Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
115 subscribers
1.53K photos
11 videos
4 files
129 links
Канал інфармаваньня грамадзкасьці пра палітвязьня і вайсковапалоннага журналіста і OSINT-выведніка Дзяніса Івашына
Download Telegram
1⃣1⃣0⃣0⃣ дзён у палоне. 3⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Новыя ліст з паштоўкай даляцелі да маці Дзяніса Івашына. Толькі паглядзіце, якога прыгажуна Дзяніс даслаў, прыгадваючы 3-я ўгодкі палону. І словы, адпаведныя выяве, напісаў у суправаджэньне:

"Матулечка мая любая, прывіт!

Усё пакуль бязь зьменаў. Стан добры, не хварэю. Чакаю на тэлефанаваньні.

Сёньня роўна тры гады, як мы ў вымушаным расстаньні. Ня гледзячы ні на што, маем і надалей заставацца моцнымі, непахіснымі, тоывалымі, упартымі. З Божаю дапамогаю мы ўсё вытрымаем і ўз’яднаем нашую сям’ю! Час - наш стратэґічны рэсурс. А чарговая старонка ў Кнізе Гісторыі ў любым разе закрыецца, да таго ж дзьмуць дужа моцныя павевы".


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣0⃣1⃣ дзень у палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Звычайнай для карнай сыстэмы акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі практыкай сталася забарона на ліставаньне палітвязьняў з асобамі, якія не зьяўляюцца іх роднымі. Такую сытуацыю мы назіраем і ў карэспандэнцыі Дзяніса Івашына ад моманту захопу ў палон і да сёньня. Вельмі невялікую колькасьць "чужых" лістоў за час перабываньня Дзяніса ў СІЗА гарадзенскай вязьніцы яму перадалі. Хоць мы ўласнавоч  бачылі вялікую кіпу пасланьняў нашаму ваяру, якія назапасіліся толькі за тры месяцы поўнага блякаваньня перапіскі. Пасьля пераводу Дзяніса ў магілеўскую калёнію і да сёньня, ён не атрымаў ніводнага ліста ад іншых асобаў, толькі ад сваіх сямейнікаў.

Але людзі працягваюць слаць нашаму ваяру лісты і паштоўкі з розных куткоў сьвету: "хросныя", сябры, знаёмыя, дэпутаты і праваабаронцы. Часам яны перадаюць вусныя прывітаньні праз нас. А некаторыя нават дасылаюць нам паштоўкі зь цёплымі словамі падтрымкі і цэлыя пасылкі з рознымі прысмакамі ці карыснымі рэчамі. І гэтыя салідарнасьць і спагада - найпрыемнейшыя рэчы, якія вельмі моцна падтрымліваюць нас у цяжкім выпрабаваньні часовым расстаньнем.

На фота вы можаце пабачыць паштоўкі, якія нядаўна дайшлі да нас зь Вялікай Брытаніі.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣0⃣2⃣ дні ў палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

У сваім лісьце да маці з 11 сакавіка Дзяніс Івашын пералічыў усю карэспандэнцыю, якую атрымаў і даслаў за люты-сакавік. Паводле ягонага сьпісу я магу канстатаваць, што прынамсі усе напісаныя мной лісты й паштоўкі Дзяніс атрымаў, таксама як і да мяне дайшлі ўсе ягоныя пасланьні, у тым ліку і малюнак ялінкі, і паштоўкі да сьвятаў. І гэтая звычайная для цывілізаваных краінаў і здаровага ґлузду зьява бязьмежна нас цешыць ва ўмовах прававога дэфолту ў Беларусі і гулагаўскіх практыкаў у "пэнітэнцыярнай" сыстэме.

Разам з тым мінула больш за 400 дзён, як сваякі Мікалая Статкевіча ды і ўся грамадзкасьць ня ведаюць, дзе ён, як сябе адчувае, што зь ім адбываецца. Ды й шэраг іншых вядомых і невядомых палітвязьняў знаходзяцца ў стане інкамунікада, поўным інфармацыйным вакууме і невядомасьці. Паводле міжнароднага права такая практыка ўжо зьяўляецца катаваньнем, прычым ня толькі саміх вязьняў, але і іх родных.

Наўрад ці пра гэта ня ведаюць служкі акупацыйнай адміністрацыі. Вось толькі цікава было б даведацца, як  для самых сябе яны апраўдваюць гэткае беззаконьне? Складана ўявіць, што яны штодня йдуць на працу, кажучы сабе, што сёньня чарговы раз парушаць чалавечы і Божы закон, проста таму, што хочуць і могуць.

Нэгатыўная мэта дзеяньняў заганяе чалавека ў прыгнечаны стан псыхікі і пагана адбіваецца на фізычным здароўі, нават калі чалавек таго не ўсьведамляе. Падлічыце, колькі за апошнія 4 гады раптоўна памерла, засілілася, застрэлілася чыноўнікаў і сілавікоў. І гэта толькі вядомыя выпадкі. А пра хваробы, якія яны займелі за гэты час, мы наагул ніколі не даведаемся.

І гэта - прыжыцьцёвая расплата за сьвядомы грэх. Пры адсутнасьці шчырага, а не двудушнага пакаяньня іх чакае справядлівая расплата яшчэ і пасьля сьмерці.

За ўсё ў гэтым сьвеце даводзіцца плаціць - закладзены Творцам і таму непадуладны ніводнаму сьмяротнаму закон справядлівасьці. Шкада, што большасьць не ўсьведамляе і не суадносіць атрыманую плату з сваімі ўчынкамі.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣0⃣3⃣ дні ў палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Пакуль я чакаю на другі абяцаны Дзянісу Івашыну тэлефонны званок, падзялюся з вамі яшчэ адным чатырохрадковым вершыкам, створаным нашым ваяром. Ён мае непераможную прагу свабоду й бязьмежны аптымізм, якія я з задавальненьнем пасылаю і вам:

"Птушкаю вольнай узьляцець у нябёсы,
Ветру й сонцу раскінуць крыло.
У сад спавіты досьвіткам росным,
Вярнуцца, застацца, укленчыць бацьком".


Мы таксама марым пра хутчэйшае павяртаньне Дзяніса ў родны дом. Хутчэй бы гэта сталася!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣0⃣4⃣ дні ў палоне. 7⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

СМІ пішуць, што ў Горадні затрымалі хлопца за... тату па-Ўкраінску. Нібы нехта пабачыў і данес на яго тэрарыстам. Падаецца, мяне зь Дзянісам Івашыным за прагулянку ў такіх футболках не па Львову 2018, а па роднай Горадні сёньня, пэўна, расстралялі б на мейсцы.

Гэта, на жаль, заканамэрны вынік палітычнай абыякавасьці й інфантыльнага перакладаньня зь сябе адказнасьці нашага народу. Калі не змагаешся з праблемай сур’ёзна, наступствы для цябе толькі пагаршаюцца.

Калі праблема супольная, то і вырашаць яе трэба супольна: шукаць хаўрусьнікаў, дзе толькі можна, нават у стане ворага. Давяраць адно аднаму, нават калі ўчора мы біліся недзе за мейсца пад сонцам. Усе нашыя дробныя, а нават вялікія непаразуменьні ня маюць аніякага значэньня, калі зараз Беларусы або ў сучасным ГУЛАГу пасярод Эўропы, або расьсеяныя па сьвеце як калісьці Жыды, якіх Беларусы цудоўна разумеюць, бо стагодзьдзямі мы жылі побач.

Пакуль мы паводзім сябе як неразумныя дзеці, наўрад ці і іншыя будуць успрымаць нас сур'ёзна ці дапамагаць нам у праблемах, якія мы нават не ўсьведамляем, і тым больш, ня ведаем як вырашаць. Вы ж, напрыклад, не дасьцё дзіцю ножык, каб ён адбіваўся ім ад хулігана, які яго данімае?

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ДОБРЫ АКУПАНТ - МЁРТВЫ АКУПАНТ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣0⃣5⃣ дзён у палоне. 8⃣ дзён без 💌. ТЭЛЕФАНАВАНЬНЕ!!!
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Магчыма хтосьці з вас ня верыў, але гэта сапраўды сталася: сёньня Дзяніс Івашын патэлефанаваў другі раз на месяц, як яму і абяцалі напачатку сакавіка. Прыемна бачыць, што супрацоўнікі адміністрацыі жодзінскае вязьніцы здатныя датрымлівацца ўласных словаў. Нават калі гаворка йдзе пра банальнае выкананьне службовых абавязкаў, нам не шкада для фіксацыі гэтага факту добрых словаў.

Гэтым разам Дзяніс размаўляў з мною. Як звычайна, ён перадаваў прывітаньні сваякам, пабрацімам, сябрам ды ўсім людзям добрае волі. Наш ваяр запэўніў мяне, што пачувае сябе фізычна добра. А яшчэ ён ўсьцешыў тым, што атрымаў фотаздымкі зь сьвяткаваньня маіх народзінаў 4 сакавіка. Дзяніс таксама падзякаваў тым памочнікам, якія перадалі мне ад яго кветкі.

Карацей, сёньня мы радуемся ў гэты сонечны дзень падвойнаю радасьцю.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣1⃣0⃣6⃣ дзён у палоне. 3⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Учорашні дзень быў багаты на добрыя навіны. Апроч непасрэднай тэлефоннай размовы я атрымала сьвежы ліст ад Дзяніса Івашын, датаваны 14 сакавіка. Таксама і бацькам прыляцелі пасланьні ад нашага ваяра. Такім чынам, маем вуснае і пісьмовае пацьверджаньне таго, што Дзяніс перабывае ў нармалёвай фізычнай форме, добрым баявым настроі і аптымістычным чаканьні на станоўчыя навіны, хоць, вядома, атрымліваць іх за кратамі досыць складана.

У першых жа радках ліста да маці Дзяніс таксама пацьвердзіў тое, што казаў мне ўчора:

"Матулечка мая любая,
прывіт!..

Дзякуй вялізны за фотаздымкі! Для мяне сапраўднае шчасьце - бачыць Воленьку радасную, бачыць усьмешкі на ейным зіхоткім абліччы - маім улюбёным абліччы! Яшчэ раз падзякуй нашым сябрам, хто павіншаваў мае Сонейка. Я асабіста дужа задаволены".


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
КАХАНЬНЕ І ЛЮБОЎ ПЕРАМОГУЦЬ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣0⃣7⃣ дзён у палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

За нашымі сьветлымі навінамі апошніх дзён я абмінула ўвагай трагічную падзею - сьмерць бацькі Мікалая Статкевіча Віктара Паўлавіча Статкевіча. Пан Віктар, як і тысячы Беларусаў, быў вымушаны выехаць з краіны і да самага скону перабываў ва Ўкраіне з другім сынам. Разьвітацца з бацькам у пана Мікалая, вядома, не было магчымасьці. Зрэшты, нават каб ягоны бацька заставаўся ў Беларусі, сыну наўрад ці дазволілі прысутнічаць на пахаваньні.

Мне адразу ўзгадваецца травень 2021 года, калі ў нашага Дзяніса Івашына памерла 95-цігадовая бабуля. Як мы прасілі адпусьціць яго хоць на пару гадзінаў дзеля разьвітаньня, бо ён вельмі моцна яе любіў. Як "сьледчы" з калегамі пазьдзекваліся над намі, спачатку адмовіўшы цалкам, потым даўшы надзею, паабяцаўшы яго прывезьці ў капліцу на могілках, але ў выніку так і ня выканаўшы таго абяцаньня (пэўна, так мізэрна людзі ацэньваюць вартасьць уласных словаў). Прычым самому Дзянісу пра сьмерць бабулі ніводзін зь іх так нічога не сказаў, хоць цягалі яго некалькі разоў у тыя дні на незаконныя допыты без адваката, патрабуючы "прызнаньня" ў невядома чым, чаго яны яшчэ не пасьпелі на той момант напрыдумваць.

Пазбаўленьне магчымасьці разьвітаньня з памерлымі сваякамі - гэта асобная глава з шматлікіх тамоў злачынстваў акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Быць разам з сваімі родным  ў час сьмерці аднаго з сваякоў ня могуць ня толькі вязьні, але і іншыя Беларусы. Вядома, я маю на ўвазе найперш тых, хто быў вымушаны зьехаць з краіны з розных прычынаў і ня могуць пакуль павярнуцца назад.

Усё, што можа даць сёньня Беларусам гэты рэжым, - боль, сьлёзы, вераломства, здраду, пакуты і сьмерць. Нічога жывога ці чалавечага там не засталося. І тым хутчэй гэтая нежыць здохне!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣0⃣8⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

Трагічныя падзеі апошняга часу на нашую зь Дзянісам Івашыным думку зьвязаная з чарговым этапам эскалацыі вайны. Дзяніс даўно меркаваў, што адным з магчымых варыянтаў разьвіцьця падзеяў дзеля апраўданьня так неабходнай агрэсару ўсеагульнай мабілізацыі будзе чарговы выбух "разанскага цукру" ці "норд-остаўскі спэктакль". Безумоўна, абвінаваціць у гэтым трэба свайго асноўнага  ворага, а лепей усіх адразу адным махам. А зьверху шчэ дадаць розных фантастычных вэрсыяў, каб канчаткова заблытаць людзей і нават экспэртаў.

Яшчэ адной задачай "тэракту" можа быць мэта стварэньня для сьвету вобразу ахвяры супольнага ворагу - міжнароднага тэрарызму, каб сьхіліць на свой бок чульлівых абаронцаў усіх "пакрыўджаных". І з гэтай нагоды вымагаць "мірных перамоваў" у правальным зацягнутым ваенным канфлікце дзеля аднаўленьня сілаў на новую агрэсыю.

У любым выпадку, аўтары кнігі "ФСБ взрывает Россию", забіты ФСБ Аляксандар Літвіненка і Юры Фельштынскі у 2002 дакладна ведалі, хто здольны арганізаваць і зладзіць у Расеі сапраўдныя тэракты з шматлікімі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва. Таму сёньня паверыць у тое, што безэмацыйныя масавыя забойцы, якія дэталёва распрацавалі плян тэракту, не здагадаліся адыходзіць пасьля яго зьдзяйсьненьня паасобку, а таксама абралі для ўцёкаў самы кантралюемы ўчастак мяжы, неяк, мякка кажучы, складана. Сочым далей, рыхтуймася, захоўвайма спакой!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣1⃣0⃣9⃣ дзён у палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

У гэты перадсьвяточны дзень, калі Беларусы па ўсім сьвеце ўжо пачынаюць сьвяткаваць наш Дзень Волі, я хачу парадаваць вас новым вершам Дзяніса Івашына. Ён акрэсьліў яго "рэліґійна-экзыстэнцыйным", то бок Дзяніс піша пра самае важнае, вечнае ў гэтым сьвеце:

"Паводле традыцыі, надаю Вам свой новы верш (гэтым разам больш рэліґійна-экзыстэнцыйны):

Жыцьцё твае - толькі імгненьне,
Як росная кропля  што люструе Сусьвет.
Заяскравяць першыя Сонца праменьні -
Зьнікне яе нават водбліску сьлед.

Спынісь таму, пыхлівы чалавеча,
Адкінь ману, сон розуму й хцівасьць,
Драпежніка шал і раўкладу пустэчу,
Гавань і скрэпы і прагу нажывы.

Жыві, кахай, будзь кропляй збавеннай,
Госпада нашага шануй Запавет.
Бо заяскравяць першыя Сонца праменьні -
Зьнікне яе нават водбліску сьлед.

(напісаў 16.03’24
)"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣1⃣1⃣0⃣ дзён у палоне. 4⃣ дні без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!

У гэты сьвяточны для кожнага Беларуса Дзень нараджэньня нашае дзяржавы ад імя Дзяніса Івашына і сябе я віншую вас зь Днём Волі! Зычу нам усім нарэшце на поўныя грудзі ўдыхнуць подых Свабоды на родных прасторах!

Нам з вамі яшчэ давядзецца зацьвердзіць для гэтага сьвету свае права вырашаць уласны лёс і будаваць Беларускі сьвет у вызваленай краіне. Але пакуль мы можам добрым словам узгадаць слаўных, годных пашаны айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, якія здолелі ў найнеспрыяльнейшых для нашага народу ўмовах зрабіць амаль немагчымае - абвесьціць прагу Беларусаў да ўласнае дзяржаўнасьці і прымусіць акупантаў лічыцца з гэтым фактам і дзейнічаць з аглядкай на яго.

Сапраўдная ж воля і свабода звычайна, на вялікі жаль, заваёўваюцца крывёй самаахвярных гэрояў і шчырых патрыётаў, якія дзеяць на покліч душы і сумленьня, маючы за мару супольнае дабро сваіх родных, нашчадкаў і ўсяго народу! Барацьба трывае, пакуль ёсьць здольныя трымаць у рукох зброю і абараняць сябе і сваю Бацькаўшчыну!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS