Хвасоля Воля
119 subscribers
51 photos
3 files
41 links
Пакуль наша мова жыць будзе — будзе жыць і беларускі народ!
Мы стварылі праект для самага дзейнага супраціва любому рэжыму. Самага бяспечнага, шчырага і неверагоднага супраціва!
Сувязь з адмінамі @v_for_volya_bot
Download Telegram
Channel created
Пакуль наша мова жыць будзе — будзе жыць і беларускі народ!

Мы стварылі праект для самага дзейнага супраціва любому рэжыму. Самага бяспечнага, шчырага і неверагоднага супраціва!

Зрабіць першы крок вельмі проста — далучайся!
Другі крок — ужывайце беларускія словы ў штодзённым жыцці
Трэцці крок — распавядайце сябрам

Шануйце мову, дзяліцеся публікацыямі і ўжывайце простыя словы!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Channel photo updated
Channel name was changed to «Фасоля Воля»
Channel name was changed to «Хвасоля Воля»
Дабрыдзень!

Ужываць беларускую мову прасцей, чым здаецца. Трэба зрабіць маленькі крок і сказаць "Вітаю!"
Хвасоля Воля сабрала простыя словы для вітання на роднай мове з сябрамі, сваякамі, супрацоўнікамі, прадаўцамі і іншымі людзьмі

Вітайце адзін аднаго. Простае слова "Вітаю!" зараз і наш белы браслет, і наш сцяг, і наша ўзаемападтрымка!

Ці ведалі вы, што слова "прывіт" гэта слова з украінскай мовы? А "добрай раніцы" толькі сто гадоў таму з'явілася ў нашай мове?

Шануйце мову, дзяліцеся публікацыямі і ўжывайце простыя словы!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Прывітаннечка!
Хвасоля Воля ўчора павіталася з касірам на беларускай мове і ён натуральна афігеў! Але потым усміхнуўся і, калі вяртаў рэшту, пажадаў поспехаў.

Хвасоля Воля думае, што гэта файны флэшмоб, здзіўляць касіраў у крамах, аптэках, кіёсках, добрым словам, гатоўкай і драбязой у кішэні (наш сябра БОБ нагадвае, што лепш трымаць грошы не на картцы, а гатоўкай).

Хвасоля Воля, калі сорамна, што забылася на нейкае слова, падглядае ў @BelazarBot. І вам раіць!

Калі народ не зразумее, што такое мова, то хай рыхтуецца да таго, што сьпярша яго будуць абсьмейваць, потым - што будуць пагарджаць, а пасьля ён проста зьнікне. (с) Г. Бураўкін

Памятайце, што мова—гэта наш сцяг і наша воля, магчымасць аказаць падтрымку і адчування адзінства з народам. Пакуль у нас няма шпацыраў, але ў нас заўсёды ёсць мова і ніхто яе не адбярэ!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Страшно было всем. Но это была наша правда и нам было необходимо ее отстоять. В августе, когда все еще бушевал Covid-19, когда гремели взрывы и кровь невинных лилась рекой, медики вышли вопреки всем страхам.

Именно вы, несмотря на прямую угрозу жизни, бинтовали, откачивали и «латали» протестующих в то время как ваших коллег за это же сажали в бесчеловечные условия.

Именно вы говорили правду в то время, когда министерства всячески старались делать вид, будто ничего не происходит.

Спасибо вам, родные. И с днем медика🤍❤️🤍
ЗаЖыве Беларусь

UPD: чтобы поздравить наших медиков с их профессиональным праздником к Бересте присоединились ее друзья БОБ и Хфасоля Воля.

@bor_by
@BOR_pochta_bot📩
Хвасоля Воля часта карыстаецца ліфтам, але ніколі яшчэ не бачыла, каб правілы былі надрукаваны на роднай мове. Здаецца, гэта несправядліва.
Таму Хвасоля Воля надрукавала правілы карыстання ліфтам (можна спампаваць малюнак і надрукаваць і чорна белым, горш правілы ад гэтага не стануць). І заклікае ўсіх сваіх сяброў зрабіць тое самае)

А фатаздымкі таго, як папрыгажэў ваш ліфт дасылайце ў бота @v_for_volya_bot

Да сустрэчы ў новых выпусках! І чакаем вашых фатаздымкаў

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Forwarded from Супер Мова
Беларуская мова апошнім часам з'яўляецца ў нішах, дзе яе не было — і дзе яе вельмі не хапала! Напрыклад, цяпер ёсць цэлы ютуб-канал з мультфільмамі па-беларуску. Ён называецца "Гаварун".

А што там ёсць:

👨‍👩‍👦 мультфільмы, песні і аўдыякнігі на нашай роднай мове;
🍒 усё гэта ў свабодным доступе;
🎬 рэгулярна выходзяць новыя відэа;
👩‍🏫 пераклад і агучка ад прафесіяналаў, закаханых у беларускую мову;
✍️ пакуль што, на жаль, усяго 5 тысяч падпісчыкаў, да якіх можаце далучыцца і вы: bit.ly/2Y3FbrE!

На канале ўжо 195 серый з 11 мультсерыялаў — агулам больш за 39 гадзін кантэнту! Для дзяцей рознага ўзросту: "Мікі Маўс", "Маленькае каралеўства Бэна і Холі", "Пэтсан і Фіндус", "Рабакар Полі. Дарожная бяспека", "Папірус" і шмат што іншае.

А на сайце "Талака" праект можна падтрымаць. Вось спасылка: talaka.org/projects/3462