Еўрарадыё | Еврорадио
10.8K subscribers
34.5K photos
6.86K videos
12 files
25.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Плошча Незалежнасці ў гэтыя хвіліны.
Мінск. Вось як на плошчы Незалежнасці пачынаўся Марш новай Беларусі. 100 тысяч чалавек, агромністыя БЧБ-сцягі і абсалютна мірны настрой! Які так супярэчыць настрою дзяржавы, што абнесла стэлу калючым дротам і выставіла там вайскоўцаў з аўтаматычнай зброяй!

https://youtu.be/_ZD_Mm6X_u0
Мінск. Хвіліну маўчання ў памяць пра загінулых і параненых пратэстоўцаў перарваў голас з мегафона, які пачаў заклікаць людзей разысціся.
Мінск. Нашы чытачы паведамляюць, што на АНТ за апошні час як мінімум чатыры разы паказалі выступленне міністра абароны Хрэніна. Тое, дзе ён кажа, што беларусы "будуць мець справу ЎЖО НЕ З МІЛІЦЫЯЙ, А З ВОЙСКАМ". Пагроза ваяваць са сваімі суграмадзянамі ў ТГ-канале Мінабароны выглядае вельмі дзіўна.

Афіцыйный прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік распавяла Еўрарадыё, што "никаких дополнительных пояснений к выступлению министра пока что не будет".

Тым часам стэлу агарадзілі калючым дротам. Туды звезлі салдат з агнястрэльнай зброяй. Невядома, ці выдалі ім баявыя патроны і якія загады далі на выпадак з'яўлення ВЕЛЬМІ ВЯЛІКАЙ колькасці людзей. Але паводзяць яны сябе так, нібыта ў нашай краіне ўжо абвешчанае вайсковае становішча.
Гомель. Снимок сделан в 15.50. Особое внимание привлекает плакат в левом нижнем углу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Орша. Ланцуг салідарнасці не тое, каб вельмі доўгі... Але гэта мы ўжо прыдзіраемся, бо бачылі 100 тысяч у Мінску!
Мінск. Калона пратэстоўцаў рухаецца ў бок Стэлы. На Нямізе яе сустрэлі сябры Каардынацыйнай рады. Галава калоны ўжо побач з Палацам спорта. Але тысячы людзей яшчэ нават не выйшлі з плошчы Незалежнасці.

Частка дэманстрантаў вырашыла не паварочваць на вуліцу Леніна і рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы, паведамляе карэспандэнт @euroradio.
Мінск. Плошча Незалежнасці паўгадзіны таму.
Мінск. Сілавікі ачапілі стэлу "Мінск — горад-герой". Міністр абароны сёння паабяцаў, што пратэстоўцы будуць мець справу з войскам — вось і яно.

Фота The Village Беларусь
МЗС Беларусі ў адказ на разважанні Уладзіміра Зяленскага: маўляў, на месцы Аляксандра Лукашэнкі ён бы правёў новыя выбары, — заявіў, што Беларусь не мае патрэбы ў парадах: "У гэты няпросты для нашай краіны момант хацелася б адчуць нейкую падтрымку ці хаця б разуменне, а не слухаць ужо заезджаныя з усіх бакоў парады".

На думку афіцыйнага прадстаўніка МЗС Беларусі Анатоля Глаза, ва ўкраінцаў "яшчэ шмат гадоў будзе шмат пытанняў больш важных, якімі трэба штодзённа займацца ўнутры сваёй краіны, чым раздаваць парады суседзям".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. У раёне стэлы сілавікі працягваюць нацягваць калючы дрот. Калона дэманстрантаў не плануе ісці на канфлікт з імі і падыходзіць да стэлы. Людзі, якія выйшлі на Марш новай Беларусі, займаюць пляцоўку насупраць, побач з гатэлем "Планета".

Відэа: TUT.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Мірныя дэманстранты ў раёне плошчы Свабоды занялі ўвесь праспект Пераможцаў.
Мінск. Плакаты Маршу новай Беларусі.