Еўрарадыё | Еврорадио
10.5K subscribers
36.1K photos
7.22K videos
12 files
26.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Дзве навіны пра бясконцую русіфікацыю Беларусі:

▫️Старшыня жыллёвага кааператыву ў Наваполацку расфарбаваў лаўкі ва двары ў колерах расійскага сцяга.
▪️Білборды пра 140-годдзе Якуба Коласа напісаныя… па-руску.
Жыхарку Мазыра Валерыю Яраш назвалі самай прыгожай дзяўчынай беларускага Палесся – яна стала пераможцай конкурсу "Палеская прыгажуня". Як вам?
Украінскае слова "бавовна" (аналаг нашага "бавоўна) стала адным з мемаў гэтай вайны: так жартліва называюць выбухі, якія здараюцца на тэрыторыі Расіі, бо расіяне звычайна называюць іх проста "хлопками". А вось як бы выглядала "бавоўна на курорце" ў Крыме вачыма штучнага інтэлекту.

Як штучны інтэлект бачыць Беларусь і беларусаў?
У кавярні ў Варшаве заўважаны Юрый Васкрасенскі – некалі сябра каманды Віктара Бабарыкі, а цяпер адэпт рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта піша @motolkohelp.

"Еўропа дрэнная", але чамусьці спадар Юрый паехаў у яе, а не, напрыклад, у Сочы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вы заўважалі, што мужчын куды менш крытыкуюць за здрады ў стасунках? Менавіта здрадам прысвечаны новы выпуск падкасту "Полчаса кардио". Там жа – некалькі гісторый пра здрады: калі жаніх-вайсковец спаў з іншымі мужчынамі, дзяўчына закахалася на фестывалі, а пратэстоўца кінула хлопца які "па-за палітыкай" дзеля таго, з кім хадзіла на акцыі.

Глядзець цалкам тут: https://youtu.be/1JN_W-hXhxE
"Гэта не Пуцін стварыў цяперашнюю Расію. Гэта Расія стварыла Пуціна. Ён быў ёй патрэбны", — мяркуе ўкраінскі літаратар і музыка Сяргей Жадан.

"Нават калі ўявіць, што Пуцін заўтра памрэ, то "падсвядомы Пуцін" будзе далей кіраваць галовамі гэтых людзей", — кажа Жадан. Па яго словах, нянавісць да ўкраінцаў — у крыві ў расіян.

Чытаць больш (з Беларусі — праз ВПН): https://euroradio.fm/syargey-zhadan-smerc-pucina-nichoga-ne-zmenic

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
Якое ж лета ў Беларусі без скульптур з саломы? Прыйшоў іх час!

Апошнімі днямі ў раёнах праходзяць конкурсы. Ёсць дзе разгарнуцца фантазіі аграрыя! І ёсць ужо на што падзівіцца )

Як вам?
Спякотнае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў панядзелак. Згодна з прагнозам надвор'я, будзе пераменная воблачнасць, ноччу і раніцай — слабы туман. Вецер — усходні і паўднёва-ўсходні, слабы, часам умераны.

Уначы тэмпература паветра складзе 12-18 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 30 градусаў.
У Бярозаўскім раёне міліцыянты стралялі ў мясцовага жыхара. Па іх версіі, быў выклік на п'яную бойку ў вёску Хрыса. А мужчына, якога там знайшлі міліцыянты, быў узброены ломам.

Перад стральбой адбыўся такі дыялог:

— Ты куды прыехаў? Ты прыехаў у маю вёску, я тут вырас. Ты будзеш правы хістаць?

— Я вам правы не хістаю.

— Усё, рот закрый і сядзь у машыну.

— Давайце супакоімся і пагаворым.

— Сядзь у машыну, бо я яе зараз знішчу.
Адказнасць за падрыў машыны Дар'і Дугінай узяла на сябе "Нацыянальная рэспубліканская армія" Расіі. Пра гэта ў стрыме на ютуб-канале "Утро Февраля" распавёў расійскі апазіцыянер Ілля Панамароў.

Сам Панамароў не ўваходзіць у НРА. Ён кажа, што незадоўга да выбуху актывісты арганізацыі параілі яму сачыць за навінамі. Па яго словах, "Нацыянальная рэспубліканская армія" на цяперашні момант правяла некалькі акцый прамога дзеяння (у гэты час на экранах былі кадры падпаленых ваенкаматаў). Сярод удзельнікаў арганізацыі ёсць ахвяры, некаторых давялося эвакуяваць з Расіі.

Панамароў зачытаў маніфест НРА. Згодна з ім, у арганізацыю ўваходзяць расійскія актывісты, вайскоўцы, палітыкі. Уладзімір Пуцін абвяшчаецца ўзурпатарам улады і вайсковым злачынцам.

— Наша мэта — спыніць знішчэнне Расіі і яе суседзяў. Спыніць дзейнасць купкі крамлёўскіх дзялкоў, якія прысмакталіся да багаццяў нашага народа і здзяйсняюць сёння злачынствы ўнутры краіны і за яе межамі, — гаворыцца ў маніфесце.

Джып, у якім ехала Дар'я Дугіна — дачка ідэолага цяперашняга расійскага фашызму Аляксандра Дугіна — выбухнуў у Падмаскоўі ўвечары 20 жніўня. Паведамляецца, што 30-гадовая жанчына загінула на месцы. Дугіна была прапагандысткай, у эфірах дзяржаўных каналаў абгрунтоўвала неабходнасць знішчэння Украіны.

Менавіта на Украіну ўскладаюць адказнасць за выбух у Расіі. Але ў Кіеве заявілі, што не маюць да гэтага ніякага дачынення.
Украіна і Беларусь не мусяць існаваць як асобныя дзяржавы. Такія словы канцлер Германіі Олаф Шольц пачуў ад Уладзіміра Пуціна, калі спрабаваў упэўніць яго не пачынаць вайну ва Украіне.

Па словах Шольца, гэтая і іншыя "цалкам абсурдныя прычыны" і сталі падставамі, на якіх Пуцін пачаў вайну.

Таксама Шольц распавёў, як запэўніваў Пуціна, што NATO не ўяўляе небяспекі для Расіі. А Украіна не ўвойдзе ў альянс цягам бліжэйшых 30 гадоў. Не дапамагло.
У складзе палка імя Каліноўскага сфарміраваны новы батальён. Ён атрымаў назву "Ліцвін".

"На мінулым тыдні на базу прыбыла новая група рэкрутаў, якая ўжо залічаная ў навучальную роту і пад кіраўніцтвам інструктараў прыступіла да навучання", — кажа прэс-сакратарка ПКК Крысціна з пазыўным "Чабор".

Па яе словах, у хуткім часе байцы новага батальёна будуць выконваць баявыя задачы на фронце.

Батальён "Ліцвін" сфарміраваны на месцы батальёна "Тэрор", частка байцоў якога сыйшла з палка пасля звальнення яго камандыра з пазыўным "Вараг". Такім чынам, у ПКК застаецца два батальёны, цяпер гэта "Волат" і "Ліцвін".