Хвасоля Воля
113 subscribers
51 photos
3 files
41 links
Пакуль наша мова жыць будзе — будзе жыць і беларускі народ!
Мы стварылі праект для самага дзейнага супраціва любому рэжыму. Самага бяспечнага, шчырага і неверагоднага супраціва!
Сувязь з адмінамі @v_for_volya_bot
Download Telegram
Вітаем! Дайджэст цікавасцей ад Хвасолі Волі!

Моўная афіша гэтага тыдня.

Бясплатныя курсы па ўдасканаленні беларускай мовы для дарослых. Існуе магчымасць офлайн і онлайн заняткаў.

А калі вы проста жадаеце пагутарыць па-беларуску, то запрашаем далучыцца да "Вольнай мовы" — платформа па арганізацыі анлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай. Далучайцеся і размаўляце

Нагадваем, што канал Умовы для Мовы пераклаў шмат дакументаў: даверанасці, іскі, бланкі, заявы, дамовы і г. д. на беларускую мову. Проста напішыце @sluchakbot і спампуйце неабходныя вам дакументы. Самы час пераходзіць на беларускую мову ў камунікацыях з дзяржаўнымі ўстановамі. 👌

Аскараносны мультфільм «Галаваломка» выйшаў на VOKA ў беларускім дубляжы. А калі вы любіце больш дарослае кіно, то для вас на беларускай мове фільм Салдат Джэйн.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
covid.jpg
1.6 MB
Улётка пра Covid-19
Прывітанкі, спадарства!

Навіны пра ковід жахлівыя, маскі мала хто носіць, дыстанцыю мала хто трымае, таму Хвасоля Воля падрыхтавала ўлётку пра COVID-19

Што рабіць?

1)
выконваць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя,
2) пашырыць гэты пост Хвасолі Волі,
3) раздрукаваць улётку з паста і распаўсюдзіць яе: на прыпынках, у ліфце, школе, на працы! Усюды!


Калі ласка, беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Ніхто акрамя нас не будзе клапаціцца пра нас!

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем!
Моўная афіша.

Сёння шмат навін для дзетак і іх бацькоў:

1) Казкі з Маляванычам, новы сезон на Бэйбусе. Сёння, 11 кастрычніка ў 20.30 прэм'ера першай казкі!

2) Каманда Годна падрыхтавала да друку дзіцячую кнігу "Неверагодны свет", якая складаецца з загадак-рыфмаванак на беларускай мове аўтарства Юрыя Несцярэнкі. Кніга сапраўды ўнікальная: і загадкамі, і чароўнымі ілюстрацыямі. Варта замовіць!

3) "Гісторыя дзеткам" - пачалі выпускаць вось такія файныя кніжачкі. Будзе цікава і дарослым! Набыць можна тут, усяго 4р!

Самы час паклапаціцца пра падарункі на Раство і Новы Год! Напрыклад, падарункавае выданне "Дзікае паляванне караля Стаха" Караткевіча, ілюстрацыі графікай Юрыя Якавенкі.

Звярніце ўвагу на мабільны дадатак з крыжаванкамі па-беларуску!

Вечная вайна 8 кастрычніка 1508 - ВКЛ і Маскоўшчына абвяшчаюць вечны мір на два гады. У 1514 годзе была знакамітая Аршанская бітва. Больш пра той час можна даведацца тут

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Новы выпуск дайджэста ад Хвасолі Волі.

Моўная афіша

Ці ведалі вы, што Масква магла стаць часткай Рэчы Паспалітай? Гэта – адна з тэмаў, якую абмяркоўваюць удзельнікі ток-шоу "Intermarium".

Нядаўна з’явіўся канверт з нагоды 275-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкi. Дзе набыць і як выглядае, глядзіце тут.

Калі часам ня ведаеце што пачытаць, раім звярнуць увагу на кароткі спіс твораў да Прэміі Гедройца.

А тут падкаст, з расказам пра кнігі з кароткіх спісаў трох літаратурных прэмій: Гедройця, Шэрмана, Цёткі.

У суседзяў набывае папулярнасць годны песенны флэшмоб, Хвасоля Воля спадзяецца, што ў хуткім часе і ў Беларусі будуць свае годныя свядомыя флэшмобы.

Каманда Voice of Belarus шукае валанцёраў, каб пісаць навіны па-беларуску і па-руску, перакладчыкаў на англійскую, французскую, нямецкую, польскую, італьянскую, іспанскую і партугальскую мовы, а таксама распаўсюджваць. Звяртайцеся: да @bp_t8

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Дайджэст ад Хвасолі Волі!

Цікавы артыкул пра тое, што адбываецца з беларускай мовай.

На гэтым тыдні выйшла некалькі аўдыёказак. Варта звярнуць увагу на казку "Сумны Суп" Вольгі Гапеевай, якая атрымала Нацыянальную прэмію Цёткі. Спатрэбіцца ўсяго 4 хвіліны! Таксама канал "Бэйбус" прапануе казку Джаан Роўлінг "Чараўнік і Гаршчок-гарцунок" з цыкла барда Бідля.

Хуценька падглядзець правілы напісання па-беларуску можна на сайце Правільна.бай .

Для добрых спраў таксама ёсць месца: можна стаць спонсарам аднаўлення палаца Радзівілаў ці падтрымаць Беларускі фонд культуры і выданне «Краязнаўчая газета».

Таксама з'явіўся паштовы канверт, прысвечаны Міхасю Чароту. Добрая нагода напісаць ліст палітвязню.

Сетка крам VINO & VINO прадставіла лімітаваную серыю партугальскага напою з унікальным дызайнам, Калекцыя распавядае аб легендарнай гісторыі кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Channel photo updated
Вітаем! Дайджэст ад Хвасолі Волі

Апошні тыдзень быў прысвечаны Ночы Расстраляных Паэтаў. Гэтая ноч з 29 на 30 кастрычніка ў 1937 г. стала кульмінацыяй сталінскага тэрору для Беларусі - былі расстраляныя дзеячы культуры, навукі, палітыкі – у спісе 132 асобы. Гэта жахлівая і сумная старонка нашай гісторыі. Тут можна паглядзець арт-праект «Я прачнуся», на вершы расстраляных паэтаў. А тут паслухаць чаму гэта вельмі важная дата ў нашай гісторыі і чаму нам ня варта здавацца зараз. Бо без асэнсавання Курапат зноў і зноў будзе паўтарацца Акрэсціна. Тут і ніжэй крышачкі твораў расстраляных паэтаў.

Гісторык Аляксандр Краўцэвіч чытае лекцыю пра ролю ВКЛ у аб'яднанні гістарычных рэгіёнаў Беларусі.

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае 6 лістапада а 12-й гадзіне чытаць і слухаць Дзядоўскія казкі.

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшлі кнігі Святланы Татарнікавай пра сям'ю мышак, у якой растуць вельмі цікаўныя мышаняты.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Новы дайджэст Хвасолі Волі.
Афіша гэтага тыдня
На Беларусі знаходзяць шмат манет, ёсць і тыя,што засталіся з часоў Алекандра Македонскага і Рымскай імперыі. Гісторыкі мяркуюць, што на нашых землях быў «Бурштынавы шлях», амаль за 1000 год да «Шляху з варагаў у грэкі». Падрабязнасці тут.

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечана 455-годдзю прыняцця ІІ Статута ВКЛ.

Хвілінка жарту: у беларускамоўных не бывае дэпрэсіі, бо ў беларускай мове шмат слоў, якія апісваюць духоўны стан лепш чым "дэпрэсія".

Вельмі крутыя дзіцячыя вершы піша палівязень Андрэй Скурко! Было б файна падтрымаць стварэне аўдыёальбома з імі.

На канале Haradzienski з'явіўся пост з анімаванай легендай пра тое, як Гародня атрымала свой сімвал, які пазнее стаў і гербам.

Для аматараў кавы і беларускай мовы ёсць прыемная навіна: у Мінску адкрылася яшчэ адна беларускамоўная кавярня—«Апостраф Кава». Знаходзiцца па адрасе вуліца Алібегава, 28.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Новы дайджэст Хвасолі Волі!

На тым тыдні адзначалася перамога: 13 лістапада 1655 года войска ВКЛ пад камандай гетмана Паўла Сапегі атрымала перамогу над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Берасця. Але сама вайна мела катастрафічныя вынікі для Рэчы Паспалітай і ВКЛ. На гэтай вайне ўпершыню на нашай радзіме з'явіліся партызаны і народны супраціў.

Платформа падтрымкі беларускай мовы запускае новы марафон агучвання для праекта «Мова прафесіі» для прасоўвання беларускай мовы ў абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Гэтым разам рганізатары плануюць сабраць 1000 агучаных гадзін. Падтрымайце праект, агучце некалькі сказаў.

Канал Умовы для Мовы пачынае кампанію е-Мова!
Як распаўсюдзіць беларускаю мову ў інтэнеце? 1 крок - беларуская мова на гугл-мапах! Па спасылцы інструкцыя як вельмі проста дадаць аб'екту назву па-беларуску!
Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Выбачайце за новый дайджэст сярод тыдня, але так шмат добрых навін, пра якія варта расказаць!

Ці памятаеце вы альманах Жэўжык? Выйшаў новы нумар (дзе набыць), таксама ёсць анлайн-школкі для дзяцей розных узростаў і з розных краін, што цікавяцца беларускай мовай, гісторыяй і культурай.

Паглядзіце, якім прыгожым стаў звычайны пешаходны пераход.

Кавярня Над Нямігай просіць аставіць водгук, калі вы ўжо там былі.

З'явіўся чат для тых, хто хоча практыкаваць беларускую мову ў звычайных паўсядзённых размовах.

З’явіўся набор паштовак з ілюстрацыямі і цытатамі Паўла Севярынца. Глядзець дзе набыць.

Вышла клёвая гульня «Паўстанцы»: беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці звычайнага беларуса ўплываць на сыход паўстання.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Новы дайджэст!

Важная навіна пра кажаноў! Гэта вельмі карысныя істоты, якім цяжка перазімаваць. Таму існуе праект Кажанаполіс, які забірае кажаноў на зімоўку. Звяртайцеся да іх, калі знайшлі кажанчыка ці жадаеце дапамагчы арганізацыі ратаваць малюкоў.

Кавярня над Нямігай шукае беларускамоўнага барыста!

Беларускія кнігі і аўдыёпраекты, выпуск якіх можна падтрымаць ужо цяпер:
-Аўдыёкніга, прысвечаная ўсім падлеткам, якія перажылі 2020 год: знікненне бацькоў, ціск у школах і ВНУ, жах хапуноў і перастрэлак на мірных вуліцах.
-Практычны дапаможнік Ларысы Рыжковай “Выхаванне спевака”: як можна выхоўваць дзяцей у парадыгме беларускай традыцыйнай культуры.
-Аўдыёальбом і традыцыйная кніга вершаў палітвязня Андрэя Скурко: гэта выдатныя вершы, сапраўдныя шэдэўры паэзіі, якія захапляюць сваёй вобразнасцю, адкрытасцю і шчырасцю.

Для дамашняга сямейнага адпачынку прапануем паглядзець Астэрыкс: Зямля Багоў на беларускай мове (уключаецца ў наладках)

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️
Вітаем! Новы дайджэст!

Моўная афіша

Радыё Свабоды праводзіць апытанку пра лепшае слова гэтага года! Ранейшыя словы-пераможцы: 2018 — БНР, 2019 — Каліноўскі, 2020 — Жыве!

Усяго 2 хвілінкі патрэбна, каб паслухаць як Уладзімір Караткевіч распавядае пра Радзівілаў і іх ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім ды цэлай Рэчы Паспалітай.

Нагадваем пра стары, але вельмі смешны матэрыял: беларускія кляцьбонікі! Таксама ёсць стыкеры!

Нагадваем, што вашы галасы патрэбны беларускай мове. Агучыць словы і сказы проста і прыемна. І вельмі карысна!

З'явілася новая серыя мульта пра блізнят-важанят, дзе героі прыдумляюць колеры і вучацца адказнасці.

"Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча можна паслухаць на "Кніжным Возе"!

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем!

Хутка Каляды і Новы Год! Час падарункаў! Хвасоля Воля падрыхтавала спіс падарункаў на беларускай мове!

Спасылкі на беларускамоўныя календары на розны густ і гаманец.

• Снежныя святочныя гісторыі Астрыд Ліндгрэн з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан і Ілон Вікланд у перакладзе Надзі Кандрусевіч. Выдавецтва Koska!

«Паўстанцы» – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863

• Брошкі-значкі з беларускімі пісьменнікамі

• Паштоўкі з ілюстрацыямі і цытатамі Паўла Севярынца

• Манаграфія "Уніяцкія цэрквы ВКЛ" У кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў за перыяд 1675-1698 гг.

•"КАЗКІ РУЗАЛІ АСЬМАК, запісаныя Адамам Багдановічам" Рузаля Асьмак сярод суседзяў мела славу знахаркі і выключнай расказчыцы казак і легенд.

Настольная гульня «Мова цудоўная». Гульня знаёміць з беларускім алфавітам і дапамагае папоўніць слоўнікавы запас цікавымі словамі роднай мовы

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Forwarded from Хвасоля Воля
Прывітанкі, спадарства!

Навіны пра ковід жахлівыя, маскі мала хто носіць, дыстанцыю мала хто трымае, таму Хвасоля Воля падрыхтавала ўлётку пра COVID-19

Што рабіць?

1)
выконваць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя,
2) пашырыць гэты пост Хвасолі Волі,
3) раздрукаваць улётку з паста і распаўсюдзіць яе: на прыпынках, у ліфце, школе, на працы! Усюды!


Калі ласка, беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Ніхто акрамя нас не будзе клапаціцца пра нас!

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Новы дайджэст Хвасолі Волі

Яшчэ не прыкупілі паштовак на святы? Можна купіць гэтыя, з птушкамі, і падтрымаць ахову дзікай прыроды Беларусі – частка прыбытку будзе ахвяравана Ахова Птушак Бацькаўшчыны.


Аўдыякніга "Зямля пад белымі крыламі" Уладзіміра Караткевіча даступная на падкастах.

Таксама з'явілася электронная кніга Уладзіміра Мацкевіча "Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам"

Нагадваем файны сайтМапа станаўлення Беларусі.

Выйшла аўдыякніга Ганны Севярынец "Дзень Святога Патрыка"! Чытае Уладзімір Лісоўскі.

У Мінску прайшла прэзентацыя «Эдаў»перакладаў на беларускую мову найбольш вядомых твораў старажытнай скандынаўскай літаратуры.

Марафон агучвання праекта say.by набраў 1053 гадзіны 57 хвіліны! Праект дзякуе за ўдзел.

Беларускамоўны Дзед Мароз для дзетак і дарослых павіншуе са святамі, падрабязнасці тут.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем!
Новы дайджэст ад Хвасолі Волі

З’явіўся тэлеграм-бот для жыхароў вёскі, які дапаможа напісаць зварот. Стваральнікі бота @mojzvarot_bot абяцаюць, што ён дапаможа вырашыць праблемы ў вёсцы. У ім ёсцы прыклады зваротаў, прававая інфармацыя, а таксама парады і інструкцыі на выпадкі, калі праблема не вырашаецца адразу.

Глядзець-не нагледзецца: у Белавежскай пушчы працуе зімовая анлайн-падкормка птушак

Шляхта ў Вялікім княстве Літоўскім
: 10 хвілін гісторыі часоў ВКЛ

Вы ведалі, што Янка Купала першым пераклаў на беларускую мову песню "В лесу родилась ёлочка"?

Ліза Ветрава дорыць вам мілейшыя святочныя карткі. Спампаваць у добрай якасці тут

Актуальна да святаў: елка, ёлка ці ялінка?

Якія кніжкі падарыць дзецям на Каляды?

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! новы дайджэст Хвасолі Волі!

8.01.2022 Гурт Astroūna запрашаюць на свой КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ! Пачатак а 20:00 пр. Незалежнасці, 44А

Народны каляндар беларусаў, багаты і цікавы, ён можа здівіць вас Бабінамі, Гусеўнікам і Васіллем. Вы ведаеце пра абрад «Цягнуць Каляду на дуба»? Шмат цікавасцей тут.

Як зменяўся наш герб "Пагоня"

Меркаванне: Ганны Севярынец «Для мяне відавочна: нішто не было дарэмна за гэты год»

Нагадваем пра курс лекцый «(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ» ад Лятучага універсітэту.

Цудоўныя навіны для маленькіх амамараў беларускай мовы:
Выдавацетва Янушкевіч выпусціла кнігу Эрвіна Мозэра «Дзівосныя гісторыі на дабранач» у перакладзе Сяргея Матыркі.

«Казку пра тое, як Святога Міколу забаранялі» пісьменніцы Наталка Харытанюк выйшла электронная версія адразу на трох мовах (па-беларуску, па-ўкраінску і па-ангельску). Ілюстрацыі для выдання намалявала Лізавета Ганчарова.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітаем! Новы дайджэст!

Спіс спасылак на аўдыёкнігі па-беларуску для дзяцей і бацькоў!

«Замярзалі як лядышкі на вуліцы Кедышкі». Новая песня ад Алены Жалудок

84 гады таму быў расстраляны гісторык і палітык Вацлаў Ластоўскі. Што варта ведаць пра прэм’ер-міністра урада БНР і аўтарам «Кароткай гісторыі Беларусі»? Адказ тут.

23 студзеня 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Кароткая нататка пра тыя падзеі.

У студзені гадавіна пачатку паўстання Каліноўскага. У паўстанцаў былі мізэрныя шанцы на перамогу, але яно не было марным. Раім пачытаць гэты пост.

22 лютага 1558 Пачалася Лівонская вайна (Інфлянцкая вайна). Больш інфармацыі пра тыя падзеі тут.

Хочаце, каб робат МТС зразумеў беларускую мову? Трэба скапіяваць зварот і даслаць па форме. 2 хвілінкі вашага часу. Інструкцыя тут.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!

❤️✌️

Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Вітанкі!
У рэдактараў Хвасолі Волі не хапае часу каб весьці канал і рыхтаваць штотыднёвыя дайжэсты, таму шукаем валанцёра (ці валанцёраў), якія жадаюць дапамагчы развіццю канала.

Што патрабуецца рабіць?

• Праглядаць каналы, якія прысвечаны беларускай культуры, адзначаць цікавыя і карысныя праекты і навіны, якім патрэбна інфармацыйная падтрымка
• Тэзісна адзначаць адметнасць таго ці іншага праекта ці навіны
• Любіць беларускую культуру

Калі вам цікава, пішыце, каліласка, ў бот зваротнай сувязі @v_for_volya_bot

І прыемная навіна як бонус: Маланка медыя запускае праект для дзетак. Глядзець падрабязнасці тут.

🤍❤️🤍