Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
115 subscribers
1.53K photos
11 videos
4 files
129 links
Канал інфармаваньня грамадзкасьці пра палітвязьня і вайсковапалоннага журналіста і OSINT-выведніка Дзяніса Івашына
Download Telegram
1⃣1⃣1⃣1⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Уважлівыя чытачы заўважылі, што лік дзён адсутнасьці карэспандэнцыі ад Дзяніса Івашына скараціўся. А гэта значыць, што нам (дакладней мне) прыйшоў сьвежы ліст ад яго. Дзяніс напісаў яго 21 сакавіка, т.б. на наступны дзень пасьля нашай зь ім тэлефоннай размовы.

Але пра гэта пазьней, сёньня я хачу падзякаваць арганізатарам і ўдзельнікам нядзельнага маршу ў Варшаве, прысьвечанага Дню Волі, за вялікую расьцяжку з выявай Дзяніса і заклікам да ягонага вызваленьня. Дзякуй за нагадваньне пра нашага ваяра арганізатарам шэсьця, якія падрыхтавалі гэтую расьцяжку і ўдзельнікам маршу, якія яе непасрэдна несьлі падчас акцыі! Нам і асабліва Дзянісу вельмі важныя вашыя салідарнасьць і падтрымка!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus

P.S.: фота B**sat
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣1⃣2⃣ дзён у палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

І вось нарэшце я магу падзяліцца з вамі радкамі з пасланьняў Дзяніса Івашына, якія раней дайшлі да мяне. Спачатку ўзгадаю ліст №70 з 14 сакавіка, дзе Дзяніс узгадвае 3 гадавіну ўласнага палону і апісвае свае сёняшнія адчуваньні з гэтае нагоды. Неяк мы зь ім сёлета сынхронна прамінулі гэтую сумную дату, адзначыўшы ўжо постфактум у сваіх лістах, што ўжо больш за тры гады ня бачыліся адно з адным:

"...Такое адчуваньне, што час выйшаў на трэйцюю касьмічную хуткасьць: пайшоў ужо чацьверты год нашага вымушанага растаньня. Неверагодна, што ўжо прамінулі тры гады! Выдатна разумею, што ў вольнай прасторы шчыльнасьць падзеяў значна большая і праз гэта бег часу ўспрымаецца кардынальна інакш, чымся ў прасторы, у якой да бясконцасьці зацыклены "Дзень Сурка". Пэўна, гэта асаблівасьць функцыянаваньня сьвядомасьці, якая сьціскае пэрыяд часу, не насычаны разнастайнымі падзеямі, інфармацыя пра якія назапашвалася б у памяці. Мяркую, менавіта гэтым можна патлумачыць, што дзень, калі я скрайняга разу насалоджваўся тваімі вуснамі, глядзеў у твае зіхоткія, напоўненыя жыцьцём вочы, прытуляў цябе да сябе, - для мяне быў нібы некалькі месяцаў таму. Аднак, разам з тым, паводле маёй тугі, майго неабсяжнага суму за табою - нібыта прам нула цэлая ґеаляґічная эпоха".

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣1⃣3⃣ дзён у палоне. 3⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Новыя лісты ад Дзяніса Івашына літаральна даляцелі да ягоных бацькоў. Хоць пісаў Дзяніс іх у сьвяточны час, але склад лістоў досыць штодзённы, змест напісанага датычыць практычных пытаньняў, якія наўрад ці будуць вам цікавыя. Але вось што магу выкласьці, дык гэта чарговы вершык Дзяніса. Тым больш, што і сэнс у яго адпаведна-будзённы, хаця і трансцэндэнтны адначасова:

"Віток чарговы вакол Сонца,
У бездані ляцім мы крыжаной.
Палёт трывае наш бясконца,
За кожнай сочым навіной".


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣1⃣1⃣4⃣ дзён у палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Прапаную вам яшчэ адно сьвяжайшае чатырохрадкоўе Дзяніса Івашына. Як звычайна, ягоныя лісты і вершы напоўненыя аптымізмам і верай у лепшую будучыню, якую ён усіма сіламі набліжаў сваёй шчырай ахвярнай працай. А яшчэ радкі гэтага вершу сьведчаць пра сэнтымэнтальную рамантычную натуру нашага ваяра:

"Спадаюць шаты тугі й адчаю,
Калі ў кратах аксамітнага неба
Пяшчотным сьвятлом забытага раю
Шчыруе вячыстая зорка Венэра".


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣1⃣5⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Днямі міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm адзначыла 10 год свайго існаваньня. З чым я і віншую ўсіх датычных да пачэснай працы выкрыцьця злачынстваў дзяржавы-тэрарыста па ўсім сьвеце!

Хоць Дзяніс Івашын далучыўся да каманды трошку пазьней, але мае поўнае права прымаць віншаваньні разам з усіма 🙂. Мяркую, наш ваяр дастаткова зрабіў у кірунку фіксацыі і збору доказаў гэтых злачынстваў. За што абсалютна заслужана быў узнагароджаны разам зь іншымі валянтэрамі супольнасьці граматай МО Ўкраіны ў далёкім ужо 2015 годзе. Дзяніс яшчэ тады падзяліўся гэтай узнагародай на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Дарэчы, нагадаю, што акурат гэтая грамата сталася адным з галоўных "доказаў" у "судовым" цырку, калі сапраўдныя здраднікі Беларускага народу абвінавацілі Дзяніса ў "дзяржаўнай здрадзе". На думку гэтых казачнікаў, менавіта так сябе маюць паводзіць шпіёны, і іх у выведшколе вучаць выстаўляць у адкрыты доступ кампрамат на саміх сябе. Іншых "сьледчых" і "судзьдзяў" у акупацыйнай адміністрацыі, відаць, няма, здэградавалі дашчэнту. Тым лепей, яны хутчэй учыняць крытычную памылку, што прывядзе да іхнага ж зьнішчэньня.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ДОБРЫ АКУПАНТ - МЁРТВЫ АКУПАНТ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣1⃣1⃣6⃣ дзён у палоне. 3⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Учора да мяне літаральна даляцеў усяго за два дні віншавальны ліст ад Дзяніса Івашына, напісаны ім 28 сакавіка. І ён піша, што атрымаў ад мяне сьвяточную паштоўку, праўда то ранейшая, але, спадзяюся, велікодную ён таксама хутка зможа пабачыць.

А пакуль, вядома, ад нас усіх віншую большасьць хрысьціянаў сьвету з найвялікшым Сьвятам - Уваскрасеньнем Госпада Ісуса Хрыста!

Гэта Сьвята, якое засьведчыла, што самаахвярнасьць і бязьмежная любоў да людзей твораць невымоўныя цуды, дае непахісную надзею і перамагае любую паняверку!

Зычу нам, хрысьціянам, несьці незгасальную велікодную радасьць у сэрцах і запальваць ёю зьнічы душаў тых, хто навокал нас! Страшэннай цемры не існуе, бо Сьвятло яе назаўсёды перамагло! Згіне хлусьня, бо Праўда дае жыцьцё! Уваскрэсьне Праўда - уваскрэсьне і Беларусь!

Хрыстос уваскрос!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣1⃣7⃣ дзён у палоне. 4⃣ дні без 💌. СПАТКАНЬНЕ!!!
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Не хвалюйцеся, гэта не першакрасавіцкі жарт. Дзяніс Івашын сёньня меў кароткатэрміновае спатканьне з маці! Мы да апошняга мелі сумневы, што сустрэча адбудзецца, бо ня раз такое ўжо здаралася зь іншымі палітвязьнямі, калі прызначанае спатканьне скасоўвалі праз высмактаныя з пальца "парушэньні". Але ўсё ж невялічкія прыемнасьці здараюцца і ў сучасным ГУЛАГу ў цэнтры Эўропы.

Размова маці з сынам доўжылася каля 4 гадзінаў. Гэта так мала, улічваючы, што да таго яны бачыліся ажно 20 сьнежня 2022 года.

Дзяніс выглядае хударлявым, што ня дзівіць пасьля больш за 3 год палону. Але ва ўсім іншым, як ён сьцьвярджае, праблемаў з здароўем ня мае ніякіх. З усё той жа "фірмовай" усьмешкай, у баявым настроі наш ваяр падчас сустрэчы сам падбадзёрваў маці.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣1⃣8⃣ дзён у палоне. 5⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Брытанская Амбасада ў Менску на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўчора нагадала пра Дзяніса Івашына і чарговы раз патрабавала ягонага вызваленьня.

Дзякуем дыпляматам і наагул Вялікай Брытаніі за памяць пра нашага ваяра і няўхільную падтрымку прынцыпаў і ідэалаў дэмакратыі, важнейшымі зь якіх ё свабода слова і СМІ.

На жаль, прапагандысты на службе ў акупацыйнай адміністрацыі Беларусі ўзгадваюць пра гэта толькі тады, калі створанае імі відавочнае трызьненьне пра "пацукоў у вадаканале" ці "150 джыпаў" блякуюць у цывілізаваным сьвеце. Хацелася б нагадаць непаважаным, што свабода слова і тым больш СМІ на хлусьню не распаўсюджваецца. Асноўная задача СМІ - інфармаваньне. А  дэзынфармацыя робіць людзей безабароннымі перад небясьпечнай рэчаіснасьцю ва ўмовах адсутнасьці яе праўдзівага асьвятленьня. Дарэчы, менавіта таму самыя жорсткія прысуды нацысцкім злачынцам Нюрнберскі суд выпісаў  у тым ліку і Гёбельсаўскай каманьдзе прапагандыстаў, хоць яны ўласнымі рукамі нікога не забівалі.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣1⃣9⃣ дзён у палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Для мяне Сьвята адназначна працягваецца, ад Дзяніса Івашына прыйшла яшчэ і віншавальная паштоўка на Вялікдзень. І я з вамі і дзялюся:

"Хрыстос Уваскрос!

Вітаю цябе, Воленька!
Мае каханае Сонейка!

Зь Вялікаднем, мая любая!

Уваскрасеньне Хрыстовае - гэта, па сутнасьці, новы акт стварэньня, абнаўленьне ўсяго сьвету. Гэта трыюмф, Перамога Жыцьця над сьмерцю; палымянага Сьвятла над цемрывам. Таму славім Пана Госпада нашага на нашым з табою Шляху да ўз’яднаньня, да вечнасьці! Зь Ягонаю дапамогаю мы ўз’яднаем нашую сям’ю, вытрымаем усе цяжкасьці і цярпеньні! Бо над намі - непераможны Сьцяг Хрыста, а ў нас - палымяны Вагонь Каханьня!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣1⃣2⃣0⃣ дзён у палоне. 2⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Хуткасьць, зь якой да нас апошнім часам даходзіць карэспандэнцыя ад Дзяніса Івашына, проста ўражвае! За два дні да маці даляцеў новы ліст, у якім Дзяніс цешыцца сустрэчай зь ёй наконадні:

"Мая любая матулечка, прывіт!

Учора наўпрост быў фантастычны, цудоўнейшы дзень! Да самага апошняга моманту хваляваўся, бо ня ведаў пэўна, ці адбудзецца нашае спатканьне. Да галавы прыходзілі самыя розныя думкі, разнастайныя варыянты таго, што можа (ці ня можа) быць. І вось недзе бліжэй да дзявятай гадзіны пачуў за дзьвярыма: "Зьбірайся на спатканьне!" Дужа радасны момант. Ну а калі ўжо пабачыў цябе - занурыўся наўпрост у суцэльнае шчасьце! Нібы й не было таго году й трох месяцаў (нават больш) з часу нашага скрайняга спатканьня шчэ ў Горадні".


Барацьба за вызваленьне краіны!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣2⃣1⃣ дзень у палоне. 3⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Падаю новае паэтычнае дасягненьне Дзяніса Івашына на ваш суд. Гэта ўсё яшчэ сьвяточная велікодная тэма, але Дзяніс змог дадаць у верш уласны аптымізм і непахісную веру. А ілюстрацыяй да вершу я выбрала ня толькі фота саміх радкоў, але і выяву зь цікавай паштоўкі, дасланай нашым ваяром маці напярэдадні Сьвята:

"Жыць вечна

Адолеў Ён сьмерць Уваскрасеньнем,
Дзьве тысячы год абнаўляючы сьвет.
Даруючы ўсім нам радасьць збавеньня,
Дарогі Крыжовай сьвяты Запавет.

Перамогі шчырая радасьць пануе,
Сьвятла й дабра над цемрай і злом,
Тварэньня акт нашу веру мацуе,
Запальвае душы нябесным сяйвом.

Хрыстос уваскрос і Беларусь уваскрэсьне
Пад сьцягам Ягоным сьвятым і спрадвечным
Мы славім Яго вагнём нашых песьняў
Жывы Ён - і мы будзем жыць вечна!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣1⃣2⃣2⃣ дні ў палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Гэтае фота Дзяніса Івашына ў Вільні 2005 года. Ці пазнаеце вы яго? 🙂

Дзяніс вельмі любіць Вільню і ня толькі таму, што гэта колішняя сталіца ВКЛ. Наш ваяр там калісьці бываў зь сябрамі, навучаўся. Пазьней ён з мною прыяжджаў туды на сустрэчу з папам рымскім у 2018, калі вырашыў зрабіць мне прапанову стаць ягонай жонкай, паклікаўшы мяне дзеля гэтага на гару Трох Крыжоў. Урэшце мы з сотнямі Беларусаў у 2019 годзе разам праважалі ў апошні шлях нашых палеглых змагароў з акупантамі.

А цяпер мы зь Дзянісам вельмі хвалюемся за Вільню і ўсю Беларусь. Але разам з тым мяркуем, што нават самы горшы сцэнар разьвіцьця падзеяў прысьпешыць канчатковае вызваленьне Беларусі. Аднак мы ўсе маем быць напагатове як фізычна, так і маральна-псыхалягічна да самаахвярнай рашучай і непахіснай барацьбы за свабоду й дабрабыт Бацькаўшчыны і народа!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ДОБРЫ АКУПАНТ - МЁРТВЫ АКУПАНТ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣2⃣3⃣ дні ў палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Гэтае фота Дзяніса Івашына таксама "родам" з 2005-га году, але ўжо зь іншых мясьцінаў. Гарыстае Падкарпацьце Дзяніса заўжды прываблівала, ён бываў там неаднойчы ў розных мейсцах. А вось разам з мною яшчэ не выбіраўся ў горы. Маю толькі кольвек фотаздымкаў зь ягоных вандровак і аповяды-ўспаміны нашага ваяра з гэтых падарожжаў.

Спадзяюся, мы зь ім нарэшце патрапім ня толькі пад, але і ў самыя Карпаты. Ды й іншыя ўзвышшы й горы наведаем у свой час.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣1⃣2⃣4⃣ дні ў палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Дзяніс Івашын запэўніваў сваю маці падчас спатканьня, а таксама неаднаразова казаў праз тэлефон і пісаў у лістах, што ня мае праблемаў з здароўем. Мы сьхільныя ў гэта верыць, бо Дзяніс ня мае звычкі хлусіць. Але нас, канешне, хвалюе, што ён моцна схуднеў за час палону. Бо наш ваяр і да таго, мякка кажучы, не пакутаваў ад наяўнасьці лішніх кіляграмаў. А мы ня можам яго ніяк падтрымаць, бо прадуктовыя перадачы на строгім рэжыме забароненыя.

Але Дзяніс працягвае нас супакойваць, што ён ужо загартаваны хлопец і "дробныя непрыемнасьці" перажывае як грэцкія стоікі ці спартанцы.

Да таго ж Дзяніс стала займаецца фізкультурай, падтрымлівае сябе ў тонусе й форме. Я зайздрошчу ягонай сіле волі. Але перад летам вырашыла пераняць ягоную добрую звычку. І вас таксама заахвочваю, панове. Далучайцеся, гэта карысна ня толькі для здароўя! 😉

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS