CreateCulture
830 subscribers
2.61K photos
117 videos
1.23K links
Крэатыўны прадзюсарскі цэнтр і супольнасць (з невялічкай студыяй пад бокам) ❤️
Karmelitų g. 5
Download Telegram
Вы ведалі, што можаце падтрымаць культуру, накіраваўшы 1.2% сваіх падаткаў — без дадатковых выдаткаў?

Накіраваўшы 1.2% на CreateCulture, вы дапамагаеце нам ствараць:

🎵 музычны кэмп
🎬 кіна-кэмп
🌍 канферэнцыю Creative Communities
🎤 Perfaratar Music Live
🎲 шоу ПА500
🎥 новыя дакументальныя фільмы
🎞 новыя кароткаметражныя фільмы

Дзякуючы вам беларускія творцы, музыкі і рэжысёры могуць працягваць ствараць і аб’ядноўваць супольнасці.

Дзякуй, што вы з намі 💜

Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ
Registration code 306076641
6
🎭 Фінальны паказ тэатральнай рэзідэнцыі на YouTube!

Памятаеце наш фінальны перформанс 28 сакавіка ў Вільні?
На працягу тыдня ўдзельнікі і ўдзельніцы з Беларусі і Швецыі разам даследавалі тэатр, цела, голас і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стала перформанс-праца пра свабоду, міграцыю, межы — бачныя і нябачныя.
Больш за 60 гледачоў назвалі яго эмацыйна дакладным, шчырым і такім, які прымушае думаць.

📽 Цяпер вы можаце паглядзець поўны запіс

СПАСЫЛКА
👍4
CreateCulture pinned «🎭 Фінальны паказ тэатральнай рэзідэнцыі на YouTube! Памятаеце наш фінальны перформанс 28 сакавіка ў Вільні? На працягу тыдня ўдзельнікі і ўдзельніцы з Беларусі і Швецыі разам даследавалі тэатр, цела, голас і калектыўнае стварэнне гісторыі. Вынікам стала…»
⚡️Новыя даты! Новая лакацыя! Музычны кэмп будзе ў Клайпедзе!

🤩 Сямідзённы Music Camp адбудзецца 10-17 жніўня 2026 года ў межах праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP). Кэмп збярэ беларускіх і шведскіх музыкаў і музычных крэатараў, якія даследуюць музыку як інструмент супольнасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага самавыяўлення.

Да ўдзелу запрашаюцца:
- музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі;
- грамадзяне Беларусі, якія жывуць у любой краіне;
- крэатыўныя спецыялісты, што базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага паходжання.

Кэмп завершыцца публічным канцэртам, пасля якога ўдзельнікі падзеляцца сваім досведам, атрымаюць зваротную сувязь і абмяркуюць магчымасці будучай супрацы.

Калі вы працуеце з музыкай і верыце, што мастацтва можа аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць супольнасці - гэтая праграма для вас. 🎶

Працоўная мова кэмпа - англійская.
📅 Калі: 10-17 жніўня 2026
📍 Дзе: Клайпеда, Літва
👉 Форма заяўкі: https://forms.gle/X1YgYtmV1YqJbVGY9
🔗 Падрабязнасці на сайце: https://createculture.eu/ccap_eng
📩 Пытанні: ccap@createculture.eu
😇 Дэдлайн падачы: 31 траўня

Creative Communities Acceleration Program (CCAP) фінансуецца Шведскім інстытутам і накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі, якія працуюць у галінах тэатра, кіно і музыкі. Праграма падтрымлівае мастацтва як прастору свабоды і спрыяе ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў праз культурнае супрацоўніцтва.
1👍1
🔥 Наш сябра Стэфан напісаў кнігу-дзённік пра пілігрымку па шляху Сант'яга!

Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якава, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць індульгенцыю — або проста перазагрузіцца і лепей спазнаць самога сябе.

👉 Стэфан Корф прайшоў з Порту да Санцьяга летась у верасні. Падчас пілігрымкі ён выкладаў сторыс. Часамі сумныя, часамі вясёлыя, часамі філасоўскія, часамі з надпісам "мусора сосать" на фоне.
І вось увесь гэты шлях потым перскочыў у тэкставую версію. Кожны дзень распісаны, колькі мазалёў здабыў, колькі людзей сустрэў, ад якога ўяўнага мядзведзя ў лесе адбіваўся і як паляваў на кафлю.

З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі. Стэфан Корф
🔥🔥🔥 Прадзамова па СПАСЫЛЦЫ 🔥🔥🔥

За прадзамову даюць таксама налепкі і хэнд-мэйд паштоўкі.
Толькі асцярожна: пасля прачытання вам абавязкова захочацца таксама прайсці гэты шлях.
🔥22
Forwarded from BELARUS music EXPORT
🚨 OPEN CALL: AMPLIFY BELARUS

🎶Стартаваў набор на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus — практычную праграму па запуску музычных рэлізаў для беларускіх артыстаў.

🔉Гэта не проста курс.
Гэта праграма, у якой удзельнікі разам з ментарамі праходзяць увесь шлях выпуску рэлізу — ад падрыхтоўкі матэрыялу і правоў да DSP-платформаў, пітчынгу, прасоўвання і аналітыкі.

🎯 Вынік праграмы — твой выпушчаны рэліз.

Да ўдзелу запрашаюцца:
— музыкі
— прадзюсары
— незалежныя мэнэджары

якія ўжо маюць гатовы або амаль гатовы матэрыял і хочуць выпусціць яго прафесійна.

У праграме:
— лічбавая дыстрыбуцыя
— аўтарскія правы і метададзеныя
— DSP і пітчынг
— базавае прасоўванне
— аналітыка і развіццё аўдыторыі
— групавая праца з ментарамі
— практычны фідбэк па вашых рэлізах

МЕНТАРЫ

— Дзмітрый Безкаравайны — музычны мэнэджар, аперацыйны дырэктар Infinity Music
— Аляксей Быстракоў — эксперт па музычнай дыстрыбуцыі і правах (ONErpm)
— Соня Зак — лэйбл-мэнэджарка, юрыскансультка (Goost Music)

ЛЕКТАРЫ

— Караліна Палякова — дызайнерка візуалу для музычных рэлізаў
— Аляксандр Чарнуха — музычны журналіст, рэдактар
— Станіслаў Бублік — музычны прадзюсар, педагог (Ableton Live)

Amplify Belarus — праект ініцыятывы Belarus Music Export.

📅 Дэдлайн падачы заявак — 31 траўня
📅 Праграма пройдзе 15 чэрвеня — 6 ліпеня
💸 Удзел бясплатны
⚠️ Колькасць месцаў абмежаваная

👉 Падаць заяўку: belarusmusicexport.network
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай»

Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе можна выдыхнуць, заняць рукі і паспрабаваць новыя тэхнікі працы з тканінай у цёплай кампаніі.

⚡️ Кожная сустрэча пачынаецца з экскурсіі па выставе ЦСМ «Суперклей, або Вынаходзячы Сябра», а далей — творчая праца з тэкстылем пад кіраўніцтвам прафесійнай дызайнеркі Іевы Кяляўскайтэ-Малішаўскэ.

🧚‍♀️ Майстэрні створаны з клопатам пра жанчын-мігрантак і адкрытыя для жанчын усіх нацыянальнасцяў.
Можна прыходзіць з дзецьмі любога ўзросту.

👉 Удзел бясплатны, усе матэрыялы прадастаўляюцца.

🗓 28 траўня, 8, 9, 14 ліпеня — а 16:00
Завяршальная сустрэча: серада, 15 ліпеня, а 16:00

📍 Цэнтр сучаснага мастацтва, Vokiečių g. 2, Вільня

🗣 Літоўская, англійская, украінская, беларуская, руская

💛 Рэгістрацыя ТУТ

Пытанні — Іеве: ieva.keli@artscape.lt

Арт-агенцыя «Artscape» сумесна з Цэнтрам сучаснага мастацтва