Мінск. Нашы чытачы і карэспандэнты паведамляюць, што ў горадзе зноў запрацаваў мабільны інтэрнэт.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. На “Пушкінскай” пачаўся хапун. Затрымалі нават людзей, якія былі на прыпынку грамадскага транспарту.
МУС: у Мінску затрымана больш за 400 чалавек.
Таксама міліцыя прызнала, што яны выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю:
"Сотрудники милиции задерживали несколько активных участников на проспекте Победителей. В это время другие люди протестной акции, не менее ста человек, пытались их отбить. Для пресечения незаконных действий был произведен предупредительный выстрел в воздух из помпового ружья".

Forwarded from Наша Ніва
ВАЖНЫЯ ДЭТАЛІ. Дэманстрантаў сёння абстралялі святлошумавымі гранатамі на вуліцы Ціхай, калі яны адыходзілі ад дома Лідзіі Ярмошынай.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага эпізода.
Некалькі тысяч дэманстрантаў падышлі да дома Ярмошынай на вуліцы Ціхай, скандуючы "Баба Ліда, мы на чай!". Яны пакінулі каля агароджы яе палацыка плакаты і сімвалічныя падарункі.
Калі яны адыходзілі ад дома Ярмошынай і на Ціхай заставаліся некалькі соцень чалавек, з другога канца вуліцы прыехалі два бусы і зрабілі чатыры стрэлы ў кірунку дэманстрантаў. Тыя сталі адбягаць.
Паказальна, што іншыя жыхары Драздоў адкрылі вароты сваіх двароў, каб дэманстранты маглі схавацца.
Карэспандэнт @nashaniva не можа сказаць, ці былі там параненыя і затрыманыя, бо сітуацыя развівалася хаатычна.

Мінск. З "Пушкінскай" з’ехалі сілавікі. Людзі запальваюць свечкі каля мемарыяла Аляксандра Тарайкоўскага.
Святлана Ціханоўская акурат цяпер адказвае на пытанні прыхільнікаў і апанентаў.
YouTube
Светлана Тихановская отвечает на ваши вопросы №2 в прямом эфире !
Задать свой вопрос прямо сейчас можно перейдя по этой ссылке https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe9dHCr61zqVaVVuci1Qa3FRtoyOK3HJJj1KWsXdCIXOQchqA/viewf...
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэта відэа з Драздоў, на якім чуваць і відаць выбухі, падобныя да святлошумавых гранат.
МУС абвяргае іх прымяненне супраць пратэстоўцаў 13 верасня.
Відэа: @motolkohelp
МУС абвяргае іх прымяненне супраць пратэстоўцаў 13 верасня.
Відэа: @motolkohelp
12 верасня ТГ-канал з назвай "Кибер партизаны" апублікаваў папярэджанне: калі ў нядзелю затрымаюць хаця б аднаго пратэстоўцу, "Беларусь забудзе, што такое падаткі".
Улады брутальна затрымалі некалькі соцень чалавек.
Сёння ў тым жа ТГ-канале апублікаваная вось такая карцінка: быццам бы юрыдычная асоба не можа аўтарызавацца ў кабінеце для аплаты падаткаў з дапамогай электроннага лічбавага подпісу.

Мінск. У бары "1067" на вуліцы Раманаўская Слабада затрыманыя як мінімум двое журналістаў-фатографаў. Супрацоўнікі АМАПа мэтанакіравана зайшлі па іх у бар, іншых наведнікаў не чапалі. Адзін з затрыманых — фрылансер Аляксандр Васюковіч. Другі, магчыма, Уладзь Грыдзін. Вось яго круты ТГ-канал з фота з мінскіх вуліц.
13 верасня па Мінску прайшоў Марш Герояў. Бо ўсе беларусы, якія мірна змагаюцца за свае правы і больш за месяц выходзяць на вуліцы нягледзячы на гвалт і затрыманні з боку сілавікоў, — чым не героі?
Прадказальна, спецтэхніка пачала сцягвацца ў горад ад самай раніцы. Прадказальна, плошчы Незалежнасці і Кастрычніцкую закрылі для транспарту, ачапілі металічнымі рамкамі і калючым дротам. А людзей пачалі жорстка затрымліваць, як і ў мінулую нядзелю, на раёнах.
Як прайшоў гэты дзень? Глядзіце ў відэа, якое знялі карэспандэнты @euroradio: https://youtu.be/VmFEzXBoiEQ

Марш Герояў: пятая пратэстная нядзеля ў Мінску | Марш Героев: пятое протестное воскресенье в Минске
13 верасня ў цэнтры Мінска і іншых беларускіх гарадоў адбываецца традыцыйны нядзельны Марш. Гэтым разам Марш Герояў. Бо ўсе беларусы, якія мірна змагаюцца за свае правы і больш за месяц выходзяць на вуліцы нягледзячы на гвалт і затрыманні з боку сілавікоў…
Мiнск. Затрыманых 13 верасня журналiстаў Аляксандра Васюковiча, Уладзя Грыдзiна i Ягора Калягiна няма ў́ Фрунзенскiм РУУС. "Магчыма, iх перавезлi ў iзалятар на Акрэсцiна", — паведамiлi @euroradio у мiлiцыi. На журналiстаў склалi пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.