Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37K photos
7.4K videos
13 files
27.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту. Апазіцыйны палітык быў затрыманы 14 траўня ля Дома правасуддзя, дзе разглядалася “Справа студэнтаў”.

Такіх дэматывуючых навінаў з прычудамі сёння будзе многа: цягам апошніх дзён у Мінску былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек: студэнты, раварысты, журналісты... Іх усіх судзяць сёння.
Забароненых БЧБ-прадметаў у Беларусі паболела. Студэнтку БДУ Віялету Людчык, затрыманую за БЧБ-налепку на ноўтбуку, суддзя Савецкага раёна Мінска Аляксандр Петраш аштрафаваў на 100 базавых велічыняў (2900 рублёў).

Неўзабаве дзяўчыну вызваляць з-за кратаў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Журналістка Любоў Каспяровіч застаецца на Акрэсціна. Суд сёння не адбыўся. Гэта значыць, справу будуць разглядаць ужо ў панядзелак. Учора Каспяровіч затрымалі побач з Домам правасуддзя, дзе пачаўся разгляд "Справы студэнтаў".
Журналістку TUT.BY Любоў Каспяровіч суддзя Маскоўскага раёна Сяргей Кацар прысудзіў да 15 сутак арышту. Ён палічыў, што Каспяровіч удзельнічала ў масавым мерапрыемстве ля будынку Дома Правасуддзя, дзе ў той час пачынаўся разгляд "Справы студэнтаў".

Крыху раней 30-цю суткамі арышту быў пакараны палітык Анатоль Лябедзька, таксама затрыманы ля Дома правасуддзя.
Вакол ворагі: чым небяспечнае жыццё ў чаканні здрады і забойства?

Псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі стаў вядомы 20 гадоў таму — пасля таго як паставіў дыягназ Аляксандру Лукашэнку. Пасле гэтага ўрач быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў ЗША. І, здавалася, знікнуць з небасхілу грамадска-палітычнага жыцця Беларусі. Але падчас падзей вясны 2021 года, калі спецслужбы “перадухілі” спробу дзяржперавароту, уратавалі Лукашэнку ад “пограба ў Гомельскай вобласці” і расстрэлу Драздоў з кулямётаў 150 джыпаў, нечакана высветлілася, што “мозгам замаху” быў… Дзмітрый Шчыгельскі!

Чаго ў гісторыі з дзяржпераваротам больш: палітыкі ці псіхіятрыі? Як жыццё ў пастаянным чаканні забойства ўплывае на здароўе? Якія пагрозы здароўю грамадства нясе існаванне ў рэжыме рэпрэсій і запалохванняў? На гэтыя ды іншыя тэмы пагутарым у нашым эфіры ў 18:00.
Чаму даўно не чуваць пра "кіберпартызанаў"? Аказалася, "Сінія кібарпартызаны" сышлі, а "Чырвоныя" працягваюць па-свойму хістаць рэжым.

@euroradio паразмаўляла з прадстаўніком "Чырвоных" пра тое, што і як яны цяпер робяць:

https://euroradio.pl/admin-sinih-zliusya-chyrvonyya-zastalisya-kudy-padzelisya-kiberpartyzany
Еўрарадыё | Еврорадио
Забароненых БЧБ-прадметаў у Беларусі паболела. Студэнтку БДУ Віялету Людчык, затрыманую за БЧБ-налепку на ноўтбуку, суддзя Савецкага раёна Мінска Аляксандр Петраш аштрафаваў на 100 базавых велічыняў (2900 рублёў). Неўзабаве дзяўчыну вызваляць з-за кратаў.
Студэнт Роберт Казак, якога затрымалі на BSU Fest за БЧБ-налепку на ноўце, асуджаны на 15 сутак арышту, перадае з суда карэспандэнт @euroradio

Хлопца звінавацілі ў пікетаванні, падчас якога ён нібыта выкрыкваў лозунг “Жыве Беларусь!”. Налепка 4х4 см фігуравала ў спісе адабранай маёмасці на ноўтбуку. Суду было вельмі цікава, навошта "Містар ФМА" (у Роберта ёсць такі тытул) наляпіў яе на свой MacBook.

Сваёй віны студэнт не прызнаў.
Беларусы змогуць паглядзець "Еўрабачанне" толькі анлайн: Белтэлерадыёкампанія "стала ў позу" і адмовілася ад трансляцыі.

Але гісторыяй з дыскваліфікацыяй "Галасоў ЗМеста" спіс скандалаў на "Еўрабачанні-2021" не абмяжоўваецца. @euroradio распавядае пра фаварытаў і іншыя спрэчкі конкурсу, які пройдзе без Беларусі:

https://euroradio.pl/eurabachanne-favaryty-i-skandaly-konkursu-yaki-proydze-bez-belarusi
Мінск. У “Кароне” на Кальвырыйскай — эвакуацыя. Як паведамляюць чытачы @euroradio, на вуліцы побач з гандлёвым цэнтрам зараз шмат людзей. На месцы прысутнічаюць супрацоўнікі міліцыі. Чарговае “мінаванне”?

Калі ў вас ёсць нейкія падрабязнасці пішыце ў @euroradio_minsk ці наўпрост у каментары 👇🏻👇🏻👇🏻
У Беларусі ў вышук абвешчаны 20-гадовы нігерыйскі футбаліст Задзі Чукву Емануел. Ён знік 10 дзён таму ў Брэсцкай вобласці.

"Звярнуўся прадстаўнік футбольнай каманды і паведаміў, што 7 траўня пасля спартовых збораў спартовец не вярнуўся ў гатэль. Мог адправіцца ў Мінск",адзначаюць міліцыянты.

https://euroradio.pl/futbalist-z-nigeryi-znik-u-bresckay-voblasci-10-dzyon-tamu
У шклоўскай калоніі “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі. Пра гэта ў лісце паведаміў палітвязень Вітольд Ашурак:

“Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк”.

Хм, штосці нагадвае. Не?

(на здымку жоўтая зорка Давіда, якой у канцлагерах падчас Другой сусветнай вайны пазначалі габрэяў)
“Без каментароў”. Такі адказ атрымала @euroradio ад Белстата на пытанне аб пераносе публікацыі дадзеных па смяротнасці.

Інфармацыя пра колькасць памерлых за 2020 год жыхароў Беларусі года павінна была з'явіцца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта 17 траўня. Але за дзень да публікацыі тэрмін змянілі на нявызначаны: цяпер там напісана, што публікацыя будзе "па меры гатовасці".

https://euroradio.pl/belstat-ab-peranose-publikacyi-dadzenyh-pa-smyarotnasci-bez-kamentarou
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. У “Кароне” на Кальвырыйскай — эвакуацыя. Як паведамляюць чытачы @euroradio, на вуліцы побач з гандлёвым цэнтрам зараз шмат людзей. На месцы прысутнічаюць супрацоўнікі міліцыі. Чарговае “мінаванне”? Калі ў вас ёсць нейкія падрабязнасці пішыце ў @euroradio_minsk…
Міліцыя правярае паведамленні пра мінаванне некалькіх гандлёвых цэнтраў у Мінску.

“Сёння ў 17 гадзін 30 хвілін у адзін з гандлёвых цэнтраў паступіла электроннае паведамленне з інфармацыяй аб закладзеных выбуховых прыладах ў некалькіх гандлёвых цэнтрах”, піша тг-канал сталічнай міліцыі, не ўдакладняючы пра якія гандлёвыя цэнтры ідзе гутарка.

@euroradio вядома пра эвакуацыю людзей з “Кароны” на Кальварыйскай.
У Мінску за год утрая вырасла плошча выстаўленых у арэнду офісаў, а стаўкі ўпалі на 20%. Рыэлтары пацвярджаюць: попыт на офісным рынку рэкордна ўпаў, такіх паказчыкаў за апошнія 6 гадоў не было. @euroradio разбіралася, з чым гэта звязана.

https://euroradio.pl/ploshcha-pustyh-ofisau-u-minsku-patroilasya-i-trend-na-pusty-ofis-zahavaecca
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 17 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

00:57 Лукашэнка падпісаў закон аб нацыянальнай бяспецы - што цяпер будзе

9:08 Навіны шоў-бізу

11:37 Суткі за катанні на роварах: аповед маці хлопца, затрыманага на Цнянцы

16:49 Навіны спорту

18:53 Што думаюць выкладчыкі ВНУ пра “справу студэнтаў”
Цяпер шмат беларусаў плануюць атрымаць прышчэпку ад COVID-19. Пры гэтым медыкі раяць некаторы час не мыцца і не займацца спортам. Ці мае гэта сэнс? Цікавы фактчэк ад Meduza. Калі коратка:

💧 Мыцца можна. Логіцы ў гэтай забароне не больш, чым у забароне мачыць манту (так, гэта заўжды можна было рабіць!)

💪 Спортам таксама можна займацца (калі вы сябе добра адчуваеце, канешне)

Адкуль ж гэтыя рэкамендацыі? Хутчэй за ўсё, іх вытворцы даюць "па звычцы".
Сёння ў Ратэрдаме пачынаецца "Еўрабачанне" – пройдзе першы паўфінал. "Балець" у гэты дзень можна будзе адначасова за Украіну і Расію.

Ад Украіны на конкурсе будзе гурт Go_A з электра-песняй на ўкраінскай. Ад Расіі – спявачка Маніжа (на фота), якая выступае супраць традыцыйнага вобразу «рускай жанчыны» і сутыкнулася з неймаверным хейтам на радзіме.

@euroradio распавядае аб скандалах і фаварытах Еўрабачання-2021.
Літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута ізноў прызнае свой удзел у "змове" супраць Лукашэнкі. Пра гэта ён напісаў у лісце да "Народнай волі". Цытуем:

"Регулярно вижу самого себя в телевизоре. Поэтому сообщаю:
1. Это действительно я.
2. Я действительно признаю себя участником заговора.
3. Я действительно даю показания.
4. Меня не пытают, не терзают, не мучают. Мало того: мне оказывается вся необходимая медицинская помощь. С этой точки зрения всё благополучно"
.
Рубрыка "стрыт фэшн". Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей прыляцеў з візітам у Таджыкістан у джынсах і швэдры.

https://euroradio.pl/uladzimir-makey-prylyaceu-z-vizitam-u-tadzhykistan-u-dzhynsah-i-shvedry
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілата дня. Жонка і сыночак палітвязня Паўла Севярынца спяваюць малітву.