Што нельга казаць чалавеку, які адбыў пакаранне
Гэта важна ведаць, каб не раніць ненаўмысна.
Чытайце карткі і дзяліцеся гэтай інфармацыяй з сябрамі.
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars

👍3
«Лайфхакі» жанчын і рытуалы прыгажосці ва ўмовах зняволення
На што вы гатовыя пайсці дзеля прыгажосці, калі ў вас няма нічога пад рукой?
Ва ўмовах зняволення, калі няма доступу да самых простых сродкаў гігіены, жанчынам даводзіцца праяўляць цуды кемлівасці, каб захаваць унутраную ўстойлівасць.
Паглядзіце карткі, каб даведацца пра іх вынаходлівыя «лайфхакі» і рытуалы прыгажосці.

👍4
💔Некалькі месяцаў дабівалася агляду гінеколага. Кіра Баярэнка пра медыцыну ў СІЗА
Што такое знаходзіцца ў СІЗА без належнай медычнай дапамогі? Чым адрозніваецца медычны корпус ад звычайных камер у следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага? Пра гэта расказвае былая палітвязынка Кіра Баярэнка. А лекар, праваабаронца Васіль Завадскі тлумачыць чаму ў СІЗА няма нармальнага медблока і як трэба арганізаваць меддапамогу жанчынам-зняволеным у СІЗА.
Глядзець па спасылцы: https://youtu.be/6ChsWBex_GY

YouTube
Несколько месяцев добивалась осмотра гинеколога. Кира Бояренко о медицине в СИЗО
Что такое находиться в СИЗО без надлежащей медицинской помощи? Чем отличается медицинский корпус от обычных камер в следственном изоляторе на улице Володарского? Об этом рассказывает бывшая политзаключённая Кира Бояренко. А врач, правозащитник Василий Завадский…
👍3
Аналіз вынікаў даследвання тэмы «Жаночае здароўе ў беларускай турме»
Дадзенае даследаванне прадстаўляе вынікі анкетавання 31 жанчыны, якія маюць досвед знаходжання ў беларускіх установах выканання пакарання. Асноўныя вынікі даследавання паказваюць на сур’ёзныя праблемы з забеспячэннем адэкватнага медыцынскага абслугоўвання, псіхалагічнай дапамогі і захаваннем канфідэнцыяльнасці медыцынскай інфармацыі.
Чытайце па спасылцы: https://doctorsby.com/2025/08/30/13804/

👍2
УГАНАРАВАНЫЯ ДВОЙЧЫ
Калі мы ўбачылі навіну, што некаторыя нашы інфармацыйныя рэсурсы аб’яўленыя беларускім рэжымам экстрэмісцкімі, першай думкай было, што ў нас дэжа вю або кагнітыўныя парушэнні. Але ўсё ж не, кагнітыўны разлад – не ў нас.
Сапраўды, яшчэ 26 красавіка 2024 года мы першы раз даведаліся, што сайт і сацыяльныя сеткі нашай установы аб’яўленыя экстрэмісцкімі, і папярэджвалі аб гэтым сяброў і прыхільнікаў. Тады вызначыўся суд Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Цяперашняя навіна прыйшла з суда Полацкага раёна, які па незразумелых пакуль прычынах зацікавіўся нашай дзейнасцю і 7 кастрычніка 2025 года паўторна аб’явіў экстрэмісцімі матэрыяламі нашы старонкі ў Facebook і ў Тэлеграме, а таксама наш YouTube-канал. Іншыя нашы інфармацыйныя рэсурсы такой увагі прадстаўнікоў полацкай псеўда-Феміды чамусьці не прыцягнулі. Таму застаецца крыху незразумелым селектыўны падыход служкаў рэжыму, якія называюць сябе суддзямі Полацкага раёна. Як бачым, іх падзельнікі з суда Цэнтральнага раёна г. Мінска у 2024 годзе такой пераборлівасцю не вызначаліся, і аб’явілі эстрэмісцкімі ўсе нашы інфармацыйныя рэсурсы, што называецца, чохам.
Але, хутчэй за ўсё, справа проста ў тым, што чыноўнікі суда Полацкага раёна не ўмеюць карыстацца пошукам у Word-дакументах – элементарныя дзеянні паказалі б ім, што пальму першынства ў гэтай ганебнай справе яны паўтары гады як страцілі.
Як бы тое ні было, маем інфармацыную нагоду зноў адзначыць, што нават нашы апаненты прызнаюць нашу працу годнай, а нашы рэсурсы належаць да пачэснага спісу паважаных і заслужаных, сумленных, вартых увагі і даверу. Як гаварылі ў вядомым фільме, “значит, хорошие сапоги, надо брать”.
Калі ж казаць сур’ёзна і без сарказму, то мы, па-першае, паўтараем заклік да нашых падпісчыкаў, чытачоў, гледачоў у Беларусі да асцярожнасці. Калі вы яшчэ падпісаныя на нашы рэсурсы – адпішыцеся. Не забудзьце выдаліць каментары, падабайкі і іншыя рэакцыі, пачысціць гісторыю.
Па-другое, зафіксуем, што служкі рэжыму так і просяцца ў спісы да люстрацыі, якую самі ж робяць непазбежнай і самі набліжаюць.
А мы працягваем выконваць свой грамадзянскі абавязак, як і раней спакойна, настойліва і паслядоўна працуем дзеля таго, каб у вольнай Беларусі дзейнічаў Закон, каб праўда і справядлівасць існавалі і перамагалі.

🔥1
Дарагія сябры, мы рады паведаміць, што наша праца атрымала высокую адзнаку праваабарончай супольнасці Беларусі.
У Міжнародны дзень правоў чалавека, стала вядома, што ініцыятыва нашай каманды “У турмы не жаночае аблічча” прызнаная пераможцай ў намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2025».
Мы маем супярэчлівыя пачуцці – з аднаго боку, цешымся, што супольная праца нашай дружнай і прафесійнай каманды прыцягнула такую вялікую ўвагу і атрымала такую высокую адзнаку. З іншага боку, прыкра і балюча, што ў роднай Беларусі працягваюцца пакуты шматлікіх вязняў, якія церпяць здзекі, якія не атрымліваюць належнай медыцынскай дапамогі, якія пазбаўленыя элементарных чалавечых правоў.
Сённяшняя ўзнагарода нагадвае нам: барацьба за правы людзей, якіх пазбавілі свабоды - гэта барацьба за годнасць усяго грамадства.
Гэтая ўзнагарода - яшчэ адна нагода напомніць грамадству пра людзей, чыім голасам мы павінны быць зараз.

❤2🤝1