Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.87K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
​​☝️Звяртайцеся за бясплатнай юрыдычнай дапамогай да прафесіяналаў!

Сябры, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі ашуканцы спрабуюць нажыцца на нашых суграмадзянах, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Нядобрасумленныя «памочнікі» абяцаюць за пэўныя грашовыя сумы зрабіць беларусам польскія пашпарты па нейкіх нікому не вядомых квотах, зрабіць від на жыхарства без усялякіх намаганняў з вашага боку і ўсё гэта з 100% гарантыяй поспеху! Прыкладаў такіх «паслуг» мноства, ці варта казаць, да якіх наступстваў можа прывесці зварот да такіх пасярэднікаў?🙅‍♀️

Нагадваем вам, што Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць БЯСПЛАТНЫЯ юрыдычныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй і адаптацыяй да жыцця ў Польшчы для беларусаў. Нашы юрысткі маюць значны досвед працы і высокія кампетэнцыі, якія дапамогуць вам у такой нялёгкай справе як эміграцыя.🏃

Каб трапіць на БЯСПЛАТНУЮ юрыдычную кансультацыю, дастаткова патэлефанаваць на нашу інфалінію 668 205 177 альбо напісаць нам у асабістыя паведамленні. У салідарнасці наша сіла!

#CBSHELP
​​🙋‍♀️ Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя кніжкі супергерой і каардынатарка валанцёрскай сеткі Надзея Лучанок.

📌Чым ты займаешся ў ЦБС?

Каардыную работу ўсіх нашых валанцёраў, якія самааддана дапамагаюць рэлакантам. Валанцёры аддаюць свой вольны час і рэсурсы для таго, каб рабіць добрыя справы! Мы размяркоўваем задачы: камусьці трэба купіць прадукты, камусьці трэба знайсці вопратку, знайсці кватэру, перакласці дакументы, узяць за ручку і суправадзіць у нейкую дзяржаўную ўстанову. Плюс у нас ёсць ментарская сетка, калі за сям’ёю ці чалавекам замацоўваецца ментар, які дапамагае ва ўсіх пытаннях.

📌У чым твая суперсіла?

У выратаванні людзей, акумуляцыі добрай энергіі і пазітыва (смяецца)

📌Чаму сярод мноства беларускіх ініцыятываў ты абрала ЦБС?

Таму што мне вельмі блізкія па духу людзі, якія зарганізавалі нашу ініцыятыву, гэта мае братнія душы. Я бачу, колькі мы робім, колькі мы прысвячаем часу дапамозе беларусам. У нас аднолькавыя каштоўнасці і погляды на тое, што мы робім.

📌З якім словам у цябе асацыюецца наш Цэнтр?

Радзіма.

📌Параіш некалькі файных беларускіх кніг?

- Владимир Мацкевич «Не думайте о рыжем и слепом утконосе» і «Вопреки очевидности»
- Саша Романова «Марцев»
- Саша Филипенко «Красный крест» и «Бывший сын»
- Віктар Марціновіч «Возера Радасці»

📌Мы пераможам?

Мы неўзабаве пераможам!

☝️Калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды пішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце на нашу інфалінію 668 205 177.

#CBSHELP
​​🎉Новыя ўражанні!

Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбыўся майстар-клас па макрамэ. Наша неверагодная майстрыца Вольга Курачкіна перадала беларускам Варшавы зарад энергіі і рашучасці, а таксама нікога не адпусціла дамоў без стылёвага аксесуару ў стылі макрамэ! Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся да нашага мерапрыемства і з нецярпеннем чакаем другую групу 5 сакавіка.

Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, наперадзе яшчэ шмат файных майстар-класаў і трэнінгаў!🚀

#CBSHELP
Таленты сярод нас!❤️

У лютым наш Цэнтр арганізаваў конкурс плакатаў, прымеркаваны да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю! Было б вялікім злачынствам не даць вам убачыць, наколькі ж таленавітыя людзі жывуць сярод нас і які велізарны патэнцыял у іх закладзены.🚀

Упэўненыя, пасля вызвалення краіны ваша творчая энергія дазволіць нам разам пабудаваць краіну, аб якой мы ўсе марым. Вось першая, але далёка не апошняя падборка вашых цудоўных твораў!💯

#CBSHELP
​​☝️Бесплатные юридические консультации для получения социальной помощи в пользу ребёнка!

​​В связи с огромным интересом к нашей школе для детей, напоминаем: Центр Беларуской Солидарности предоставляет гражданам Беларуси бесплатные юридические консультации о возможности получения социальной помощи в пользу ребёнка!

Юридические консультации будут касаться возможности получения в Польше:

📌семейного пособия с добавками;
📌единовременного пособия при рождении ребенка;
📌родительских выплат;
📌детского пособия «500+»
📌пособия «Хороший старт» «300+»
📌социальной помощи лицам, ходатайствующим о международной защите в Польше.

Для того чтобы записаться на консультацию, обратитесь на нашу инфолинию 668 205 177 либо через наш Телеграм.

#CBSHELP
З задаваленнем прадстаўляем вам чарговую падборку неверагодных работ, якія нам даслалі да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю!🔥

Аўтары: Аляксей Кулінковіч, Андрэй Пічушкін, Аліна Варанчыхіна, Наталля Шыла, Юлія Лашкевіч, Уладзімір Маляўка, Таццяна Цітова, С. Жалнеровіч, Таццяна Марозава, Дар'я Цітова.

#CBSHELP
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дапамога для беларусаў!⚪️🔴⚪️

Пераезд у іншую краіну - гэта заўсёды нялёгка. Яшчэ цяжэй, калі чалавек вымушаны бегчы ад пераследу і пакідае на Радзіме ўсё, што ў яго было. Тысячы беларусаў прыехалі ў Польшчу літаральна з адной валізкай. Перад уцекачамі стаяць элементарныя побытавыя пытанні. Напрыклад, у чым хадзіць вясной, калі з абутку толькі зімовыя боты, якія былі на нагах падчас уцёкаў?🤷‍♀️

Атрымаўшы інфармацыю аб існуючай праблеме, Цэнтр Беларускай Салідарнасці закупіў і перадаў уцекачам 10 параў абутку. Кожная, нават маленькая справа, мае значэнне!

#CBSHELP