Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Апублікаваныя першыя звесткі самапісцаў з самалёта, які ўчора разбіўся ў Баранавічах. Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў сказаў лётчыкам: "Катапультуйся!". На той час самалётам ужо немагчыма было кіраваць.

Экіпаж здолеў запусціць рэзервовую сістэму і стабілізаваць траекторыю палёту. Дзякуючы гэтаму самалёт упаў у тое месца, дзе не было жылых будынкаў.
Еўрадэпутаты і прадстаўнікі АБСЕ асудзілі рэпрэсіі супраць журналістаў Беларусі.

https://euroradio.pl/euradeputaty-i-pradstauniki-abse-asudzili-represii-suprac-zhurnalistau-belarusi
Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ. Трэці дзень невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, паведамляе @tutby_official.

У заяве яны просяць паведаміць, ці затрыманая яна і ініцыяваць вышук Юліі Чарняўскай як зніклай, калі яна не затрыманая. Сваякі плануюць таксама падаць заяву ў міліцыю, каб там прынялі меры да вышуку, паколькі ёсць падставы меркаваць, што чалавек знік.
20 траўня ў эфіры @euroradio — пастар Евангелічна-рэфармацкай царквы “Кальвінісцкі збор” Сяржук Удальёў.

Пра тое, як жыццё ў адпаведнасці з нормамі хрысціянскай маралі дапаможа беларусам змяніць краіну, ці працуе сёння прынцып “падстаў левую шчаку” і чаму нам вучыць гісторыя Мікалая Радзівіла Чорнага, мы разважаем у праграме “Ідэя Х”.
Украінскі авіяперавозчык "Антонаў" пацвердзіў пералёт з Беларусі ў Сербію свайго грузавога самалёта ў якім па інфармацыі СМІ былі "беларускія МіГ-29”. Вядома, што першапачаткова Сербія хацела набыць авіятэхніку, але пазней атрымала самалёты ад Беларусі ў падарунак.

https://euroradio.pl/u-abyhod-sankcyy-pacverdziusya-skandalny-aviyareys-z-belaruskimi-mig-29
Ветэрана-афганца, інваліда другой групы Уладзіміра Гундара якога звязваюць са "справай Аўтуховіча", асудзілі на тры гады калоніі.

https://euroradio.pl/invalida-yakoga-zvyazvayuc-sa-spravay-autuhovicha-asudzili-na-try-gady-kalonii
Адразу пасля блакіроўкі TUT.BY значна павялічылася колькасць падключэнняў да Psiphon з Беларусі. Але, на вялікі жаль, ніякі VPN не дапаможа чытаць партал, бо ён фактычна адключаны – гэта самы радыкальны метад блакіроўкі, які дагэтуль ужываўся ў краіне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Улады плануюць "адкласці" выбары ў мясцовыя саветы? Ва ўсялякім выпадку, гэта вынікае са словаў дэпутата Валянціна Семянякі.

Згодна з Канстытуцыяй, мясцовыя саветы абіраюцца на 4 гады. Гэта значыць — на мяжы 2021 і 2022 гадоў.

Ніякай магчымасці "падоўжыць паўнамоцтвы" ў Канстытуцыі няма. Адзінае выключэнне, калі не праводзяцца выбары: надзвычайнае ці ваеннае становішча.
Займы на расійскім рынку, сумнеўныя перспектывы ПВТ і рэальныя перспектывы санкцый — чаго чакаць?

Прагнозы, што вынікам палітычнага крызісу і заходніх санкцый стане абвал беларускай эканомікі, не спраўдзіліся. Прынамсі пакуль. Прадпрыемствы працуюць, грошы ў банкаматах не скончыліся, паліцы ў прадуктовых крамах не пустыя. Нават курс долара падае.

Што не так з жаданнем беларускіх уладаў атрымаць на расійскім рынку $1,4 млрд? Каму і якія сігналы падае сітуацыя з пераследам TUT.by? Ці маюць хоць нейкі вынік заходнія санкцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканаміст Леў Львоўскі.
Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.

— Калі б я на 100% верыў, што гэтая дзяўчына, Яна Дугар [якую падазраюць у датычнасці да забойства], была датычная да забойства, я б не перапісваўся з ёй. Я не ведаю, хто забойца. Калі б я ведаў, я б усё зрабіў. Нават па-за законам адправіў бы іх у турму. Мне шкада, што я тады не быў прэзідэнтам.

Таксама Зяленскі паказаў журналісту перапіску з Дугар у сваім смартфоне.
Тэлеграм-каналы "НАШ ДОМ" і "НАШ ДОМ ТВ", а таксама youtube-канал "НАШ ДОМ ТВ", дзе часта выступае з каментарамі Вольга Карач, неўзабаве будуць дададзеныя ў спіс экстрэмісцкіх.

Таксама туды трапляюць каналы Ігара Макара, іншага апанента Лукашэнкі: "Игорь Макар | Официальный канал" у тэлеграме і "Игорь Макар" на Youtube.
Еўрарадыё | Еврорадио
Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ. Трэці дзень невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, паведамляе @tutby_official. У заяве яны просяць паведаміць, ці затрыманая яна і ініцыяваць вышук Юліі Чарняўскай як зніклай, калі яна…
Юлія Чарняўская знайшлася ў ДФР. Пра гэта паведаміла яе дачка Яўгенія.

З удзелам Чарняўскай будуць праходзіць нейкія "следчыя дзеянні" — пра гэта паведамілі яе адвакату. Падрабязнасцяў пакуль няма.

З 18 траўня, пасля разгрому рэдакцыі TUT.BY сваякі не ведалі, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка партала Юрыя Зісера.
Удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская знайшлася ў ДФР. Сувязі з ёй не было з 18 траўня. Яе дачка не выключала, што Чарняўскую могуць "трымаць у закладніках".

Але сэнсу ў гэтым няма: як высветліла @euroradio, TUT.BY ні на адсотак, ні на палову адсотка не належыць Юліі Чарняўскай. То-бок яе катуюць абсалютна проста так.

Цяпер палова ўладальнікаў партала (абведзеныя чырвоным) знаходзяцца за кратамі. Важны факт і ў тым, што далёка не ўсе затрыманыя супрацоўнікі TUT.BY увогуле маюць хаця б якое-небудзь дачыненне да юрыдычнай асобы.
Беларусь адхілілі ад "Еўрабачання" і правядзення многіх спартыўных спаборніцтваў, заходнія кампаніі згортваюць супрацоўніцтва з краінай, але... БТ рыхтуе запуск конкурсу X-Factor.

Брэнд X-Factor належыць брытанскай кампаніі Syco Entertainment. @euroradio пасылала запыт аб перспектывах супрацоўніцтва яшчэ некалькі месяцаў таму, але адказу так і не атрымала. Цяпер ясна: ні сітуацыя ў Беларусі, ні пытанні да БТ не з'яўляюцца падставай для адмовы ад прадастаўлення франшызы.
У Баранавічах развіталіся з лётчыкамі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Іх целы самалётам даставілі ў Ліду.

Афіцэры гераічна адвялі самалёт, на якім выконвалі трэніровачны палёт над Баранавічамі, ад жылых кварталаў, не пакінуўшы сабе дастаткова часу і вышыні, каб катапультавацца і выжыць.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска неўзабаве пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Арцёма Маёрава. Яго будуць судзіць за дробнае хуліганства.

Журналіст быў затрыманы раніцай 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя партала TUT.BY. У пратаколе сказана, што міліцыянт заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на прафілактычную размову. А журналіст пры размове нібыта лаяўся і размахваў рукамі.

Адвакат Маёрава азнаёміўся са справай, пасяджэнне пачнецца ў бліжэйшыя хвіліны.
Служба бяспекі Украіны аб'явіла ў вышук дэпутата Тараса Козака, падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе. Ён нібыта знаходзіцца ў Беларусі "на лячэнні".

Козак — блізкі паплечнік кума Пуціна Віктара Медзвядчука, супраць якога таксама распачата крымінальная справа. @euroradio раней распавядала аб іх шчыльных сувязях з беларускім алігархам Мікалаем Вараб'ём.
Суд працягвае разглядаць "справу студэнтаў". Цікавае назіранне з нагоды выступаў сведак (публікуюцца ў @dumkame):

БДУ і МДЛУ не кажуць аб нейкіх перашкодах навучальнаму працэсу ці іншых негатыўных наступствах. МДЛУ увогуле кажа, што і міліцыя ў ВНУ не была патрэбная, таму што нічога асабліва небяспечнага не адбывалася. То-бок, як могуць, але абараняюць студэнтаў.

А вось БДУІР, БДПУ і БДМУ сваіх студэнтаў "топяць".

Будзе карысна абітурыентам і іх бацькам пры выбары, куды паступаць.