Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
1.94K subscribers
1.77K photos
148 videos
4 files
2.4K links
Канал працоўнай групы "Хрысціянская Візія".

Напісаць нам можна праз бот: @christianvisionBot
Наш сайт: belarus2020.churchby.info
Download Telegram
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 12 — 18 СНЕЖНЯ

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе трыццаць шостую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

🇺🇦 На фоне антыўкраінскай гістэрыі прапаганды беларускія баптысты заклікаюць да асаблівай малітвы за Ўкраіну.

🗝 Зноў прыгадваем пакутніцу Тацьцяну Грымбліт, якую можна лічыць апякункай валанцёраў, што дапамагаюць вязьням.

😡 У каталіка Мікіты Емяльянава забралі ў турме ружанец, перададзены яму біскупам Яшэўскім.

💉 Еўрапейскія цэрквы заклікаюць да вакцынацыі супраць кавіда.

Ксёндз Барок пра драконаўскія прысуды па "справе Ціханоўскага": У гэтым вінаваты кожны з нас.

🇧🇪 Падчас візіту ў Бельгію Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў грэка-каталіцкай парафіі Антвэрпэна.

❤️ "Пакуль б'ецца маё сэрца..." Прамова Сьвятланы Ціханоўскай у дзень абвяшчэньня прысуда мужу.

🤝 Адбылася другая сустрэча нунцыя Ёзіча і мітрапаліта Веніяміна. Падводзім вынікі году іх "пазітыўнага ўзаемадзеяньня".

🤐 "За кратамі, таму што думаў Беларусь". Адбылася прэзентацыя кнігі філосафа і хрысьціяніна Ўладзіміра Мацкевіча.

👀 Архімандрыт Сава (Мажука) робіць нечаканыя "рэвалюцыйныя" прызнаньні.

☦️ Палітыкай займацца нельга, але клікаць усіх на рэферэндум трэба. Інсайды з агульнага з'езду Мінскай епархіі БПЦ.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 19 — 25 СНЕЖНЯ

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе трыццаць сёмую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

🧑🏻‍💻 Аўтар канала Rerum Novarum разважае пра сітуацыю на лініі "Беларусь — Ватыкан" (раз, два).

👩🏼‍💻 Каталіцкая супольнасць і крызіс у Беларусі — тэма двух новых артыкулаў Наталлі Васілевіч (раз, два).

📺 Мітрапаліт Юзаф Станеўскі распавёў у эфіры АНТ, што эвалюцыя лепш за рэвалюцыю.

Прызнаны палітвязнем сын гарадзенскага святара Андрэй Аўсіевіч.

🤝 Сустрэча міністра Макея з мітрапалітам Станеўскім: пачалася "нармалізацыя" адносінаў Касцёла і рэжыму?

🇩🇪 Лідэркі Евангелічнай Царквы ў Германіі напісалі лісты беларускім палітычным зняволеным.

🙏 У царкве без сцен "Новае Жыццё" прайшла малітва за Беларусь.

💥 Перамовы з рэжымам: падставіць другую шчаку? Адказвае ксёндз Барок.

✝️ Год таму пасля чатырох месяцаў выгнання ў Беларусь вярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

🎄25 снежня — Нараджэнне Хрыстова па грыгарыянскім календары:

віншаванне Беларускай хрысціянскай дэмакратыі

віншаванне нашай групы

віншаванне Святланы Ціханоўскай

пастырскае слова святара Сяргея Стасевіча да палітычных уцекачоў

"У Беларусі Хрыстос нарадзіўся б за кратамі" — ксёндз Барок

"Дакраніся да палітвязня — і дакранешся да Хрыста" — Зміцер Дашкевіч

пераклад грэцкай сярэднявечнай калядкі ад Наталлі Васілевіч

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 26 СЬНЕЖНЯ - 1 СТУДЗЕНЯ

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе трыццаць восьмую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі.

✊🏾 Спачыў англіканскі біскуп Дэсманд Туту - духоўны лідар барацьбы супраць дыктатуры і расізму ў Паўднёвай Афрыцы.

🇻🇦 У калядным звароце Папа Францішак заклікае да вызваленьня палітычных вязьняў і дапамогі мігрантам.

👀 "Карга-культ". Рэлігійныя аналітыкі каментуюць прапанаваны на "рэферэндум" праект Канстытуцыі.

✝️ Разьбіраемся, ці сапраўды з прызначэньнем новага мітрапаліта рэжым пайшоў на "інфармацыйнае перамір'е" з Касьцёлам.

⚔️ Папраўкі БПЦ да Канстытуцыі выклікаюць зацятыя спрэчкі паміж "ябацькамі".

✍️ Верыць і думаць Беларусь: сябры зьняволенага філосафа-хрысьціяніна Ўладзіміра Мацкевіча прапануюць яго тэксты, дзе аўтар выступае як вернік.

☦️ Пратаярэй Сяргей Лепін: "Что бы сказал Господь тем, кто строит памятники палачам, и запрещает строить гробницы убиенным пророкам?"

😡 "Меры по недопущению пропаганды унии?" Працягваецца ціск на Ігара Бараноўскага, рэдактара партала БГКЦ "Царква".

❤️ Віншуем лідара БХД Паўла Севярынца з днём нараджэньня!

2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣➡️2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣

"Хрысьціянская візія" падводзіць вынікі мінулага года і робіць прагнозы на новы. Свае каментары даюць:

📍 рыма-каталіцкія вернікі Арцём Ткачук і Максім Кавалёў;

📍 аўтар тэлеграм-канала Rerum Novarum;

📍 грэка-каталіцкі вернік Ігар Іваноў;

📍 праваслаўны багаслоў Натальля Васілевіч;

📍 сьвятары Вячаслаў Барок і Аляксандр Шрамко.

🇵🇱 Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія - асобы года паводле аўтарытэтнага польскага каталіцкага тыднёвіка Tygodnik Powszechny.

✌️ Ксёндз Барок: "Госпад дае нам магчымасць усё змяніць у Новым 2022 годзе".

⛪️ Канал "Каталіцкая Беларусь: адраджэнне" разважае пра сувязь Новага году і Ўрачыстасьці Сьвятой Багародзіцы Марыі.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 2 — 8 СТУДЗЕНЯ

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе трыццаць дзевятую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

⛪️ У Будслаўскім касцёле зноў праводзяцца набажэнствы.

🤔 Святар Аляксандр Шрамко разважае пра (не-)залежнасць Царквы ад дзяржавы.

👨🏻‍💻 Новы артыкул Rerum Novarum — да дня народзінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і першых угодкаў яго зыходу ў адстаўку.

Арыштаваны грэка-каталіцкі вернік, праваабаронца Алесь Капуцкі.

👑 Ірад як сіняпалы кароль: Rerum Novarum распавядае пра "адзін з самых палітычных і трагічных" фрагментаў Евангелля.

💁🏻‍♂ Сектазнаўца Алег Нагорны тлумачыць, чаму канстытуцыйныя прапановы БПЦ выдаюць слабае валоданне матчасткай у галіне біялогіі.

130 гадоў таму нарадзіўся Адам Станкевіч — ксёндз, дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, ахвяра сталінскага тэрору.

"Называў зло — злом": рэпартаж Радыё Рацыя пра архіепіскапа Арцемія.

✏️ Раство ў турме: малюнак палітычнай зняволенай Анастасіі Міронцавай.

🎄З Раством Хрыстовым праваслаўных беларусаў віншуюць:

📍Святлана Ціханоўская

📍партал Deutsche Welle

📍наша група

📍Раман Яраш з беларускім перакладам песні Joan Baez "Virgin Mary Had A One Son"

😵 "Кто стоит за этими бандитами?": прапагандысцкія каналы часам задаюць слушныя пытанні.

🇩🇪 Беларускім палітвязням-вернікам прысвечаны новы артыкул Deutsche Welle.

💁‍♀ Тэолаг Наталля Васілевіч каментуе папраўкі ад БПЦ у Канстытуцыю — раз і два.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 9 — 15 СТУДЗЕНЯ

Група "Хрысьціянская візія" прадстаўляе саракавую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі.

😈 Сектазнаўца Алег Нагорны параўноўвае калядны зварот мітрапаліта Веніяміна з "Лістамі Круцяля" Клайва Льюіса.

🙏 Патрабуе падтрымкі малады палітвязень, студэнт і праваслаўны вернік Арцём Баярскі.

✝️ Шэраг каментароў і выступаў ксяндза Вячаслава Барка:

📍"Разважанне пра хрост ды пра тое што не так з словамі мітрапаліта Веніяміна?"

📍 "Год гістарычнай памяці можа стаць годам памінак"

📍 "Настаўніца ці ксёндз: за кратамі можа быць кожны, хто думае"

📍 "Кожнаму свой архетып. Верніку - свой з памкненнем да свабоды, бо ён дзіця Божае, ну а халопам свой - ім трэба цара..."

🎒 Папа Францішак да дыпламатаў: "Мігранты часта ператвараюцца ў зброю палітычнага шантажу" (першы і другі каментары).

Невядома, ці адбыліся анансаваныя сустрэчы пасла Алейніка з ватыканскімі дыпламатмі.

☦️ Прыгадваем мітрапаліта Філарэта ў гадавіну яго спачыну.

🤷‍♂️ Rerum Novarum каментуе выказваньні ігумена Аўксенція пра славян і манархію.

✍️ У артыкуле "Белорусского ежегодника" сьвятар Аляксандр Шрамко аналізуе рэакцыю цэркваў і вернікаў на палітычны крызіс...

🎤 ...а таксама дае інтэрв'ю "Нашай ніве".

🇻🇦 Багаслоў Натальля Васілевіч прадстаўляе артыкул пра рэакцыю Ватыкана на крызіс у Беларусі.

🇵🇱 У ліпені 2022 года ва Ўроцлаве пройдзе сусьветны зьлет праваслаўнай моладзі.

🕯 Спачыў Джым Форэст, амерыканскі праваслаўны багаслоў, які здолеў не падзяляць сваю веру і сваю палітычную пазіцыю.

⛪️ Ідзе збор сродкаў на рамонт пашкоджанай ураганам рыма-каталіцкай катэдры ў Магілёве.

⚔️ Каментуем артыкул дыпламата Паўла Мацукевіча пра кантакты паміж Мінскам і Мальтыйскім ордэнам.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 16 — 22 СТУДЗЕНЯ

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак першую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

😡 Чарговы арышт прысудзілі верніку і праваабаронцу Алесю Капуцкаму.

👩🏼‍💻 Тэолаг Наталля Васілевіч сабрала ў адным артыкуле факты пераследу каталікоў рэжымам Лукашэнкі.

🇧🇾 Рэжым акуратна даў зразумець БПЦ, што яе канстытуцыйныя ініцыятывы не пройдуць —

⛔️ і яны не прайшлі.

🇻🇦 Папа перадасць 100 000 € на карысць мігрантаў, заблакаваных паміж Польшчай і Беларуссю.

"Хрысціянская візія" прыняла заяву з нагоды зняволення 68-гадовага праваслаўнага верніка Мікалая Віцікава, які знаходзіцца ў СІЗА за крытыку паправак да Канстытуцыі —

🔕 а іерархія БПЦ маўчыць.

🏛 Мартын Бард параўноўвае сучасную Беларусь і Старажытны Рым: агульнага нечакана шмат.

🦠 Як мінімум чатыры іерархі БПЦ захварэлі на COVID-19.

📺 У новым артыкуле на iSANS Наталля Васілевіч аналізуе прапагандысцкі міф пра Лукашэнку як "абаронцу веры".

📖 У гарадах Еўропы прайшлі "скарынаўскія" набажэнствы з нагоды 500-годдзя кнігадрукавання на землях ВКЛ.

Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць навамучанікаў Дзмітрыя Плышэўскага і Уладзіміра Пастарнацкага.

❤️ "Кожны сам выбірае: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду". Маналог прафесаркі БДУ у падтрымку звольненага калегі.

🤰"Абарона жыцця" выключна як забарона абортаў: Іна Богдан выкрывае маніпуляцыю.

Пра непазбежную справядлівасць нагадваюць беларускія партызаны.

Улады перашкаджаюць евангельскай царкве ў Навалукомлі атрымаць гуманітарную дапамогу.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 23 — 29 СТУДЗЕНЯ

Група "Хрысьціянская візія" прадстаўляе сорак другую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі.

✍️ Журналісты даведаліся гісторыю арыштаванага за прапановы ў Канстытуцыю палітвязьня Мікалая Віцікава - актыўнага верніка і неабыякавага грамадзяніна.

☦️ Сектазнаўца Алег Нагорны каментуе прапановы БПЦ да праекту Канстытуцыі.

🙏 Царква "Новае Жыцьцё" сабралася пад адкрытым небам на малітву пра народ Беларусі.

🇺🇦 Беларускія каталікі разам з нунцыем Антэ Ёзічам далучыліся да малітвы пра мір ва Ўкраіне, ініцыяванай Папам Францішкам.

❤️ "Хрысьціянская візія" фармулюе сваю місію. Тлумачым прычыны з'яўленьня групы і нашы задачы.

⛪️ У Львове грэка-каталікі пачынаюць рэгулярнае служэньне Боскай літургіі на беларускай мове.

💥 "С новым счастьем!" Публікуем успаміны праваслаўнай верніцы Алены Гаеўскай (першая і другая часткі), затрыманай у навагоднюю ноч за запуск салюта ў 23.34.

🎤 Сябра "Хрысьціянскай візіі" ксёндз Вячаслаў Барок даў вялікае інтэрв'ю каналу "Жизнь-малина".

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 30 СТУДЗЕНЯ — 5 ЛЮТАГА

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак трэцюю падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

💥 Працягваем публікаваць успаміны праваслаўнай верніцы Алены Гаеўскай, затрыманай у навагоднюю ноч за запуск салюта ў 23.34:

📍Частка 3

📍Частка 4

📍Частка 5

📍Частка 6

🙏 Аб сваім спадзяванні на Бога сведчаць вязні:

📍Рыгор Кастусёў

📍Ілья Валовік

📍Аляксандр Жмуро

Часовы Мемарыял у памяць беларусаў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Беларусі, будзе адноўлены ля беларускай царквы ў Лондане 6 лютага.

😡 Праваабаронца і грэка-каталіцкі вернік Алесь Капуцкі чацвёрты раз запар арыштаваны на 15 сутак.

👿 "Моліцца на прэзідэнта" гамяльчанка, якая напісала данос на праваслаўнага верніка Мікалая Віцікава.

💌 Дзякуючы ў тым ліку ліставанню са святарамі, Аляксандр Фядута спыніў медыцынскую галадоўку ў турме.

📩 Заклікаем вернікаў пісаць лісты падтрымкі палітвязням і публікуем спісы палітзняволеных хрысціян:

📍Праваслаўныя, ч.1

📍Праваслаўныя, ч.2

📍Католікі

📍Евангелікі, рэфарматы, пазаканфесійныя хрысціяне

🆘 Пачаў галадоўку вязень сумлення, філосаф, хрысціянскі інтэлектуал Уладзімір Мацкевіч.

Рэлігійныя дзеячы ўцягваюцца у дыпламатычныя гульні Расіі і Беларусі з Захадам...

✌️ ...але на фоне дыпламатычнай дзейнасці Святланы Ціханоўскай гэтыя гульні выглядаюць сціпла.

😢 Спачыў пастар Эрнст Сабіла — вязень савецкага лагера і перакладчык біблейскіх кніг на беларускую мову.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 6 — 12 ЛЮТАГА

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак чацвёртую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

Справядлівасць ці міласэрнасць? Разважаюць святары Георгій Рой і Уладзімір Драбышэўскі.

🇬🇧 Ля беларускай царквы ў Лондане асвячоны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе.

🏰 "Крэпасць Божая": некралог ад БХД з нагоды спачыну пастара Эрнста Сабілы.

🩸 За што нам варта прасіць прабачэння ў навамучанікаў? Адказвае протаіерэй Андрэй Яварэц.

🆘 "Хрысціянская візія" прыняла заяву з нагоды галадоўкі хрысціянскага інтэлектуала Уладзіміра Мацкевіча.

❤️‍🩹 Бог — беларус? Протаіерэй Уладзімір Драбышэўскі адрэагаваў на словы Лукашэнкі.

"Рыцар свабоды": новы артыкул святара Аляксандра Шрамко прысвечаны багаслоўскай спадчыне ігумена Веніяміна (Новіка).

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі сведчыць у лістах пра любімы храм і любоў да бліжняга.

🌗 Каго баяцца беларусы: Бога ці д'ябла? Сваё меркаванне мае ксёндз Вячаслаў Барок.

📸 Гэтае відэа сабрала мільёны праглядаў: вулічны фатограф, ксёндз і некалькі простых слоў.

💃 Мінскі баль праваслаўнай моладзі перанесены з 27 лютага на 4 сакавіка...

📊 ...а нашы падпісчыкі выказалі свае версіі, чаму так адбылося.

⤵️ Святар Валянцін з Мінска разважае, чаму праваслаўная царква імкліва губляе прыхаджан.

🇩🇪 За мір, свабоду і справядлівасць для Беларусі памоляцца ў нямецкім Дортмундзе 13 сакавіка.

🖌 Карыкатурыст Сяргей Кулеш іранізуе над "сімфоніяй" дзяржавы і БПЦ.

🖍 Уладзімір Мацкевіч — герой творчасці мастачкі Ксішы Ангелавай.

🙏 Падтрымку Уладзіміру Мацкевічу выказвае нямецкая пратэстанцкая епіскапіня Петра Босэ-Хубэр.

🤦🏻‍♀ Беларусь пасля 2020: прапаганда выкарыстоўвае квазірэлігійную мову, а ў "экстрэмісцкія матэрыялы" можа трапіць нават артыкул пра Еўфрасінню Полацкую.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 13 — 19 ЛЮТАГА

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак пятую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі.

🆘 Ключавая тэма тыдня - галадоўка зьняволенага філосафа і верніка-рэфармата Ўладзіміра Мацкевіча

📍 Да малітвы за Мацкевіча заклікае Вячаслаў Ганчарэнка, пастар царквы "Новае Жыцьцё", у абарону якой Мацкевіч выступаў у 2006 годзе.

📍 За Мацкевіча моляцца хрысьціяне ўсіх традыцый, у тым ліку праваслаўныя сьвятары на праскамідыі.

📍 Творчыя водгукі на драму Мацкевіча - арт і вершы ад нашых падпісчыкаў.

📍 У падтрымку Мацкевіча выступаюць нямецкія рэфарматы - Царкоўны савет супольнасьці горада Брэмен-Рэкум і пастар Хайна Акерман, пастар Райнер Кун з Гамбурга, супольнасьць горада Любек і пастарка Імке Акерман-Дорн.

📍 Да Мацкевіча не пусьцілі пастараў Вячаслава Ганчарэнку і Сяргея Удальёва (каментар Натальлі Васілевіч).

📍 Прадстаўніца "Хрысьціянскай візіі" Натальля Васілевіч каментуе сітуацыю на прэс-канферэнцыі "Голодовка Мацкевича: прекращена или приостановлена?"

⚠️ Тым часам ужо больш за два тыдні цягнецца галадоўка палітвязьня і каталіцкага верніка Мікіты Емяльянава.

🔥 У Мінску рыхтуецца вечар у гонар "экстрэміста" Гаўрыіла (Ургебадзэ) - праваслаўнага сьвятога з Грузіі, вядомага спаленьнем партрэта Леніна на першамайскай дэманстрацыі.

😡 Рэжым не дазваляе каталіцкай парафіі сьвятой Ганны ў Дзяржынску атрымаць замежную гуманітарную дапамогу. Заклікаем нашых чытачоў дапамагчы гэтай супольнасьці.

❤️ "Господь разрешит неразрешимые проблемы и проведёт через непроходимые и безнадежные дебри". Кранальны ліст палітвязьня Ўладзіслава Барысава да маці.

🇵🇱 У Варшаве дзейнічае Беларускі хрысьціянскі клуб. Тэма сустрэчы 26 лютага - "Мова ў жыцьці Царквы".

🇺🇦 Беларускія каталіцкія епіскапы заклікаюць да салідарнасьці з Украінай і малітвы за мір, украінскі біскуп дзякуе за падтрымку.

🙏 Заклікаем да малітвы за праваслаўнага сьвятара Сяргея Разановіча і яго сям'ю, затрыманых па "справе Аўтуховіча".

⛪️ Прайшоў роўна год, як поўнаевангельская царква "Новае Жыцьцё" была прымусова выселеная са свайго храма. Цэлы год вернікі зьбіраюцца пад адкрытым небам.

🎤 Ксёндз Вячаслаў Барок бярэ інтэрв'ю ў Арцёма Ткачука - палітолага, місіянера і ініцыятара акцыі "Католік не фальсіфікуе" ў 2020 годзе.

Сябра "Хрысьціянскай візіі" палітолаг Натальля Васілевіч бярэ ўдзел у ток шоў на Deutsche Welle з нагоды надыходзячага "рэферэндума".

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 20 — 26 ЛЮТАГА

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак шостую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

🇺🇦 Ключавая тэма тыдня — агрэсія рэжыму Пуціна супраць Украіны і ўдзел у ёй рэжыму Лукашэнкі

📍Заява групы "Хрысціянская візія"

📍Малітва за мір

📍За дзень да ўварвання праваслаўны Лізавецінскі манастыр павіншаваў "защитников Родины" карцінкай з картай Расіі...

📍...а каталіцкі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі нагадаў пра права народаў на самаабарону

📍Пазіцыя каталіцкага біскупа Аляксандра Яшэўскага (Беларусь): адзін, два

📍Пазіцыя шэрагу каталіцкіх і праваслаўных духоўных асоб (Беларусь): адзін, два

📍Ксёндз Вячаслаў Барок: Тысячы разоў няхай будзе праклята вайна

📍Адкрыты ліст святара Уладзіміра Драбышэўскага да іерархаў БПЦ

📍Зварот старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі да беларусаў

📍Першая рэакцыя Карытас Польшча

📍Першая рэакцыя Ватыкана

📍Пазіцыя старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Польшчы

📍Рашэнне Святланы Ціханоўскай аб прыняцці на сябе адказнасці за адстойванне незалежнасці Беларусі і адпаведная заява аператыўнага штаба дэмакратычных сіл

📍Зварот мітрапаліта Кіеўскага Ануфрыя: тэкст, відэа

📍Прэс-рэліз сусветных міжканфесійных арганізацый

📍Пазіцыя старшыні Рады Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы

📍Пазіцыя дзяржсакратара Ватыкана

📍Усю ноч маліліся за Украіну гродзенскія каталіцкія манахіні

📍Пазіцыя каталіцкага біскупа Юрыя Касабуцкага (Беларусь): адзін, два

📍Пазіцыя іерархаў Англіканскай Царквы

📍Наталля Васілевіч: Маўчанне епіскапата БПЦ крычыць

📍Папа Францішак наведаў амбасаду Расіі: каментар Залы Друку Ватыкана

📍Зварот мітрапаліта Мінскага Веніяміна

📍Пазіцыя Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расіі

📍Расійскі каталіцкі біскуп з Сібіры не хоча, каб святары каментавалі ўварванне...

📍...а праваслаўны Гродзенскі архіепіскап забараняе сваім святарам маліцца за Украіну на Літургіі

📍Пазіцыя кіраўніцтва Царквы ХВЕ ў Беларусі

📍Іерархі РПЦ і напад Расіі на Украіну: сумныя высновы

📍Рэтраспектыва: за тыдзень да пачатку агрэсіі мітрапаліт Іларыён (Алфееў) выказваўся ў антываенным рэчышчы

📍Каталіцкі актывіст Арцём Ткачук. Мая малітва

📍Папа Францішак пазваніў архіепіскапу УГКЦ Святаславу Шаўчуку

📍Онлайн з Кіева: на сувязі сябра "Хрысціянскай візіі" Максім Кавалёў — адзін, два, тры

📍Арт ад нашай падпісчыцы

📍Праваслаўныя хрысціяне просяць Патрыярха Кірыла зрабіць усё, каб спыніць вайну

📍Жыхары Гомеля патрабуюць адказу ад мясцовых праваслаўных эліт

📍Пазіцыя канцлера Літоўскай праваслаўнай архіепіскапіі

📍Папа Францішак пазваніў Уладзіміру Зяленскаму

📍Пазіцыя Сінода Праваслаўнай Царквы Фінляндыі

📍Пазіцыя Асамблеі кананічных праваслаўных епіскапаў ЗША

---

❤️ Пра спатканне з мужам-палітвязнем распавяла Вольга Севярынец

Сведчанне з-за кратаў: у Бабруйскай калоніі можна наведваць праваслаўную царкву

🇵🇱 Польскі каталіцкі біскуп Міхал Яноха сустрэўся з беларусамі

🇩🇪 Удзельніца групы "Хрысціянская візія" Ганна Нётцэл прачытала анлайн лекцыю "Рэлігійнае жыццё ў Беларусі пасля распаду Савецкага Саюза"

😡 У дом палітвязня, евангельскага верніка Віталя Жука, прыйшлі з ператрусам і органамі апекі

Затрымана каталіцкая верніца Людміла Паўлоўская

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 27 ЛЮТАГА - 5 САКАВІКА

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак сёмую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі і вайны ва Ўкраіне.

🙏 Малітва

Беларускія вернікі ўсіх канфесій моляцца пра мір ва Ўкраіне.

🔸 Тэксты малітваў прапануюць "Саюз маці", "Хрысьціянская візія", праваслаўная журналістка.
🔸 Каталіцкія касьцёлы ўпрыгожваюць украінскім сьцягам, у менскай Катэдры праходзіць адмысловая малітва пасьля імшы, гродзенскія сёстры-назаратанкі ладзяць кругласуткавае чуваньне, а на ўкраінска-беларускай мяжы адбылося паломніцтва з экзарцызмам каб "дух вайны пакінуў Крэмль".
🔸 Епіскапы чатырох евангельскіх аб'яднаньняў заклікаюць да посту і малітвы дзеля міру ва Ўкраіне.
🔸 Малітоўныя сьпевы стварылі царква "Гефсіманія" і Вольга Севярынец.
🔸 У чацьвер 3 сакавіка "Саюз маці" заклікаў прыйсьці на малітву перад іконай Багародзіцы ў праваслаўным кафедральным саборы ў Менску. На яе сабралося ня каля сотні жанчын, у храме былі "ціхары", а звонку стаяў "бусік". Напрыканцы адбыліся затрыманьні, нягледзячы на просьбы сьвятара. Пра падзеі распавядаюць пратэстанцкі вернік Сергій Мельянец і Анастасія, адна з затрыманых. "Zerkalo" падрыхтавала матэрыял пра сітуацыю. "Саюз маці" заклікае наступны раз сабрацца на службу Даравальнай нядзелі, якую будзе ўзначальваць мітрапаліт Веніямін.

✝️ Каталіцкія епіскапы

Вайна ва Ўкраіне выклікала вельмі розную рэакцыю беларускіх каталіцкіх епіскапаў.

🔹 Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначальвае нядзельную імшу ў інтэнцыі міру ва Ўкраіне
🔹 Сябра "Хрысьціянскай візіі" Арцём Ткачук крытыкуе паведамленьне ККББ ад 26 лютага: "Як па мне - чым казаць такое, то лепш нічога не казаць."
🔹 Каталіцкія вернікі пішуць адкрыты ліст біскупам з нагоды вайны.
🔹 Біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB моліцца за "спыненне ваеннага насілля над Украінай".
🔹 У зваротах мітрапаліта Юзафа Станеўскага і пінскага біскупа Антонія Дзям'янкі з нагоды Вялікага посту няма ні слова пра вайну ва Ўкраіне. Кс. Юры Рашатко пытаецца: “Зачем нам такой епископ?” Тым часам гродзенскі ардынарый Аляксандр Кашкевіч просіць ахвяраваць усе велікапосныя практыкі за мір ва Ўкраіне.
🔹 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае кіравацца прынцыпам “калі хочаш міру, імкніся да справядлівасці”.
🔹 Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі: Просім, каб нашая краіна не прымала ўдзел у гэтай вайне.

⛪️ Пазіцыя сьвятароў

Усё болей беларускіх сьвятароў розных цэркваў публічна выказваюцца з нагоды вайны.

🔸 "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь..." Пра сваю антываенную пазіцыю заяўляюць Георгі Рой, Андрэй Яварэц, Георгі Глінскі, Канстанцін Анашка.
🔸 Архімандрыт Сава (Мажука) вайну наадварот апраўдвае.
🔸 "Горд, что я белорус". Пратаярэй Уладзімір Драбышэўскі дзякуе тым, хто выйшлі на пратэсты.
🔸 Пастар Вячаслаў Ганчарэнка піша адкрыты ліст да беларускіх уладаў.
🔸 Ксёндз Канстанцін Гушча: “Ужо не існуе апалітычнасці!”
🔸 Ксёндз Анджэй Юхневіч: "Асуджаю дзеянні беларускіх уладаў якія дазваляюць размяшчэнне акупацыйных войскаў"
🔸 Айцец Андрэй Крот: "Я не маліўся за навяртанне Расіі."
🔸 Кусташ Санктуарыя ў Будславе заклікае зьбіраць гуманітарную дапамогу ўкраінскім гарадам.

Рэпрэсіі

🔹 Праваслаўны сьвятар Міхаіл Маруга затрыманы з кветкамі падчас антываеннага пратэсту і арыштаваны на 13 сутак.
🔹 На выхадзе з Кафедральнага сабору затрыманыя і асуджаныя на "суткі" актывісты Дзіяна Серадзюк і Яўген Батура.
🔹 Вызваленая палітзьняволеная Натальля Хершэ: "Стержень дает мне моя вера!"

✍️ Каментары, аналіз

🔸 Канал Rerum Novarum разьбірае, што ня так з фармальнымі "заклікамі да міру" (раз, два, тры).
🔸 Пастар Антоні Бокун: "У гэтай вайне ёсьць выразны агрэсар і ёсць ахвяра, якія мусяць быць выразна названыя".
🔸 Ксёндз Барок: "Мы на баку праўды ці поўпраўды?"

🤷‍♂️ Паралельная рэальнасьць

🔹 На сайце менскага Кафедральнага сабора з'явілася публікацыя супраць вайны ва Ўкраіне, БПЦ адмежавалася ад яе, а потым сьцёрла сьляды свайго адмежаваньня.
🔹 Тым часам моладзевы рух мінскага прыхода Ўсіх сьвятых катаецца на лыжах у Сілічах, затое Бал праваслаўнай моладзі перанесены на май "праз кавід".

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 20 — 26 САКАВІКА

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак восьмую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.

🇺🇦 Галоўнай тэмай тыдня трывае ўварванне Расіі ва Ўкраіну і супраціў агрэсіі.

🔹 Стартаваў міжнародны экуменічны праект "Хрысціяне супраць вайны": запрашаем падпісвацца на адпаведны тэлеграм-канал.

🔸 Старшыня буйнейшай дыяканічнай арганізацыі Нямеччыны "Brot für die Welt" Дагмар Пруін выражае падзяку беларускім партнёрам, якія насуперак рэпрэсіям працуюць на карысць міру.

🔹 Супраць вайны ва Украіне выступіў музыкант і вернік Аляксандр Патліс.

🔸 Святар Аляксандр Шрамко разважае пра літару Z як новую свастыку...

🔹 а пра Кірыла (Гундзяева) — як пра Z-патрыярха.

🔸 Ватыканскае радыё распаўсюдзіла Чын прысвячэння Ўкраіны і Расеі Беззаганнаму сэрцу Марыі ў перакладзе на беларускую мову.

🔹 Сам Чын адбыўся 25 сакавіка — пра яго сэнс распавялі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч...

🔸 і наша група ў адмысловым FAQ.

🔹 Пра настроі ва Ўкраіне сведчаць сябры "Хрысціянскай візіі": Дзмітрый Карняенка з Адэсы...

🔸 ...і Максім Кавалёў з Івана-Франкоўска.

🔹 Святары БПЦ усё часцей адмаўляюцца памінаць за Літургіяй Патрыярха Кірыла ў знак пратэсту супраць падтрымкі ім пуцінскага рэжыму.

🔸 Кібер-дыверсія: сайт гомельскага Z-архімандрыта Савы (Мажукі) заклікаў свайго гаспадара пакаяцца.

🔹 Святлана Ціханоўская наведала беларускі хаб "ПОБАЧ" у варшаўскім касцёле святога Аляксандра для дапамогі бежанцам.

🔸 Затрыманы грэка-каталіцкі святар Васіль Ягораў за надпіс на аўтамабілі "Украіна, даруй".

***

Пра свой вопыт знаходжання на Акрэсціна распавёў нідэрландскаму выданню CNE рэфармацкі семінарыст Зміцер Хведарук.

🤐 Мітрапаліт Веніямін пазнаёміўся з паслом Расіі Барысам Грызловым.

😡 Брутальна затрыманы вернік і актывіст Зміцер Дашкевіч.

❤️ Абвешчаны збор у падтрымку жонкі Змітра Насты Дашкевіч — мамы трох дзяцей, цяжарнай чацвёртым.

👩‍🎓 У Лонданскім універсітэце абараніла доктарскую дысертацыю Паўла Бароўская — даследчыца сацыяльнай актыўнасці беларускіх хрысціян.

🤍 Затрыманы за падабайкі ў інтэрнэце — і вызвалены да суда — пастар з Чэрыкава Раман Раждзественскі.

🇵🇱 На хатні арышт перавялі старшыню Саюза палякаў у Беларусі, каталіцкую верніцу Анжаліку Борыс.

У Лынтупах затрыманы пробашч мясцовага касцёла ксёндз Аляксандр Баран.

#хв_тыднёвік
ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 27 САКАВІКА - 3 КРАСАВІКА

Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе сорак дзявятую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі і вайны ва Ўкраіне.

🇩🇪 Сябра "Хрысьціянскай візіі" распавяла нямецкім хрысьціянам пра сітуацыю ў Беларусі.

✌️ Новы часопіс "Лямант" публікуе натхнёныя Евангельлем вершы Надзеі Гарэцкай пра беларускі супраціў.

✍️ Палітвязень Уладзіслаў Барысаў піша пра тое, як словы Хрыста падтрымліваюць у ім чалавечнасьць.

😢 Грэка-каталіцкі сьвятар Васіль Ягораў аштрафаваны за налепку "Украіна, даруй".

☦️ Працягваецца служэньне праваслаўнай літургіі па-беларуску ў Вільні.

😡 Евангельскі вернік Мацьвей Гаўрыленка асуджаны на два гады "хіміі".

🎤 Ксёндз Вячаслаў Барок бярэ інтэрв'ю ў ксяндза Андрэя Бульчака, вымушанага пакінуць Беларусь праз перасьлед за антываеннае відэа.

🤔 Гомельская епархія БПЦ шмат гаворыць пра дапамогу ўкраінскім уцечакам, але застаецца шмат пытаньняў. Разьбіраемся.

❤️ Беларусы сабралі ўдвая болей запатрабаванай сумы для дапамогі сям'і арыштаванага Зьмітра Дашкевіча.

Ксяндза Аляксандра Барана судзяць за "незаконнае пікетаваньне".

☠️ "Спасительная миссия на всем пространстве исторической Руси". Патрыярх Кірыл віншуе Лукашэнку з "днём еднасьці народаў Беларусі і Расіі".

🇨🇭 Беларусы вернікі ў Швейцарыі прынялі ўдзел у дэманстрацыі за мір у Берне.

#хв_тыднёвік