Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.4K photos
7.05K videos
12 files
25.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Урад Польшчы ўчора: "Мы зробім так, каб Беларусь пачала захлынацца гэтымі мігрантамі".

Сёння: адменены рэйс з Дамаска (Сірыя) у Мінск.
"Пяты пакет санкцый супраць беларускіх уладаў можа быць гатовы ў лістападзе", — паведамляе з Бруселю журналіст Рыкард Ёзвяк.

Раней ён жа казаў, што "пяты пакет санкцый Еўрасаюза можа быць гатовы да канца кастрычніка". Няпростая гэта штука — санкцыі супраць беларускіх уладаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марыя Калеснікава, хацела б падпісацца на "Новую газету". "Яна ў курсе, што галоўны рэдактар атрымаў Нобелеўскую прэмію. Яна прасіла перадаць свае велізарныя віншаванні Дзмітрыю Муратаву", распавёў @viktarbabarykaofficial бацька палітзняволенай Аляксандр Калеснікаў.

Калеснікава, якую асудзілі на 11 гадоў калоніі, сустрэлася з бацькам у СІЗА. Яна выглядае бадзёрай, шмат чытае і сочыць за навінамі.

Таксама яна сказала, што ганарыцца прысуджанай ёй прэміяй Вацлава Гаўла. Калеснікава лічыць што гэта — для ўсіх палітвязняў.
Нягледзячы на санкцыі, палітычную сітуацыю і мігранцкі крызіс, Латвія за восем месяцаў 2021 года закупіла ў Беларусі "лясной прадукцыі" на 211 млн еўра. У параўнанні з 2020 годам пастаўкі выраслі амаль у два разы (97,5%).

Сёння беларускі лес — гэта амаль чвэрць (23,5%) ад агульнага аб'ёму паставак лесу ў Латвію. Мухі — асобна, катлеты — асобна.
Крыху прыгожага. Абвешчаныя пераможцы міжнароднага конкурсу "Фатограф дзікай прыроды 2021 года". Паглядзіце, якія цўдоўныя фатаграфіі.
Рэпрэсаваная культура: як не толькі выжыць, але і перамагчы?

Дзеячы культуры — такая ж частка беларускага грамадства, як і прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці. І яны гэтак жа трапляюць пад рэпрэсіі за сваю грамадзянскую пазіцыю: затрыманні, катаванні, ператрусы, прысуды, вымушаная эміграцыя — усё як і ў дзясяткаў тысяч іншых беларусаў.

Чым адметны кастрычнік 2021 года для беларускай культуры? Ці здольныя беларускія творцы жыць па прынцыпе “Рабства — гэта свабода”? Як культуры ў такой сітуацыі не проста выжыць, але і перамагчы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік легендарнага партала Tuzinfm.by і кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.
Улады такі прызналі, што была спаленая машына старшыні Дзяржкамітэта судовых экпертыз Беларусі Аляксея Волкава. Яны маўчалі на гэты конт з 1 кастрычніка, калі з'явілася інфармацыя, што ў Мінску згарэў генеральскі Toyota Land Cruiser.

Раней @euroradio паведамляла, што супрацоўнікі ДКСЭ па ўсёй краіне скідваюцца на дапамогу свайму кіраўніку. Гэта таксама апынулася праўдай. Цяпер Волкаў заяўляе, што сабраныя грошы перадае падшэфнаму "Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі №2" у Мінску.
Гісторыя братоў-бунтароў. У 2008 годзе Арцём Дубскі атрымаў 2 гады хатняй "хіміі" за "беспарадкі", а ў 2021-м яго брата Ілью асудзілі на 5 гадоў калоніі за перапіску ў тэлеграме. @euroradio распавядае пра гэтую сям'ю з прынцыповай пазіцыяй, якая не змяняецца ўжо шмат гадоў.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/himiya-za-mityng-i-5-gadou-kalonii-za-pavedamlenni-gistoryya-bratou-buntarou

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
МУС не знайшло парушэнняў на скандальнай карыкатуры са свастыкай, якую апублікавала дзяржаўная газета "Мінская праўда".

"У ходзе правядзення праверкі парушенняў дзейнага заканадаўства з боку "Мінскай праўды" не выяўлена", — заявіў у адказ на петыцыю першы намеснік начальніка мінскай абласной міліцыі Віталь Казлоў.

Раней беларуская міліцыя магла палічыць парушэннем нават антыфашысцкую карцінку, на якой свастыку выкідаюць у сметніцу. Але гэта іншае.
"Нацбанк эмісію не праводзіў".

@euroradio даведалася ў эксперта, чаму ў Беларусі другі месяц запар расце шырокая грашовая маса, і якіх эфектаў чакаць.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/groshay-u-ekanomicy-stala-bolsh-ale-geta-pakul-ne-padganyae-inflyacyyu

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Мінскі гарадскі суд пакінуў журналіста КП Генадзя Мажэйку пад вартай. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Мажэйку ў суд не прывозілі.

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. За тры дні да таго "Комсомольская правда в Беларуси" апублікавала артыкул са станоўчай характарыстыкай Андрэя Зельцэра, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з чэкістамі. Яму прад'явілі абвінавачанне ў распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.
Латвійскія мытнікі выявілі дзве партыі беларускіх цыгарэт у вагонах з металаломам і драўнянай шчэпкай.

Агулам было канфіскавана 27,5 тысячы пачкаў на суму 93 тысячы еўра.