Еўрарадыё | Еврорадио
10.7K subscribers
35.2K photos
7K videos
12 files
25.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Анжаліка Кухто, маці Мікіты Крыўцова, распавяла Еўрарадыё, што з раніцы яго жонка і бацька знаходзяцца ў Следчым камітэце. З імі праводзяцца следчыя дзеянні.

У моргу сваякі Крыўцова яшчэ не былі — апазнанне цела адбудзецца толькі заўтра.

Сцвярджэнне пра тое, што Мікіта не ўдзельнічаў у сёлетніх пратэставых акцыях, а яго смерць можа быць не звязаная з падзеямі ў краіне, яго маці называе лухтой: "А як жа відэа? Вы ж самі ўсё бачылі!"

Анжаліка Кухто пацвярджае, што на відэа, апублікаваным сёння раніцай, сапраўды яе сын: падчас мітынгу ў Маладзечне ён падыходзіць да шэрагу амапаўцаў з бел-чырвона-белым сцягам у руках.
Пагражаючы свабодным беларусам, Міністэрства абароны ПЕРАЙШЛО НА КАПС. Яно папярэджвае грамадзян, што "яны будуць мець справу ЎЖО НЕ З МІЛІЦЫЯЙ, А З ВОЙСКАМ".

Тым часам гісторык Алесь Смалянчук днямі выдатна і проста растлумачыў, што фашысты карысталіся сімваламі ўсіх краін, якія захоплівалі, і БЧБ-сцяг не стаў менш значным гістарычным сімвалам Беларусі проста праз тое, што нехта вырашыў скарыстацца ім у злачынных мэтах.
Сёння ў Мінску пратэстоўцы зноў збіраюцца на вялікую акцыю — марш новай Беларусі. Гэтым разам у горадзе больш сілавікоў і дрэннае надвор'е. Ці перашкодзіць гэта паўтарыць поспех мінулай нядзелі? Глядзіце наш стрым!
Noize MC падтрымаў беларусаў, якія пратэстуюць. "Яны не супраць Расіі і не за Захад. Яны за людзей і іх права жыць, супраць гвалту і забойстваў"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Тысячы пратэстоўцаў з усіх бакоў ідуць да плошчы Незалежнасці. Дзясяткі тысяч ужо на самой плошчы. Атмасфера фантастычная!
Мінск. Вялізны БЧБ-сцяг толькі што мінуў Акадэмію навук, яго таксама нясуць на плошчу Незалежнасці!
Мінск. Стэла "Мінск — горад-герой" і Музей Вялікай Айчыннай вайны абнесеныя калючым дротам.

Фота: "Спадчына"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гродна. Некалькі тысяч пратэстоўцаў ідуць да плошчы Леніна. Напярэдадні ўлады абвясцілі плошчу месцам, дзе масавыя мерапрыемствы не дазволеныя, і адразу ж правялі там мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Відэа: vybory_smotri
Мінск. Калона пратэстоўцаў, якая падыходзіць да плошчы Незалежнасці з паўднёвага захаду горада, расцягнулася па праспекце Дзяржынскага да станцыі метро "Грушаўка". Здымак зроблены бліжэй да яе галавы, на вуліцы Мяснікова.
Мінск. Карэспандэнт TUT.by перадае, што ля стэлы яго затрымалі (і амаль адразу, пасля кароткай нарады адпусцілі) людзі ў вайсковай форме, узброеныя аўтаматамі і кулямётам Калашнікава.
Мінск. На плошчы Незалежнасці ўжо дзясяткі тысяч чалавек. Гарадскія ўлады круцяць ім з рэпрадуктараў песні з "Сямнаццаці імгненняў вясны". А людзі працягваюць і працягваюць падыходзіць!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Дэманстранты, якія ідуць на плошчу Незалежнасці, занялі праезную частку праспекта.
Маладзечна. Калона людзей сабралася каля Лядовага палаца і рушыла да Цэнтральнай плошчы.

Фота: "Рэгіянальная газета"
Мінск. Карэспандэнты Еўрарадыё ацэньваюць колькасць людзей на плошчы Незалежнасці ў 100 тысяч чалавек.

Ужо цяпер можна сказаць, што сёння на вуліцы Мінска выйшла не менш пратэстоўцаў, чым тыдзень таму, у мінулую нядзелю.