Салідарнасць не мае межаў!✊
Сёння беларусы Варшавы паспелі наведаць адразу дзве акцыі, якія адбываліся ў польскай сталіцы. А 12:00 нашы годныя суайчыннікі наведалі акцыю салідарнасці з незаконна затрыманым Аляксеем Навальным, а ў 13:00 разам з усёй Беларуссю вышлі на акцыю ў падтрымку Ігара Лосіка. За нашу і вашу свабоду!
⚪️🔴⚪️ ⚪️🔵🔴
Solidarność nie ma granic! ✊
Dziś Białorusini z Warszawy zdążyli wziąć udział w dwóch akcjach, które odbyły się w polskiej stolicy. O 12:00 nasi niesamowici rodacy uczestniczyli w akcji solidarnościowej z bezprawnie zatrzymanym Aleksiejem Nawalnym (Uwolnić Nawalnego!) , a o 13:00 wraz z całą Białorusią wyszli na akcję popierającą Igora Łosika. Za naszą i waszą wolność!

Важные изменения при пересечении польской границы!💯
Начиная с 23 января от карантина при въезде в Польшу освобождаются обладатели отрицательного теста на коронавирус!
Тест должен быть выполнен не позже, чем за 48 часов до пересечения границы (отсчёт времени начинается с момента получения результата теста), а также должен быть предоставлен на английском или польском языке. 🇬🇧🇵🇱

Пасля суботняй акцыі ў падтрымку Ігара Лосіка беларусы Польшчы прыйшлі на традыцыйныя нядзельныя сустрэчы!
Варшава і Беласток, Уроцлаў і Гданьск - усе мы перадаем прывітанне мужным людзям з нашай радзімы!⚪️🔴⚪️

Як падоўжыць нацыянальную візу, калі вы знаходзіцеся ў Польшчы?
📌Падоўжыць нацыянальную візу можна, калі:
🔻Існуюць прафесійныя/асабістыя абставіны ці гуманітарныя прычыны, з-за якіх вы не можаце пакінуць Польшчу;
🔻Гэтыя абставіны ці прычыны існуюць незалежна ад вашай волі, іх немагчыма было прадугледзець у дзень падачы заявы;
🔻Абставіны справы не ўказваюць на тое, што мэта вашага знаходжання на тэрыторыі Польшчы будзе адрознівацца ад заяўленай;
🔻У прымаючага боку няма юрыдычных падстаў для адмовы ў выдачы візы.
Важна:
☑️Дзяржпошліна для падаўжэння візы складае 406 злотых;
☑️Падаць заяву трэба не пазней апошняга дня легальнага знаходжання, які ўказаны ў вашай візе;
☑️Заяву неабходна накіраваць у Ваяводскае ўпраўленне (Urząd Wojewódzki) па месцы жыхарства;
☑️Разгляд справы можа заняць каля месяца.
❗️Калі вы маеце канкрэтную мэту знаходжання ў Польшчы (вучоба, праца, ўз'яднанне сям'і), а таксама можаце пацвердзіць, што маеце намер застацца ў Польшчы больш, чым на тры месяцы, то вы можаце хадайнічаць аб атрыманні часовага віду на жыхарства.
Засталіся пытанні? Запісвайцеся на кансультацыі да нашых юрыстаў.⚪️🔴⚪️

💯 Менавіта столькі рэпрэсіраваных беларусаў здолела працягнуць сваю адукацыю па праграме Каліноўскага і NAWA, дзякуючы кансультацыям спецыялістаў ЦБС!
Калі вы ці вашыя знаёмыя былі адлічаны па палітычных матывах, звярніцеся да нас! Самыя спагадныя спецыялісты нашага Цэнтру з радасцю вам дапамогуць!

7 лютага быў абвешчаны Святланай Ціханоўскай Міжнародным Днём Салідарнасці з Беларуссю!⚪️🔴⚪️
З гэтай нагоды Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Парламенцкая Група польскага Сейму ў справах Беларусі абвяшчаюць конкурс на лепшы плакат салідарнасці з беларускім грамадствам.✊
Чакаем вашыя работы па адрасе: info.cbs@protonmail.com да 16:00 5 лютага 2021 года. Найлепшыя плакаты можна будзе пабачыць па ўсёй Варшаве ў Міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю на шырокафарматных светадыёдных экранах, якія належаць ТАА Warexpo.
Акрамя таго, лепшы плакат будзе выкананы ў выглядзе муралу на сцяне аднога з будынкаў Варшавы і надрукаваны ў выглядзе паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.🏢
Мы запрашаем усіх людзей добрай волі, якія падтрымліваюць беларускае грамадства, прыняць удзел у святкаваннях у Варшаве і па ўсёй Польшчы. Давайце выкажам нашу пазіцыю!
Ганаровы патранат над варшаўскім святкаваннем Міжнароднага Дня Салідарнасці
з Беларуссю ўзялі нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.
Ініцыятарам варшаўскіх урачыстасцяў і конкурсу плакатаў салідарнасці з'яўляецца дэпутат Міхал Шчэрба з парламенцкай групы па справах Беларусі. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемства аказала адміністрацыя гораду Варшава і кампанія Warexpo ТАА.

Узнагарода для беларусаў, якія змагаюцца за перамены!
Шаноўнае спадарства! 2020 год стаў адпраўной кропкай у гісторыі, калі мы адчулі плячо адзін аднога, пабачылі, якой фантастычнай сілай можа быць наша салідарнасць.
Дастаткова было працягнуць адзін адному руку дапамогі.
Мы хацелі б адзначыць тых, хто натхняў і здзіўляў, даваў надзею і не апускаў рукі нягледзячы ні на што. Для гэтага мы заснавалі Global Belarusian Solidarity Award!
Ствараючы гэту ўзнагароду, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэта ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам. Не важна, хадзілі вы на мітынг ці малявалі надпісы на «Табакерцы», пісалі пасты ў сацыяльных сетках ці адмовіліся выконваць злачынны ўказ. Ваш учынак мае значэнне!
Мы захапляемся кожным з іх, але з упэўненасцю можна сказаць, што ўсё гэта было б немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі раскалоць лёд рэпрэсіяў і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэдневеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.
Намінанты прэміі Global Belarusian Solidarity Award будуць абвешчаныя падчас Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі. Мерапрыемства пачнецца 6 лютага ў 18:00 па мінскім часе. Сачыць за Канферэнцыяй можна будзе на Youtube-канале ініцыятывы «Беларусы замежжа».
#StandWithBelarus

Бясплатны тыдзень у Нацыянальным Музеі ў Варшаве!🇵🇱
З 2 па 7 лютага ўсе пастаянныя і часовыя выставы ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве можна будзе наведаць абсалютна бясплатна!
Наведнікі музею ўпершыню пабачаць Галерэю антычнага мастацтва, стварэнне якой заняло ў спецыялістаў 9 год і каштавала 16 мільёнаў злотых. Акрамя таго, зноўку можна будзе пабачыць знакамітую карціну Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва». ⚔️
Музей знаходзіцца па адрасе al. Jerozolimskie 3 і будзе прымаць наведнікаў штодзённа ад 10 да 18 гадзіны.

Беларуская дыяспара ў Польшчы выйшла на традыцыйную акцыю салідарнасці!🔔
У гэтыя выходныя нашы землякі ўзнялі сцягі над самым заходнім горадам Польшчы – Шчэцінам, які знаходзіцца ў 16 кіламетрах ад нямецкай мяжы. Акрамя таго акцыі адбыліся ва ўсіх вялікіх гарадах краіны. Усе мы перадаем словы падтрымкі неверагодным беларусам і беларускам, якія змагаюцца з беззаконнем на нашай радзіме!🔥
У гэтыя выходныя нашы землякі ўзнялі сцягі над самым заходнім горадам Польшчы – Шчэцінам, які знаходзіцца ў 16 кіламетрах ад нямецкай мяжы. Акрамя таго акцыі адбыліся ва ўсіх вялікіх гарадах краіны. Усе мы перадаем словы падтрымкі неверагодным беларусам і беларускам, якія змагаюцца з беззаконнем на нашай радзіме!🔥
7 лютага быў абвешчаны Святланай Ціханоўскай Міжнародным Днём Салідарнасці з Беларуссю!⚪️🔴⚪️
З гэтай нагоды Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Парламенцкая Група польскага Сейму ў справах Беларусі абвяшчаюць конкурс на лепшы плакат салідарнасці з беларускім грамадствам.✊
Чакаем вашыя работы па адрасе: info.cbs@protonmail.com да 16:00 5 лютага 2021 года. Найлепшыя плакаты можна будзе пабачыць па ўсёй Варшаве ў Міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю на шырокафарматных светадыёдных экранах, якія належаць ТАА Warexpo.
Акрамя таго, лепшы плакат будзе выкананы ў выглядзе муралу на сцяне аднога з будынкаў Варшавы і надрукаваны ў выглядзе паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.🏢
Мы запрашаем усіх людзей добрай волі, якія падтрымліваюць беларускае грамадства, прыняць удзел у святкаваннях у Варшаве і па ўсёй Польшчы. Давайце выкажам нашу пазіцыю!
Ганаровы патранат над варшаўскім святкаваннем Міжнароднага Дня Салідарнасці
з Беларуссю ўзялі нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.
Ініцыятарам варшаўскіх урачыстасцяў і конкурсу плакатаў салідарнасці з'яўляецца дэпутат Міхал Шчэрба з парламенцкай групы па справах Беларусі. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемства аказала адміністрацыя гораду Варшава і кампанія Warexpo ТАА.
З гэтай нагоды Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Парламенцкая Група польскага Сейму ў справах Беларусі абвяшчаюць конкурс на лепшы плакат салідарнасці з беларускім грамадствам.✊
Чакаем вашыя работы па адрасе: info.cbs@protonmail.com да 16:00 5 лютага 2021 года. Найлепшыя плакаты можна будзе пабачыць па ўсёй Варшаве ў Міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю на шырокафарматных светадыёдных экранах, якія належаць ТАА Warexpo.
Акрамя таго, лепшы плакат будзе выкананы ў выглядзе муралу на сцяне аднога з будынкаў Варшавы і надрукаваны ў выглядзе паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.🏢
Мы запрашаем усіх людзей добрай волі, якія падтрымліваюць беларускае грамадства, прыняць удзел у святкаваннях у Варшаве і па ўсёй Польшчы. Давайце выкажам нашу пазіцыю!
Ганаровы патранат над варшаўскім святкаваннем Міжнароднага Дня Салідарнасці
з Беларуссю ўзялі нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.
Ініцыятарам варшаўскіх урачыстасцяў і конкурсу плакатаў салідарнасці з'яўляецца дэпутат Міхал Шчэрба з парламенцкай групы па справах Беларусі. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемства аказала адміністрацыя гораду Варшава і кампанія Warexpo ТАА.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
7 лютага а 12:00 адбудзецца святкаванне Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!🎉
Правядзення акцыі плануецца ў самым сэрцы гораду – каля калоны Сігізмунда! Арганізатары рыхтуюць для вас цікавую і насычаную праграму, якая будзе апублікавана ў самым бліжэйшым часе. Але ўжо зараз мы можам крыху прыадчыніць для вас заслону таямніцы!
Адкрыюць нашу ўрачыстасць яскравыя беларускі Варшавы, якія ў знак салідарнасці паўтораць сусветны чэлендж Jerusalema! Калі вы хацелі б далучыцца, пішыце ў каментарах пад нашым пастом у Facebook. Прыходзьце самі і захапіце сваіх сяброў! У салідарнасці наша сіла!✊

Надышоў час расказаць вам аб спікерах Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!
На ўрачыстасць у польскай сталіцы завітае былы міністр культуры, а зараз адзін з лідараў беларускіх пратэстаў, Павел Латушка і вядомы сваёй падтрымкай беларускага народу дэпутат польскага сейму Міхал Шчэрба!
7 лютага, Калона Сігізмунда, 12:00 беларусы і палякі разам перададуць прывітанне сапраўдным героям, якія не прыпыняюць свайго змагання супраць цемрашальства ў цэнтры Еўропы! Прыходзьце самі і захапіце з сабой сяброў! Мы разам!

📢Адзначым дзень народзін Каліноўскага на яго малой радзіме!
🗓 2 лютага 1838 году нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі - Кастусь Каліноўскі! Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае ўсіх зацікаўленых адзначыць дзень нараджэння лідара беларускіх паўстанцаў на яго малой радзіме ў Мастаўлянах.
🚗6 лютага нашы валанцёры адправяцца калонай па маршруту: Варшава - Беласток - Баброўнікі - Мастаўляны. Выезд з Варшавы запланаваны а 9 гадзіне (збор каля запраўкі Shell, Piłsudskiego 2, 05-270 Marki) прыезд у Беласток а 11 (збор на паркінгу каля Auchan Białystok Produkcyjna, ul. Produkcyjna 84). Пачатак урачыстасцяў у Мастаўлянах а 12 гадзіне. Калі вы хацелі б далучыцца да нас, але не маеце машыны, напішыце аб гэтым у каментарах на нашай старонцы FB ці Instagram, мы знойдзем для вас месца!
✊Ушануем нашага героя разам!
#kalinouski #cbs

Адмена часткі абмежаванняў, звязаных з COVID-19❗️
Польскі ўрад абʼявіў аб новых кроках па размарозцы эканомікі, якая моцна пацярпела ад уведзенага лакдаўну.
Ад 12 лютага адкрыюцца:
🧷 Гатэлі
🧷 Тэатры
🧷 Кінтэатры
🧷 Гарналыжныя трасы
🧷 Басейны
🧷 Спартыўная інфраструктура на адкрытым паветры.
Кінатэатры, тэатры і гатэлі змогуць працаваць пры ўмове не больш чым 50% загрузкі. Застаюцца закрытымі абʼекты грамадскага харчавання і фітнэс-клубы.⛔️

7 лютага самы высокі будынак Польшчы афарбуецца ў нацыянальныя колеры Беларусі!⚪️🔴⚪️
У гонар Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю Палац Культуры і Навукі зменіць колер сваёй падсветкі на бел-чырвона-белы! Акрамя таго, над гарадской Ратушай будзе ўзняты нацыянальны сцяг нашай краіны! Мы шчыра дзякуем прэзідэнту Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму і дэпутату Міхалу Шчэрбе за салідарнасць з нашым народам!
📣 Нагадваем вам, што святкаванне Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю, 7 лютага, каля калоны Жыгімотна а 12:00! Да сустрэчы!

Прадстаўляем вам узнагароду Global Belarusian Solidarity Award і яе галоўных герояў!
Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэта ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам. Не важна, хадзілі вы на мітынг ці малявалі надпісы на “Табакерцы”, пісалі пасты ў сацыяльных сетках ці адмовіліся выконваць злачынны ўказ. Ваш учынак мае значэнне!
Мы захапляемся кожным з іх, але з упэўненасцю можна сказаць, што ўсё гэта было б немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.
Бесчалавечная машына хлусні, створаная рукамі Лукашэнка, спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.
Надышоў час аб’явіць нашых намінантаў!
1. „Растоплены лёд” для тых, чыя воля і палітычная сіла дапамагае растапіць лёд дыктатуры ў Беларусі.
- Міхал Шчэрба
- Рафал Тшаскоўскі
- Віціс Юрконіс
- Дэвід Крэмер
- Бенэдыкт Халлер
- Лінас Лінкявічус
2. „Стварэнне немагчымага” для ініцыятываў, пра якія мы нават не маглі марыць яшчэ год таму, а цяпер гэта наша рэчаіснасць.
- Byhelp
- Вясна
- Голас
- BYPOL
- Валанцёры Акрэсціна-Жодзіна
3. “Погляд звонку” для замежных журналістаў, дзякуючы працы якіх увесь свет сачыў за нашай барацьбой.
- Максім Кац
- Вікторыя Беляшын
- Марыя Барзунова
- Славамір Серакоўскі
- Юстына Сальвэстроні
- Гарэт Браўн
4. “Без межаў” для замежных СМІ, дзякуючы якім свет суперажываў і дапамагаў беларусам
- Белсат
- Outriders Unblocked
- Mediazona
- Rain TV
- Настоящее время
- Радыё Свабода
- Deutsche Welle
5. “Вам тэлеграма” для тых, хто даносіў да беларусаў праўду нягледзячы ні на якія перашкоды.
- Мая краіна Беларусь
- Чай с малінавым варэннем
- Мотолькопомоги
- Беларусь Галаўнога мозгу
- Nexta
- Palchys
- Страна для жизни
6. “Голас розуму” для тых, хто ў шалёныя часы рэвалюцыі здолеў захаваць цвярозы розум і не падацца эмоцыям.
- Ігар Тышкевіч
- Аляксандр Класкоўскі
- Андрэй Елісееў
- Сяргей Чалы
- Арцём Шрайбман
- Валер Карбалевіч
7. “Крэатыўны супраціў” для тых, хто сваёй творчай энергіяй нішчыў турмы муры і даваў надзею.
- LONG PLAY BELARUS
- Вольны хор
- Дваравыя канцэрты
- Свободный театр
- Купалаўцы
- Уладзімір Цэслер
8. “З верай ў сэрцы” для тых, хто не згубіў веру ў святло ў самую цёмную гадзіну перад беларускім світанкам.
- Тадэвуш Кандрусевіч
- Сяргей Лепін
- Вячаслаў Барок
- Уладзімір Драбышэўскі
- Тарас Целькоўскі
9. “Учынак” для тых, хто сваім прыкладам натхніў мільёны беларусаў. Гэта людзі, якімі мы захапляемся.
- Ніна Багінская
- Марыя Калеснікава
- Юры Корзун
- DJ Перамен
- Такcіст Яндэкс Яўген
10. «Смех скрозь слёзы» для тых, хто нягледзячы на ўвесь змрок, якім быў ахутаны мінулы год, выклікаў у нас усмешкі.
- Сяргей “Хлопотное дельце”
- Чын-чын чэнал “Шчучыншчына”
- Слава Камісарэнка “Чык-чырык”
- Эдик и Санёк “Рэгіянальныя навіны”
Спецыяльнай узнагародай за прапанову новага Плана Маршала для Беларусі, а таксама спецыяльную праграму дапамогі "Салідарныя з Беларуссю" будзе адзначаны прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Global Belarusian Solidarity Award праходзіць пад ганаровым патранатам абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве мы паведамім вам аб цырымоніі ўручэння!

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!⚪️🔴⚪️
Беларускую дыяспару і нашых польскіх сяброў не спужала нетыпова халоднае для Варшавы надвор’е, і цяпер мы можам з упэўненасцю сказаць: свята атрымалася!🎉
Мы выражаем нашу падтрымку ўсім смелым людзям, якія ўвесь гэты час працягваюць змагацца за лепшую Беларусь. Мы дзякуем усім, хто падтрымаў высунутую Святланай Ціханоўскай ідэю Міжнароднага дня салідарнасці і спрыяў яе рэалізацыі.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці хацеў бы асобна адзначыць важную ролю польскіх палітыкаў, без якіх святкаванне ў Варшаве было б зусім іншым, гэта Міхал Шчэрба і Рафал Тшаскоўскі!
Жыве Беларусь!

Падводзім вынікі конкурсу!🔥
За тыдзень, адведзены на стварэнне плакату салідарнасці з Беларуссю, мы атрымалі 123 работы! Мы захапляемся вашым талентам і трохі шакаваныя тым, наколькі шмат у нас творчых і патрыятычных людзей. Творчае журы ўзначаліў адзін з самых вядомых польскіх графічных дызайнераў, Анджей Пангоўскі! Ён жа выканаў пазаконкурсную работу пад назвай «Polska solidarna z Białorusią» (Польшча салідарна з Беларуссю), за якую мы выказваем яму асобную падзяку.🤝
Па выніках гарачых дыскусіяў у нас атрымалася абраць пераможца. Ім стала Паўліна Бузьняк з работай «Budujemy wolność razem» (Будуем свабоду разам). Яе праца будзе выкананая ў выглядзе муралу ў Варшаве.
Яшчэ адным творам, які адзначыла журы, стаў плакат Натальлі Бугай. Дадзеная праца з’явілася сёння разам з двума вышэй пералічанымі на вялікіх экранах у Варшаве!🏢
Падборкі лепшых работ, якія не занялі прызавыя месцы, чакайце неўзабаве ў нашых сацыяльных сетках і СМІ.
Асобна хацелася б падзякаваць нашым партнёрам і сябрам, якія зрабілі вельмі шмат для рэалізацыі гэтага конкурсу і без якіх ён быў бы немагчымы: Міхал Шчэрба, Рафал Тшаскоўскі, Warexpo ТАА.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з прадстаўнікамі нашай дыяспары ў Польшчы годна адзначылі дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага!🎉
Валанцёры выправіліся ў няблізкую дарогу на малую радзіму нацыянальнага дзеяча - у вёску Мастаўляны. Дзякуем усім, хто адгукнуўся. Героі жывуць, пакуль мы аб іх памятаем!💪
#CBS #KALINOUSKI

Сябры, яшчэ раз шчыра дзякуем усім, хто быў учора на акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню Салідарнасці з Беларуссю. Асобную падзяку хочам выказаць творчым асобам, якія не пабаяліся марозаў і выступілі для ўдзельнікаў свята:
🤍Беларускам Варшавы за выкананне чэленджа Jerusalema
❤️Janie Shostak за перформанс і выступ неверагодных дзетак
🤍Хору пад кіраўніцтвам Olgi Hardziejczyk-Maziarskej за кранальнае выкананне Муроў і гімну Пагоня.
Без вас наш Дзень Салідарнасці не быў б такім яркім, моцным, яскравым і кранальным. Дзякуем Katarzynie Pierzchała за цудоўныя фатаздымкі.
#cbs #dzieńsolidarnościzbiałorusią2021 #solidarność #салідарнасць #standwithbelarus