Студэнцкая думка
2.73K subscribers
1.04K photos
327 videos
10 files
1.24K links
Незалежнае студэнцкае медыя Беларусі - dumka.me

Пытанні, фідбэкі, вашыя гісторыі дасылайце на @dumkame_bot
Download Telegram
🔴 Рэдакцыя Студэнцкай Думкі віншуе з Днём Волі!


25 сакавіка — адметная дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень 104 гады таму ў Менску была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. І хоць тады Беларусі не атрымалася стаць цалкам незалежнай, а людзі, якія змагаліся за свабоду, былі пакараныя за гэта, стварэнне БНР стала заявай беларускага народа пра яго прагу самастойнасці і самавызначэння.

Але намаганні змагароў за свабоду Беларусі не прайшлі бясследна. Сёння беларускі народ змагаецца за сваю вольнасць і годнасць, беларусы ахвяруюць сабой дзеля агульнай будучыні.

Са святам!
Жыве Беларусь!
Так что же все-таки улучшить в БГУИР?

Официальный Telegram-канал БГУИР задал подписчикам вопрос: «Как вы думаете, что нужно улучшить в БГУИР?», но ответам, кажется, не обрадовался. Некоторые пользователи успели написать про стипендии и оборудование для лабораторных работ, однако отдельные комментарии просто удалялись. Вскоре был удален и сам пост.

А что думаете вы? Можете оставлять свое мнение в комментариях или писать нам в бота @dumkame_bot.
Telegram-канал «БГЭУ|ИНИЦИАТИВА» признан экстремистским

Это далеко не первый студенческий канал, получивший такой статус. Ранее его получили каналы стачкомов многих крупных беларусских университетов.

Мы уже сбились со счета, если честно.
Беларускі комік Слава Камісаранка абвясціў канцэрт у Варшаве, грошы ад якога пойдуць на гуманітарную дапамогу Украіне. Сваю афішу артыст падпісаў «Беларусы супраць вайны».

Квіткі на яго разабралі за 10 хвілін.
9 сакавіка на волю выйшаў палітвязень Ціхан Клюкач

19-гадовага Ціхана затрымалі за «Марш адзінства», які адбыўся 6 верасня 2020 года. Тады ён разам са сваёй сяброўкай Сафіяй Малашэвіч (таксама палітзняволенай) размалёўваў фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы. Хлопцу прысудзілі 1,5 года калоніі, асудзіўшы па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Зараз Ціхан пакінуў Беларусь.
‼️ ​​Студэнтку ГДУ асудзілі на 2 гады агульнага рэжыму

20 гадовая Зотава Рыта вучылася на педагога-псіхолага. У мінулым годзе дзяўчыну з сябрамі двойчы затрымлівалі за распаўсюд ўлётак, якія заклікалі «выходзіць на вулічную акцыю, якая магла адбыцца за чатыры месяцы да злачынства». Як паведамляе @zbsunion, адсутнасць доказаў віны дзяўчыны і абсурднасць абвінавачання не перашкодзілі суддзі асудзіць Рыту на 2 гады калоніі агульнага рэжыма.

Даслаць ліст Рыце можна на адрас:
246003, СІЗА-3, г. Гомель, ул. Кніжная, д. 1А.
З БДУ звольнілі дацэнта Аляксандра Данілевіча

Кандыдату юрыдычных навук пасля 20 гадоў працы на ФМА БДУ не працягнулі кантракт і нават не патлумачылі чаму. Сам Аляксандр Станіслававіч упэўнены, што гэта зроблена праз ягоную палітычную пазіцыю.
🤬 Затрымалі былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну

Жанчыну арыштавалі яшчэ ўчора, аднак яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых сёння раніцай. Зараз экс-дацэнтка і чаліня Кардынацыйнай Рады знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Наталля Алегаўна актыўна падтрымлівала студэнцкі пратэст, за што была звольнена ў кастрычніку 2020 году з МДЛУ, а потым арыштаваная літаральна калі ўваходу ва ўніверсітэт. Другі раз жанчыну затрымалі за ўдзел у антываеннай акцыі 28 лютага і асудзілі на 15 содняў арышту.
Наталлі Дулінай прысудзілі 15 содняў

Судзілі жанчыну па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.
Сафіі Сапезе прыстудзілі 6 гадоў калёніі

Студэнтка ЕГУ правяла пад хатнім арыштам амаль год пасля таго, як яе і яе хлопца Рамана Пратасевіча затрымалі ў менскім аэрапорце пасля вымушанай пасадкі самалёту Ryanair.
Дзень палітвязня ў Беларусі

Сёння, 21 траўня, у Беларусі адзначаецца дзень палітвязня. Гэтую дату абраў праваабарончы цэнтр «Вясна», каб ушанаваць памяць актывіста Вітольда Ашурка. Роўна год таму ён загінуў за кратамі шклоўскай калоніі № 17, адбываючы там пакаранне па палітычнай справе.

Менавіта ў гэты дзень СД распавядае, хто лічыцца палітзняволеным, чым гэта адрозніваецца ад вязня сумлення, навошта гэты статус увогуле патрэбны і дзе ў свеце больш за ўсё «палітычных».

https://dumka.me/dzienpalitviazniau
‼️ На волю выйшаў палітвязень Глеб Фіцнер

Былы студэнт МДЛУ і фігурант «Справы студэнтаў» поўнасцю адбыў тэрмін пакарання ў 2 гады калоніі, агулам правёўшы за кратамі 565 дзён.

Падтрымаць Глеба можна тут: https://zbsunion.by/support
Чарговы студэнцкі Тэлеграм-канал прызнаны экстрымісцкім

На сей раз гэта адбылося з каналам «Салiдарнасць БДПУ» па рашэнню суду Цэнтральнага раёна горада Менска.

Мы вельмі хочам пракаментаваць, але вы і самі ўсё разумееце.
«Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага»

Сення, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву магло б споўніцца 98 гадоў.

Беларускага сусветнавядомага пісьменніка называюць «сумленнем беларускай нацыі». Ён стаў дзеячам беларускага нацыянальнага Адраджэння. Савецкія, а потым і беларускія ўлады цэнзуравалі ягоныя творы і ладзілі кампаніі цкавання пісьменніка, аднак Васіль Быкаў заставаўся нязломным патрыётам Беларусі.

Рэдакцыя «Студэнцкай Думкі» падрыхтавала 5 твораў, якія вартыя вашай ўвагі.