Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
115 subscribers
1.57K photos
11 videos
4 files
130 links
Канал інфармаваньня грамадзкасьці пра палітвязьня і вайсковапалоннага журналіста і OSINT-выведніка Дзяніса Івашына
Download Telegram
1⃣3⃣1⃣4⃣ дзён у палоне. 7⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Неяк у лісьце да Дзяніса Івашына я паскардзілася, што ня маю часу чытаць літаратуру, якой ужо багата назапасілася ў "філіяле" нашае сямейнае бібліятэкі.

Дзяніс адказаў з трошкі нечаканым плянам дзеяньняў на будучыню:

"Сонейка, на чытаньне сапраўдных літаратурных твораў - сьлед заўжды знаходзіць час. Гэта ж і самаадукацыя і падвышэньне эстэтычнага досьведу. Карацей, будзем з табою арґанізоўваць сямейныя літаратурныя вечарыны! Зоймемся тайм-мэнэджмэнтам, каб на ўсё ставала часу! Але кнігі перадусім, бо гэта longlife learning - адукацыя, навучаньне цягам усяго жыцьця".

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣3⃣1⃣5⃣ дзён у палоне. 5⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Маці Дзяніса Івашына атрымала ад яго новую прыгожую паштоўку за 13 кастрычніка. Усяго 5 дзён таму Дзяніс пісаў, што ў яго няма ніякіх зьменаў, з здароўем усё ў парадку, а настрой, як і быў, аптымістычны й натхнёны. Дзяніс з надзеяй глядзіць у нашую будучыню, чакае на добрыя зьмены для нас асабіста.

І мы, вядома, далучаемся да яго ў гэтых спадзевах!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ДОБРЫ АКУПАНТ - МЁРТВЫ АКУПАНТ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣3⃣1⃣6⃣ дзён у палоне. 6⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Учора і да мяне прыляцела паштовачка ад Дзяніса Івашына, але ёю я падзялюся з вамі заўтра. А сёньня згадаю ранейшыя пасланьні, бо там ён піша пра творы, якія прачытаў ці чытае зараз. Таму вось вам чарговыя літаратурныя прапановы ад нашага ваяра для прачытаньня на выходных, якія акурат пачаліся:

"Прачытаў "Замак" Ф.Кафкі, то зараз ... (неразборліва) інтэрпрэтацыю гэтага знакамітага твору. Праблема ня толькі ў пачварнасьці бюракратычнага Левіятана, але і ў стварэньні фантомаў і хімэраў у сваім сьветаглядзе народнымі масамі.

Працягваю вывучаць "Уліс" Дж.Джойса. па ўсім відаць, Каліпса кліча зноў галоўнага героя. Дачытаю перад тым, то распавяду падрабязна пра свае думкі"
.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣3⃣1⃣7⃣ дзён у палоне. 7⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Вось тая вясёлая паштоўка ад Дзяніса Івашына, якую я ўчора атрымала. Выява мне вельмі падабаецца, нагадвае Дзяніса на вёсцы. Ён увесь час вышуквае для сабе працу ў доме ці на панадворку, і робіць яе з радасьцю. У лістах да бацькоў Дзяніс неаднаразова пісаў, што будзе адпрацоўваць у падвойным памеры час, які вымушана адсутнічаў.

Што да зьместу паштоўкі, то яна не інфарматыўная, Дзянісу цікавыя нашыя навіны:

"Наконадні атрымаў твой ліст №96 (з 18.09’24), сапраўднае для мяне сьвята! Дужа цікавы праз твае рэфлексіі стасоўна падзеяў, што адбываюцца вакол. Дзякуй табе шчыры за в...(неразборліва) ацэнку майго лірычнага таленту! Спрабую ўдасканальвацца, кшталцую алмаз паэзіі, каб ператварыўся на дыямант.

Дужа чакаю на станоўчыя навіны, якія цешацьмуць усіх нас! Верым Пану Госпаду нашаму й спадзяемся на Яго! Верым непахісна й самааддана!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣3⃣1⃣8⃣ дзён у палоне. 8⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Паводле заведзенай кольвек часу таму традыцыі, у чарговы панядзелак я дзялюся з вамі новым вершам ад Дзяніса Івашына:

"Ты толькі чакай
 
Залатнее восень у прасторы родным,
Неба блакіт спавівае цябе.
У думках і марах, праз злыя нягоды
Бачу й прагну хараство твае!
 
Калісьці ў расчыненыя дзьверцы
Я прыйду да цябе, пэўна, чакай!
Вогненаю барваю сагрэеш мне сэрца,
Пакуль жа сувоем аксамітным грай!"


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣3⃣1⃣9⃣ дзён у палоне. 9⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Адсутнасьць новых лістоў ад Дзяніса Івашына звыш за тыдзень часу нас ужо пачынае хваляваць, але спадзяемся, што бліжэйшым часам, калі зь ім усё ў парадку, нейкая карэспандэнцыя ад яго да нас дойдзе.

А сёняшнія Беларускія навіны нас, вядома, вельмі засмуцілі. Нават не таму, што мы зь Дзянісам асабіста ведаем як Ігара Ільяша (захоплены ў палон сёньня ў Менску), так і ягоную жонку, Кацярыну Андрэеву, бо калегі, натуральна. Але й таму, што ці то ў Менску канчаткова вырашылі зьнішчыць нават спадзеў на нейкае паляпшэньне адносінаў хоць бы зь кім, ці то ўнутры самой акупанцкай адміністрацыі працуюць сабатажнікі-агенты Крамля, якому ніякая нармалізацыя сытуацыі ў нашай краіне дакладна не патрэбная. У Беларусі мае панаваць тэрор і хаос, калі ўсе занятыя "справай", і пры гэтым ніхто не разумее што й навошта робіць і які мае быць вынік.

Ня ведаю, як матывуюць сябе штодня чыноўнікі гэтае сыстэмы, калі адно зь іхніх ведамстваў рые землю носам, каб адрадзіць парушаныя кантакты й адносіны, а другое - адным бязглуздым дзеяньнем нішчыць усе намаганьні першага. Тут нават тыя, хто намагаюцца распачаць хоць нейкі перамоўны працэс, апускаюць рукі ў канстатацыі поўнай неадэкватнасьці паводзінаў патэнцыйнага перамоўніка. На што разьлік, сказаць складана.

Мажліва, апошнія сустрэчы з заходнімі партнэрамі камусьці галаву ў нябёсы зацягнулі. Але ж падобныя сустрэчы й скончыцца могуць хутка, калі неадэкватнасьць паводзінаў таварышаў будзе памнажацца...

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
Photo
1⃣3⃣2⃣0⃣ дзён у палоне. 1⃣0⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Часовы лаг з папярэдняй карэспандэнцыі Дзяніса Івашына толькі павялічваецца. Апошнія атрыманыя намі ад яго паштоўкі былі датаваныя ажно 13 кастрычніка. Нават з улікам праверкі напісаных пасланьняў цэнзарам (паводле правілаў яна мае доўжыцца ня болей за 3 дні), мы ўжо мусілі б нешта ад нашага ваяра атрымаць. Калі ў бліжэйшыя дні ніякіх лістоў ці паштовак ад Дзяніса ня будзе, то відавочна, можна будзе канстатаваць, што зь ім нешта здарылася, кшталту новага катаваньня ШЫЗА.

Падобная практыка пэрыядычнай адпраўкі ў ШЫЗА дзейнічае для ўсіх палітвязьняў у Беларусі, і самім зьняволеным абсалютна нічога ня трэба рабіць дзеля таго, каб туды патрапіць. "Парушэньне" з паветра малюецца на раз бессумленнымі выканаўцамі злачынных загадаў. І з кожным новым злачынствам маральная дэградацыя што выканаўцаў, што самой сыстэмы множыцца й нішчыць саму ж гэтую сыстэму й людзей у ёй. Але кожны новы злачынца лічыць, што ён разумнейшы за ўсіх сваіх папярэднікаў, таму зь ім усё будзе па-іншаму...

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣3⃣2⃣1⃣ дзень у палоне. 1⃣1⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Дзяніс Івашын у лістах да нас часта пытаецца пра нашыя навіны, здароўе, фінансавы стан. Вядома, ён ня менш, чым мы за яго, хвалюецца за нас усіх, бо ня мае магчымасьці дапамагаць нам. Ды й самі навіны ад нас да яго даходзяць з спазьненьнем праз зразумелыя прычыны:

"Таксама абавязкова паведаміце мне, як вы сябе пачуваеце? Толькі аб’ектыўна, бо ня маю ж інфармацыі.

Распавядзі мне пра рабятак
(заўв. так Дзяніс называе нашых котак), ці адужала Белка? Пажмакайце іх ад мяне! Вядома ж, памятаю, як Белка чакала зранку на мяне! Дзякуй, Матулечка, я таксама веру й чакаю, і спадзяюся на Пана Госпада нашага, што дапаможа нашай сям’і!"

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
КАХАНЬНЕ І ЛЮБОЎ ПЕРАМОГУЦЬ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
1⃣3⃣2⃣2⃣ дні ў палоне. 1⃣2⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Лісты з-за кратаў ад Дзяніса Івашына для нас - спосаб даведацца, што зь ім усё ў парадку, што ён мае магчымасьць пісаць нам і карэспандэнцыя даходзіць.

Нашыя ж лісты й паштоўкі з фотаздымкамі для Дзяніса - глыток вольнага паветру, радасьць і шчасьце, магчымасьць быць мэнтальна з сваёй сям’ёй, нягледзячы на вымушанае растаньне.

У час, калі пасланьняў ад нашага ваяра зь нейкае прычыны няма, найяскравейшым чынам адчуваецца спроба псыхалягічнага ціску на нашую сям’ю. Але яшчэ больш каштоўнымі становяцца ўжо атрыманыя раней лісты й паштоўкі ад Дзяніса. А ў іх ён сам піша, як успрымае нашыя пасланьні:

"Бязьмежна вам дзякую, мае даражэнькія, за вашыя добрыя словы, падтрымку, натхненьне, якое вы мне надаяце! За неверагодныя фота, якія афарбоўваюць маю будзённасьць! Дзякуючы ў тым ліку гэтаму я адчуваю сябе насамрэч шчасьлівым!"

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
1⃣3⃣2⃣3⃣ дні ў палоне. 1⃣3⃣ дзён без 💌. ШЫЗА?!!
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!


Паводле непацьверджанай пакуль інфармацыі Дзяніс Івашын зноўку зьмешчаны ў ШЫЗА. Карэспандэнцыі ад яго не было з 13 кастрычніка, таму мы лічым, што прыкладна з гэтага часу ён перабывае ў адзіночцы. Ані дакладнага часу, ані тэрміну гэтага дадатковага катаваньня мы ня ведаем, але спадзяемся, што яно як мага хутчэй скончыцца і Дзяніс напіша нам.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus