У Жлобіне за "распаўсюд экстрэмізму" будуць судзіць цэлую студыю мэблі. Яе старонка ў інстаграме выдаленая.
Падрабязней: https://euroradio.fm/u-zhlobine-za-raspausyud-ekstremizmu-buduc-sudzic-celae-pradpryemstva
З Беларусі — без VPN

Ганна Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю кандыдаткай у прэзідэнты Беларусі. Гэта значыць, што як і астатнія спойлеры Лукашэнкі на "выбарах-2025": Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч і Сяргей Сыранкоў — яна заяўляе, што сабрала не менш за 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне.
Сам Лукашэнка дакументы ў ЦВК яшчэ не прыносіў.

Каго сёння глядзець/слухаць на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):
14:00 — блогер і палітык Аляксандр Кныровіч
15:00 — вайсковы аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Беларускі бязвіз працягнуты яшчэ на год. Грамадзяне 38 еўрапейскіх краінаў змогуць прыехаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, найбольшай папулярнасцю бязвіз карыстаецца ў жыхароў суседніх з Беларуссю Літвы і Латвіі. На трэцім месце (з вялікім адрывам) Польшча. А далей — Германія і Эстонія.

Долар і еўра адкатваюцца пасля ўчорашняга ўзлёту, а расійскі рубель — пасля падзення. На валютным рынку адбываецца так званая карэктыроўка курсаў.
Вось якія афіцыйныя курсы будуць дзейнічаць у выходныя:
1 USD 🇺🇸 = 3,4755 рубля | -0,95 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,6743 рубля | -1,93 капейкі
100 RUB = 3,3558 рубля | +0,72 капейкі

Снарады ёсць, а бульбы няма. Ізноў back to USSR? Стрым з Аляксандрам Кныровічам
Праца на расійскую вайсковую прамысловасць прывяла беларускую эканоміку да поспеху: яна на трэцім месце па росце ў Еўропе. Але разам з тым урад уводзіць абмежаванні на вываз бульбы — бо яе сёлета сабралі ў 1,5 раза менш, чым хацелі.
Прыкладна такая ж сітуацыя назіралася ў апошнія гады існавання СССР. Краіна сотнямі кляпала ядзерныя баегалоўкі, але харчовых крамах былі пустыя палічкі, і туалетнай паперы было не дастаць. Гэта і шмат што іншае абмяркоўваем у стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
Глядзіце тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=mGpymMt511M

YouTube
Никто не ждал — Лукашенко запретил вывозить в Россию картошку. Промышленность РБ vs ЕС / Кнырович
Кнырович @knyrovich на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, экономику, курс доллара сегодня, Лукашенко запретил вывоз картошки, сравнение — промышленность Беларуси и Европы, что слышно у демсил и не только. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате!
❗…
❗…
"Экстрэмісты" — цяпер і ў тэатры! Але не, гэта не навіна пра тое, што ўлады навесілі цэтлікі на чарговых сумленных беларусаў. Справа ў тым, што Вольныя Купалаўцы паставілі спектакль "Экстрэмісты" — па п'есе Юліі Цімафеевай з такой жа назвай.
20 і 21 снежня прэм'ерныя паказы спектаклю пройдуць у Варшаве. Ролі выконваюць Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворская, Аляксандр Зелянко, Сяргей Чуб. Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў. У спектаклі гучыць музыка гурта “Irdorath".
"Пра ўсё, што трэба ведаць, захоўваць і дазваляць сабе ўзгадваць праз усмешку і сарказм", — так пішуць пра тое, што атрымалася, самі Вольныя Купалаўцы.
Квіткі і дэталі — тут.

“Закідаем “Арэшнікам”: як прапаганда Лукашэнкі блефуе, спрабуючы палохаць Захад. Стрым з былым супрацоўнікам СБУ Іванам Ступаком
Абяцанне Пуціна прывесці ў Беларусі ракету класа “аналагаў няма” справакавала бязмежны выбух гераізма ў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Імгненна была намаляваная мапа з пералікам еўрапейскіх “цэнтраў прыняцця рашэнняў” і часам падлёту да іх. “Эксперты” на сур’ёзных шчах пачалі абмяркоўваць, куды варта ўдарыць найперш. Але...
...але ці ўвогуле ёсць падставы меркаваць, што “Арэшнік” будзе размешчаны ў Беларусі? У каго будзе чырвоная кнопка? Якія пагрозы для беларускага грамадства і Беларусі прыхаваныя ў падпісанай Лукашэнкам дамове аб гарантыях бяспекі і якую ролю ў падзеях у Сірыі адыграла Украіна?
Гэтыя ды іншыя пытанні мы задаем вайсковаму аналітыку, эксперту ўкраінскага Інстытута будучыні, былому супрацоўніку СБУ Івану Ступаку. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=Srubv5QqMsM

Лукашенко поставил на уши генералов из-за "угрозы НАТО" — заседание Совбеза. Орешник в РБ / Ступак
Военный эксперт, бывший сотрудник СБУ Иван Ступак на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, Лукашенко собрал Совбез — пугал генералов угрозой НАТО, насколько вероятно появление Орешника и ядерного оружия в Беларуси, у кого будет красная кнопка, какие угрозы…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі актывіст працягвае знаходзіць казармы ў Коўне, у якіх у 1921 годзе кватэраваў Беларускі асобны батальён. Вось яшчэ адно гістарычнае фота — і яшчэ адно рэальнае месца, дзе яно было зроблена 100 гадоў таму.
Будынак захаваўся да нашых дзён. Гэта нашая гісторыя.
Беларускі асобны батальён — вайсковая адзінка ў складзе арміі Літвы, якая ваявала за незалежнасць Літвы ў 1918-1920 гадах. Ён пачаў фарміравацца ў лістападзе 1918 года як войска БНР. Але пад ціскам немцаў гэты працэс быў спынены — і працягнуўся ў Літве.

Выйшаў першы трэйлер гульні "Вядзьмар 4". Галоўнай гераіняй стала Цыры, якая з'яўлялася ў папярэдняй частцы серыі.
Польская студыя CD Project RED заявіла, што "Вядзьмар 4" — гэта "пачатак новай сагі". Ці з'явіцца ў ёй Геральт з Рывіі, пратаганіст першых трох гульняў, пакуль невядома.
Дата выхада гульні таксама не паведамляецца.
https://youtu.be/yWMu6JeT2g8?si=GMoN3HmgxpvMgVmQ

The Witcher 4 - Official Reveal Trailer | The Game Awards 2024
The Witcher series returns with a new protagonist. CD Projekt Red's new RPG saga replaces Geralt with Ciri as the playable character to lead us into a new fantasy saga. From the developers of The Witcher 3: Wild Hunt and Cyberpunk 2077, CDPR give us our first…
З'явіўся сайт, прысвечаны памяці Алеся Пушкіна. На alespushkin.com можна азнаёміцца з біяграфіяй мастака, а таксама ягонай творчасцю.
Палітвязня прысудзілі да 5 гадоў зняволення. У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году ён памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. У мастака была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу.

За тыдзень па "палітычных" крымінальных справах судзілі 82 чалавекі. Не менш за 12 судоў праходзіла ў закрытым рэжыме, паведамляе праваабарончы цэнтр @viasna96
Палова абвінавачаных — 43 чалавек — праходзіла па "народным" артыкуле 342 КК "аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Палова абвінавачаных — 43 чалавек — праходзіла па "народным" артыкуле 342 КК "аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Віцебску гарыць гандлёвы цэнтр "Беларусь", з яго эвакуявалі людзей. Некаторых з іх ратавальнікі забіраюць з вокнаў з дапамогай лесвіц.
Ці ёсць пацярпелыя, пакуль невядома.
Ці ёсць пацярпелыя, пакуль невядома.
Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх фармаванняў". МУС надало такі статус аб'яднанню былых артыстаў Купалаўскага тэатра "Вольныя Купалаўцы".
Прычына тлумачыцца так: "за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб".
Толькі сёння мы пісалі пра прэм'еру спектакля "Вольных Купалаўцаў"

Супраць яшчэ 8 "каліноўцаў" распачалі спецвытворчасць. Пра гэта паведамляе @viasna96
Судзіць "завочна" збіраюцца Аляксея Манчынскага, Рамана Яроменку, Паўла Кахновіча, Яўгена Каранкевіча, Аляксандра Пятроўскага, Яўгена Салохіна, Ягора Іспянькова, Ціхана Клюкача.

Падчас пажара ў Віцебску пацярпела не менш за 10 чалавек. Трое знаходзяцца ў цяжкім стане.
З Мінска для дапамогі мясцовым медыкам адправілі "спецыялістаў рэспубліканскага ўзроўню". Ратавальнікі лакалізавалі пажар і правяраюць паверхі, шукаюць пацярпелых.
Сведкі кажуць, што агонь у ГЦ "Беларусь" распаўсюджваўся вельмі хутка, і ўсе людзі не паспелі пакінуць задымлены будынак. З яго эвакуявалі 215 чалавек. Дзясятак з іх ратавальнікі забралі з вокнаў з дапамогай лесвіц.

Як напісаць план на год і дабівацца пастаўленых мэтаў? Парады псіхолага
Чытаем, чаму важна займацца планаваннем і як правільна гэта рабіць, каб атрымліваць ад жыцця задавальненне і быць паспяховымі.
https://euroradio.fm/yak-napisac-plan-na-god-i-dabivacca-pastaulenykh-metau-parady-psikholaga
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

"Арэшнік" у Беларусі — наколькі гэта рэальна?
BELPOL разабраўся ў пытанні. @euroradio пераказвае галоўнае.
Чытаць тут: euroradio.fm/areshnik-u-belarusi-nakolki-geta-realna
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
BELPOL разабраўся ў пытанні. @euroradio пераказвае галоўнае.
Чытаць тут: euroradio.fm/areshnik-u-belarusi-nakolki-geta-realna
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Запрашаем на кубачак кавы! Абмяркуем плёткі пра бастардаў дыктатараў і Палессе
Новы выпуск штотыднёвай рассылкі @euroradio для тых, хто хоча пазбягаць інфармацыйнага шуму. Тыя, хто ўжо падпісаныя, мусяць атрымаць ліст на свае скрыні.