Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.5K photos
7.07K videos
12 files
26K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ У Баранавічах высока над дамамі ўздымаецца чорны дым, бачны з розных куткоў горада. Паводле папярэдняй інфармацыі, там упаў самалёт. Побач з горадам вялікая авіяцыйная часць, там часта выконваюцца трэніровачныя палёты. Фота @intexpress, @euroradio
Пры падзенні самалёта ў Баранавічах пацярпеў мясцовы жыхар. Яго шпіталізавалі з пераломам перадплечча, паведамляе баранавіцкі гарвыканкам.

Асколкамі самалёта былі пашкоджаныя некалькі дамоў. “Пашкоджаны вокны ў трох шматкватэрных дамах і ў двух індывідуальных”, — распавёў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі. Акрамя гэтага, выявілі некалькі пашкоджанняў у даху аднаго з дамоў і ў вентыляцыйнай шахты, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
@onlinerby апублікаваў відэа, знятае праз лічаныя хвіліны пасля падзення самалёта ў Баранавічах.

Можна ўбачыць, як далёка разляцеліся фрагменты самалёта і куды быў накіраваны самалёт: на маленькі зялёны ўчастак паміж жылымі дамамі. Таксама відаць, што ля парашута ляжыць нерухомы чалавек. Гэта адзін з загінулых пілотаў.
Еўрарадыё | Еврорадио
У кватэру галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і журналісткі TUT.by Адар'і Гуштын прыйшлі сілавікі. “Вакол нашай кватэры сабраліся сілавікі і, магчыма, рыхтуюцца да штурму. Барабанілі ў дзверы, суседцы заляпілі вочка ў дзвярах”, — піша Ягор.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч не затрыманы, ператрус у яго кватэры скончаны. Марціновіч не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, піша @nashaniva.

Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы, але не быў звязаны з "Нашай Нівай". З кватэры забралі тэхніку. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што сілавікоў цікавіў не Марціновіч, а яго жонка Адар'я Гуштын, супрацоўніца TUT.BY.
Містыка. 19 траўня 1997 года — роўна 24 гады таму — пад Баранавічамі таксама разбіўся вайсковы самалёт. Гэта быў Су-17. 47-гадовы лётчык-выпрабавальнік, падпалкоўнік Сяргей Паграбан загінуў.

Сёння, дзень у дзень праз 24 гады пасля той трагедыі, у Баранавічах ізноў авіякатастрофа. На самалёце Як-130 разбіліся Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка. Яны гераічна адвялі самалёт ад жылых кварталаў і накіравалі на пятачок травы паміж дамамі — і не пакінулі сабе дастаткова часу і вышыні, каб катапультавацца і выжыць.

Сваякі Сяргея Паграбана кожны 19 траўня ездзяць на могілкі. Гэта зусім побач з тым месцам, дзе сёння ўпаў самалёт. Сёння яны прыехалі на могілкі — і літаральна праз 15 хвілінаў убачылі, як падае самалёт Нічыпорчыка і Куканенкі.
Audio
Важныя падзеі серады, 19 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

0:58 Журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч выйшла на свабоду пасля шасці месяцаў зняволення

8:11 Да чаго прывядзе ІТ і грамадства “Справа TUT.by” — меркаванне эксперта

24:25 Навіны спорту

26:24 У Баранавічах разбіўся вайсковы самалёт: абодва пілоты загінулі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Учорашняе падзенне вайсковага самалёта ў Баранавічах трапіла на відэарэгістратар. У выніку здарэння абодва лётчыкі загінулі.

Відэа @intexpress
Журналістку "Белсата" Кацярыну Андрэеву этапавалі з Жодзіна ў магілёўскае СІЗА — гэта прамежкавы пункт перад адпраўкай у гомельскую жаночую калонію. Пра гэта распавёў яе муж журналіст Ігар Ільяш.

https://euroradio.pl/zhurnalistku-belsata-kacyarynu-andreevu-etapavali-u-magilyouskae-siza
Такога не было нават у 90-я — невядомыя напалі прыход Мінскага касцёла Панны Марыі. Непадалёку ад касцёла размешчаны будынак ГУБАЗіК.

"Павыварочвалі кветкі, зламалі дамафон на дзверы парафіяльнага дома, пашкодзілі ліхтар на газоне і разбілі лабавое шкло ў машыне настаяцеля", — распавёў прэс-сакратар каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

https://euroradio.pl/takoga-ne-bylo-navat-u-90-ya-nevyadomyya-napali-na-budynak-kascyola-u-minsku
У СІЗА Паўла Севярынца прызналі схільным да нападу на адміністрацыю. Цяпер усе перасоўванні па-за камерай у кайданках, распавяла яго жонка Вольга.
У Расіі гатовыя вярнуць працоўныя лагеры са зняволенымі на буйных будоўлях, дзе не хапае працоўнай сілы.

"Гэта будзе не ГУЛАГ, гэта будуць абсалютна новыя годныя ўмовы", — заявіў дырэктар Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Калашнікаў. Цяпер расійскія ўлады прыцягваюць для працы на будоўлях мігрантаў з Сярэдняй Азіі, але на думку Калашнікава, гэтым могуць займацца і зняволеныя.
Фізічны пуск другога блока БелАЭС плануецца на восень 2021 года.

На дадзены момант яшчэ нават першы блок не прайшоў увесь этап вопытна-прамысловай эксплуатацыі. За гэты час яго больш за 10 разоў уключалі і адключалі.
Шмат людзей з самай раніцы стаіць пад дажджом каля мінскага ізалятара на Акрэсціна, каб перадаць затрыманым перадачы. Чацвер — адзіны дзень, калі гэта магчыма.
Стала вядома пра яшчэ адну затрыманую па "справе TUT.by". Былая юрыстка выдання Ірына Касцючэнка была затрыманая ўжо на новым працоўным месцы. У дадзены момант яна ў ізалятары на Акрэсціна.

Яе статус невядомы.
Еўрарадыё | Еврорадио
Шмат людзей з самай раніцы стаіць пад дажджом каля мінскага ізалятара на Акрэсціна, каб перадаць затрыманым перадачы. Чацвер — адзіны дзень, калі гэта магчыма.
У чарзе на перадачу рэчаў на Акрэсціна каля 100 чалавек, сярод іх сваякі затрыманых супрацоўнікаў TUT.by. Перадачы мусілі пачаць прымаць аб 11-й, але пачалі толькі пасля 11:30.
Мінскі гарадскі суд адхіліў апеляцыйную скаргу на пастанову аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі "Беларускі Данбас".

Кнігу журналістаў "Белсат" Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай пакінулі ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкай прадукцыі, паведамляе @belsat. За яе захоўванне ў Беларусі ўжо аштрафавалі журналіста тэлеканала "Current Time" Рамана Васюковіча.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэтыя месцы маглі стаць "Астраўцом" — з гатэлем і барамі. Але цяпер паміраюць, амаль нікому не патрэбныя. @euroradio наведала вёскі, якія разглядаліся як пляцоўкі для БелАЭС, паглядзела, у што яны ператварыліся, і паразмаўляла з тамтэйшымі аб няздзейсненай мары і жыцці на пенсіі.

https://euroradio.pl/rlne/aes_villages/
Супрацоўнікаў TUT.by, якіх утрымліваюць у ізалятары на Акрэсціна, адвезлі на допыты ў ДФР. Адпаведна, у іх сваякоў не прынялі перадачы для іх.

Гэта значыць, што наступны раз ім змогуць аддаць перадачу толькі ў чацвер на наступным тыдні. У тым ліку цёплыя рэчы — ацяпленне ў ізалятары ўжо не працуе, а надвор'е стаіць халоднае.
"Газпромбанк не будзе купляць беларускія дзяржаблігацыі на Маскоўскай біржы да вызвалення экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі. І іншым не параіць", — піша галоўны рэдактар "Эха Масквы" Аляксей Венедыктаў.

У 2021-2023 гадах Беларусь жадае прыцягнуць да 1,3 млрд долараў праз выпуск у Расіі дзяржаўных каштоўных папер. Грошы мусяць пайсці на рэфінансаванне дзяржаўнага доўга.
За свастыку і "распальванне сацыяльнай варожасці" мужчыну аштрафавалі на 290 рублёў (10 базавых). Атрымліваецца цікавая калізія, калі за фота нацыстаў і свастыку штраф меншы чым за фота з БЧБ, за якое яшчэ могуць і суткі даць. Вось вам і хваленая барацьба з "рэабілітацыяй нацызму".

Пры гэтым дзяржаўная прапагандысцкая газета "Мінская праўда" на галоўнай старонцы спакойна друкуе свастоны. Але гэта ж іншае!
Валютныя дэпазіты беларусаў пад пагрозай — ці магчыма такое?

Паводле інфармацыі, сёння беларусы трымаюць у банках блізу 5 мільярдаў долараў. І ў сітуацыі, калі рэжыму тэрмінова патрэбныя грошы, гэтыя зберажэнні могуць апынуцца пад пагрозай. Маўляў, дзяржава іх проста забярэ на свае патрэбы.

Наколькі вялікая патрэба ў фінансах і ці магчыма гэтую патрэбу закрыць замежнымі крэдытамі? Ці існуе верагоднасць, што ўлады сапраўды пойдуць на такі крок і пазбавяць беларусаў іх валютных дэпазітаў? Што адбываецца з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб.
"Адрэзаць шляхі дээскалацыі". Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман пра "Справу TUT.by" і разгром найбуйнейшага навінавага сайта Беларусі:

"Последствия разгрома главного портала страны будут долгосрочными. Его более чем трехмиллионная аудитория не перейдет на государственные СМИ, которые сегодня стали работать в режиме ежедневных призывов к расправе над «пятой колонной». Читатели разойдутся на другие независимые площадки. [...]

Чем более подпольно создается контент, тем меньше сил его авторы и редакторы тратят на фактчекинг, попытки сохранять нейтральность, соблюдение журналистской этики и сегодняшних белорусских законов. Закрывая классические СМИ со штатными редакциями и офисами по известным адресам, власть выталкивает миллионы их читателей к еще более полярным позициям".