Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
​​Ужо сёння! Запрашаем на сустрэчу з Вольгай Кавальковай!

6 ліпеня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца адкрытая сустрэча студэнтаў Беларусі і Польшчы з Вольгай Кавальковай - беларускім палітыкам, членам Каардынацыйнай рады.

❗️Тэма сустрэчы: “Роля моладзі ў зменах у Беларусі”.
Таксама выступіць Канстанцін Акінчыц, студэнцкі актывіст, стваральнік незалежнага студэнцкага прафсаюза.

Пачатак а 18:00, адрас: Oleandrów 6, 00-636 Warszawa
Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя:
https://forms.gle/Xmotve7ptSZooXhr7
❗️ з 5 па 10 ліпеня ў Варшаве Міжнародны ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬУТУРЫ
У межах тыдня пройдзе шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, якія яскрава прадэманструюць усім, што культура мацней за дыктатуру!

Наш каляндар падзеяў 📆:
5 ліпеня
📚 паэтычны вечар
https://fb.me/e/2ez68e75V

6 ліпеня
жаночы вечар перад Купаллем
https://fb.me/e/Cl3UbXBZ

7 ліпеня
🎼 Спеўны сход
https://fb.me/e/1AqSQd7nq

8 ліпеня
🎨 выстава і канцэрт ў Этнаграфічным музеі
https://fb.me/e/Mu0FiAnS
🎭 вечар беларускага тэатру

9 ліпеня
🚶‍♂️перфарматыўны аўдыё-шпацыр ад Strefy WolnoSłowej
https://fb.me/e/XRxSSDm6
🎞кінатэрапія (паказ беларускага пратэстнага кароткага метру).
https://fb.me/e/1y7JoFuRa
10 ліпеня
🔥 Дваравы канцэрт 🔥

Далучайцеся!

#by_culture #StandWithBelarus
🌱Жаночы вечар перад Купаллем

Учора ў рамках тыдня беларускай культуры адбыўся жаночы вечар, прысвечаны старажытнаму славянскаму святу - Купаллю.


Удзельніцы сустрэчы навучыліся матаць лялькі Моцы, паспявалі традыцыйныя жаночыя песні з Вольгай Гоманавай , а таксама пагаварылі пра жаночую сілу.

Уся купальская ноч вельмі моцна звязаная з жанчынаю, Дзеўкаю-Купалаю, з варажбой, містыкай і таямніцамі.
Таму вечар перад такой таямнічай ноччу атрымаўся па-сапраўднаму асаблівым.

☝🏻За падрыхтоўку мерапрыемства і цёплыя размовы дзякуем Iris Blue.

Больш фота па спасылцы https://disk.yandex.ru/d/eF-9ycRy2TC8OA

#by_culture #StandWithBelarus
☝🏻Сустрэча з Вольгай Кавальковай

6 ліпеня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася сустрэча палітыка, члена Каардынацыйнай рады Вольгі Кавальковай з беларускімі студэнтамі ў Польшчы.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні і праблемы, якія паўсталі перад нашымі студэнтамі, якія былі вымушаны бегчы ў Польшчу. Акрамя таго, адбылася цікавая дыскусія наконт ролі моладзі ў зменах у Беларусі і будучага студэнцкага актывізму ў нашай краіне.

Мы дзякуем за дыскусію ўсім удзельнікам і чакаем новых сустрэчаў!
👍1