"Ёсць людзі, якія называюць сябе хрысціянамі, але не належаць ні да якай рэлігійнай арганізацыі. Улічваючы, што поўнае Божае аб’яўленне трэба шукаць у нашым Пану Езусе Хрысце, нам неабходна яшчэ даказаць перад разглядам прыроды Касцёла, што Ён увогуле заснаваў Касцёл, што Ён сапраўды хацеў, каб нейкая супольнасць людзей, наследуючы цягам стагоддзяў адну і тую ж традыцыю веравучэння, працягвала справу Ягонага аб’яўлення і гарантавала яго аўтэнтычнасць. Гэтае пытанне я хацеў бы разгледзець сёння раніцай настолькі коратка, наколькі магчыма".
https://dominus.by/2024/01/12/in-soft-garments-9/
https://dominus.by/2024/01/12/in-soft-garments-9/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (9/24) Жывое сведчанне
«Ёсць людзі, якія называюць сябе хрысціянамі, але не належаць ні да якай рэлігійнай арганізацыі. Улічваючы, што поўнае Божае аб’яўленне трэба шукаць у нашым Пану Езусе Хрысце, нам неабходна яш…
"Уражанне, што каталікі з’яўляюцца няправеднай катэгорыяй людзей, з’яўляецца неабгрунтаваным. Але баюся, што гэта абсалютная праўда, прычым большая праўда, чым многія ўсведамляюць, што істотная большасць нягоднікаў свету з’яўляецца каталікамі. Ажно цікава, наколькі часта сустракаюцца каталіцкія імёны, калі чытаеш у газетах навіны пра злачынствы, малыя і вялікія.
Думаю, вы ведаеце гісторыю пра каталіцкага капелана ў турме Сінг-Сінг, які тлумачыў наведвальніку, якія бессаромныя і непрыгожыя рэчы людзі кажуць пра Касцёл. “Чаму людзі кажуць, — пытаўся ён, — быццам бы ўсе вязні, асуджаныя на смерць у Сінг-Сінг, з’яўляюцца каталікамі? Магу запэўніць вас, што цяпер пакарання чакаюць пяць чалавек, і адзін з іх юдэй”.
Дык вось, будзе поўнай праўдай сказаць, што такая нясвятасць каталікоў з’яўляецца кампліментам нашай рэлігіі. Гэта азначае, што каталік не заўсёды перастае быць каталіком, калі ён нягоднік. Ён ведае, як трэба рабіць правільна, нават калі робіць тое, што няправільна.
Пратэстант, як правіла, спачатку кідае сваю веру, а затым сваю маральнасць; з каталікамі ж усё наадварот. Пратэстант адчувае праўдзівасць сваёй рэлігіі роўна столькі, колькі працягвае яе практыкаваць; каталік адчувае праўдзівасць сваёй рэлігіі як штосьці незалежнае ад яго, што не перастае быць праўдзівым, калі ён асабіста перастае кіравацца яе запаведзямі".
https://dominus.by/2024/01/26/in-soft-garments-10/

Рональд Нокс. (10/24) Нясвятасць Касцёла
«Другая прыкмета Касцёла, а менавіта яго святасць, патрабуе больш стараннага і поўнага разгляду з нашага боку, чым усе астатнія прыкметы. Таму што ва ўсіх астатніх выпадках на нашым баку стаяц…
"По древнему христианскому обычаю подготовка к Пасхе начиналась точно за 70 дней до самой Пасхи. А потом, за 40 дней до Пасхи, начинался Великий Пост. Ну и во время Страстной Недели (самой священной) подготовка к Пасхе ещё более возрастала. Итак, начинаем первую степень подготовки — Septuagesima. Как вы видите, цвет облачений уже фиолетовый (в знак наступающего покаяния), нету Gloria, нету Alleluia — пропускаются все эти восклицания радостные. Но только в Пепельную Среду начинается пост. Возникает тогда у нас вопрос: что в течение этих 70 дней мы должны сделать в качестве первостепенных приготовлений к Великому Посту?"
https://dominus.by/2024/02/01/homiliadominicainseptuagesima2024/
https://dominus.by/2024/02/01/homiliadominicainseptuagesima2024/
DOMINUS.BY
Проповедь на Семидесятидневное воскресенье (Dominica in Septuagesima) 2024
Во имя Отца, и Сына, и Святого Духа! Аминь! Во Христе возлюбленные братья и сёстры! В этом году по григорианскому календарю Пасха празднуется уже 31 марта. Пасха празднуется всегда в воскресенье по…
"Уявіце, што зрабілася б, калі б пасля заканчэння першых ганенняў Касцёл адразу стаў бы ў сваёй непрыхаванай велічы, без таго, каб схізмы, ерасі, раздражняльнае трэнне з грамадзянскай уладай разбаўлялі ягоную перамогу; калі б кожны Папа станавіўся бязгрэшны ў момант набыцця беспамылковасці і Аляксандр VI ператварыўся б у Саванаролу ў момант ускладання трайной тыяры; калі б усе свае перамогі Касцёл здабываў без крыві і кожную з іх неадкладна выкарыстоўваў на відавочнае дабро чалавецтву; калі б не існавала такіх персанажаў, як прывязаны да свету біскуп, лянівы манах і карыслівы брат; калі б не адбылося Рэфармацыі, якая разадрала цела хрысціянскага свету; калі б не было рэлігій-канкурэнтаў, якія спрачаліся б з каталіцтвам за прывязанасць людскога сэрца, — ці не было б усё надта відавочным? Ці не было б плаванне надта простым?
Наш Пан яўна не задумваў нічога падобнага. Ён казаў, што неабходна (неабходна!), каб на зямлю прыйшлі скандалы. Гэта частка нашага выпрабавання. Ён хоча, каб мы разумелі, што ўсе гэтыя анамаліі гісторыі рэлігіі павінны нас бянтэжыць, яны павінны нас расчароўваць, але мы павінны мець дастаткова моцную пастанову паглядзець далей за іх і распазнаць сапраўдную Царкву, якая з’яўляецца Ягонай Абранніцай, наследніцай Ягоных абяцанняў і завяршэннем Ягонага жыцця".
https://dominus.by/2024/02/09/in-soft-garments-11/

Рональд Нокс. (11/24) Пшаніца пасярод каласоўніку
«Сумнявацца ў існаванні Бога можна па прычыне таго, што цябе гэта проста не турбуе; а Ён зазвычай не ўмешваецца нейкай сенсацыйнай дэманстрацыяй сваёй сілы, якая магла б звярнуць да Яго нашыя …
"Болезни иногда могут быть полезными, на какое-то время, для преуспевания души. Например, в одном сражении молодому испанскому офицеру Игнатию Лойоле снаряд из пушки сильно поранил и сломал одну ногу, после чего он больной лежал со сломанной ногой в темнице у врагов. Ему принесли только Священное Писание и агиографию святых — лишь это ему разрешили читать. Его немного уважали: он сражался героически, поэтому враги из уважения и дали ему эти книги. Рыцарских романов ему не дали, хотя он и очень любил их читать.
И вот, месяцами болея и читая биографии святых, он понял одно: настоящие герои — это святые. И он решил тоже стать таким героем, после чего основал собственную армию, но не такую, как обычно на земле армия бывает: он основал религиозный орден иезуитов. Можно сказать, Европа, которая уже почти стала протестантской, вернулась отчасти в католическую веру. Он оберёг Европу от протестантских ересей — один человек, который обратился к Богу.
Вы видите: если бы он не заболел, если бы ему не сломал снаряд ногу, этого всего не было бы. Возможно, мы сейчас все с вами были бы протестантами".
https://dominus.by/2024/02/13/homiliadominicainsexagesima2024/

Проповедь на Шестидесятидневное воскресенье (Dominica in Sexagesima) 2024
Во Имя Отца, и Сына, и Святого Духа! Аминь! Во Христе возлюбленные братья и сёстры! Напоминаю вам, что 14 февраля (уже через 10 дней) будет Пепельная Среда — это начало Великого Поста. Это день стр…
"Вера ўзнікае, каб заахвоціць нас, калі мы вагаемся даць сваю згоду; і вось чаму мы можам казаць, што вера з’яўляецца дарам: існуе ўдзяленне ласкі, якое ўмацоўвае нашую волю і дае нам магчымасць сцвярджаць і працягваць сцвярджаць тыя праўды рэлігіі, ад суджэння пра якія мы мелі б спакусу ўстрымацца, калі б нас пакінулі на наш лянівы і баязлівы характар.
Вось чаму вера можа практыкавацца (і павінна практыкавацца) у роўнай ступені адукаваным тэолагам і простым селянінам. Калі б вера была проста справай нашага інтэлекту, то тэолагу спатрэбілася б большая мера веры, або прынамсі іншы від веры, чым селяніну. Але гэта не так: кожнаму патрэбны той самы дар, кожны мае тую самую маральную адказнасць — адказнасць пазітыўна сцвердзіць тое, што ён распазнае як праўдзівае, і ад усяго сэрца атаясаміць сябе з гэтым сцвярджэннем. Тэолаг разумее веравучэнне з усімі яго нюансамі і інтэрпрэтацыямі, наколькі людскому розуму магчыма разумець гэтыя рэчы; селянін разумее яго ў тэрмінах сваёй уласнай думкі і карыстаецца грубымі аналогіямі і словамі, якія не надта пасуюць да сітуацыі.
Але аднаму і другому патрэбны (і адзін і другі могуць страціць) дар веры, які перамяняе для чалавека проста інтэлектуальную выснову ва ўнутрана прыналежнае яму перакананне".
https://dominus.by/2024/02/23/in-soft-garments-12/

Рональд Нокс. (12/24) Вера страчаная і знойдзеная
«Вера ўзнікае, каб заахвоціць нас, калі мы вагаемся даць сваю згоду; і вось чаму мы можам казаць, што вера з’яўляецца дарам: існуе ўдзяленне ласкі, якое ўмацоўвае нашую волю і дае нам магчымас…
"Прыкладна кожную нядзелю вам кажуць, наколькі вам пашчасціла быць каталіком. І амаль немагчыма, слухаючы падобныя развагі, не задацца раз-пораз трывожнай думкай: “Усё гэта вельмі добра, і для нас гэта, несумненна, вялікае суцяшэнне. Але што з іншымі людзьмі? Большасць з нас тут пастаянна мае справы з людзьмі, якія не з’яўляюцца каталікамі і якія, наколькі можна бачыць, не збіраюцца станавіцца каталікамі. Гэта мілыя людзі, многія з якіх жывуць прыстойным жыццём. Амаль усе яны, калі прыгледзецца, маюць выдатныя рысы характару. Як жа ўратуюцца яны? Ці для іх няма шансаў на вечнасць? А калі ёсць, то якія гэта шансы і адкуль яны бяруцца? Калі мы прымем вучэнне, якое, відаць, павінны прымаць, што па-за Касцёлам няма збаўлення, то ці не робіць гэта нас хутчэй няшчаснымі, калі мы падумаем пра нашых сяброў, якія не з’яўляюцца каталікамі?” Таму я падумаў, што прысвячу сённяшнюю раніцу разгляду гэтага пытання".
https://dominus.by/2024/03/15/in-soft-garments-13/
https://dominus.by/2024/03/15/in-soft-garments-13/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (13/24) Несвядомы каталік
«Прыкладна кожную нядзелю вам кажуць, наколькі вам пашчасціла быць каталіком. І амаль немагчыма, слухаючы падобныя развагі, не задацца раз-пораз трывожнай думкай: “Усё гэта вельмі добра, і для…
"Калі мы кажам, што Касцёл на зямлі працягвае настаўніцкую справу свайго боскага Заснавальніка, то якую карціну гэтага настаўніцкага служэння нам трэба намаляваць у сваіх розумах? Ці трэба нам думаць, што Касцёл раз і назаўсёды атрымаў неад’емны і нязменны дэпазіт беспамылковага вучэння без магчымасці дадаваць, адымаць ад яго і нават інтэрпрэтаваць яго? Або нам трэба думаць, што Касцёл не толькі працягвае вучыць, але і працягвае вучыцца; што ён з павольнай зменай стагоддзяў усведамляе ўсё новыя праўды або прынамсі новыя наступствы праўды, так што змест аб’яўлення не застаецца статычным, а з гадамі пашыраецца і абяцае ўсё большы ўраджай духоўнага натхнення? Тая праўда, якую абвяшчае Касцёл, была вядомая яму ўвесь час? Ці ён паступова пазнае яе?"
https://dominus.by/2024/03/28/in-soft-garments-14/
https://dominus.by/2024/03/28/in-soft-garments-14/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (14/24) Усёй праўдзе
«Ці трэба нам думаць, што Касцёл раз і назаўсёды атрымаў неад’емны і нязменны дэпазіт беспамылковага вучэння без магчымасці дадаваць, адымаць ад яго і нават інтэрпрэтаваць яго? Або нам трэба д…
"На працягу ўсёй гісторыі абсалютным манархам вельмі падабаліся сусветныя саборы. Абсалютнаму манарху вельмі цяжка схапіць Папу і прымусіць яго казаць тое, што яму хочацца; але яму не складана, калі яго тэрыторыі дастаткова шырокія, правесці сход старанна адабраных біскупаў і прымусіць іх казаць тое, што яму хочацца.
Вось чаму арыянства так доўга жыло пасля асуджэння на Нікейскім саборы. Менавіта так усходнія дыяцэзіі паступова аддаляліся і ў выніку аддзяліліся ад каталіцкай еднасці з Касцёлам Захаду.
Людовік XIV верыў у абсалютную манархію і, як вынік, верыў у сусветныя саборы. І галоўным наступствам галіканства было тое, што ў тых краінах, якія трапілі пад уплыў Францыі, пашырылася бязладная і ў прынцыпе нерэалістычная ідэя, што папскія пастановы, наколькі б урачыстымі яны ні былі, не з’яўляюцца нязменнымі і, адпаведна, не могуць лічыцца беспамылковымі, пакуль яны не былі ўхвалены згодай Касцёла, гэта значыць звычайна голасам сусветнага сабору".
http://dominus.by/2024/04/12/in-soft-garments-15/

Рональд Нокс. (15/24) Ключавы чалавек
«На працягу ўсёй гісторыі абсалютным манархам вельмі падабаліся сусветныя саборы. Абсалютнаму манарху вельмі цяжка схапіць Папу і прымусіць яго казаць тое, што яму хочацца; але яму не складана…
"Наш Пан Езус Хрыстус быў і Богам, і чалавекам. Як усе вы ведаеце, каталіцкая тэалогія заключае гэтую ідэю ў адмысловай формуле, надаючы паліроўку гэтаму брыльянту праўды; і гэтая формула гучыць як “іпастасны саюз”. Мы ўсе навучыліся паўтараць гэтыя словы задоўга да таго, як хаця б цьмяна зразумелі, што яны азначаюць. Яны так лёгка саскокваюць з нашых вуснаў, што першае слова калечыцца, а сама фраза ў нашай галаве, напэўна, асацыюецца з тым бессэнсоўным крыкам, які мы прывыклі чуць на вайсковых парадах. Але цяпер мы ведаем пра гэта больш; прынамсі, я на гэта спадзяюся. Вучэнне пра іпастасны саюз заключаецца ў тым, што ў гістарычнай постаці Езуса з Назарэта мы павінны адрозніваць дзве натуры: людскую і боскую; але гэтыя дзве натуры належаць адной Асобе, і гэтая Асоба цалкам боская".
https://dominus.by/2024/04/26/in-soft-garments-16/
https://dominus.by/2024/04/26/in-soft-garments-16/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (16/24) Verbum caro factum est
«Наш Пан Езус Хрыстус быў і Богам, і чалавекам. Як усе вы ведаеце, каталіцкая тэалогія заключае гэтую ідэю ў адмысловай формуле, надаючы паліроўку гэтаму брыльянту праўды; і гэтая формула гучы…
"У Бога ёсць тры дасканаласці, якія нам лёгка заўважыць хаця б таму, што яны вельмі ярка кантрастуюць з нашымі недасканаласцямі. Хрыстус як Бог з’яўляецца ўсемагутным, усямудрым і ўсядобрым. Ці быў Хрыстус як чалавек усемагутным, усямудрым і ўсядобрым? Калі не, то якія абмежаванні былі накладзены на Яго і па якім прынцыпе?"
https://dominus.by/2024/05/19/in-soft-garments-17/
https://dominus.by/2024/05/19/in-soft-garments-17/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (17/24) Et habitavit in nobis
«У Бога ёсць тры дасканаласці, якія нам лёгка заўважыць хаця б таму, што яны вельмі ярка кантрастуюць з нашымі недасканаласцямі. Хрыстус як Бог з’яўляецца ўсемагутным, усямудрым і ўсядобрым. Ц…
"Па-першае, давайце звернем увагу вось на што. Несмяротнасць, нават калі глядзець на яе толькі па-філасофску, па неабходнасці падразумявае асабовую несмяротнасць.
Сёння часам можна сустрэць людзей, якія з радасцю і перакананнем прымаюць ідэю, што жыццё бывае і па той бок магілы, але, калі вы апытаеце іх больш падрабязна, яны цалкам усё сапсуюць і растлумачаць, што зусім не маюць на ўвазе асабовай несмяротнасці.
Не тое каб душа ў хвіліну смерці задзьмухвалася, як свечка; не, але яны скажуць вам, што яна паглынаецца такім духоўным рэзервуарам, быццам кропля, якая падае ў акіян. Калі чалавек мае рэлігійную натуру, ён скажа, што душа пасля смерці паглынаецца Богам; калі ён не рэлігійны, то ён скажа, што яна паглынаецца ўніверсальным прынцыпам жыцця, што б гэта ні азначала.
Але, так ці інакш, асабовая свядомасць знікне; больш не будзе таго “я”, якое памятае сваю мінуўшчыну, цешыцца цяперашнім досведам і чакае асабістага досведу бясконцай будучыні. Смерць не будзе анігіляцыяй, але яна будзе сітуацыяй, калі мы — выкарыстаю даволі вульгарную ілюстрацыю — быццам бы патонем у балоце".
https://dominus.by/2024/05/31/in-soft-garments-18/

Рональд Нокс. (18/24) Несмяротнасць
«Несмяротнасць, нават калі глядзець на яе толькі па-філасофску, па неабходнасці падразумявае асабовую несмяротнасць. Сёння часам можна сустрэць людзей, якія з радасцю і перакананнем прымаюць і…
"Свет, несумненна, зрабіў вялікі крок наперад з часоў нашага Пана. Рабства саступіла месца свабодзе, жорсткасць — дабрыні, эгаізм — філантропіі. Людзей перасталі караць смерцю (у больш прыхільных краінах) за найменшыя правіны, перасталі выбіваць з іх паказанні або забіваць на дуэлях. Робяцца прынамсі нейкія спробы даць рабочым справядлівую зарплату і ўратаваць іх і іхнія сем’і ад галечы. Ёсць тысяча розных спосабаў зразумець, што гэты свет стаў больш зручным месцам для жыцця. Але наколькі шмат з гэтага, задаюць нам пытанне, звязана з хрысціянствам або канкрэтна з Каталіцкім Касцёлам? Ці не праўда, што тыя паляпшэнні, якія былі зроблены ў сферы чалавечага жыцця, праводзіліся пераважна без нейкай сімпатыі з боку каталікоў, а часам і насуперак іхняму супраціву? А калі гэта так, то як мы можам сцвярджаць, што Каталіцкі Касцёл, як мы бачым яго ў гісторыі, з’яўляецца тым Касцёлам, пра які наш Пан казаў у сваіх прыпавесцях? Даволі падазрона, што закваска, якая заквасіла свет, прынамсі з таго, што можна бачыць, пайшла не з яго!"
https://dominus.by/2024/06/14/in-soft-garments-19/
https://dominus.by/2024/06/14/in-soft-garments-19/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (19/24) Касцёл і людскі прагрэс
«Свет, несумненна, зрабіў вялікі крок наперад з часоў нашага Пана. Рабства саступіла месца свабодзе, жорсткасць — дабрыні, эгаізм — філантропіі. Людзей перасталі караць смерцю (у больш прыхіль…
«При всём колоссальном уважении ко всем молитвам, включая Священный Розарий, и аскетическим практикам, ничто не может даже отдалённо сравниться с Жертвой Святой Мессы. Представьте себе, что вы решили до конца жизни есть только небольшое количество хлеба и пить лишь воду: даже такой подвиг строжайшего поста будет никчёмен по сравнению с одной Святой Мессой! Всегда помните эту великую истину католической веры!»
https://dominus.by/2024/06/14/homiliadominicaiipostpentecosten2024/
https://dominus.by/2024/06/14/homiliadominicaiipostpentecosten2024/
DOMINUS.BY
Проповедь на II воскресенье по Пятидесятнице (Dominica II post Pentecosten) 2024
Во Христе возлюбленные братья и сёстры! «И начали все одновременно извиняться» (Лука XIV:18). Речь идёт о приглашённых на торжественный ужин, на Великую Вечерю. Эта Великая Вечеря, торжественный уж…
"Я хачу прапанаваць вам свайго роду нарыс гісторыі хрысціянскай маралі з асаблівым націскам на разыходжанне паміж каталіцкім і пратэстанцкім разуменнем маралі з часоў Рэфармацыі і на тое, як гэтае разыходжанне адбіваецца на думцы нашых часоў. Гэта надзвычай складаная тэма, на якую я заўсёды збіраўся напісаць вялізную двухтомную кнігу, але не ведаю, адкуль узяць на гэта час. Таму гэты нарыс будзе сапраўды вельмі павярхоўны".
https://dominus.by/2024/06/28/in-soft-garments-20/
https://dominus.by/2024/06/28/in-soft-garments-20/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (20/24) Тры маралі
«Я хачу прапанаваць вам свайго роду нарыс гісторыі хрысціянскай маралі з асаблівым націскам на разыходжанне паміж каталіцкім і пратэстанцкім разуменнем маралі з часоў Рэфармацыі і на тое, як г…
"Я думаю, трыццаць гадоў таму ў грамадстве былі сотні людзей, якія без усялякіх згрызот сумлення пайшлі б у суд па развод, калі б не страх таго, што іх будуць ігнараваць у культурным грамадстве, — страх, які сёння здаецца зусім бессэнсоўным. Але той жа прынцып мае месца нават там, дзе няма рызыкі сацыяльнай стыгматызацыі. Людзям удаецца добра сябе паводзіць дзякуючы агульнаму маральнаму тону ў навакольным грамадстве, і гэты маральны тон праяўляецца ў разнастайных грамадскіх канвенцыях. Ёсць, зразумела, небяспека таго, што людзі пачнуць блытаць маральнасць з прыстойнасцю. Ёсць небяспека таго, што, успрымаючы законы маралі і канвенцыі прыстойнасці аднолькава як штосьці дадзенае, яны стануць лічыць, што дзве гэтыя рэчы ідуць поруч. І тады, калі знікнуць патрабаванні сацыяльнай прыстойнасці, маральныя прынцыпы для гэтай людзей знікнуць таксама".
https://dominus.by/2024/07/12/in-soft-garments-21/
https://dominus.by/2024/07/12/in-soft-garments-21/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (21/24) Мараль і канвенцыя
«Я думаю, трыццаць гадоў таму ў грамадстве былі сотні людзей, якія без усялякіх згрызот сумлення пайшлі б у суд па развод, калі б не страх таго, што іх будуць ігнараваць у культурным грамадств…
"У газетах мы пастаянна чытаем: “Каталіцкі Касцёл забараняе разводы”. Зразумела, гэта няпраўда. Гэта не Каталіцкі Касцёл забараняе разводы. Гэта Усемагутны Бог забараняе разводы, а Каталіцкі Касцёл толькі кажа, што яму вельмі шкада, але вось такія справы. Божы закон не дазваляе разрываць сужэнства, таму Касцёл, на жаль, мала што можа тут зрабіць. Калі б гэты закон устанавіў Касцёл, ён меў бы магчымасць вызваляць людзей ад гэтага закону. Але ўвесь сэнс сітуацыі ў тым, што Касцёл тут не мае ўлады; ён не можа нічога зрабіць. Ён не можа ўратаваць чалавека, у якога дзве жонкі, ад смяротнага граху, роўна як не можа ўратаваць чалавека, які падае з абрыву, ад пералому шыі. Тое, што жанаты чалавек не можа жаніцца зноў, гэта не частка яго заканадаўства. Тое, што жанаты чалавек не можа паўторна жаніцца, пакуль жыва яго першая жонка, гэта частка ягонага веравучэння. Калі той фармальна пройдзе праз абрад сужэнства, гэта будзе пусты фарс. Цяпер давайце паглядзім, якія ў нас ёсць падставы гэта сцвярджаць. Прааналізуем гэта на трох звычайных падставах: на падставе Пісання, касцёльнай традыцыі і здаровага сэнсу".
https://dominus.by/2024/07/29/in-soft-garments-22/
https://dominus.by/2024/07/29/in-soft-garments-22/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (22/24) Разразанне вузла
«У газетах мы пастаянна чытаем: “Каталіцкі Касцёл забараняе разводы”. Зразумела, гэта няпраўда. Гэта не Каталіцкі Касцёл забараняе разводы. Гэта Усемагутны Бог забараняе разводы, а Каталіцкі К…
"На жаль, мужчыны або не чыталі “Эгаіста”, або не засвоілі яго ўрокі, а жанчыны чыталі. І жаночы бунт, які адбываўся на працягу ўсяго гэтага стагоддзя, гэта не проста палітычная інтрыга, як мы стараемся пераканаць сябе; гэта не проста пытанне выбарчых правоў ці магчымасці атрымліваць навуковыя ступені або займацца практыкай у судзе. Гэта і не проста пытанне грамадскіх канвенцый, пазбаўлення шаперонаў, нашэння кароткай стрыжкі і кароткіх спадніц, права гуляць у мужчынскія гульні і курыць. Гэта штосьці больш глыбокае і важнае. Пад паверхняй усяго гэтага знаходзіцца нязменны бунт з боку жанчыны супраць таго кодэкса, які вызначыў ёй за абавязак быць прафесійна самаахвярнай і тым самым пастаянна цешыць эгаізм мужчыны".
https://dominus.by/2024/08/09/in-soft-garments-23/
https://dominus.by/2024/08/09/in-soft-garments-23/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (23/24) Самаахвярнасць у сужэнстве
«На жаль, мужчыны або не чыталі “Эгаіста”, або не засвоілі яго ўрокі, а жанчыны чыталі. І жаночы бунт, які адбываўся на працягу ўсяго гэтага стагоддзя, гэта не проста палітычная інтрыга, як мы…
"Если Иисус Христос совершил столько чудес, чтобы заставить нас полюбить Его, то какие же милости Он окажет тем, кто, как Он видит, стремится выразить Ему свою признательность и горячую любовь? «Он возлюбил нас с нежностью, — говорит Святой Бернард, — и осыпал нас дарами, когда мы не любили Его, когда даже не желали, чтобы Он любил нас. «Dilexit non existentes, sed et resistentes»1». Какими же дарами и милостями Он осыплет тех, кто любит Его и кто так тронут, видя, что Его столь мало любят?"
https://dominus.by/2024/08/20/dttshojparsunacaputiv/
https://dominus.by/2024/08/20/dttshojparsunacaputiv/
DOMINUS.BY
ЧАСТЬ ПЕРВАЯ. МОТИВЫ • ГЛАВА IV • Насколько полезен этот культ для нашего спасения и совершенствования
Если Иисус Христос совершил столько чудес, чтобы заставить нас полюбить Его, то какие же милости Он окажет тем, кто, как Он видит, стремится выразить Ему свою признательность и горячую любовь? «Он …
"Часам людзі абвінавачваюць нас, каталікоў, у тым, што мы дадаём штосьці да веры, што мы ўсоўваем у веравучэнне штосьці, што не з’яўляецца часткай першапачатковага дэпазіту, напрыклад Беззаганнае Зачацце. Але ніхто ўсур’ёз не абвінавачвае нас у тым, што мы адымаем штосьці ад веры, што мы адкідваем нейкія праўды веры, якія з’яўляюцца інтэгральнай часткай тэалогіі ў тым значэнні, у якім тэалогію разумелі раннія Айцы. І гэта важна. Бачыце, апосталы былі найперш сведкамі — людзьмі, якія маглі даць сведчанне пэўным рэчам, якія бачылі і чулі, і перадаць гэтае сведчанне тым, хто быў пасля іх. Кожны каталіцкі біскуп з’яўляецца захавальнікам традыцыі, якую ён прыняў ад свайго папярэдніка і якую абавязаны ў нязменшаным выглядзе перадаць свайму наступніку. Вось чаму каталіцкі біскуп на смяротным ложы, калі мае час і магчымасць, склікае сваіх канонікаў і складае ўрачыстае вызнанне веры: ён хоча ясна даць зразумець, што прынамсі ў ягоны час дэпазіт традыцыі не быў сапсаваны".
https://dominus.by/2024/08/23/in-soft-garments-24/
https://dominus.by/2024/08/23/in-soft-garments-24/
DOMINUS.BY
Рональд Нокс. (24/24) Перадача факела
«Часам людзі абвінавачваюць нас, каталікоў, у тым, што мы дадаём штосьці да веры, што мы ўсоўваем у веравучэнне штосьці, што не з’яўляецца часткай першапачатковага дэпазіту, напрыклад Беззаган…