Выбралася ў парк, каб нарэшце пачытаць апавяданні з зіна. Ні на што не намякаю, але вы таксама можаце ;)
(у каментарах фатаздымкі лепшай якасці)
(у каментарах фатаздымкі лепшай якасці)
🦋 Вось і ўсё! Апошняя глава «Матылькоў» апублікаваная, і гісторыя афіцыйна закончаная
Хоць я даўно ўжо напісала гэтую апошнюю главу, але адчуваецца досыць дзіўным толькі зараз думаць пра тое, што вось ён, канец. Так ці інакш, гэта быў выдатны досвед і я сапраўды люблю гэтую гісторыю і ў будучыні планую вярнуцца да асобных герояў, так што сачыце за абновамі ;)
Дзякуй усім, хто чытала/ў, і, калі ў вас ёсць уражанні, запрашаю дзяліцца імі ў каментарах, АБО, калі не хочацца пісаць публічна, можна штось напісаць у ананімную гугл-форму :)
- Чытаць на ао3
- Чытаць на Wattpad
#матылькі

З апошняга разу, калі я апавядала пра нешта новае, прайшло ўжо досыць многа часу, таму трымайце пост з абнаўленнямі і думкамі з працэсу працы.
🌻 «Некалькі хвілін і гадоў». Што за набор слоў? Чарнавы варыянт назвы маёй новай гісторыі пра пост-апакаліпсіс, якую я пастаянна называю «новая гісторыя», бо перажываю, што змагу перадумаць і памяняць назву. Магчыма, я сапраўды яе змяню, але пакуль няхай будзе так, каб хоць неяк адрозніваць на фоне іншых.
Калі нарэшце перайсці да прагрэсу па гэтым творы, то ён ёсць, хоць і не такі, як я чакала. Зараз думаю над тым, каб падзяліць гісторыю на дзве «кнігі», бо гэта вырашае адразу некалькі маіх актуальных праблем:
1. Твор і без таго выходзіць занадта вялікім (ад 26-ці да 36-ці вялікіх глаў, дакладная колькасць залежыць ад таго, што я вырашу па парадку частак), а гэта нават не 50% сюжэтнай лініі.
2. Я стамілася ад планавання і хацела б ужо паціху пісаць, дый у прамежку паміж «кнігамі» можна будзе і адпачыць, і папрацаваць над чымсьці іншым.
3. Так прасцей з чаргаваннем апавядальніц/каў у гісторыі.
Галоўны мінус гэтай ідэйкі, што адразу прыходзіць мне ў галаву — часткі падзеляцца не роўна 50/50 і ў плане колькасці глаў, і ў плане колькасці падзей. Дробязь, калі падумаць, але я ўсё роўна пакуль трохі сумняюся. Так ці інакш, я хачу пакуль патрымаць гэтую думку, каб яна «прайшла праверку часам».
Ёсць яшчэ адзін нюанс, які не дае мне спакою: імя галоўнай гераіні. Першапачаткова беднае дзяўчо клікалі «Ліга» — гэта выдатнае латышскае імя для, уласна, гераіні з Латвіі (дзесь у першых пастах пра «Некалькі хвілін і гадоў» я яшчэ згадвала пра Даўгаўпілс), але потым я вырашыла, што няма літаральна ніякага сэнсу, каб яна была латышкай. Нічога асабістага, але я хуценька змяніла ўсіх латышоў на беларусаў і, калі з імёнамі ва ўсіх не было ніякіх праблем, то з ГГ з'явіліся траблы.
Сітуацыя, уласна, у чым — мне падабалася само гучанне імі, таму я хацела падабраць нешта сугучнае сярод беларускіх імёнаў і найбліжэйшым варыянтам мне здалася «Ліза». «Чаборка, у чым праблема?» — можа спытацца нехта з тых, хто гэта чытае. Праблемы і не было, да таго моманту, пакуль я не зразумела, што галоўную гераіню з літаральна папярэдняга твора клічуць амаль такім жа імем — Іза... Я не ведаю, ці заганяюся я на пустым месцы, або гэта сапраўды выглядае крынжовенька. У каменты закіну апытанне, патыкайце там хто куды, калі ласка.
🌻 Чэлендж. Быў у працэсе, але зараз я пакуль прыпыніла працу з ім. Я напісала замалёўку па наступным пункце, але яна атрымалася такая дэпрэсіўная і асабістая, што ў мяне пакуль няма жадання яе публікаваць. Перапісваць той жа пункт з іншай рэалізацыяй неяк пакуль не хочацца, магчыма, я прапушчу яго ці вазьму невялікі перапынак, каб зусім не выгарэць.
#навінкі

Forwarded from чаборка намагаецца жыць жыццё і пісаць тэксты
Спачатку Іза, цяпер Ліза. Залічым за супадзенне ці лепш узяць зусім іншае імя?
Anonymous Poll
46%
Лухту нейкую прыдумала, няхай будзе Ліза
46%
Больш крэатыву! Пераназаві ГГ!
8%
Мая кнопка (НЕ тыкаць сюды)
Рыхтую табліцу з сюжэтам «Некалькіх хвілін і гадоў» (перачытваю напісанае, выпраўляю кампазіцыйныя і лагічныя бе ды). Я вырашыла ўсё ж дзяліць гісторыю на дзве «кнігі», чым істотна спрасціла сабе жыццё. Усяго ў першай «кнізе» плануецца тры часткі і я зараз якраз перайшла да апошняй, так што да канца працы над табліцай застаецца не так ужо і многа часу. Не магу нічога ўпэўнена абяцаць, але калі ўсё будзе файна, то першая глава можа з'явіцца ўжо ў жніўні ці ў пачатку верасня.
#працоўныя_нататкі
#працоўныя_нататкі
Табліца гатова, план першай главы таксама. Ужо магу пачынаць паціху пісаць ;)
#некалькі_хвілін_і_гадоў
#некалькі_хвілін_і_гадоў
Пакуль тое, пакуль сёе, дык у мяне ў тыктоку набралося ўжо больш за 500 падпісантаў/ак 🥳 Я ўжо магу лічыць сябе крутой тыктокеркай ці яшчэ рана? :D
Жартую-жартую. Гэта проста пост з выпадковымі думкамі і ідэямі на будучыню.
Забаўна, што я ўвогуле ніколі не карысталася тыктокам да мінулага года, а калі і пачала, то зусім не планавала штосьці там посціць. Абсалютна не шкадую, што перадумала і занялася гэтай ўсёй справай, бо, акрамя шанца знайсці новых чытачоў/ак, тыкток дае мне магчымасць часамі змяняць від дзейнасці і працаваць над больш візуальнымі штукамі, што мне вельмі падабаецца. Планую вось зараз зрабіць пост-знаёмства з галоўнымі героямі/інямі «Некалькі хвілін і гадоў», але не ведаю, як яно выйдзе, бо для гэтага трэба будзе ўспамінаць, як маляваць на графічным планшэце, а я і так асабліва ніколі гэтага не ўмела 😅 Але гэта ўжо будзе потым, пажывём-пабачым, што там атрымаецца.
#флуд

Я тут усё думала, як мне вырашыць пытанне з пастом-анонсам новай гісторыі і прадстаўленнем герояў/інь. Я хацела (і ўсё яшчэ хачу) зрабіць анкеты, але туды трэба ўстаўляць малюнкі. Я сама крыху маляваць умею, але ў мяне апошнія гады было мала практыкі, плюс электронны фармат не асабліва мне даецца, таму я і завісла з пытаннем наконт таго, што рабіць. Жарт у тым, штот я адразу запланавала проста паднапружыцца і пастарацца адмаляваць усіх 5 герояў/інь у максімальна простым стылю, але, давайце будзем шчырымі: я хутчэй ужо першую главу напішу, чым гэта зраблю. Таму будуць партрэцікі, зробленыя ў мэйкеры. З мінусаў: не асабліва вялікая разнастайнасць і немагчымасць адэкватна перадаць узрост, але я ж усё гэтае дабро буду суправаджаць тэкстам, так што можа і не так страшна 🤷🏻♀️
(самі карціначкі пакажу сёння-заўтра)
#працоўныя_нататкі
(самі карціначкі пакажу сёння-заўтра)
#працоўныя_нататкі
Паказваю прыкладную знешнасць герояў/інь новай гісторыі. Чарнавую анатацыю можна пачытаць тут.
Пад нумарам 1 у нас знаходзіцца галоўная гераіня гэтага твора — Леаніла Альхавец, якую блізкія называюць проста Лёня. 2 і 3 — пляменнікі Лёні, двайняты-падлеткі Маўра і Адам Дробушы. І, нарэшце, 4 і 5 — гэта праваднікі, якія абяцалі адвесці Лёню і дзяцей наўпрост да Адэсы, Фэлікс Дамбраускас і Пятро Жыгалоўскі.
Далей будзе больш цікавостак ;)

Хуткі пост з бягучым парадкам дня
Уласна, сітуацыя наступная. Нядаўна ажыў адзін праэкт, ад якога я зусім гэтага не чакала, так што на пэўны час давялося адцягнуцца ад «Некалькіх хвілін і гадоў». Але сваю частку ў гэтым праэкце я збольшага зрабіла, так што я магу вяртацца да новай гісторыі. З мінусаў: выхад першай главы пакуль затрымаецца 😮💨 Увогуле думала пісаць часткамі, а потым паціху публікаваць, але першая частка — самая вялікая ў першай кнізе, так што гэта не варыянт. Так ці інакш, анонс, калі што будзе, потым з'явіцца.
Што да праэкту, дык тут, як заўсёды, пакуль нічога раскрываць не магу, але калі б вы ведалі, што там рыхтуецца, вы б усе ачмурэлі 😉

*глыбокі ўдых*
Калі я планавала хутка публікаваць першую главу, то з маёй напаўпустой галавы неяк выляцеў адзін момант: я ўжо досыць даўно не пісала першую главу для цалкам новага твора (амаль што год, дарэчы).
Асаблівасць менавіта першай главы ў тым, што яна як першае ўражанне ад усёй гісторыі, а ўсе мы ведаем, што лепей, каб першае ўражанне выйшла як мага больш удалым.
Таму, так, я тут пакуль завісла над шліфоўкай ужо напісанага. Чарнавы варыянт ужо як бы і гатовы, але я не вельмі задаволеная вынікам, таму, імаверна, буду перапісваць усё з нуля.

Ні на што намякаю, проста стала цікава: які памер глаў у кнігах/творах вам найбольш да спадобы? Разумею, што ў кнігах звычайна выкарыстоўваецца фармат ~А5, але давайце прыкінкм на А4
Anonymous Poll
27%
5-10 старонак
33%
10-15 старонак
27%
15-20 старонак
20%
20+ старонак
13%
Усё норм
7%
Мая кнопка, добра?