Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінінфарм заблакаваў доступ да сайта інфармацыйнага цэнтра дапамогі пацярпелым — Probono.by. Гэта валанцёрскі праект, дзе былі сабраныя ініцыятывы дапамогі па самых розных кірунках.

Нягледзячы на гэта, неабходную кансультацыю або дапамогу вы можаце атрымаць:
■ па нумары +375 44 709-79-11
■ праз телеграм-бота @tut_pomogut_bot
■ Viber http://www.viber.com/probono
■ на сайце, які па-ранейшаму даступны пры ўключаным VPN.
Год таму памёр бізнесмен і мецэнат Юрый Зісер. Чалавек, які вельмі шмат зрабіў для ўсяго беларускага інтэрнэту, ён не дажыў да 60 гадоў. Зісер заснаваў TUT.BY і хостынг-правайдэр Hoster.by.

Пасля смерці Зісера беларусы нават прапаноўвалі назваць адну з вуліц у яго гонар, але чыноўнікі гэтую ініцыятыву "завярнулі".
Пенсіянера МУС аштрафавалі за чырвоную паласу на плоце. Але спярша склалі пратакол за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

https://euroradio.pl/pensiyanera-mus-ashtrafavali-za-chyrvonuyu-palasu-na-ploce
Апублікаваны склад зборнай Беларусі па хакеі на ЧС-2021 у Латвіі. Па ім бачна, як "паспяхова" працуе беларускі хакей, на які ўлады штогод выдаткоўваюць мільёны долараў.

З 27 чалавек шасцёра — замежнікі, гадаванцы хакейных школ з іншых краінаў. Гэта 1/5 каманды. У нацыянальнай зборнай Беларусі!
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед ужо не ў першы раз заяўляе, што ў 2020 годзе было заведзена нетыпова шмат адміністрацыйных спраў за "неанацызм" — 88. Паводле яго слоў, "гэта ў 12-14 разоў больш чым за ўсе папярэднія гады".

Але вось што кажа статыстыка МУС: у 2019 годзе было 98 адміністрацыйных спраў за "неанацызм". То бок, за "фенаменальны" па меркаванні Шведа 2020 год было заведзена менш справаў, чым за "тыповы" 2019-ы.
На аднаўленне касцёла ў Будславе беларусы ахвяравалі ўжо больш за 330 тысяч рублёў!

Сёння валанцёры чысцяць дах касцёла, дзе яшчэ шмат попелу і дробнага смецця.
З Гібралтарам на $10 млн: як Беларусь гандлюе з краінамі-афшорамі. Іх назвы вам наўрад ці што-небудзь скажуць. Але аб'ём экспарту-імпарту з імі вылічваецца мільёнамі долараў...

Вядома, у афіцыйных дакументах не знайсці артыкула "вывад сродкаў". Ён можа быць замаскіраваны пад любую аперацыю з купляй-продажам "паслугі". А гандаль з далёкімі экзатычнымі краінамі, уся эканоміка якіх трымаецца толькі дзякуючы іх афшорнай дзейнасці, выклікае найбольшыя падазрэнні.

https://euroradio.pl/z-gibraltaram-na-10-mln-yak-belarus-gandlyue-z-krainami-afshoram
“Справа студэнтаў”: што на яе адкажуць выкладчыкі ВНУ?

“Справу студэнтаў”, па якой праходзіць 12 чалавек, ужо разглядае суд. Маладых людзей, найперш актывістаў “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, і адну выкладчыцу вінавацяць у арганізацыі масавых пратэстаў у ВНУ.

Якой была рэакцыя на суд сярод студэнтаў і выкладчыкаў БДУ? Як рэпрэсіі адбіліся на навучальным працэсе і якую пазіцыю занялі педагогі? Ці атрымаецца ў рэжыму знішчыць прагу да свабоды ў моладзі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выкладчыца факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяна Сініца.
У Беларусі прапагандыстам цяпер змогуць змяняць знешнасць за дзяржаўны кошт. І не толькі прапагандыстам. І не толькі знешнасць.

https://euroradio.pl/u-belarusi-prapagandystam-zmoguc-zmyanyac-zneshnasc-za-dzyarzhauny-kosht
Эканамічны тг-канал @lukanomika са спасылкай на сваіх падпісчыкаў з банкаўскай сферы раіць сачыць за старонкай са складам праўлення Нацбанка Беларусі. Маўляў, неўзабаве яе чакае абнаўленне.

У Нацбанку адказваюць: "Павел Уладзіміравіч [Калаўр] на працоўным месцы, а чуткі мы не каментуем".

Але там, на старонцы, не толькі Калаўр! На ўсякі выпадак заскрынім.
Вадалажская: сёння беларусы — ідэалісты, і гэта нас рухае наперад

17 траўня ў эфіры @euroradio — метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій, праграмная каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Пра тое, ці патрэбная ўвогуле нам сёння нацыянальная ідэя, чым нацыянальная ідэя адрозніваецца ад нацыянальнай павесткі і чаму так важна заставацца ідэалістамі нягледзячы ні на што, мы разважаем у праграме “Ідэя Х”.
У Мінску пачынаюць судзіць раварыстаў, затрыманых учора падчас Tour de Tsna — спартовай гонкі вакол Цнянскага вадасховішча. Іх справы будуць разглядацца ўвечары ў судзе Савецкага раёна Мінска.

Затрыманні на гонцы пачаліся пасля таго, як міліцыянты пабачылі раварыста ў футболцы з Аляксандрам Лукашэнкам. Сілавікі забралі яго, а астатнім удзельнікам спаборніцтваў сказалі, каб ехалі далей — але "без палітыкі". Але пасля вярнуліся з падмацаваннем і затрымалі больш за 10 чалавек.
Вось-вось у судзе Цэнтральнага раёну Мінска пачнуць разглядаць справы двух затрыманых на BSU Fest студэнтаў: трэцякурсніцы юрфака Віялеты Людчык і "містэра ФМА" Роберта Казака.

Паведамлялася, што падчас дагляду на ўваходзе на фэст у дзяўчыны на ноўтбуку ўбачылі маленькую БЧБ-налепку. Віялету затрымалі і павезлі ў РУУС. Як быў затрыманы студэнт факультэта міжнародных адносін Роберт Казак — невядома.
Шок-кантэнт ад опернай спявачкі і блогера — што далей?

Патрыятычны дуэт “Красная зелень” радуе новымі песнямі сваіх прыхільнікаў калі не праз дзень, то раз-два на тыдзень дакладна. Такое адчуванне, што вось нарэшце яны сябе і знайшлі: оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і блогер Андрэй Павук

Ці можна гумарам і сатырай перамагчы аўтарытарны рэжым? Як выбіраюць песні? Як новы творчы імідж адбіваецца на кар’еры опернай спявачкі Ляўчук і ці вернецца Павук да блогерства? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі патрыятычнага дуэта “Красная зелень” Маргарыта Ляўчук (вакал) і Андрэй Павук (сола і рытм-гітара, бас-гітара, бэк-вакал).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка трапіў у праграму “НМДНИ” Леаніда Парфёнава. У выпуску пра 2020 год расійскі журналіст прыводзіць яго мэмную цытату ў блоку пра кавід-дысыдэнтаў.

Звычайна ў аўтарскай праграме Парфёнава адзін выпуск прысвечаны аднаму году, але 2020 быў настолькі багаты на падзеі, што журналіст падзяліў яго на дзве часткі. У наступнай таксама не абыйдзецца без Лукашэнкі: у сваім анонсе Парфёнаў згадаў пратэсты ў Беларусі.
Гітарысту гурта “Ляпис Трубецкой” Руслану Уладыку ўсталявалі помнік на могілках у вёсцы Апчак Мінскага раёна. На помнік трапіў здымак з фотасэсіі прысвечанай выхаду альбома “Золотые яйцы”.

Руслан "Пан" Уладыка памёр 19 студзеня 2020-га. Летам 2019-га яго моцна збілі: музыка некалькі месяцаў прабыў у коме, з якой так і не выйшаў. Мужчыну, які збіў Уладыку, асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Пластычнаму тэатру "ІнЖэст" — 40 гадоў!

Беларускі пластычны тэатр "ІнЖэст" сёлета адзначае сваё 40-годдзе. З гэтай нагоды 27 траўня ў ДК Чыгуначнікаў адбудзецца спектакль "Х-Традыцыя — ДА ДНА НАРАДЖЭННЯ".

Як змяніліся прынцыпы тэатра за 40 гадоў і разуменне цела ў публікі за гэты час, ці павінны спектаклі выхоўваць гледача, наколькі складана ствараць незалежна ад інтарэсаў публікі і дзяржавы — пра гэта і іншае гутарым з кіраўніком тэатра Вячаславам Іназемцавым.
Арт-мэнэджарка Ксенія Тырсікава атрымала 15 сутак арышту. Яе затрымалі дома ўвечары 14 траўня.

Дзяўчыну прызналі вінаватай ў “незаконным пікетаванні” і “непадпарадкаванні міліцыі” (артыкулы 24.23 і 24.3 КаАП адпаведна).

Тырсікава — аўтар часопіса пра сучаснае мастацтва Chrysalis Mag. Яна таксама вядзе онлайн-курс "Макіяж для сябе".

https://euroradio.pl/art-menedzharku-kseniyu-tyrsikavu-aryshtavali-na-15-sutak
Еўрарадыё | Еврорадио
У эфіры АНТ зорка ўкраінскай поп-сцэны Ціна Караль заявіла, што "імчыцца" на "Славянскі базар". Але потым абвергла свае словы. Маўляў, мела наўвазе толькі што збіраецца прыехаць у Беларусь са сваімі сольнымі канцэртамі. 30-ы "Славянскі базар" пройдзе з 15…
З афішы “Славянскага базара” знікла яшчэ адна выканаўца — украінская спявачка Ірына Білык. Яе выступ заяўляўся на гала-канцэрце адкрыцця. Але ўжо 15 траўня імя спявачкі няма ў спісе ўдзельнікаў.

Пасля таго як арганізатары мерапрыемства апублікавалі праграму, беларусы сталі праз сацсеткі прасіць артыстаў не прыязджаць на фестываль у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі. Некаторыя зоркі адмовіліся ехаць у Віцебск.