Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
36.9K photos
7.38K videos
13 files
27.1K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Толькі ў Мінску за два гады па адміністрацыйных артыкулах былі затрыманыя 33 975 чалавек. Гэта толькі "палітычныя". І гэта толькі выпадкі, вядомыя валанцёрам.

Суткі ў выніку атрымалі 10 645 чалавек. Агулам яны адбылі 140 233 дні адміністрацыйных арыштаў. Гэта крыху больш за 384 гады.

3097 чалавек былі аштрафаваныя. Яны вымушаныя былі заплаціць 2 млн рублёў штрафаў.
У Гомелі дзяўчына разбілася, калі спрабавала зрабіць сэлфі. Каля пяці гадзін раніцы 21 жніўня яна захацела сфатаграфавацца на пуцеправодзе над чыгуначнымі рэйкамі.

Па тэхнічных усходах гамяльчанка залезла на трубу, але не ўтрымалася і ўпала з 9-метровай вышыні на бетонную апору. Дзяўчына памерла да прыезду хуткай дапамогі.

Ёй было 22 гады.
Больш за суткі стаяць у чарзе на мяжы людзі, якія едуць з Беларусі ў Польшчу на сваіх аўтамабілях. Вось што распавёў @euroradio пра сітуацыі на пункце пропуска "Варшаўскі мост" мужчына, чые сваякі ўночы з суботы на нядзелю правялі на мяжы 27 гадзінаў.

"Прыехалі на мяжу ў 16:00, чарга была ад Брэсцкай крэпасці. На наступную раніцу ў 11:00 яшчэ былі ў "адстойніку" з беларускага боку. Я адразу думаў, што віна палякаў, але выявілася, што не — палякаў прайшлі за 1,5 гадзіны. Вынік — 27 гадзінаў у чарзе!".

Нікуды не падзелася праблема продажу месцаў у чарзе — за 100 еўра можна было праехаць адразу да "адстойніка". "Вось і атрымлівалася, што замест таго, каб рухалася чарга, ехалі машыны, якія заплацілі грошы. Нехта нават выклікаў міліцыю. Яна прыехала і сказала, што гэта не да іх, а да памежнікаў. А памежнікі сказалі, што чаргу не рэгулююць. Наршэце знайшоўся адзін смелы, які перакрыў дарогу сваёй машынай, каб "левыя" не ехалі. Вось толькі тады пачала рухацца чарга", — распавядае наш суразмоўца.
Учора для традыцыйнага вечаровага зварота Уладзімір Зяленскі апрануў "выжыванку" з узорам ад беларускай мастачкі. Матыў для яе прыдумала Руфіна Базлова. Яна вышывае на кашулях гісторыі з беларускіх пратэстаў у народным стылі.

"Выжыванкі" з'явіліся ў 2020 годзе. Сярод сюжэтаў Базловай людзей, якія нясуць вялізны бчб-сцяг, аўтазакі, пагоня АМАПаўцаў за пратэстоўцамі, "Дыджэі пераменаў", асабістыя гісторыі гісторыі палітвязняў. Больш яе прац можна знайсці ў інстаграме.

Матыў вышыўкі, якую апрануў Зяленскі, прыдумала беларуска, а саму кашулю стварылі ва ўкраінскай майстэрні Indiposhiv, піша @kyky_org.
Праз 15 хвілінаў у студыю @euroradio прыйдзе паэт Андрэй Хадановіч. Ён прынясе гітару і паспявае — пачнем наш тыдзень стрымаў з музыкі )

Таксама сёння ў эфіры Еўрарадыё з'явяцца:

А 13-й (час паўсюль мінскі) — ксёндз Вячаслаў Барок. Абмяркуем кейс мінскага міліцыянта Максіма Грышчанкі, які шмат гадоў пераследаваў праціўнікаў Лукашэнкі, а цяпер "раскаяўся", павярнуўся да Бога і адкрыў у Мінску пякарню. Дараваць нельга ненавідзець?

А 15-й да нас прыйдзе колішні сілавік Ігар Макар. Ён распавядзе пра дэталі замаху, які рыхтаваўся на кіраўніка BySOL Андрэя Стрыжака. Таксама абмяркуем з ім пазоў Вольгі Карач да Антона Матолькі і "Нашай Нівы" з, уласна, Ігарам Макарам.

А а 18-й у нашай студыі — Зміцер Шчыгельскі. Пра што будзе размова — напішам пазней!
Паэзія вайны: ці можа слова абараніць, а мова выратаваць? Стрым з паэтам Андрэем Хадановічам

Творца застаецца творцам, дзе б ён ні быў: далёка ад радзімы ў вымушанай эміграцыі ці пад ціскам рэпрэсій і пагрозай пакарання за сваю творчасць на радзіме. А на вайне?

Чым адметная сучасная ўкраінская вайсковая паэзія, і ці падобная да яе беларуская паэзія рэвалюцыйная? Ці варта нам сёння адмаўляцца ад расійскай кульуры? Як зацікавіць беларусаў беларускай культурай?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае паэт, перакладчык, бард Андрэй Хадановіч: https://youtu.be/V8D1sHmxeu0
Выбуховая прылада ў аўтамабілі Дар'і Дугінай была прыведзеная ў дзеянне дыстанцыйна. Расійскія медыі са спасылкаў на крыніцу ў праваахоўных органах пішуць, што за аўтамабілем сачылі, кантралявалі яго перамяшчэнне.

Калі гэта так, дык забойцы не маглі не ведаць, што ў аўтамабілі — менавіта Дар'я Дугіна, а не яе бацька — ідэолаг расійскага фашызму Аляксандр Дугін.

Раней паведамлялася, што магутнасць выбуховага прыстасавання склала каля 400 грамаў у тратылавым эквіваленце. У выніку выбуху, які адбыўся вечарам 20 жніўня ў раёне пасёлка Вялікія Вяземы пад Масквой, Дугіна загінула на месцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ябацькі працягваюць збірацца ў Мінску ля станцыі метро "Уручча". На гэты раз на "акцыю" ў падтрымку вайны, якую Расія развязала ва Украіне, выйшлі трое:

Вядомы адэпт СССР і Лукашэнкі Аляксандр Лявонаў;
Наталля Гулідава (за кадрам, са смартфонам);
хлопчык, якога яна называе Уладзікам.

Проста пакажам вам, як гэта выглядае.

Прабегі за Лукашэнку, "ябацькінгі", пікеты ля амбасад — усюды адны і тыя людзі
Дараваць нельга ненавідзець. Міліцыянт, які пераследаваў апазіцыянераў, "прыняў Бога" і цяпер пячэ хлеб — і што з ім рабіць? Стрым з ксяндзом Вячаславам Барком.

Ці можа чалавек, які адзначыўся шматгадовымі здзекамі над праціўнікамі Лукашэнкі, так проста ўзяць і перагарнуць для сябе старонку? Ці ўратуе прыняцце Бога ад суда чалавечага і ці правільна гэта з хрысціянскага пункту гледжання? Ці можна апраўдаць пазіцыю царквы — і каталіцкай, і праваслаўнай, — якая скіраваная на супрацу з лукашэнкаўскім рэжымам?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ксёндз Вячаслаў Барок. Стрым тут: глядзіце і задавайце пытанні: https://youtu.be/3WS5YDeVmDs
Па выніках першых на гэтым тыдні біржавых таргоў у Беларусі долар абагнаў еўра. Амерыканская валюта крыху вырасла, а еўрапейская крыху прасела. І гэтага апынулася дастаткова.

Актуальныя курсы:

1 долар 🇺🇸: 2,5537 (+0,78 капеек | +0,31%);
1 еўра 🇪🇺: 2,5523 (-0,84 капейкі | -0,33%);
100 расійскіх рублёў 🇷🇺: 4,2677 (-1,83 капейкі | -0,43%).
Памятаеце, ГУБАЗіК затрымаў ціктокера, які правяраў тэрміны прыдатнасці тавараў у крамах? Тут як бы працяг гісторыі, які паказвае, што тое затрыманне не было выпадковасцю. У Гродне ліквідуюць таварыства абароны правоў спажыўцоў.

Ну то-бок набывайце што ёсць і не вы*бывайцеся. Падрабязней (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/u-grodne-likviduyuc-tavarystva-abarony-pravou-spazhyucou

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
Выбуховая прылада ў аўтамабілі Дар'і Дугінай была прыведзеная ў дзеянне дыстанцыйна. Расійскія медыі са спасылкаў на крыніцу ў праваахоўных органах пішуць, што за аўтамабілем сачылі, кантралявалі яго перамяшчэнне. Калі гэта так, дык забойцы не маглі не ведаць…
У ФСБ Расіі заяўляюць, што раскрылі забойства Дар'і Дугінай. Па версіі ведамства, за падрывам машыны дачкі філосафа і ідэолага "рускага свету" Аляксандра Дугіна стаяць украінскія спецслужбы.

"Выканаўцай з'яўляецца грамадзянка Украіны Воўк Наталля Паўлаўна, 1979 года нараджэння, якая прыбыла ў Расію 23 ліпеня 2022 года разам з дачкой Шабан Сафіяй Міхайлаўнай, 2010 года нараджэння", — заяўляюць у ФСБ. І дадаюць, што пасля забойства Воўк разам з дачкой выехала ў Эстонію праз Пскоўскую вобласць.
Украіна ізноў ударыла па Антонаўскім мосце ў прыгарадзе Херсона. А па інфармацыі відавочцаў, гэты ўдар атрымаўся нашмат больш выніковым, чым раней: адзін пралёт моста абрынуўся.

Расія выкарыстоўвала Антонаўскі мост для дастаўкі падмацавання на правы бераг Дняпра. Пасля таго як у распараджэнні ўкраінскіх войскаў апынуліся амерыканскія РСЗА HIMARS, мост стаў для іх дасягальнай мэтай. Па ім нанесена ўжо некалькі ўдараў.

"Хаймарсы" дзяўбуць Антонаўскі мост: расказваем, чаму гэта боль для войскаў РФ
Пра Карач, Кулажанку, Ціханоўскую і “замах на Стрыжака”. Стрым з Ігарам Макарам

Колішні сілавік — пра дэталі замаху, які рыхтаваўся на кіраўніка BySOL Андрэя Стрыжака. Таксама абмяркуем з ім пазоў Вольгі Карач да Антона Матолькі і "Нашай Нівы" з, уласна, Ігарам Макарам.

Глядзіце стрым і задавайце пытанні: https://youtu.be/BaEKv3xZYI8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
За трэш на канале СТБ адказвае не толькі Азаронак: праўладны спявак Аляксандр Саладуха прадставіў там сваю новую кампазіцыю — "За агронома".
Былы "алмазавец" Ігар Макар падаў заяву ў літоўскую паліцыю на Вольгу Карач. Пра гэта ён расказаў у эфіры @euroradio.

Некалькі дзён таму стала вядома, што Карач падала заяву на Макара і "Нашу Ніву". Нагодай стала публікацыя аўдыязапісаў размоў самога Макара з экс-амапаўцам Паўлам Кулажанкам. У тым запісе абмяркоўваўся план шантажу сузаснавальніка фонду BySol Андрэя Стрыжака. Макар сам перадаў гэтыя запісы журналістам для публікацыі. Ён мяркуе, што да гэтага плана мае дачыненне і Вольга Карач.

Па словах Макара, сваю заяву ў паліцыю на Карач ён падаў за некалькі дзён да яе. У мінулы чацвер ён быў выкліканы на допыт па сваёй заяве. Падрабязнасці ён паведаміць адмовіўся, каб не перашкаджаць следству.
Ціктокеру-палітвязню Андрэю Бяляўскаму прысудзілі 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі. Суд па яго справе працягваўся адзін дзень у закрытым рэжыме, піша @bobruisk_online.

Бяляўскага затрымлівалі проста на працы, у краме “Веласпортмайстар”, разам з ягоным непаўналетнім сынам. Дзіця потым аддалі дзядулю і бабулі.

Да затрымання на канал Бяляўскага "У меня вопрос" было падпісана больш за 100 000 чалавек.
Забойства Дар'і Дугінай або замах на Аляксандра Дугіна: што вядома цяпер.

Расказваем, каму была выгадная смерць ідэолага-еўразійца і/або яго дачкі і што ўстанавіла следства.

Чытаць тут (з Беларусі – праз VPN): https://euroradio.fm/zaboystva-dari-duginay-abo-zamah-na-alyaksandra-dugina-shto-vyadoma-cyaper

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN