Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Гісторык Цімох Акудовіч выказаўся з нагоды спрэчак пра “літвінізм” і тое, чыя ВКЛ спадчына.

— Тэма Літвы – адна з вельмі важных і балючых тэмаў для беларускага грамадства, таму што ў гісторыі Літвы схаваныя вельмі важныя нашыя сэнсы, вялікая частка нашай гісторыі. Пры гэтым нам не заўсёды проста атаясаміць Літву з Беларуссю проста з-за назвы (ды й не толькі з-за гэтага).

І таму натуральна, што тэма Літвы праяўляецца ў беларускай грамадскай прасторы па-рознаму. У тым ліку – у тым, што завецца словам “літвінізм”: патрабаваннем адмовіцца ад беларускасці і вярнуцца да некага “залатога стагоддзя”, калі ўсе мы былі Літвой, а “усіх не нашых” – прыбраць з гісторыі Літвы, быццам у “залатым стагоддзі былі толькі мы.

Такія ідэі Акудовіч лічыць дрэннымі, бо тэарэтычныя разважанні перарабілі на палітыку, што наўпрост шкодзіць беларусам у Літве. На яго думку, такі “літвінізм” – не пра гісторыю ВКЛ, а пра палітычна-нацыянальны працэс. Ён называе гэта натуральным працэсам, які беларусы мусяць прайсці.
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк цалкам адмовілася ад ежы. Гэта яе пратэст супраць тых жудасных умоваў, якія стварыла для жанчыны адміністрацыя ІЧУ Рэчыцкага РАУС.

Пасля прыбыцця ў ізалятар Паліну змясцілі ў камеру-адзіночку з поўнай антысанітарыяй, у якой ёсць насякомыя. У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Спаць яна павінна на жалезных крывых пласцінах “шконкі”, паколькі ёй не выдалі ніякіх пасцельных рэчаў. Яе не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадачаў, — паведамляе “Вясна”.

Спачатку Паліну пакаралі 2 гадамі пазбаўлення волі — яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Лукашэнкі. Пазней ёй дадалі яшчэ 1 год за "злоснае непадпарадкаванне".
У Парыжы забаранілі пракатныя электрасамакаты. Такое рашэнне прынялі пасля апытання жыхароў французскай сталіцы. Кантракты з кампаніямі, якія здаюць электрасамакаты ў арэнду, сканчаюцца з 1 верасня.

Уласнымі электрасамакатамі карыстацца можна будзе і далей. Ва ўсялякім выпадку, пакуль.

Дарэчы, пра Францыю: паглядзіце нашыя карткі з беларускімі словамі, якія прыйшлі да нас з французскай мовы.
АПЫТАНКА для жыхароў Пінскага і Столінскага раёнаў (ці іх знаёмых): ці спрабавалі вы ўжо паслухаць Еўрарадыё на 107,5FM?
Anonymous Poll
5%
Так, ужо!
3%
Не, але планую
83%
Я жыву не ў гэтых раёнах, і знаёмых там няма
9%
Слухаю вас іншымі спосабамі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цікавы моўны тэст з ціктоку: ці ведаеце вы значэнне гэтых беларускіх слоў? Якія ў вас вынікі?)
Дональд Трамп сабраў больш за 7 мільёнаў долараў на продажы мерчу са сваім турэмным фота. Здымак, які ўжо стаў мемам, дапамагае палітыку знаходзіць дадатковыя грошы на сваю выбарчую кампанію.

А вы б набылі такое?
КВІЗ па прапагандзе! Азаронак абураецца:"у Іспаніі цалавацца з дзяўчатамі цяпер забаронена". Гэта ён пра скандал пасля таго, як кіраўнік мясцовай федэрацыі футбола пацалаваў футбалістку. Няўжо Азаронак мае рацыю?!
Anonymous Quiz
10%
Так, у Іспаніі зараз можна цалаваць толькі караля і быкоў
80%
Не, і прычына адстаўкі - не сам пацалунак, а тое, што ён быў зроблены супраць волі футбалісткі
10%
Праўды мы не даведаемся
У каго з беларускіх музыкантаў найбольш слухачоў? Блог @theclickby сабраў лічбы са стрымінгу Spotify. І не, Макс Корж не на першым месцы.

Каго ведаеце са спісу?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка і яго атачэнне і без Крамля ненавідзяць усё беларускае. Такое меркаванне ў эфіры @euroradio выказала незалежная экспертка, былая дацэнтка БДУ Роза Турарбекава.

Эфір са спадарыняй Розай цалкам: https://www.youtube.com/live/jcX7JT4GpOw?si=BRzgDTI2nmKolUOZ
Ведаеце, хто гэты хлопчык на фота? Адказ: Аляксандр Азараў у далёкім 1996-м.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Уладзіміру Зяленскаму паказалі кавалак з інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, дзе яна разважае пра магчымую дапамогу Украіны ў вызваленні Беларусі. Вось як ён адказаў.
Беларусы выйшлі на акцыі ў падтрымку абвясціўшай галадоўку Паліны Шарэнда-Панасюк і іншых палітвязняў у розных гарадах Еўропы. Відэа: Шчэцін, Беласток і Брусель.
Эстонская прэм'ерка Кая Калас сутыкнулася з сур'ёзнымі праблемамі: пасля скандалу, калі высветлілася, што ейны муж меў бізнес-стасункі з Расіяй, большасць эстонцаў хоча, каб яна сышла з пасады.

Па дадзеных Turu-uuringute, за адстаўку Калас выступаюць 69% выбаршчыкаў, па апытанню Norstat — 57%.
Памятаеце Сяргея Чэрачня? Дык вось, ён заявіў пра асцярогу, што "без Лукашэнкі цяпер мы акажамся ўцягнутымі ў сур'ёзныя разборкі".

"… І сітуацыю не атрымаецца ўтрымаць нават на тым узроўні напружанасці, які існуе цяпер",
— працягнуў думку экс-кандыдат на выбарах 2020-га ў інтэрв'ю "Народнай Волі".

Так ён адказаў на пытанне, ці ёсць верагоднасць, што пасля чарговых выбараў беларусы ізноў выйдуць на вуліцы. На думку Чэрачня, "людзі не гатовыя рызыкаваць" — калі меркаваць па яго словах, не праз рэпрэсіі, а менавіта праз "што мы будзем рабіць без Лукашэнкі". Штош.