Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.3K photos
7.03K videos
12 files
25.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона пратэстоўцаў скандуе “как ашчушчэніе?” і ідзе па праспекце Пераможцаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брэст. Супраць пратэстоўцаў прымянілі вадамёты
Відэа: @khliabets
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Каля Арэна-Сіці пратэстоўцы спыніліся. Дарогу перагарадзілі сілавікі і спецтэхніка.
Мінск. Сітуацыя каля Арэна-Сіці з розных бакоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наваполацк. Людзі прагналі АМАП, які напаў на пратэстоўцаў.
Мінск. Карэспандэнт @euroradio перадае, што людзі пачалі адыходзіць ад Арэна-Сіці ў бок Стэлы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, пратэстоўцы адыходзяць ад блёку АМАП на праспэкце Пераможцаў, ідуць назад у бок Стэлы
⚡️Мінск. У Драздах, куды дайшла частка пратэстоўцаў, пачаўся жорсткі хапун. Шмат машын з амапаўцамі, перадае карэспандэнт @euroradio
Гродна. Сілавік з павязанай георгіеўскай лентачкай на грудзях.
Неяк так цяпер выглядае Мінск у сэрвісе "Яндекс.Пробки".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брэст. Сілавікі з агнястрэльнай зброяй у руках. Перад гэтым там адбыліся затрыманні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Гэтае відэа здымалася цягам 52 хвілін. Увесь гэты час рака пратэстоўцаў цякла ў бок "Арэна-Сіці". І нават пасля гэтага калона не скончылася.

Ужо можна браць стаўкі, колькі тут налічыць мінская міліцыя. 3 тысячы? 10 тысяч? )
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️Супраць пратэстоўцаў прымяняюць святлошумавыя гранаты.
Афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава не пацвердзіла @radiosvaboda выкарыстанне святлошумавых гранат супраць пратэстоўцаў у Мінску. Але карэспандэнт @euroradio, які быў на месцы падзей, сцвярджае, што яны былі.

Карэспандэнты @rbc_news і @nashaniva таксама перадалі, што ў Драздах сілавікі ўжылі светлашумавыя гранаты пры разгоне пратэстоўцаў.
Мінск. Зачынены станцыі метро "Спартыўная", "Пушкінская", "Маладзёжная", "Фрунзенская" і "Няміга".
Таксама МУС сцвярджае, што ў аператыўным сітуацыйным штабе няма інфармацыі, што супрацоўнікамі міліцыі рабіліся папераджальныя стрэлы ў паветра.

Напэўна, гэта ў сілавіка такі вэйп. Ці гэта не супрацоўнік міліцыі, а нейкі невядомы грамадзянін, які гуляе па горадзе з агнястрэльнай зброяй.
МУС патлумачыў, навошта ў Брэсце ўжылі вадамёт: "З мэтай аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці грамадзян"

Вось што піша афіцыйны тэлеграм-канал ведамства:

"Каля тысячы чалавек у цэнтры скрыжавання вадзілі карагоды, спявалі песні і выкрыквалі розныя лозунгі.

Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства блакавалі рух грамадскага транспарту, стварылі рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху іншым яго ўдзельнікам.

З мэтай аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці грамадзян і забеспячэння бяспекі дарожнага руху быў выкарыстаны вадамёт".