Студэнцкая думка
447 subscribers
1.12K photos
327 videos
10 files
1.27K links
Незалежнае студэнцкае медыя Беларусі - dumka.me
Download Telegram
Дзе знайсці новыя адукацыйныя магчымасці?

Раім вам звярнуць увагу на Беларускую Праваабарончую Школу, якая ладзіць два курсы па правах чалавека.

Базавая школа па правах чалавека (спасылка)

Будзе праходзіць афлайн у Літве на працягу 8 дзён напрыканцы кастрычніка. Падчас сутрэч удзельнікаў чакаюць розныя семінары, лекцыі і ворк-шопы, а таксама заняткі розных інтэрактыўных форм па ўводзінах у галіну правоў чалавека.

Паглыблены курс па правах чалавека (спасылка)

Ладзіцца ў анлайн (2 сэсіі) і афлайн (1 сэсія) фарматах. Напрыканцы лістапада ўдзельнікі будуць запрошаны ў Літву для праходжання афлайн часткі. Гэты курс накіраваны на тых, што ўжо мае пэўныя веды ў галіне правоў чалавека і жадае іх паглыбіць праз прапрацоўку прыктычных навыкаў.

Дэдлайн падачы заяў на праграмы: 26 верасня 18:00 (па Менскім часе).
«Аднойчы да нас падышла пара пенсіянераў з Нямеччыны — апынулася, яны добра ведаюць гісторыю Марыі Калеснікавай». «Студэнцкая прысутнасць» з Уроцлава і іх #заклік

Бадай што самым папулярным напрамкам для паступлення за мяжу сярод моладзі Беларусі з’яўляцца Польшча. Некаторыя з беларусаў там ствараюць свае чацікі, аб’яднанні, каб адаптавацца і падтрымліваць сувязь.

Адным з такіх аб’яднанняў і з’яўляецца «Студэнцкая прысутнасць». Гэта не толькі суполка беларускіх студэнтаў Уроцлава, а яшчэ і арганізацыя з пэўнымі мэтамі. Напрыклад, нядаўна яны абвесцілі старт кампаніі #заклік і пікетуюць ужо амаль месяц.

Пра тое, навошта ім справаздачнасць ад Офісу Святланы Ціханоўскай і што адказаў на іх ліст Зянон Пазняк, далей у артыкуле ➡️
«Беларусы — народ, у якім вельмі шмат кахання». Святлана Алексіевіч звярнулася да беларускай і ўкраінскай моладзі ў эміграцыі

Лаўрэтка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Каўнасе звярнулася да беларускай і ўкраінскай моладзі, якая вымушана была пакінуць свой дом з-за рэпрэсій і вайны.

«Мы павінны гэты час выкарыстоўваць, каб зрабіць сябе для новага жыцця ва Украіне і ў Беларусі. І заўсёды памятаць, што толькі любоў можа выратаваць, нянавісць нікога не выратоўвала», — сказала яна.

Зварот цалкам — на нашам сайце.
Студэнты, якія навучаюцца за мяжой, не атрымаюць адтэрміноўку ад вайсковай службы

Сёння ў першым чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў прынялі адпаведны закон. Яго прадставіў начальнік Крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч. Па яго словах, гэтыя карэктаванні «скіраваныя на павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, патрэбных для камплектавання войска».

У якасці выключэння адтэрміноўка будзе прадастаўлена тым студэнтам, якія навучаюцца за мяжой па накіраванню дзяржаўных органаў.

Іншымі словамі, дадзены закон абцяжарвае выезд студэнтаў на вучобу ў іншыя краіны. Калі закон будзе прыняты канчаткова, вялікая колькасць маладых людзей сутыкнецца з фармальнымі юрыдычнымі цяжкасцямі ў сувязі з паступленнем у замежныя ВНУ. Нагадваем, што ў Беларусі ў апошнія гады лічба абітурыентаў у айчынных ВНУ падае. Адначасова ўсё большая колькасць маладых людзей паступае за мяжу.
Адукацыйная праграма па эканоміцы для студэнтаў

Беларускія Студэнты за Свабоду запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у адукацыйнай праграме COMMON SENSE ECONOMICSIN BELARUS.

Яна падыходзіць для маладых студэнтаў, якія яшчэ не разабраліся ў эканоміцы, а таксама для тых, хто жадае аднавіць веды ў гэтай сферы.

Праграма ладзіцца анлайн. Яна стартуе з 1 лістапада і будзе ісці цягам месяца. Заняткі ўключаюць у сябе адну лекцыю і адзін семінар на тыдзень. Лепшыя выпускнікі праграмы напрыканцы будуць запрошаны на афлайн-канферэнцыю. Мовы выкладання: беларуская, украінская, ангельская.

Зарэгістравацца можна тут да 28.10 23:59 па Менскім часе.

Падрабезней пра праграму можна прачытаць у тэлеграм-канале Беларускіх Студэнтаў за Свабоду.
👥 Галоўныя навіны студэнцтва за тыдзень
усе зусім нявесела

🔗 Беларускія ўлады скасавалі пагадненне з Польшчай аб узаемным прызнанні дыпломаў у галіне мастацтва

🔗 Студэнты БДУФК прынялі ўдзел ў сельскагаспадрачых працах па зборцы ўраджаю. Таксама вядома пра студэнтаў з МДЛУ, якія былі адпраўлены бясплатна збіраць моркву.

🔗 У Брэсце быў затрыманы 19-гадовы студэнт Аляксей Горах за малюнак узрыва на Крымскім мосце.

🔗 Была зноў затрымана каардынатарка стачкаму і былая выкладчыца БДУ Святлана Волчак разам са сваім мужам.

🔗 У ВДУ імя Машэрава плануюць ладзіць “патрыятычную” гульню  “Вораг народа”, што прысвечана так званаму году гістарычнай памяці.

🔗 Некалькі дзён таму выданне DOXA было ўзнагароджана прэстыжнай студэнцкай прэміяй. У сваім пасце падзякі чытачам яны ўзгадалі і СД. Сардэчна віншуем калег з перамогай!
Журфак БДУ скарачае колькасць спецыяльнасцей

Цяпер іх будзе толькі две: «журналістыка» і «інфармацыя і камунікацыя». Спецыяльнасць «міжнародная журналістыка», па меркаванню Мінадукацыі, напэўна, Беларусі больш не патрэбна 🤷‍♀️

Камянтар ад рэдактар_кі: «Дзіўна, што яны ўвогуле не прыбралі гэты факультэт»
17 лістапада - Міжнародны дзень студэнта

Каманда СД віншуе ўсіх беларусаў з днём студэнта! Мэтай нашага медыя заўсёды з’яўлялася падтрымка моцнай і незалежнай суполкі студэнтаў, якая зможа пабудаваць будычыню нашай краіны.

Сённяшні дзень студэнтаў ужо трэці пасля падзеяў 2020-га года. Па апошніх звестках, за кратамі сядзяць больш за 70 маладых людзей. За гэты час было асуджана 12 чалавек па "справе студэнтаў". Таксама шмат хто з моладзі з'ехаў і працягвае сваё навучанне ў розных ВНУ замежжа. Гэта страчаны патэнцыял нашай краіны, які ўжо ў новай Беларусі патрэбна будзе папаўняць.

Увесь гэты час нашых студэнтаў за кратамі падбадзервалі лісты, якія хай і не ўсе і не заўсёды, але даходзілі да іх, у якіх беларусы з усяго свету пісалі словы падтрымкі. Акрамя гэтага збіраюцца данаты і праводзяцца флэшмобы. Нагадваем, што зусім хутка на волю выйдуць асуджаныя па “справе студэнтаў”. Каб падтрымаць іх, вы можаце заданаціць сюды і зрабіць свой унёсак у добрую справу.
Апошні дзень рэгістрацыі!
Forwarded from Studfreedom | Belarus
💸 COMMON SENSE ECONOMICS IN BELARUS 2

Беларускія Студэнты за Свабоду абвяшчаюць рэгістрацыю на другую хвалю адукацыйнай анлайн-праграмы Common Sense Economics in Belarus!

🧐 Чаго чакаць?
Месяц рэгулярных сустрэч — 1 лекцыя і 1 семінар на тыдзень:

🔸Чаму свабодны рынак — інструмент росквіту?
🔸Чаму цэнтралізаванае планаванне ніколі не працавала?
🔸Ключавыя элементы эканамічнага мыслення пра ролю ўрада
🔸Як рэфармаваць постсацыялістычную краіну: прыклад Польшчы
і іншыя карысныя тэмы!

Як лекцыі, так і семінары будуць праводзіцца экспертамі_камі эканамічнай сферы: вядомымі беларускімі і замежнымі эканамістамі, вопытнымі прадпрымальнікамі і грамадскімі дзеячамі.

🗓 Калі?
Заняткі пачнуцца 29.11.2022.
Працягласць праграмы — 1 месяц.
Пяцёра найлепшых выпускнікоў праграмы будуць запрошаныя на нашу афлайн-канферэнцыю.

🧐 Для каго гэтая праграма?
Праграма падыходзіць маладым студэнтам: як тым, хто нічога не разумее ў эканоміцы, так і тым, хто хоча аднавіць веды, пашырыць кругагляд і падыскутаваць з эспертамі наконт неадназначных момантаў.
Напрыканцы праграмы вы будзеце ведаць больш пра эканоміку ў цэлым і зможаце выкарыстоўваць гэтыя веды ў будаванні будучыні свабоднай Беларусі.

Мовы выкладання: беларуская, украінская, ангельская.

Колькасць месцаў у праграме абмежаваная.
Не прапусціце магчымасць атрымаць унікальны эканамічны вопыт!

Рэгіструйцеся хутчэй
👉🏼 па спасылцы 👈🏼

Дэдлайн рэгістрацыі: 25.11.2022 да 23:59 (Менск)
Сёння на волю выходзяць 10 чалавек па “справе студэнтаў”, якія былі затрыманы два гады таму

Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што па стане на 8:30 раніцы па Менскім часе ўжо вызваліліся Алана Гебрэмарыям і выкладчыца Вольга Філатчанкава. Кася Будзько, Яна Арабейка, Марыя Каленік і Ксенія Сырамалот таксама выйшлі на волю, паведамляе крыніца Медыязоны. Яшчэ вядома пра вызваленне Вікторыі Гранкоўскай і Асі Булыбенка.

Таццяна Екельчык будзе вызвалена 15 снежня, бо затрымана была на два тыдні пазней чым усе астатнія фігуранты справы.

На жаль, студэнты былі вымушаны дасядзець свой тэрмін да канца. Вы можаце азнаёміцца з усімі матэрыяламі па судовых паседжаннях, якія у нас ёсць на сайце, каб зразумець больш дэталёва гэтую справу.

Рэдакцыя СД вельмі рада бачыць усіх нашых студэнтаў на волі. А вы ў сваю чаргу заўсёды можаце іх падтрымаць фінансава данатам.
🔴 Сёння ў Осла адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, дзе жонка Алеся Бяляцкага Наталля атрымала яго ўзнагароду

Упершыню прамова падчас уручэння прэміі прагучала па-беларуску. Наталля таксама ўзгадала палітвязьняў, сярод якіх зараз знаходзіцца яе муж Алесь.
🔴 Пра затрыманне палітзняволенай знялі цэлы фільм. Яна спрабавала нелегальна збегчы ў Літву

19-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч у чэрвені 2022 года была асуджана на 2 гады хатняй хіміі. Дзяўчыну тады абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Пасля суду яна спрабавала збегчы за мяжу, але яе затрымалі сілавікі, а прапагандысты знялі цэлы фільм. Аніту здымалі адразу нелькі камер з зямлі і паветра.

Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА-1.

💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1. 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аніта Алегаўна Бакуновіч
Ці ведалі вы, што ў Беларусі знаходзіцца копія варшаўскага палаца?

У нашым новым артыкуле пра невядомую спадчыну Беларусі распавядаем пра палацы і сядзібы, якія даказваюць, што гісторыя і культура нашай краіны досыць цікавая і разнастайная. Усе згаданыя будынкі яднае то, што іх можна адрэстаўраваць і даць ім новае жыццё, няхай цяпер яны і знаходзяцца ў дрэнным стане. Мы ўпэўнены, што чым больш беларусы ведаюць пра іх, тым больш у сядзіб шанцаў на аднаўленне.

Чытайце артыкул па спасылцы далей.
🔴На волі Таццяна Якельчык

Канал “МДЛУ за свабоду” паведамляе аб выхадзе на свабоду апошняй палітзняволеннай па “справе студэнтаў”. У лістападзе 2020 Таня была затрымана на два тыдні пазней за астатніх, таму і вызвалілася толькі сёння.

Мы вельмі рады бачыць Таню на волі, таму жадаем ёй як мага хутчэй аднавіцца і проста адпачыць.
🔴 У Бабруйску студэнту БНТУ прысудзілі 2 гады хіміі

Трэцякурсніка Мікіту Маляра прызналі вінаватым у апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса)і прысудзілі 2 гады «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Згодна з матэрыяламі, Мікіта Маляр разам з сябрам у Бабруйску каля адной з крам наўмысна падскочыўшы, схапіў сцяг Беларусі, усталяваны на дрэўку ў металічным кранштэйне, з сілай пацягнуў яго ўніз. У выніку чаго сцяг разам з фрагментам дзяржала адламаўся ад месца мацавання і ўпаў на тратуарную плітку. Абвінавачаны прабег 20 метраў, размахваючы сцягам, а на другі дзень палотнішча выкінулі на вуліцу.

📨 Адрас для лістоў: ПУАТ-6, 225886, Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Лушчыкі, вул. Лясная, д. 14.

Крыніца: «Вясна»
Рэдакцыя СД віншуе сваіх чытачоў з Новым годам🎄

Перш за ўсё мы зычым вам захоўваць свой унутраны спакой і клапаціцца пра сябе. Бясспрэчна, гэты год быў зусім нялёгкім для ўсіх нас, але мы вытрымалі, таму мы таксама зычым вам у 2023-м годзе быць моцнымі, настойлівымі і смелымі. Як і ўсе папярэднія гады, студэнцтву давялося сутыкацца з цяжкасцямі і несправядлівасцю беларускай сістэмы адукацыі, але супрацьстаянне гэтаму не павінна спыняцца. Мы мусім выхоўваць у сабе ўстойлівыя каштоўнасці, вучыцца і развівацца па-за ўніверсітэтамі, каб у будучыні выкарыстаць свае веды на карысць нашай краіны. Студэнты і моладзь заўсёды з’яўляліся адной з галоўных рухаючых сіл зменаў у грамадстве. Менавіта таму толькі дзякуючы вашым новым ідэям і думкам мы здольныя перайначыць гэты свет да лепшага.

З Новым годам, нашы любімыя чытачыДзякуй, што застаецеся з намі❤️
❗️У інтэрнаце БДУ затрыманні

Як паведамляе Вольны прафсаюз БДУ, за апошнія двое содняў у інтэрнаце былі затрыманы два студэнты гістфаку.

Калі вы валодаеце дадатковай інфармацыяй, то напішыце ў наш бот @dumkame_bot.
🎨 Каляровы Менск: топавы стрыт-арт гораду

Часта ў розных топах стрыт-арт сталіц свету можна ўбачыць Берлін, Парыж, Варшаву, але амаль ніколі там не будзе Менска альбо іншых гарадоў Беларусі. Прыкладамі з гэтай падборкі мы спрабуем паказаць, што беларусам таксама ёсць чым ганарыцца, а Менск у сваю чаргу несправядліва не ўключаюць у падобныя топы. Яшчэ шмат якія працы не былі дададзены ў гэтую падборку і трэба адзначыць, што гэта толькі менскія арты. Менавіта таму мы вырашылі паспрабаваць пагрузіць вас у цудоўны свет вулічнага мастацтва і зацікавіць вывучэннем нашай прыгожай сталіцы.