Штодзённік аніматара
350 subscribers
149 photos
76 videos
12 files
12 links
💟 https://instagram.com/dashamatesha

Вітанкі👋 Я - Даша, stop motion аніматаркa.
І на старонках майго дзённіка распавядаю пра будні ў пошуках натхнення, назіранне за навакольным, стварэнне крафтавых прастор і крыху пра чараўніцтва
Download Telegram
❗️Увага, дзверы зачыняюцца!Наступны прыпынак… АЎТОРАК

🧩Працэс працы над маімі анімацыямі амаль заўсёды выглядае так:
💡прыдумала ідэю → 🖍️распісала сцэнар → адсартавала ўсё, што цяжка рэалізаваць → 🪬зрабіла дэкарацыі → 📸зняла → 🔉агучыла → 🎬змантавала → Гатова!🧩

🌟У гэты раз у кожным роліку серыі я спрабавала адштурхнуцца менавіта ад эмоцыі на шкарпэтцы. У аўторак на ёй кот, у якога то сумны, то раздражнёны твар, то проста эталон пасіўнай агрэсіі🙃

🌟Я села і напісала больш за 25 прычын, ад чаго мы можам так сябе адчуваць: ад прыгарэлага сняданка — да машыны, якая абліла цябе з ног да галавы…І на этапе «адсартаваць усё, што цяжка рэалізаваць» я ўпарта спрабавала ўціснуць ідэі ў старыя дэкарацыі — кухня, ванна, офіс — каб хоць трохі выйграць час.

🌟Але кот раззлаваўся: «Не! Я хачу пакутаваць маштабна! Давай пабудуем метро?! І каб дзверы раз’яжджаліся, зразумела!» (Здаецца яго эмоцыя ўсё ж пасіўная агрэсія) І, стомленая ад сваіх ужо даволі знаёмых дэкарацый, я пагадзілася. Бо вось ён мой ідэальны ўзровень творчага вар’яцтва🤩

🌟Добра, што астатнія сцэны апынуліся больш спакойнымі і ціха ляглі на ўжо гатовыя дэкарацыі без капрызаў.

🖍️У гэтым пасце паказваю раскадроўку і кароткі сцэнар.
Звычайна я проста чаркаю неразборлівы план на абрыўку паперы,
але гэтым разам вырашыла падключыць унутранага перфекцыяніста, бо рыхтую праект на Behance.

▶️А ў наступным пасце будзе сам ролік. І спадзяюся, ён не выкліча ў вас посттраўматычны флэшбэк з ранішняга метро🌀

#шкарпэткі_markformelle
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
248
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💌А вось і сам ролік!
Але «Будзьце асцярожны»: можа ўтрымліваць сляды смутку, дрымотнасці і ранішняй штурханіны ў метро❗️
Супрацьпаказана тым, хто забыўся, што сёння на самой справе лайтовая субота😋

#шкарпэткі_markformelle #stop_motion
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
464
📌Маральна рыхтуюся да вяртання сябе ў інстаграм, і таму бэкстэйджы і працэс зборкі дэкарацый часам будуць з’яўляцца ў новым для мяне фармаце — з агучкай.

🌟Пакуль што толькі па-беларуску, бо, як высветлілася, гэта трындзец як складана і патрабуе часу.

✉️А гэта першая частка пра дэкарацыі да «аўторка». Спрабую палічыць колькасць дэкарацый у кожнай сцэнцы гэтай анімацыі.

#дэкарацыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29💔6🤯3
📎Усім чух-чух🙃

У мяне тут другая частка аб дэкарацыях для 🔗аўторка🔗
У ёй дзялюся працэсам стварэння вагона цягніка 😋

#дэкарацыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
42💔7
📥Я ўжо гатовая дзяліцца «серадой», але маё «compulsive need for closure» не дасць мне спаць спакойна🌀Ну як я магу пакінуць «аўторак» недалічаным❗️

📥Таму сёння замест відэа — гульня: «Знайдзі аб’екты на фота», як у дзяцінстве, памятаеце? Фота з нумарамі — пад спойлерам👁👁

🌟Офісная сцэнка яшчэ вернецца ў «серадзе» і «пятніцы», таму пра яе яшчэ будзе нагода распавесці. Тым больш, стол, крэсла і лямпа — ужо знаёмыя многім з вас па відэа з працэсам іх вырабу.

✉️Фан-факт: калі я ўжо змантавала сцэну з экранам смерці Windows, убачыла навіну — 🔗Microsoft вырашылі замяніць сіні экран на нешта новае!🔗
Ну і як тут не паверыць у магію супадзенняў?! Але я ўсё роўна пакінула гэтую сцэну — бо гэта ж легенда!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
141
📌Ну што, пераходзім да «серады»?

💡Спачатку, паглядзеўшы на эмоцыю коціка на шкарпэтцы, я вырашыла — у яго дакладна нейкія цёмныя справы. Занадта ўжо хітрая ўсмешка. Падумала: можа, ён крадзе ёгурт калегі з офіснага халадзільніка? Ці робіць выгляд, што працуе, а сам ціхенька глядзіць туры на Мальдывы?

🌟Але потым, перагледзеўшы ідэі для ўсіх іншых дзён, заўважыла: ды ён жа ні ў адзін дзень тыдня не працуе! Давялося ўбачыць у гэтай усмешцы не хітрасць, а працоўны запал і энтузіязм. (Прабач мяне, котік, котік прабач © Ляпіс Трубяцкі)

🌟Так што ў сераду — без варыянтаў. Давялося хоць крыху, але папрацаваць. Канешне, не без допінгу: сем кубкаў кавы — і коцік ужо «працаўнік года»🙃
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1862
🖼️А вось як раскадроўка і задума ажылі ў анімацыі📸

🌟Ці варта было дадаць тут плашку «кафеін у вялікай колькасці шкодзіць вашаму здароўю»?
🌟🌟Мой асабісты рэкорд — 5 кубкаў за дзень! Але я рада, што сышла з гэтай цёмнай сцяжынкі на больш зялёную — сцяжынку матчы. Яна, дарэчы, дзейнічае мякчэй і энергіі хапае даўжэй.

#stop_motion #шкарпэткі_markformelle
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
101374
📥Верагодна, я ўжо цалкам збіла вас з панталыку, публікуючы «сераду» ў пятніцу, а «аўторак» у суботу? Але мне ўжо тааак не церпіцца ўсім падзяліцца і рухацца далей да новых ідэй!



🌟Вось і сёння — «чацвер» у панядзелак. Але здаецца, што пасыл гэтага відэа падыдзе для любога дня тыдня: нават лёгкая ранішняя расцяжка — гэта ўжо маленькая перамога і настрой на ўвесь дзень!💖



🌟🌟А тых, хто пакутуе мізафоніяй, папярэджваю: лепш выключыць гук. Котык у нас з катэгорыі 30+

☀️Усім дабрага ранку і цудоўнага дня!💖

#stop_motion #шкарпэткі_markformelle

#ямыдашинкотик 😄
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12898
📌Юху і ўра, сябры🎉Гэта амаль фінішная прамая, бо сёння ўжо пятніца🤩
Хутка будзем танчыць😎 і цялёпкацца ў ваннай🫠

#stop_motion #шкарпэткі_markformelle
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
124126
🪩Эврі бадзі дэнц нааааў? 🪩
Коця ўжо пайшоў у поўны адрыў, чаго і вам жадаем😉

❣️Усім такіх жа вясёлых выходных❗️

#stop_moton #шкарпэткі_markformelle
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13575
📥Не магу паверыць, але гэта апошняе відэа з серыі са шкарпэткамі❗️Ну і зацягнулася ж ўсё!

✉️Дзялюся з вамі “нядзеляй” і бягу збіраць свае торбачкі ў летняе падарожжа. Але абяцаю вярнуцца праз некалькі тыдняў з гісторыямі па-за кулісаў і, магчыма, з нечым новым😶‍🌫️

#stop_motion #шкарпэткі_markformelle
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1321561