Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.6K photos
7.49K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
⚡️ Мінск. Калона аўтазакаў на вуліцы Парніковай. Гэта ў непасрэднай блізкасці ад тэлецэнтра на Макаёнка, 9, дзе зараз людзі пратэстуюць супраць таго, што паказваецца па дзяржаўным тэлебачанні.
⚡️Мінск. Спынілася анлайн-вяшчанне АНТ. Прычына банальная: у будынку тэлецэнтра на вуліцы Камуністычнай нейкім магічным чынам знік інтэрнэт. Мабільны — працуе. Стацыянарны — не.
Мінск. Еўрарадыё пішуць:

"Правялі акцыю салідарнасці. Я шэф-кухар, арганізаваў калег і суседзяў, сябры і блізкія дапамаглі фінансава. Мы зрабілі каля 200 сэндвічаў і капкейкаў і раздалі іх на "Пушкінскай", "Каменнай Горцы" і "Плошчы Перамогі". Шчаслівыя твары людзей — неацэнна! Заўтра працягнем. Мы разам!"

Паведамленне прыходзіць ананімна — то-бок людзі не хочуць рэкламы, а проста дапамагаюць. У такія моманты мы асабліва ганарымся беларусамі. Разам мы сіла!
На Макаёнка, 9 сёння было неверагодна. Плакаты, ліхтарыкі і нацыянальны сцяг на будынку Белтэлерадыёкампаніі — наш вялікі фотарэпартаж.
Мінск. Такія ананімкі рэгулярна прыходзяць на акаўнт Еўрарадыё і іншых СМІ, рассылаюцца ў вайбер-чатах і г. д. Мінулым разам быў аўдыязапіс пра хітры план Пуціна, а да таго яшчэ і яшчэ. Гэтую ананімку мы публікуем толькі таму, што правакатары ў натоўпе сапраўды магчымыя. І каб мірны пратэст, на які выходзяць прыхільнікі Святланы Ціханоўскай, не быў скампраментаваны, іх своечасовае выяўленне — вельмі важная справа. Калі вы бачыце чалавека, які чапляецца да іншых людзей, паводзіць сябе дзіўна, выглядае п'яным — тэрмінова адыходзьце ад яго і звяртайце на яго ўвагу іншых людзей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. 18+. На відэа трапіла яшчэ адна трагедыя, што адбылася на Пушкінскай плошчы 10 жніўня 2020 года. Выбухам светлашумавой гранаты аднаму з пратэстоўцаў пашкодзіла нагу. Гэта адбылося праз некалькі секунд пасля таго, як упаў на асфальт Аляксандр Тарайкоўскі. Божа-божа, якая ж там была мясарубка...

@euroradio
Мінск. Купалаўскі тэатр змяніў лагатып )
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. На Пушкінскай плошчы такая атмасфера, быццам бы Лукашэнка ўжо сышоў, і ўсе святкуюць.
Мінск. Уваход у станцыю метро "Пушкінская" пераўтварыўся ў мемарыял, прысвечаны выбарам. Цікава, ці зразумеюць каштоўнасць гэтага ўсяго камунальнікі, якія прыйдуць туды праз нейкіх 7-8 гадзінаў...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ліда. Гудзе як у апошні раз. Хлопцы, дзяўчаты, цішэй! Заўтра ізноў гудзець!