Дыялекты
871 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Вы́шкы - верхняя частка хлява пад дахам.

Прыклад ужывання: трэ глянуты на вы́шках, мо та́мэка вылкы́ лыжа́ть.

#СловоДняПолісскою #Столін #Фядоры
Гэшэвтова́ты - распараджацца.

Прыклад ужывання: а шо ій, вона ты́лькі і гэшэвту́е грошы́ма налево і направо.

#СловоДняПолісскою #Столін #Фядоры
Гу́тацца - катацца на арэлях.

Прыклад ужывання: діты гу́тацца хочуть, алэ ж гу́танка порвалася.

#СловоДняПолісскою #Столін #Фядоры
Гыблёвка (націск на ё) - вясельны абрад частавання маладымі чужых, не запрошаных на мерапрыемства людзей.

Прыклад ужывання: зноў му́сытька на́шыі хлопцы на гыблёвку пошлы́.

#СловоДняПолісскою #Лунінец #Фядоры