешкі.

Лоўля каштуе 10р за дзень лоўлі паводле прынцыпу "злавіў - адпусці". За гэтую сціплую суму вы зловіце мех дробнага карпа з карася і адчуеце, што такое лавіць карпа як плотку кожную хвіліну
Але магчымыя бонусы на 2кг+.

За дзень павольнай лоўлі мы на дваіх злавілі больш за 50 рыб і ўсяго двух бальшуноў. Магчыма, недакармілі:)
А калі вы хочаце забраць улоў да стала, то трэба будзе заплаціць 9р за кілаграм карпа і 7р за кілаграм карася.

Комплекс знаходзіцца на стадыі будоўлі. Могуць ісці працоўныя працэсы, што перашкодзіць вам слухаць цішыню. Спадзяюся, што ў хуткім часе ўсе працы будуць завершаны і можна будзе рыбаліць максімальна камфортна.

Больш рыбалоўнага кантэнту ў маім інстаграм www.instagram.com/dzianis_vudar

#рыбалка #рыбалкавбеларуси #фидернаяловля #рыбакибеларуси
#рыбалкапабеларуску #беларускаярыбалка #беларускаямова #белорусскийязык #ловлякарпа #карповаяловля #ловлякарася #карповник #рыбалканаплатнике #логойск #логоза #belarusfishing #carpfishing #crucian #feederfishing #matchfishing #feederconcept #rutilus #salmo #salmoby #teamsalmo #salmobelarus #sensas #sensasbelarus #teamsensas #sensasfishing
📃 Рыбалка в Гродно | Гродненская область

Другі год запар Экопарк Акварэль прымае ў сябе летні турнір Urban Fishing Minsk.

Пабывалі на трэнаванні і злавілі некалькі ладных рыбак

Больш рыбалоўнага кантэнту ў маім інстаграм www.instagram.com/dzianis_vudar

#рыбалка #рыбалкавбеларуси #беларускаярыбалка #рыбалкапабеларуску #рыбалканаплатнике #рыбакибеларуси #беларускаямова #белорусскийязык #карповник #карповаяловля #карпфишинг #carp #carpfishing #carpodrome #feederfishing #flatfeeder #methodfeeder #belarusfishing #sensasmoments #starbaits #sensas #sensasbelarus #teamsensas #sensasfishing #feederconcept #salmoby #salmobelarus #teamsalmo #кфхюницкого #марьинагорка