Reform.news :: Культурный фронт
285 subscribers
193 photos
2.47K links
Новости беларусской культуры на Reform.news
Download Telegram
Сёння 205 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі — пачынальніка беларускай класічнай оперы. Чытаць далей.
З дапамогай меркаванняў наведвальнікаў і гледачоў фэсту каманда Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення — больш камфортнымі. Чытаць далей.
Варшава стала месцам здымак ігравой карціны «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — поўнаметражнага дэбюта беларускага рэжысёра і аніматара Юрыя Сямашкі. Гледачу вядомы кароткаметражныя стужкі аўтара, якога часам называюць «беларускім Дэвідам Лінчам» — «Смеццевая галава», «Кроў і караоке», «Калі я быў Генерал» ды іншыя. Чытаць далей Фота: Бэкстэйдж з фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава». Крыніца: сацсеткі Юрыя Сямашкі.
Дакументальная і ігравыя стужкі Арцёма Лобача — рэжысёра праекта «ШокингКульт» з Максімам Жбанковым, музычнага шоу «Belsat music live» — з’явіліся ў раскладзе анлайн-кінатэатра беларускага кіно Vodblisk. Да ўвагі гледачоў дзве ігравыя кароткаметражныя карціны «Дом» і «Бліжэй, чым ты думаеш», і дакументальны фільм-партрэт «Шлях дадому», за які кінематаграфіст атрымаў Прэмію беларускіх кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у намінацыі «Найлепшая праца аператара» ў 2021 годзе. Чытаць далей
Книги Вацлава Латовского и Алеся Петрашкевича признаны экстремистскими материалами. Заявление подала прокуратура Минска. Чытаць далей.
6 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016). З гэтай нагоды 18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) адкрыецца яго выстава. Чытаць далей.
Персанальная выстава Вадзіма Качана, брэсцкага фатографа, які ў 1980-х прыехаў у Мінск і закахаўся ў стары горад, 7 мая адкрыецца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 300 фотаздымкаў Вадзіма Качана: гэта плёначныя фатаграфіі 1980-х гадоў з серый «Мінскія дворыкі», «Свята Мінска», «З акна аўтамабіля», «Дзіцячы дом»; лічбавыя фатаграфіі з разнастайных серый 2003-2024 гадоў. Чытаць далей Фота: Вадзім Качан.
Міністэрства культуры пахвалілася першымі вынікамі кінапраката прапагандысцкай карціны кінастудыі «Беларусьфільм» «Час вярнуцца». За першы ўікенд стужку, якая выйшла ў пракат 2 траўня, паглядзела больш за 40 тысяч гледачоў, рэпартуе ведамства. Чытаць далей
Не стала беларускага мастака і музыканта Васіля Пачыцкага. Чытаць далей.
Беларуская дызайнерка Яна Галушкіна стала пераможцай прэміі Міхала Анемпадыстава за вокладку да кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», выдадзенай у 2022 годзе незалежным фотаархівам VEHA. Журы ацаніла вывераную і лаканічную кампазіцыю, пабудаваную на эстэтыцы мінімалізму, праз якую дасягаецца яднанне гісторыі і сучаснасці. Цырымонія ўзнагароджання прайшла сёння ў Варшаве. Чытаць далей Фота: Сябра журы Артур Вакараў уручае прыз Прэміі Міхала Анемпадыстава - "Бронзавы Анёл" - Яне Галушкінай. Крыніца: Reform.news.
Увечары 7 траўня ў Арэне Мальмё адбыўся першы паўфінал «Еўрабачання-2024», на якім выступленне ўкраінскіх артыстак Alyona Alyonа & Jerry Heil скарыла гледачоў вядомага конкурсу. Прыгожая песня пра моц жанчын і веру ў перамогу, эфектны нумар і харызма спявачак забяспечыў жаночаму дуэту месца ў фінале. Чытаць далей
Старамесцкі Дом Культуры (SDK) запрашае падаваць заяўкі на літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і пісьменніц, драматургаў і драматургінь, перакладчыкаў і перакладчыц з Беларусі і Украіны.
Мяркуецца выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. Чытаць далей.
Пулітцэраўская прэмія, якая лічыцца адной з самых вядомых прэмій пасля Букераўскай, уручаецца штогод больш чым у 20 намінацыях, 7 з якіх з’яўляюцца літаратурнымі. Паглядзелі, якія кнігі перамаглі ў літаратурных намінацыях. Чытаць далей.
У галоўных ролях — Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і музыка Уладзімір Пугач. 7 траўня ў варшаўскім Тэатры Драматычным з аншлагам прайшла прэм’ера новай пастаноўкі Вольных Купалаўцаў «Зэкамерон» — паводле аднайменнага цыкла апавяданняў Максіма Знака. Рэжысёр пастаноўкі — Войцэх Урбаньскі. Чытаць далей Фота: Ірына Арахоўская
Вчера ушел из жизни беларусский художник-авангардист, музыкант Василий Почицкий. По просьбе Reform.news своими личными воспоминаниями об удивительном человеке и авторе поделился музыкант Сергей Пукст. Читать далее Фото из архива Сергея Пукста.
Беларускі інстытут публічнай гісторыі да 9 траўня распачаў дыскусію ў сваім тэлеграм-канале па тэме — якую дату мусяць адзначаць беларусы: 8 траўня — Дзень памяці і прымірэння ці 9 траўня — Дзень перамогі? «Вайна ва Украіне — гэта злачынства супраць належнай памяці пра Другую сусветную вайну» - лічыць гісторык Аляксей Братачкін. «У людзей скралі перамогу» - так коратка гучыць меркаванне Алеся Смаленчука. А Алесь Пашкевіч мяркуе, што памяць пра вайну ў той форме, якой яна культувуецца ў Беларусі Лукашэнкі, дашчэнта дыскрэдытавалі. Чытаць далей Фота: святкаванне 9 траўня ў Мінску ў 2023 годзе. Аўтар: Ян Мінскі
10 траўня у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё мультымедыйнай выставы «Minsk Anti Zoo. Red Mark», створанай у супрацы з ініцыятывай «Палітвязынка» і Яўгеніяй Доўгай. Ён прысвечаны жанчынам у зняволенні. Чытаць далей
Кантролер Папы Бо — так называецца дыджэйскі пульт, з якім былы арт-дырэктар мінскага культурнага цэнтра «Корпус», дыджэй і прадусар беларускіх гуртоў Папа Бо (Аляксандр Багданаў) ладзіў рэйвы падчас нядзельных маршаў, запускаючы акцыю «Музыка-зброя». Праз год разам з Максімам Крукам быў арыштаваны і асуджаны на тры гады «хіміі», але ўцёк у Грузію, пазней пераехаў у Кракаў, цяпер жыве ў Варшаве.

Reform.news пацікавіўся ў Папы Бо, як ён сёння ацэньвае свой пратэсны рэйв у 2020-м, якую эксплікацыю напісаў бы для свайго музейнага артэфакта і як ідуць справы ў навастворанага «Міністэрства замежных спраў па беларускай музыцы»?Прэм’ера трэцяй стужкі з цыкла «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» рэжысёра Сяргея Кавалёва адбудзецца 11 мая.
Чытаць далей Фота: Аліса Ганчар.
Нягледзячы на пратэсты супраць удзелу Ізраіля ў «Еўрабачанні», ізраільская выканаўца Эдэн Голан прайшла ў фінал песеннага конкурсу па выніках глядацкага галасавання. 9 траўня ў Мальмё адбыўся другі паўфінал шоу, які даў пуцёўку ў фінал 10 удзельнікам. Чытаць далей Фота: Песня ізраільскай выканаўцы Эдэн Голан называлася "Ураган". Аўтар фота: Карын Камінг.