Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.3K photos
7.03K videos
12 files
25.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Большая частка вагнераўцаў будзе накіраваная ў Афрыку. Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша расійскі праўладны тг-канал, звязаны з вайсковымі структурамі.

"Са слоў крыніцы, калі асноўная маса ваяроў ПВК выязджала з Беларусі, камандзірам у строгім сакрэце было абвешчана, што адпачынак будзе доўжыцца 3 тыдні, а потым большая частка групы паедзе ў Афрыку", — піша тг-канал.

Гэта відавочна супярэчыць словам Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусь прыедуць 10 тысяч вагнераўцаў. Але гэта лагічна: што ім рабіць у Беларусі, калі можна нават пасля забойства шэфа зарабляць неблагія грошы на абслугоўванні афрыканскіх дыктатур?
"Фармальная адсутнасць саставу (злачынства) — гэта не нагода ігнараваць парушальніка", — так ГУБАЗ патлумачыў, чаму карае за падпіску на "экстрэмістаў".

Сілавікі прызнаюць, што злачынства — не чытанне, а распаўсюд. Але ўжо тры гады як "не да законаў".
Мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Латвіі Марыс Кучынскіс.

Міністры з Латвіі, Літвы і Польшчы сёння будуць ацэньваць сітуацыю на беларускай мяжы.
Так выглядае зал мінскага кінатэатра "Мір" пры спробе набыць квіткі на расійскі прапагандысцкі фільм "Сведка": усе месцы вольныя. Абурэнні Бондаравай не дапамаглі зацікавіць гледачоў.

Наскрозь фальшывы фільм з фантазіямі расійскай прапаганды пра "ўкранацыстаў" беларусам не патрэбны ад слова "зусім". А ябацькі не праяўляюць актыўнасці, пакуль іх не пачнуць цэнтралізавана звозіць на сеансы аўтобусамі.
У Беларусі распрацоўваюць вакцыну… для алкаголікаў. Як кажа кіраўнік "БелВітуніфарм", прэпарат — не супраць алкагалізму.

"Гэтая вакцына для таго, каб чалавек заставаўся чалавекам, не пагаршаючы якасць жыцця, ужываючы алкаголь. Гэта значыць, мы будзем змагацца з вынікамі п'янства, а не з самім п'янствам", — сказаў ён.

То бок, тое, што ў Беларусі зніклі лекі для хворых на анкалогію і ад гепатыту, нікога не турбуе. Галоўнае — вакцына для алкаголікаў.
⁉️ ПОШУК! У каментарах да аднаго з нашых стрымаў беларуска распавяла, што цалкам адмовілася ад расійскіх тавараў. Цікавы кейс, а ці ёсць сярод вас тыя, хто таксама правярае краіну вытворчасці і не набывае расійскае?

Напішыце нам пра свой досвед у акаўнт @euroradio_minsk, гэта ананімна!
"Адзінкавыя выпадкі", — так загадчыца кафедры інфекцыйных захворванняў ГДМУ Алена Казарэз адказала на пытанне пра колькасць новых выпадкаў COVID-19 в Беларусі. Лічбаў яна не назвала.

Новы варыянт каранавіруса, які прывёў да росту колькасці захворванняў у шэрагу краін Еўропы, ЗША і Азіі, па словах доктаркі, можа з'явіцца ў Беларусі ўжо ў бліжэйшыя тыдні. Але праблем ці пагроз яна ў гэтым не бачыць.
Пакарайце рэжым, а не народ — Святлана Ціханоўская выказалася з нагоды магчымых абмежаванняў для беларусаў.

"Пасля пачатку вайны я бачу небяспечную тэндэнцыю ў еўрапейскай палітыцы, маўляў, давайце забаронім беларускім грамадзянам атрымліваць візы, атрымліваць стыпендыі. Гэта няправільна. Гэта толькі дапаможа Пуціну і Лукашэнку.

Спыніце транзіт тавараў. Увядзіце санкцыі супраць дзяржаўных банкаў. Але дапамажыце народу захаваць сувязь з Еўропай",
— заявіла Ціханоўская на Еўрапейскім форуме ў Альпбахе, яе цытуе BNP.
МУС Літвы прапануе закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — Лаварышкес і Райгардас. Рашэнне будзе прымаць урад.

Гэта можа стаць сур'ёзнай праблемай: па той бок ад Лаварышкес — беларуская Катлоўка, ад Райгардаса — Прывалка.

Калі гэтыя пункты будуць закрытыя, на мяжы з Літвой будуць працаваць толькі два: Беняконі і Каменны Лог.
Польшча, Літва і Латвія вызначыліся, пры якіх умовах цалкам закрыюць мяжу з Беларуссю. Іх усяго дзве:

▪️ узброеная правакацыя на мяжы;
▪️ арганізаваны масавы выезд мігрантаў;

Калі любая з гэтых умоў будзе выкананая на мяжы з любой з краін, будзе дадзеная ацэнка, ці з'яўляецца гэта пагрозай нацыянальнай бяспецы. Калі так — урады трох краін прымаюць рашэнне аб закрыцці ўсіх пунктаў.

Літва ўжо закрыла два пункты на беларускай мяжы і плануе зрабіць тое самае яшчэ з двума. Ужо цяпер на выезд стаяць шалёныя чэргі.
Над хунтай, якая захапіла ўладу ў Нігеры, навісаюць хмары. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што яго краіна гатовая падтрымаць групу заходнеафрыканскіх дзяржаў Ecowas, калі тыя рэалізуюць сваю пагрозу аднавіць законнасць у Нігеры вайсковым шляхам.

У хунты цяпер толькі адзін саюзнік — ПВК "Вагнер", ды і тыя без кіраўніцтва мала што могуць.
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі даў парады, як трэба рабіць боршч. На думку Ігара Сергеенкі, ён мусіць быць "смачным, гарачым і якасным".

Сваімі думкамі наконт таго, як трэба рабіць, з бураком ці памідорам, кіраўнік АП чамусьці не падзяліўся.

А як вы гатуеце боршч? Падзяліцеся рэцэптамі!
МУС Польшчы: "мы патрабуем ад рэжыму Лукашэнкі, каб ПВК "Вагнер" неадкладна пакінуў тэрыторыю Беларусі і, каб неадкладна пакінулі памежную зону мігранты, сабраныя там беларускімі службамі".

Кіраўнік МУС дадаў: "… мы будзем распрацоўваць такія механізмы, такія каналы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі ў сітуацыі, калі ўсе памежныя пераходы зачыненыя, мог бяспечна дабрацца да нашых краін".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ілана Маска асвісталі на відэагульнавым турніры Valorant Champions 2023. Ён быў на мерапрыемстве са сваім сынам — яго на некалькі секунд паказаў аператар на адной з трыбун.

Натоўп хорам запатрабаваў "вярнуць Twitter", які Маск не так даўно перайменаваў у "X".
Межы пакуль адкрытыя для беларусаў, але ўжо закрытыя для афганак — #ІхНоравы

Беларусы чакалі 28 жніўня, каб даведацца, ці закрыецца назусім мяжа паміж імі і цывілізаваным светам.

Але мяжа пакуль застаецца адкрытай. Таму няма прычын закрывацца і ад навін са свету (цывілізаванага і не толькі). Вельмі хутка раскажам вам пра галоўныя міжнародныя навіны гэтага дня.

Чытаць тут: euroradio.fm/mezhy-pakul-adkrytyya-dlya-belarusau-ale-uzho-zakrytyya-dlya-afganak-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Беларусі працягвае скарачацца колькасць занятых у эканоміцы. Пра гэта піша Reform.by.

У ліпені 2023 года ў беларускай эканоміцы было занята 4,147 млн чалавек. У параўнанні з чэрвенем гэтага года іх колькасць скарацілася яшчэ на 1,1 тысячу чалавек.

У параўнанні з ліпенем 2022 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 50,2 тысяч чалавек. Агулам за тры гады з ліпеня 2020 года іх стала менш на 162,4 тысячы.
Пацвердзілася затрыманне Андрэя Паротнікава. Мяркуючы па кадрах "расследавання", якое збіраюцца выпусціць прапагандысты, вайсковы аналітык быў трапіў у рукі сілавікоў яшчэ ўвесну.

Паротнікаў зразумеў, што над ім навісла небяспека, і спрабаваў з'ехаць з Беларусі. Але яго размовы праслухоўваліся. Затрыманне адбылося ў Расіі, калі ён быў на шляху да бяспечнай краіны.

Па непацверджанай інфармацыі, цяпер Паротнікаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога незвычайнага. Проста так выглядае чарга па выезд з Беларусі праз памежны пераход "Брэст-Тэрэспаль".
Ад Купалаўскага тэатра патрабуюць ставіць больш спектакляў патрыятычнай тэматыкі. Гаворка пра гэта ішла на сходзе калектыву тэатра з нагоды пачатку новага тэатральнага сезона.

У сходзе прыняла ўдзел скандальна вядомая Ірына Дрыга. Цяпер гэтая чыноўніца ўзначальвае Галоўнае ўпраўленне дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва. Яна ў сваім выступе звярнула ўвагу, што тэатр павінен больш зарабляць і пашырыць геаграфію сваіх гастроляў. Таксама чыноўніца заявіла пра "неабходнасць узбагачэння рэпертуару спектаклямі патрыятычнай тэматыкі".
Украінская валанцёрка Наталля Захаранка знікла ў Беларусі. Пра гэта паведамляюць яе блізкія.

Жанчына дапамагала ўкраінскім уцекачам выязджаць з Беларусі дадому. З 19 ліпеня яна не выходзіць на сувязь.

"Колькі і куды я ні пісала — у амбасаду, пракуратуру, МЗС. У амбасадзе мне адказалі, што сярод затрыманых яе няма. Я не ведаю, куды ісці і да каго звяртацца. У мяне ўжо няма ніякіх сіл", расказвае маці зніклай валанцёркі Надзея.