Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.6K photos
7.49K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Forwarded from WarGonzo
⚡️Эффект экспансивной пули или газовый патрон⚡️

Один из лучших мировых специалистов по снайпингу и основатель компании Lobaev Arms Владислав Лобаев прокомментировал проекту @wargonzo кадры с убийством одного из активистов белорусского протеста:

«Это похоже на рану в области грудины, и кровотечение явно затрагивает желудок. Это может быть эффектом экспансивной пули, и выход будет спереди, если это кровотечение является результатом гидравлического удара.В целом похоже на выстрел из снайперской винтовки с экспансивной пулей (может быть hollow point или plastic point). Скорость возможно небольшая. То есть или дальность или дозвук», - поделился своими выводами создатель самых дальнобойных снайперских винтовок в мире.

Кроме того, Владислав Лобаев отметил: «Возможен и выстрел из дробовика экспансивной пулей. Выходного отверстия не видно.Также вспышка повторяется в обоих углах, это может быть «буллпап» с приспособлением для стрельбы газовыми патронами или с несколькими боеприпасами». https://t.me/wargonzo/3254
На агароджы адной з беларускіх школ таксама ўтварыўся мемарыял, прысвечаны выбарам-2020. Вучні пакінулі тут свае граматы і медалі, атрыманыя за час вучобы. Яны лічаць, што настаўнікі, якія вучылі іх 11 гадоў, 9 жніўня скралі ў іх будучыню.
⚡️ Брэст. З некалькіх крыніцаў прыйшла інфармацыя, што сілавікі затрымалі вакаліста гурта "Дай Дарогу!" Юрыя Стыльскага. Юра сёння ўдзельнічаў у шэсці па вуліцах Брэста. Цяпер яго тэлефон недасяжны.

UPD: У суполцы гурта "ВКонтакте" ёсць падрабязнасці:

"Только что, возле своего дома в Бресте задержан Юрий Стыльский. Лидер группы Дай Дарогу! Сегодня Юрий возглавил многотысячную колонну людей которое прошла маршем через весь город. Так же он вел прямой эфир в свой инстаграмм с сегодняшних событий".
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Полацак. Не прайшло і пары гадзінаў пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка загадаў перакінуць паветрана-дэсантную брыгаду з Віцебска на заходнюю мяжу Беларусі, як праз Полацак прайшла калона бранетэхнікі. Гэта 103-я брыгада ВПВ. Што праўда, тамтэйшыя кажуць, што едзе яна ў бок Віцебска. Блытаюць верагоднага праціўніка?

Відэа тут чыста для пруфа. Можаце не адкрываць, а яго змест мы перакажам трыма словамі: там едуць БТРы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хвілінка журналісцкіх пруфаў. РИА "Новости" сумняецца (і мае на гэта поўнае права) у тым, што відэа з момантам гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, якое мы сёння апублікавалі, сапраўднае. Справа ў тым, што на нашым роліку не бачна тралейбусаў, якія знаходзяцца зусім блізка ад мітынгоўцы на фота, апублікаваным Associated Press.

Справа ў вялікім зуме, з якім давялося выцягваць відэа. На поўным варыянце ёсць і тралейбусы, і іншая тэхніка. Каб даказаць гэта, публікуем яго. Аляксандр Тарайкоўскі ідзе да шэрагу сілавікоў удалечыні з правага боку кадра.

На гэтае відэа трапіла яшчэ адна трагедыя. Апошнія кадры — светлашумавая граната трапляе дэманстранту ў нагу. Да яго бягуць людзі. Дзе зараз гэты хлопец, ніхто не ведае.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гродна. "Усё фальсіфікуецца. Мы пабудавалі ўнікальную краіну хлусні, і ў гэтым агромная праблема". Медык з Гродна рэжа праўду-матку пра суіцыды, страх і COVID-19. Канстанцін Мікалаевіч Сакалоў, дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хваробаў ГрДМУ. Калі ўсе дактары будуць такімі ж смелымі, як вы, мы неўзабаве даведаемся ўсю праўду і пра ахвяраў рэпрэсій, і пра каранавірус, і пра самагубствы.
Мінск. Вуліца Карла Маркса аб 11-й вечара ў суботу. Пустая. Змрочная. Большасць кавярняў закрытыя ўжо гадзінак пяць як. І так ва ўсім цэнтры Мінска.

У нашай краіне апошнім часам усё так: каранцін — без каранціну, надзвычайнае становішча — без надзвычайнага становішча.
⚡️ Вераніку Цапкала разам з дзецьмі ўтрымліваюць на мяжы Расіі і Украіны, на памежным пункце "Траебортнае". Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе яе муж, незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала.

"Яе трымаюць ужо больш за дзве гадзіны з маленькімі дзецьмі на расійскім баку. Яе вярнулі назад ужо пасля таго, як паставілі штамп і яна наблізілася да нейтральнай паласы, — піша ён. Разглядаю гэта як адкрыты ціск на мяне праз маю супругу і маіх дзяцей праз маю палітычную пазіцыю".

На фота Вераніка Цапкала — крайняя злева.
Кіеў. МЗС Украіны заявіў, што афіцыйныя вынікі беларускіх выбараў не выклікаюць даверу ў беларускага грамадства. "Мы агулам падзяляем пазіцыю, якую з нагоды выбараў у Беларусі выказаў Еўрасаюз".
Калоны аўтобусаў, якія едуць у напрамку Мінска, заўважаныя на гомельскай і брэсцкай трасах.
Мінск. Побач з сумнавядомым ізалятарам у завулку Акрэсціна разгарнулася намётавае мястэчка. Валанцёры дзяжураць у ім 24/7. Тут і дактары, і адвакаты, і гарбата, і царква — усё дзеля дапамогі людзям, якія выходзяць на волю, збітыя і стомленыя, пасля некалькіх дзён за кратамі.