Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
Вялікі аўкцыён мастакоў для Беларусі
Запрашаем аматараў мастацтва і ўсіх людзей добрага сэрца патрымаць ініцыятыву і набыць працы 80 культавых сучасных мастакоў. Мастацтва – гэта свабода! Беларусь будзе вольнай! Аўкцыён пачнецца 9 кастрычніка на партале Artinfo.pl

https://www.facebook.com/events/360488955080524/
вось такая навіна з раніцы, паравяраем🧐
Forwarded from BelVarta
‼️Визовые центры Польши и Литвы приостановили прием документов на визы

Предложить анонимно новость
Подписаться на Усы Лукашенко
Увага!!! Польшча і Літва спынілі выдачу віз, але межы застаюцца адчыненымі. Рэпрэсаваныя ўладай беларусы могуць уехаць у LT і PL. У Цэнтры Беларускай Салідарнасці мы дапаможам вам з гэтым пытаннем, звяртайцеся
Ужо заўтра ў Варшаве пройдзе Марш салідарнасці з беларускімі жанчынамі.

Прыходзьце ў белым ды з кветкамі да помніка Каперніку ў 15.00. Бярыце сяброў, добры настрой і не забудзьцеся пра маскі🙃

⚪️Што? Легальны Марш салідарнасці з беларускімі жанчынамі, узгоднены з мэрыяй Варшавы.
🔴Дзе? вул. Кракаўскае Прадмесце ля помніка Каперніку —> вул. Свентакшыская —> вул. Маршалкоўская —> плошча Жалезнай Брамы.
⚪️Калі? 10.10.2020 (субота), 15.00.

Падрабязней тут: https://www.facebook.com/events/253136219455435/
1
Марш салідарнасці з беларускімі жанчынамі прайшоў у Варшаве
🔴
Дзякуй кожнаму за ўдзел і падтрымку! Дзяліцеся сваімі фота і відэа ў сацсетках з хэштэгам #by4by✌️Пакажам, што нас шмат!

Салідарнасць мацней за рэпрэсіі! Жыве Беларусь!
1
Інтэрнэт-курсы польскай мовы для 400 студэнтаў з Беларусі.

У рамках ініцыятывы польскага ўрада "Салідарны з Беларуссю" Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў арганізуе ў кастрычніку і лістападзе iнтэрнэт-курс польскай мовы для студэнтаў з Беларусі, якія вучацца альбо плануюць вучыцца ў Польшчы.

Курс цалкам бясплатны для ўдзельнікаў.

Заяўку на ўдзел у курсе можа адправіць кожны грамадзянін Беларусі
студэнт, запоўніўшы форму на сайце
NAWA:
да 15 кастрычнік 2020


Карыстайцеся, дзяліцеся, рабіце рэпосты.

Беларусы в Польше
Ужо ў сярэдзіне лістапада беларусы, якія маюць гуманітарныя візы, змогуць працаваць ў Польшчы. Пра гэта абвесціў дэпутат польскага Сейму Міхал Шчэрба на прэсавай канфэрэнцыі Цэнтру Беларускай Салідарнасці.

За папраўкі ў адпаведны законапраект павінны прагаласаваць 27 кастрычніка. Сярод польскіх дэпутатаў існуе адзінства па гэтым пытанні.

Такія змены вітае Павал Латушка, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады. Пра важнасць гэтага кроку таксама распавядалі Вольга Дабравольская і Улад Кобец з Цэнтру Беларускай Салідарнасці.

Падрабязнасці: https://www.racyja.com/sumezhzha/u-polshchy-zmyanyayuts-zakon-z-gumanitarn/