Дактары, навукоўцы, выкладчыкі: каго Лукашэнка вінаваціць у праблемах Беларусі?
Вінаватыя ўсе, нават прапагандысты. Але толькі не сам Лукашэнка. Чытайце тут: euroradio.fm/daktary-navukoucy-vykladchyki-kago-lukashenka-vinavacic-u-prablemakh-belarusi
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Урад Беларусі ўвёў ліцэнзіі вывазу бульбы. На тры месяцы. Пастанову пра гэта падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Прычым абмежаванні ўводзяцца нават на бульбу і небеларускага паходжання.

Сястра Марыі Калеснікавай прапануе аслабляць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў. Пра гэта Таццяна Хоміч заявіла ў Еўрапейскім парламенце падчас Дзён Беларусі у Бруселі.
На яе думку, дыпламатычныя намаганні і міжнародная падтрымка па вызваленні палітвязняў даюць плён. Хоміч нагадала, што сёлета па сямі памілаваннях былі вызваленыя 207 палітвязняў. Гэта яна назвала сігналам, на які трэба адказаць каардынаванымі дзеяннямі, каб працэс працягваўся.

У Польшчы арыштавалі беларуску. 32-гадовая жанчына была абвешчаная ў вышук у Бельгіі па справе аб гандлі людзьмі.
Польскія СМІ паведамляюць, што яна даўно знаходзілася ў Польшчы. Знайшлі жанчыну ў арандаванай кватэры.
Яна здзівілася затрыманню, але не супраціўлялася. Суд пастанавіў узяць яе папярэдне пад варту на сем дзён — да рашэння аб экстрадыцыі.

Дональд Трамп выступае супраць дазволу Украіне атакаваць тэрыторыю Расіі дальнабойнымі амерыканскімі ракетамі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю часопісу Time.
Пры гэтым Трамп прызнаў, што дамагчыся міру паміж Украінай і Расіяй можа быць больш складана, чым ён прагназаваў раней. Ён назваў сітуацыю вар'яцтвам і заявіў, што "развязаць праблему на Блізкім Усходзе прасцей, чым тое, што адбываецца паміж Расіяй і Украінай".

313 беларусаў сёлета прыцягнулі да адказнасці за "прапаганду нацызму". Такую лічбу назваў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
Рэжым Лукашэнкі пасля 2020 года лозунгам "барацьбы з нацызмам" прыкрывае змаганне супраць сваіх палітычных апанентаў. Дзяржпрапаганда сцвярджае, быццам паміж прыхільнікамі пераменаў і нацызмам існуе сувязь.
Дарэчы, сам Лукашэнка ў 1995 годзе ў інтэрв'ю нямецкай газеце "Хандэльсблат" хваліў Адольфа Гітлера і ягоную моцную ўладу.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На новым аўтамабілі Geely Emgrand знайшлі іржу. Машына праехала ўсяго 1400 км.
З вамі была рубрака "Беларуска-кітайская якасць".

Маск ізноў самы багаты, а Мбапэ аказаўся невінаватым — #ІхНоравы
Традыцыйны агляд сусветных навін — за 12 снежня 2024 года.
Чытаць тут: euroradio.fm/mask-iznou-samy-bagaty-mbape-akazausya-nevinavatym-ikhnoravy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Традыцыйны агляд сусветных навін — за 12 снежня 2024 года.
Чытаць тут: euroradio.fm/mask-iznou-samy-bagaty-mbape-akazausya-nevinavatym-ikhnoravy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 12 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:03 Ці сапраўды Захад шакаваны з’яўленнем “Арэшніка”?
10:55 Навіны спорту
12:55 Пра што яна — гісторыя з меркаванай пазашлюбнай дачкой Лукашэнкі?
25:20 Навіны шоў-бізу
27: 44 Каша з сякеры. Якім атрымаўся “Чорны замак” паводле Караткевіча, зняты расіянамі

У гэтыя хвіліны Украіна перажывае масавы абстрэл. Расійскія балістычныя ракеты зайшлі на яе тэрыторыю з усхода праз Сумскую вобласць і з поўдня, з боку Мікалаева.
А ў Крэменчугу (Палтаўская вобласць) ужо прагучалі выбухі.
“Хуткасныя цэлі” (так іх называюць у зводках) проста цяпер разразаюць паветра над украінскай тэрыторыяй і шукаюць, куды ўпасці.

Мінскае "Дынама" нарэшце святкуе перамгоу ў Лізе канферэнцый. Пасля чатырох паразаў запар чэмпіёны Беларусі абыгралі паўночнаірландскі "Ларн" — 2:0.
Першы тайм не прынёс галоў, хаця мінчукі мелі заўважную перавагу і кантралявалі гульню. А ў другім тайме ў іх атрымалася забіць двойчы: з пенальці і з гульнію
Беларуская каманда набрала першыя балы ў турніры — але па-ранейшаму не трапляе ў плэй-оф. Каб не вылецець з еўракубка, цяпер трэба выйграць у афінскага "Панацінаікоса".

Генеральны сакратар NATO лічыць, што Расія нападзе на альянс цягам пяці гадоў. Марк Рутэ выступіў у Брусэлі з прамовай-папярэджаннем.
Падрабязней: https://euroradio.fm/gensakratar-nato-zaklikae-rykhtavacca-da-vayny-z-rasiyay-praz-pyac-gadou
З Беларусі — без VPN

Дзяўчыну са Смаргоні затрымалі і аштрафавалі за танец у міліцэйскай форме. Гэта ўжо трэцяе за тыдзень затрыманне за відэа ў TikTok, звязанае з міліцыяй.
Раней 18-гадовую дзяўчыну затрымалі за ролікі пра хлопца-міліцыянта. "Нічога незвычайнага, проста кармлю мянта ў сябе дома (каб не забраў у малпоўню)", — было напісана на адным з іх.
Таксама за краты трапіў хлопец, звольнены з міліцыі, які запісваў відэа з уражаннямі пра сваю службу там.

Беларускага кіроўцу судзяць у Казахстане за жахлівае ДТЗ з 8 ахварамі. Аварыя здарылася ў жніўні 2024 года на трасе Самара — Шымкент.
Фура, якой кіраваў 37-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Салаўёў, сутыкнулася з мікрааўтобусам, у якім ехалі гульцы дзіцячай футбольнай каманды. Загінулі ўсе, хто быў у бусе: трое дарослых і пяцёра непаўнагадовых.
Па версіі абвінавачання, беларус пайшоў на абгон, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з бусам. Абвінавачаны прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулых.

Аўтар праўладнага тг-канала нічога не публікаваў з 26 лістапада. А цяпер з'явіўся і намякае, што адсядзеў 15 сутак: "Быў час падумаць над неабходнасцю выдалення раней размешчаных, а цяпер забароненых сімвалаў".
Канал, пра які ідзе гаворка, звязваюць з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым. Сілавічкі не сталі мяняць аватарку на дзяржаўны герб і выдаляць кантэнт, як яны звычайна робяць, калі затрымліваюць адмінаў тэлеграм-каналаў. Таму, імаверна, яго аўтар папросту вырашыў крыху адпачыць, а цяпер ламае камедыю.

Джуд Лоў пасля 30 гадоў кар'еры ў кіно атрымаў зорку на Алеі славы ў Галівудзе. Ён прыйшоў на цырымонію адкрыцця разам з жонкай і дзецьмі.
У 2011-м Лоў падтрымаў беларускіх пратэстоўцаў. Разам з іншым славутым акторам Кевінам Спэйсі ён прыйшоў на пікет да лонданскага офіса pr-кампаніі Grayling, якая дапамагала адбельваць рэжым Лукашэнкі. А ў 2013-м актор зняўся ў кароткаметражцы пра беларуса, які па прылёце ў Лондан даведаўся, што не зможа вярнуцца на радзіму праз крымінальны пераслед.
Так што парадуемся сёння за Джуда як за свайго!

Біятланістцы з Беларусі дазволілі выступіць на этапе Кубка свету, нягледзячы на міжнародны бан. І гэта добрая навіна. Праўладныя спартоўцы па-ранейшаму застаюцца па-за буйнымі спаборніцтвамі, але там пачынаюць выступаць беларусы, які вымушана пакінулі краіну праз рэпрэсіі.
Дар'я Далідовіч стартавала этапе юніёрскага Кубка IBU ў італьянскай Валь-Рыдане. 19-гадовая біятланістка выступіла без сцяга, з паметкай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з Беларусі).
У 2020-м бацька Дар'і, удзельнік сямі Алімпіядаў у лыжных гонках Сяргей Далідовіч выказаўся за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Неўзабаве спартовец з сям'ёй вымушаны быў з'ехаць з Беларусі. Але яго дачка, таксама лыжніца, не кінула трэніровак.
Яшчэ з 2016 года ў спартоўцаў, якія пакінулі радзіму і страцілі сувязь са сваімі НАКамі, ёсць магчымасць у асаблівым статусе ўдзельнічаць у Алімпіядах. Міжнародны саюз біятланістаў, дазволіўшы стартаваць Дар'і Далідовіч, пашырае гэтую практыку на свае спаборніцтвы, ствараючы цікавы прэцэдэнт.