Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
115 subscribers
1.53K photos
11 videos
4 files
129 links
Канал інфармаваньня грамадзкасьці пра палітвязьня і вайсковапалоннага журналіста і OSINT-выведніка Дзяніса Івашына
Download Telegram
660-ты дзень у палоне. 31 дзень без лістоў.

Здаецца, ворагі вырашылі трошкі запаволіць працэс пераезду Дзяніса Івашына, то Новы Год ён сустрэне ў цэнтры роднай Горадні. Шкада, што ня ў коле сям’і і сяброў, а наадварот, у атачэньні варожым і неспрыяльным.

Аднак мы разам зь Дзянісам не губляем аптымізму і ўсіма сіламі намагаемся прысьпешыць уз’яднаньне нашае сям’і і ўсіх Беларусаў добрай волі.

Дарэчы, Дзяніс між звыклымі віншаваньнямі пажадаў Беларусам к 2023 годзе ўрэшце зьмяніць матрыцу й парадыгму з чаканьня на актыўнае, але разумнае дзеяньне дзеля адраджэньня зьнішчанай здраднікамі й акупантам краіны, ажыўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці й ідэнтычнасьці, засвойваньня айчыннай гісторыі, перайманьня й перадачы наступным пакаленьням адвечных каштоўнасьцяў, мовы, і ўрэшце ваярскага сьцверджаньня нацыі ў хаўрусе зь іншымі цывілізаванымі народамі сьвету ў барацьбе з супольным ворагам!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Forwarded from Новы Час
«Дзе ўлада — там няма свабоды»: як беларус-анархіст ледзь не ўзарваў Крэмль
✍️ Юрый Глушакоў

Група анарха-эсэраўскіх баевікоў, адным з лідараў якой быў ураджэнец Беларусі Казімір Кавалевіч, 100 гадоў таму кінула дзёрзкі выклік ВЧК і партыі бальшавікоў.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
661-шы дзень у палоне. 32 дні без лістоў.

З Новым Годам, сябры!

Адзін цудоўны чалавек, які асабіста ведае і мяне, і Дзяніса Івашына, учора пажадаў нам найважнейшае. Дзялюся з вамі гэтым ва ўсіх сэнсах найлепшым зычэньнем на 2023 год, бо ў ім ё галоўнае прагненьне тысячаў, а мо і ўсіх адэкватных Беларусаў, а таксама заклік да актыўнага дзеяньня дзеля ажыцяўленьня мрояў:

Зычу, каб людзі, якіх мы любім, якія ёсьць для нас важнымі, былі побач і здаровыя, каб мы самі маглі распараджацца сваімі жыцьцямі, каб зьдзейсьніліся ўжо надзеі і чаканьні і мы пачалі рэалізоўваць мары!

Хочацца сказаць у адказ толькі "Амін" - хай так і станецца! 🙂

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!

#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
662-гі дзень у палоне. 33 дні без лістоў.

Падчас спатканьня з маці 21 сьнежня Дзяніс Івашын нас засмуціў двойчы: першы раз, калі пацьвердзіў правакацыю супроць сябе з боку адміністрацыі гарадзенскай вязьніцы. А другі раз, калі сказаў, што працэс вызваленьня як захопленых украінскіх тэрыторыяў, так і акупаванай Беларусі можа зацягнуцца на невядома які тэрмін.

Праўда Дзяніс агаварыўся, што сытуацыя будзе наўпрост залежыць ад супольных высілкаў і намаганьняў як украінцаў, так і іх замежных партнэраў-хаўрусьнікаў. А найперш, ад падтрымкі сучаснай зброяй і гуманітарнымі грузамі (напрыклад, гэнэратарамі).

Ня менш важна таксама, каб у адказ на чмабілізацыю сярод рабскага насельніцтва і зэкаў з боку агрэсара павялічвалася колькасьць і якасьць дабраахвотнікаў (у тым ліку і замежных дабрабатаў, асабліва з шэрагаў суседніх з Украінай дзяржаваў 😉). Ваяры маюць быць моцна матываванымі й самаахвярнымі.

У той момант, калі Дзяніс рабіў свой несуцяшальны прагноз пра запавольваньне контрнаступу й зацягваньне працэсу вызваленьня, прэзыдэнт Украіны А.Зяленскі ляцеў у ЗША, пасьля чаго былі падпісаныя дамовы пра вайсковую й эканамічную дапамогі нашай суседцы. Сустрэчы Зяленскага зь лідарамі краінаў ЭЗ таксама прынесьлі плён у галіне найпепш вайсковай і дыпляматычнай падтрымкі. Зрушыліся з амаль "мёртвай" кропкі лякальныя "непаразуменьні" з Вугоршчынай, Турцыяй ды інш.

Усе гэтыя навіны ўпэўнілі Дзяніса ў тым, што ён перадаў нам "вязьнічнымі галубамі" на зьлёце 2022 года. Даслоўна ён сказаў: усё будзе Ўкраіна, і Беларусь заЖЫВЕ!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!
😉

#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
663-ці дзень у палоне. 34 дні без лістоў.

Дзяніс Івашын дагэтуль перабывае ў Горадні. Ён адчувае сябе добра ў фізычным пляне. Маральна-валявы дух таксама захоўвае на дасягнутай вышыні. А добрыя навіны з фронту толькі падбадзёрваюць і натхняюць нашага ваяра.

Дзяніс просіць Беларусаў не расслабляцца ў спадзеве на посьпехі нашых суседзяў, але акумуляваць і павялічваць высілкі для дапамогі ім.

Не забываймася пры гэтым на захаваньне сябе, родных і ўсёй краіны.

Прапануем Беларусам абвесьціць ня толькі 2023, але і ўсе наступныя гады - часам Беларускай мовы. Заклікаем берагчы і разьвіваць яе, не засьмечваць чужой бруднай лаянкай ці запазычаньнямі.

І, канешне, варта імкнуцца перадаваць свой нацыянальны скарб наступным пакаленьням. Асабліва ва ўмовах татальнай русіфікацыі, якую чыніць акупацыйная адміністрацыя.

Памятайма, ня той патрыёт, хто лічыць сябе Беларусам, а той, чые дзеці лічаць сябе Беларусамі 😉

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
664-ты дзень у палоне. 35 дзён без лістоў.

Кожнае інтэрвью з мной пра нас зь Дзянісам Івашыным становіцца пэўным асэнсаваньнем рэчаіснасьці, пошукам адказаў на пытаньні, якія я сабе дагэтуль нават не задавала.

Сёньня размова зайшла пра тое, як я "ўсё гэта", так бы мовіць, дагэтуль вывожу.

А я й сама ня ведаю адказу на гэтае пытаньне да канца. Так, найперш падтрымлівае нашае зь Дзянісам каханьне і Госпад, які блаславіў наш шлюб. Трымае ў тонусе адчуваньне справядлівасьці і таго, што мы - на баку Дабра, свабоды й разьвіцьця. Натхняе аптымізм і вера ў Перамогу самога Дзяніса.

Часам я перачытваю ягоныя лісты, пераглядаю фота і штораз упэўніваюся ў тым, што зрабіла слушны асабісты жыцьцёвы выбар. Да сёняшняга дня я не перастаю захапляцца разумовымі здольнасьцямі Дзяніса; ягонай воляй і шчырасьцю; моцнымі перакананьнямі і жыцьцёвай філязофіяй.

І апроч усяго ён вельмі прыгожы! 🙂

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
Вось такую ўдарную "птушку" Кажан Е620 набыў і перадаў рух "Вольная Беларусь" нашым каліноўцам!
А які твой унёсак у перамогу? 😉
665-ты дзень у палоне. 36 дзён без лістоў.

Пакуль усе адэкватныя людзі сьвяткуюць Новы Год і Раство, а іншыя ваююць, абараняючы сваю краіну, скрайне ўзбуджаныя "пераможцы" працягваюць змагацца зь, як ім падаецца Беларускай ці Ўкраінскай сымболікай паўсюль. Прычым гэтая сымболіка, паводле словаў тых жа "пераможцаў", нічым ім не пагражае. Аднак імаверна, што ўкраінскія посьпехі на фроньце ў кагосьці выклікаюць жывёльны страх. 😉

Дзяніс Івашын, як вы ведаеце, няблага малюе. І да сьвятаў намаляваў упрыгожаную ялінку. Мяркуеце, што гэта ніяк ня можа пахіснуць акупацыйную адміністрацыю? Ха, памыляецеся!

Найстрашнейшы бунтарскі чын зьдзейсьніў наш ваяр наўпрост у бярлозе ворага: ён намаляваў жоўта-блакітныя гірлянды зь белымі да чырвонымі шарамі. Страх і жах, адным словам!

Супрацоўнікі гарадзенскай вязьніцы нэўтралізавалі пагрозу найэфектыўнейшым чынам: забралі малюнак. Магчыма зьелі яго ад граху. Ну ці максымум спалілі, каб ня дай Бог, ім той малюнак не нашкодзіў. 🤡

Чарговы раз узгадваюцца словы Дзяніса: "Як можна такіх ворагаў паважаць?"

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
666-ты дзень у палоне. 37 дзён без лістоў.

Нягледзячы на дзіцячыя спробы клоўнаў сапсаваць настрой ці нэрвы нашаму ваяру, Дзяніс Івашын перабывае ў добрым сьвяточным гуморы, мае выдатнае здароўе і перадае свае віншаваньні ўсім, хто сьвяткуе Божае Нараджэньне ад сёньня!

Хай бляск Каляднай Зоркі вывядзе чалавецтва да крыніцы сапраўднага Сьвятла, якое перамагае любую цемру!

Радасьці й цяпла ў вашыя сэрцы й вашыя дамы!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
667-мы дзень у палоне. 38 дзён без лістоў.

Без малога 22 месяцы Дзяніс Івашын знаходзіцца ў палоне, як і тысячы вядомых і невядомых дысідэнтаў і змагароў за волю й незалежнасьць Бацькаўшчыны.

Сёньня свае 60-ці годдзе за кратамі вымушаны сустракаць Мікалай Аўтуховіч. І гэта далёка ня першае асабістае сьвята пана Мікалая ў палоне. Найперш то сьведчыць пра непахісную пазыцыю й нязломны характар пана Мікалая, і пра тое, што характар і сутнасьць акупацыйнай адміністрацыі не зьмяніліся з 1994 года.

За кратамі таксама перабывае па выдуманых абвінавачаньнях і 74-гадовая Натальля Таран. Уявіце сабе толькі ўзровень страху д’ябальскіх служак, калі для іх глыбокія пэнсыянэры ды яшчэ й жаночага полу выяўляюцца найвялікшай пагрозай і наймацнейшымі ворагамі!

Але ж скрайне "ўзбуджаныя" ворганы гераічаскі такіх "ворагаў" "перамаглі", цяпер нібы маюць спаць спакойна, аднак, нешта ня сьпіцца.

У любым выпадку, калі не для ворагаў, то для нас палонныя маюць быць найвышэйшым прыярытэтам. І вызваленьне палонных мусіць стаць у 2023 галоўнай мэтай усіх грамадзкіх, праваабарончых ці палітычных сілаў. Давайце так і зробім, панове! І гэта можа стаць першым сур’ёзным крокам да вызваленьня нашай краіны!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
668-мы дзень у палоне. 39 дзён без лістоў.

Як сапраўдныя Беларускія патрыёты й нацыяналісты мы зь Дзянісам Івашыным сёньня хочам павіншаваць з 75-мі Народзінамі пана Барыса Хамайду.

Я маю гонар асабістага знаёмства зь ім. Дзяніс захапляецца гісторыяй жыцьця пана Барыса. Ягоны лёс сьцьвярджае вядомую шчэ нашым продкам ісьціну: нацыянальнасьць - гэта насамрэч не пра кроў, а пра асабісты выбар і адказнасьць за яго.

Сваю Беларускасьць Барыс Хамайда "займеў" пасьля таго, як ягоную маці й бабулю ад страты нямецкімі нацыстамі ўратаваў звычайны Беларускі настаўнік шчэ да нараджэньня самога Барыса. Ня маючы Беларускай крыві, хлопчык на памяць пра ратавальніка стаўся самым зацятым Беларусам. І ня здраджваў свайму выбару ні разу за ўсе гэтыя 75 год.

Мы зь Дзянісам лічым такі прыклад вельмі паважным і павучальным для ўсіх пакаленьняў Беларусаў.

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
669-ты дзень у палоне. 40 дзён без лістоў.

Дзяніс Івашын дагэтуль перабывае ў гарадзенскай вязьніцы, нягледзячы на тое, што яго запэўнівалі ў хуткім пераводзе.

Учора СМІ паведамілі пра чарговую сьмерць вязьня, прычым гэтым разам у гарадзенскай турме. Гаворка йшла пра гарадзенскага мастака Руслана Карчаулі.

А сёньня пішуць, што вязьні ня могуць даслаць ці атрымаць лісты на польскай мове ці наогул не атрымліваюць лістоў з-за мяжы.

Пра ўмовы ўтрыманьня ня толькі палітычных, але й звычайных зьняволеных у гарадзенскай турме мы зь Дзянісам ведаем як ніхто іншы. Мы й самі сутыкаліся з абыякавым стаўленьнем супрацоўнікаў турмы да здароўя вязьняў.

Таму жудасная навіна пра сьмерць ад недыягнаставанай і таму ня вылекаванай своечасова пнэўманіі, на жаль, нас не зьдзівіла. Мяркую, калі ўрэшце мы зможам вызваліць нашых палонных і ўсю Беларусь, то даведаемся яшчэ пра шмат якія злачынствы ва ўсіх турмах і калёніях акупацыйнай адміністрацыі. І кожнага вінаватага трэба будзе прыцягнуць да адказнасьці, спытаць за злачынную халатнасьць зь бязьдзейнасьцю і за наўпроставыя злачынствы дзеля задавальненьня сваіх садысцкіх сьхільнасьцяў!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!


#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus
Зварот
сваякоў палітвязняў і колішніх палітвязняў

Пачынаючы з 2020 года Беларусь перажывае самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі з моманту набыцця незалежнасці. На дадзены момант у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца каля 1500 чалавек, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі вязнямі. Але нават гэтая жахлівая лічба не адлюстроўвае сапраўдных маштабаў тэрору. Праваабаронцы не ў стане сабраць усю інфармацыю пра рэпрэсіі, а самі вязні і іх родныя часта баяцца расказваць пра тое, што з імі адбываецца, бо баяцца помсты з боку сілавікоў. Між тым, толькі паводле афіцыйных дадзеных за 2,5 гады было распачата звыш 11,5 тысячаў крымінальных справаў, звязаных з палітыкай.

У турмах палітвязні сутыкаюцца са здзекамі, знявагамі і шантажом. Ім абмяжоўваюць перапіску, пазбаўляюць спатканняў і перадачаў, кідаюць у карцэр. Нашытыя на вопратку жоўтыя біркі і цяжкая прымусовая праца ў калоніях — гэта тое, якім чынам у Беларусі караюць за іншадумства і жаданне жыць у свабодным грамадстве. Кожны дзень і гадзіна праведзеныя за кратамі — гэта катаванне для палітвязняў і іх сваякоў.

Мы са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што для вызвалення нашых родных сёння робіцца недастаткова. Падзеі апошніх гадоў у Беларусі часта параўноўваюць з вайной і акупацыяй. Але нават падчас вайны ў палонных ёсць магчымасць павярнуцца дадому. Перад нашымі вачыма прыклад Украіны: за час канфлікту сотні ўкраінцаў былі вызваленыя з варожага палону ў выніку перамоваў і абмену. Перамовы пра вызваленне палонных ніяк не ўздзейнічалі на рашучасць Украіны змагацца з агрэсарам да поўнага вызвалення ўсіх акупаваных тэрыторый — наадварот, вяртанне герояў толькі ўмацоўвае маральны дух грамадства. Мы ж у Беларусі за мінулыя 2,5 гады былі сведкамі толькі паадзінкавых выпадкаў вызвалення палітвязняў. З аднаго боку, гэта сведчыць пра тое, што цяперашнія падыходы не з’яўляюцца эфектыўнымі. Але з іншага боку, гэта даказвае, што выратаванне палонных рэжыма не з'яўляецца невыканальнай задачай.

Вызваленне ЎСІХ палітвязняў і ПОЎНАЕ спыненне рэпрэсій у Беларусі мы лічым задачай, якая не можа ставіцца пад сумневы ні пры якіх абставінах. Але спосабы дасягнення гэтай задачы могуць адрознівацца. Кожны вызвалены палітвязень - гэта ўжо маленькая перамога, якая набліжае нас да галоўнай мэты. Калі сёння ёсць магчымасць выратаваць хаця б аднаго чалавека — мы павінны гэта зрабіць. А заўтра будзем выцягваць з засценкаў тых, каго сёння вызваліць было немагчыма.

Лёс Еўропы сёння вырашаецца на палях бітваў ва Украіне. Але супрацьстаянне расейскай агрэсіі не робіць праблему палітвязняў у Беларусі менш важнай — у абодвух выпадках гаворка ідзе пра абарону агульначалавечых каштоўнасцяў. Мы заклікаем лідэраў свабоднага свету да больш рашучых дзеянняў па вызваленні палітвязняў. Гэтыя дзеянні маюць уключаюць у сябе перамоўныя працэсы, намаганні як публічнага, так і непублічнага характару. Мы ў сваю чаргу гатовыя актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы новых падыходаў, тактыкі і стратэгіі.

На дадзены момант сабрана 29 подпісаў, сярод публічных падпісантаў:

1. Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай;
2. Аляксандр Лойка, муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай;
3. Ігар Ільяш, муж палітвязняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай;
4. Вольга Івашына, жонка палітвязня журналіста Дзяніса Івашына;
5. Святлана Мацкевіч, былая жонка палітвязня Уладзіміра Мацкевіча;
6. Віктар Пархімчык, колішні палітвязень;
7. Іна Шырокая, колішняя палітзняволеная;
8. Дар'я Чульцова, журналістка, колішняя палітзняволеная;
9. Сяргей Стальмакоў, колішні палітвязень;
10. Вадзім Хіжнякоў, колішні палітвязень;
11. Галіна Антончык, дачка палітвязня Рыгора Кастусёва;
12. Яна Кавалёва, сястра палітвязня Іллі Верамеева;
13. Надзея Лучанок, дачка палітвязня Уладзіміра Мацкевіча;
14. Ігар Юрчык, сын палітвязня Аляксандра Юрчыка;
15. Ігар Банцэр, колішні палітвязень

У ініцыятыўную групу ўваходзяць:
Хоміч Таццяна, сястра Марыі Калеснікавай
Аляксандр Лойка, муж Ірыны Слаўнікавай
Святлана Мацкевіч, жонка Уладзіміра Мацкевіча

Наш тэлеграм-канал: https://t.me/freebelaruspolitzek
Наш інстаграм: https://instagram.com/freedombelaruspolitzek?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Зварот можна падпісаць як публічна, так і не публічна, зрабіць гэта можна праз кантакт у тэлеграме: @Freepolitzek
670-ты дзень у палоне. 16 дзён без лістоў.

Сёньня ў нас было ажно дзьве прыемныя навіны.

Па-першае, нарэшце апублікаваны супольны зварот сваякоў і колішніх палітвязьняў з прапановай зьмены стратэгіі й тактыкі змаганьня за вызваленьне палонных.

Па-другое, мы атрымалі доўгачаныя віншавальныя ды чарговыя лісты ад Дзяніса Івашына!!!

Паштоўка да Раства й Новага Года, як і яшчэ адзін ліст Дзяніса да мяне - былі надзвычай прыемным сюрпрызам, а дадаткам да гэтай радасьці сталася хваля падтрымкі й салідарнасьці, зычэньняў посьпеху ў нашай новай ініцыятыве па вызваленьні палітвязьняў.

Наперадзе шмат складанай, часам няўдзячнай працы, магчыма, асабістых непаразуменьняў, але першы крок на шляху зроблены. А фінішным этапам у любым выпадку будзе вызваленьне нашых родных, сяброў і знаёмых. І гэта цешыць наймацней!

Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!


#FreeIvashyn #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS