Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.3K photos
7.02K videos
12 files
25.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У мінскую міліцыю прыбылі маладыя супрацоўнікі. Гэта хлопцы, якія прайшлі першапачатковую падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС.

На першай жа сустрэчы з імі нчальнік аддзела кадраў ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Хацько распавёў ім пра сацыяльныя гарантыі. "Жыллёвыя і іншыя бытавыя пытанні супрацоўнікаў былі ўзяты на кантроль", — паведамляе прэс-служба міліцыі Мінска.
Цяпер Лукашэнка ў адкрытую абражае вышэйшае кіраўніцтва Украіны. "Нацыкі — гэта тыя, якія [ва Украіне] зверху, — кажа ён. — Пачынаючы ад тых, хто там шпыняецца, курыць, нюхае, п'е і пасля вякае з экранаў тэлевізара і ў інтэрнэце. Вось гэта яны. Нейкая частка".

А так-та, кажа Лукашэнка, да ўкраінцаў у яго склалася добрае стаўленне. Затое вось ва ўкраінцаў да яго стаўленне склалася скрайне адмоўнае. Пасля таго, як са згоды Лукашэнкі расіяне пачалі абстрэльваць Украіну з тэрыторыі Беларусі, негатыўна да яго ставяцца 96% тамтэйшых.
У захопленым расіянамі Бярдзянску падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка ДАІ, прызначанага акупантамі. Ад атрыманых траўмаў Аляксандр Калеснікаў памёр у лякарні.

На тэрыторыях, акупаваных расійскімі войскамі, ідзе сапраўдная партызанская вайна з калабарантамі. Рэдкі дзень праходзіць без замаху на каго-небудзь з іх.
Што будзе з пенсіямі? Стрым з Аляксандрам Кныровічам

Можам закласціся, што вы не ведаеце, пенсію якога памеру будзеце атрымліваць. Мала хто задумваецца пра гэта. А дарма.

Дапусцім, мы зняверыліся ў тым, што дзяржава зможа плаціць нам годныя пенсіі. Дык а выжываць як будзем, калі скончацца сілы? Якія ўвогуле ёсць варыянты?

Якая сёння сярэдняя беларуская пенсія — і ці паспявае яна за інфляцыяй? На пытанні пра пенсію адказваем разам з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут — і задавайце пытанні: https://youtu.be/UZGtTL2thU0
Крыху жыццесцвярджальнага крынжу ад капыльскіх аграрыяў. Здаецца, іх скульптуры з саломы — на галаву вышэй за нікчэмныя вырабы іх калегаў са Слоніма.

Калі-небудзь фоткацца з беларускімі саламянымі артамі будуць прыядзжаць сотні тысяч турыстаў. Але пакуль гэтае незаўважнае прыдарожнае мастацтва застаецца нашай унутранай фішкай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сахашчык-2020 vs Сахашчык-2022. Падчас пратэстаў пасля выбараў заслужаны дэсантнік з мегафонам супакойваў людзей у Брэсце.

У 2022-м ён кажа, што зробіць усё, каб беларусы не былі вымушаныя страляць у беларусаў. Але ж лічыць "сілавы варыянт" рэальным.
Борт Ryanair, які выконваў рэйс з Мілана ў Вільню, на некалькі хвілінаў заляцеў у паветраную прастору Беларусі. Так ён пазбягаў сутыкнення з навальніцай.

Праціўнікаў Лукашэнкі ў самалёце не было. Таму ён, амаль даляцеўшы да Ліды, узяў курс на Вільню. І яшчэ праз некалькі хвілінаў без перашкодаў прызямліўся ў сталіцы Літвы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"А давай пазнаёмімся, і ты мяне таксама прапусціш?" На мяжы Беларусі і Польшчы кіроўца пусціў у чаргу "знаёмага". Іншыя кіроўцы, якія на той момант ужо чакалі ў чарзе шмат гадзінаў, прыйшлі на разборкі.

Кажуць, вось так вось "заняць" і "патрымаць" для "знаёмага" месца ля пункта пропуску каштуе 100 еўра. Памежнікі глядзяць на гэта скрозь пальцы — маўляў, мы чаргу не рэгулюем. Міліцыянты, якіх сюды ўжо таксама выклікалі, ківаюць на памежнікаў.
У Гомелі да Дня беларускага пісьменства расфарбавалі дызель-цягнік, які ездзіць у Добруш. Сёлета свята адзначаюць менавіта там.

На дзіва, на цягніку заўважаныя надпісы на беларускай мове. Аде без памылак чыноўнікі не змаглі: прозвішча "Шамякін" пад цытатай напісанае з літарай "и", якой у беларускай мове няма.
"Ініцыяваныя змены заканадаўства ў галіне грамадзянства". Зяленскі адказаў на петыцыю, у якой яго прасілі паскорыць наданне ўкраінскага грамадзянства замежнікам (у тым ліку і беларусам), якія абараняюць Украіну ў вайне з Расіяй.

Мяркуючы па адказе, пакуль што просьбы замежных добраахвотнікаў аб наданні ўкраінскага грамадзянства разглядаюцца ў існуючым парадку. Цяпер, верагодна, гэты працэс будзе паскораны.

Зяленскі зазначае, што не раз сам прымаў рашэнні пра прыняццё ў грамадзянства Украіны яе замежных абаронцаў.

Ваяваць і не сесці. Навошта беларускім добраахвотнікам грамадзянства Украіны
Беларускія "Кібер-партызаны" дапамаглі Bellingcat і TheInsider раскрыць глыбока заканспіраваную расійскую агентку. "Maria Adela Kuhfeldt Rivera" выдавала сябе за перуанку, у маленстве пакінутую ў Маскве падчас Алімпіяды-80. Яна стварыла ў Неапалі ювелірны бізнес і мела блізкія стасункі з высокапастаўленымі афіцэрамі NATO. А раскрыць яе дапамагла ўзламаная хакерамі база даных "Пассажиропоток".

"Перуанкай" апынулася грамадзянка Расіі Вольга Колабава. Перад раскрыццём яна паспела збегчы ў Маскву. Вось артыкул пра гэта на сайце Bellingcat: https://www.bellingcat.com/news/2022/08/25/socialite-widow-jeweller-spy-how-a-gru-agent-charmed-her-way-into-nato-circles-in-italy/
"Вельмі цяжка. Горача, душна. Няма магчымасці памыцца. Сядзім ліпкія. З ежы толькі тое, што ўзялі з дому. І добра, што ўзялі. Ратуе планшэт, хоць фільм які можна паглядзець, не так сумна".

Чарга да шлагбаума на беларуска-польскай мяжы расцягваецца на 60 гадзінаў. @euroradio паслухала беларусаў, якія ў ёй стаяць. Чытайце тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/da-60-gadzin-belarusy-raskazali-yak-stayac-u-chergah-na-myazhy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Мінскі метрапалітэн вяртаецца з вакацый. Інтэрвалы паміж цягнікамі ў пікавыя гадзіны абяцаюць зменшыць да 2 хвілінаў раніцай і да 2,5 хвілінаў увечары. Новы расклад набудзе моц у наступны панядзелак.

Цяпер дзейнічае летні расклад з інтэрваламі ў 2,5 хвіліны ў пікавыя гадзіны раніцай і ў 3 хвіліны ўвечары.