Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.5K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Праз спёку ў Беларусі значна мялеюць рэкі. Як паведамляе Белгідрамет, узровень вады ў рэках падае на 1-6 сантыметраў, у тым ліку ў Заходняй Дзвіне, Нёмане, Дняпры і Прыпяці.

Прыпяць месцамі так абмялела, што можна стаяць і рыбачыць наўпрост пасярэдзіне ракі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Шкада людзей, якія паміраюць (смяецца). Але гэта ўсё на карысць", – тэлеканал "Настоящее время" запытаў на вуліцах Масквы і Львова пра тое, як змянілася жыццё людзей за паўгода пасля пачатку вайны.
"Яна ў мяне ў псіхіцы адклалася як страшнае месца, месца болю, страху і жорсткасці", — так пра Беларусь кажа былы капітан з Наваполацка Ягор Емяльянаў, які звольніўся з міліцыі ў жніўні 2020-га.

Чытаць болей (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/belarus-dlya-myane-strashnae-mesca-eks-silavik-yaki-padtrymau-pratesty

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
Тысячы машын чакаюць на мяжы Беларусі з краінамі ЕС гадзінамі, а цяпер – і суткамі. Калі вы ці вашыя знаёмыя проста цяпер стаяць у чэргах ці былі там днямі — напішыце нам у @euroradio_minsk!
Заўтра ў Мастах пройдзе фінал конкурсу на найлепшую лаўку. Паглядзіце толькі, якая канкурэнцыя! Адразу бачна, хто рабіў ад душы.
На "хіміі" ў Крупках збівалі палітвязняў. Адбылося гэта 23 жніўня ў папраўчай установе адкрытага тыпу №39.

Сведкі распавядаюць, што прыязджалі амапаўцы. Асуджаных на "хімію" па палітычных матывах па два чалавекі заводзілі ў пакой, ставілі да сцяны і збівалі кулакамі, дубінкамі. Перад гэтым запытваліся, па якім артыкуле асуджаныя. Палітвязняў прымушалі крычаць "Люблю Лукашэнку, люблю АМАП".
Уласнікі Bayraktar заявілі, што не гатовыя прадаць свае беспілотнікі Расіі, нават калі тая прапануе вялікую суму. "Грошы не з'яўляюцца для нас прыярытэтам. Грошы і матэрыяльныя рэсурсы ніколі не былі мэтай у нашым бізнесе",заявіў гендырэктар кампаніі Халук Байрактар.

Ён нагадвае, што сяброўства і супрацоўніцтва з Украінай доўжацца ўжо шмат гадоў. І цяпер браты Байрактары - саўласнікі кампаніі - гатовыя падтрымліваць Кіеў — яны лічаць, што Украіна цярпіць ад "вельмі несправядлівага, агрэсіўнага і неабгрунтаванага нападу".

Дарэчы, адзін з братоў Байрактараў, Сяльчук, з'яўляецца зяцем турэцкага прэзідэнта Эрдагана.
Некаторыя брэнды падаражэлі ў 2 разы: што адбываецца на рынку маторных аліў.

"Усё мяняецца кожны дзень, і як павядзе сябе пастаўшчык запчастак або аліў заўтра, прадказаць складана".

Падрабязней (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/nekatoryya-brendy-padarazheli-u-2-razy-shto-adbyvaecca-na-rynku-matornyh-aleyau

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спрэчкі бакоў у судзе над "змоўшчыкамі" адбудуцца 30 жніўня. Менавіта тады стане зразумела, якія тэрміны для палітвязняў просіць пракуратура.

Планавалася, што спрэчкі пройдуць 26 жніўня, але іх перанеслі. На лаве падсудных — Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Разглядае справу суддзя Уладзімір Арэшка.
Пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў пачатку наступнага тыдня. А ў найбліжэйшыя дні ў краіне будзе па-ранейшаму трымацца спёка.
Чым адметны Беларускі хаб у Варшаве між іншых ініцыятыў беларусаў замежжа? Ці задаволеныя беларусы Польшчы Ціханоўскай — і якія ёсць пытанні да яе і да іншых “палітычных лідараў”?

Ці асімілююцца беларусы ў польскім грамадстве? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага хаба (Варшава) Алесь Лапко. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/GPj2URYbd94