Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.45K subscribers
2.82K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
❗️Как заполнить заявление на получение карты побыта, женевского паспорта и польского проездного документа после получения международной защиты? Приглашаем на стрим!

Где: по ссылке https://youtu.be/K_xIdN8H2O0
Когда: 18 января (среда), 18:00

Во время стрима юриста ЦБС Алеси Пожиток мы обсудим, какие документы могут быть выданы иностранцам после получения международной защиты в Польше, детально разберем формуляры заявлений на карту побыта, женевский проездной документ, а также польский проездной документ для иностранца.

Кроме того, в конце эфира юрист ответит на вопросы из чата на тему международной защиты в Польше. Переходите по ссылке и жмите колокольчик, чтобы не пропустить стрим!

P.S. По техническим причинам стрим был перенесён с понедельника 16.01.2023 на среду 18.01.2023. До скорой встречи!
​​📚Творчая сустрэча са Святланай Курс!

Калі: 21 студзеня, 19:30
Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны!

21 студзеня ў ЦБС адбудзецца творчая сустрэча з цудоўнай беларускай аўтаркай Святланай Курс (Евай Вежнавец)! На сустрэчы будзе магчымасць набыць яе кнігу "Па што ідзеш, воўча", а таксама шэраг іншых беларускіх кніг ад нашых выдаўцоў! Да сустрэчы!
🔥Падтрымаем школку пры Цэнтры беларускай салідарнасці!

Наша школка ў Варшаве вядзе дзейнасць ужо практычна два гады. На сённяшні дзень яе наведвае амаль 130 дзетак, для якіх выкладаюцца польская, беларуская, ангельская мовы, адбываюцца заняткі па лепцы з гліны, музыцы, фатаграфіі, працуе група для ўкраінскіх дзетак. І ўсё гэта выключна бясплатна! Так было ад пачатку і ніколі не зменіцца.

Але зараз мы хочам папрасіць крыху вашай дапамогі, каб мы змаглі закупіць новыя падручнікі, канцылярскія тавары, якія з-за вялікая колькасці вучняў разыходзяцца ў нас з хуткасцю святла, а таксама слодычы і гарбату для нашых дзетак, якія наведваюць заняткі!

✔️Дапамагчы школцы можна з дапамогай PayPal info@belaruscenter.eu

✔️Альбо на банкаўскі рахунак:

80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»
Назва перавода: Darowizna na cele statutowe (Просім пісаць менавіта гэту назву пераводу)
​​📚Прэзентацыя кніг і творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым! «Як нараджаюцца кнігі? Псіхалогія творчасці»

Калі: 22 студзеня, 16:00
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны!


Запрашаем вас на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Вас чакае вясёлая і сур'ёзная размова пра стварэнне кніг, музычны сюрпрыз і аўтограф-сесія.

Уладзімір Арлоў ужо другі год знаходзіцца «у дарозе». А ў дарозе таксама нараджаюцца новыя кнігі, выходзяць перавыданні. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова, выдадзеных у Польшчы па-беларуску фондам Kamunikat.org:

1. Ордэн Белай Мышы. Проза.
2. Каханак яе вялікасці. Гістарычная проза
3. Танцы над горадам. Проза апошніх гадоў – прэмія імя Ежы Гедройца за найлепшую беларускую кнігу прозы 2017 года
4. Незалежнасць – гэта… Эсэістыка
5. Паром праз Ла-Манш. Вершы – прэмія European Poet of Freedom 2010 (польскі пераклад Адама Паморскага)
6. Пакуль ляціць страла. 100 пытанняў пісьменніку
7. Апоўначы ў лонданскім доме. Балады
Будуць прэзентаваныя таксама два тамы па-польску: «Паром праз Ла-Манш» і «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады».

☝️Падчас кірмашу можна будзе набыць беларускую класіку, сучасную беларускую літаратуру і культавы «Беларускі каляндар на 2023 год са словамі і малюнкамі на кожны дзень» ад кампаніі «Будзьма!».

У сустрэчы прыме ўдзел вядомы беларускі музыка, кампазітар і тэатральны рэжысёр Раман Арлоў, які выканае любімыя песні свайго бацькі Уладзіміра. Раман Арлоў – аўтар некалькіх дзясяткаў хітоў, якія выконваюць папулярныя беларускія выканаўцы, дзвюх рок-фолк опер: «Чарадзей» і «Еўфрасіння», а таксама цыклу музычных казак.
УЖЕ СЕГОДНЯ❗️Как заполнить заявление на получение карты побыта, женевского паспорта и польского проездного документа после получения международной защиты? Приглашаем на стрим!

Где: по ссылке https://youtu.be/K_xIdN8H2O0
Когда: 18 января (среда), 18:00 по Варшаве/ 20:00 по Минску

Во время стрима юриста ЦБС Алеси Пожиток мы обсудим, какие документы могут быть выданы иностранцам после получения международной защиты в Польше, детально разберем формуляры заявлений на карту побыта, женевский проездной документ, а также польский проездной документ для иностранца.

Кроме того, в конце эфира юрист ответит на вопросы из чата на тему международной защиты в Польше. Переходите по ссылке и жмите колокольчик, чтобы не пропустить стрим!
​​🔥Бясплатныя інтэрактыўныя заняткі для вашых дзетак!

Хочаце, каб вашыя дзеткі з карысцю і цікавасцю правялі час? Разбіраліся ў беларускай і сусветнай літаратуры? Палепшылі і развівалі беларускую мову?
Запрашаем вас на бясплатныя інтэрактыўныя заняткі Васіля Дранько-Майсюка!

Калі: кожную суботу, 16:00-18:00
Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Для каго: дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў
Уваход вольны
.

На гэтым тыдні тэмай заняткаў стане “СУСВЕТНАЯ ФАНТАСТЫКА і БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ”. Вашыя жэўжыкі даведаюцца пра тое, як шэдэўры сусветнай фантастыкі натхнялі нашых паэтаў, мастакоў і казачнікаў на стварэнне ўласных фантастычных шэдэўраў! Да сустрэчы!
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) pinned «​​ Приостановка консультаций по вопросам легализации в Польше Друзья, в связи с огромным наплывом сообщений и ограниченным количеством сотрудников юридического отдела, мы вынуждены приостановить проведение юридических консультаций по вопросам легализации…»
​​❗️Выдача польскіх праязных дакументаў для беларусаў і становішча людзей, якіх рэжым Лукашэнка пазбаўляе грамадзянства. Што яшчэ абмяркоўвалі на сустрэчы Працоўнай групы ў МУС Польшчы?

18 студзеня адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы ў МУС Польшчы, падчас якой уздымаліся актуальныя пытанні зменаў у заканадаўстве Беларусі па пазбаўленні грамадзянства і праязных дакументаў для беларусаў.

На сустрэчы прысутнічалі сталыя чальцы працоўнай групы Крысціна Рыхтэр з Офіса Святланы Ціханоўскай, кіраўнічка юрыдычнага аддзела Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская, а таксама прадстаўнік НАУ Арцём Праскаловіч.

Падчас сустрэчы намеснік міністра ўнутраных справаў Барташ Градзецкі заверыў, што польскія ўлады не будуць прызнаваць рашэнне Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства, згодна з новымі зменамі ў заканадаўстве. Для краіны гэтыя асобы застануцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, гэтую пазіцыю МУС Польшчы будзе даносіць да Еўракамісіі і заклікаць іншыя краіны Еўрасаюза да такога ж стаўлення да выпадкаў пазбаўлення грамадзянства.

У сувязі з гэтым паўстае пытанне пра карыстанне беларускім пашпартам, якое будзе немагчымым у выпадку пазбаўлення грамадзянства. Для вырашэння гэтага пытання польскі МУС прапануе грамадзянам Беларусі карыстацца польскім падарожным дакументам.

Згодна са зменамі ў польскім заканадаўстве, прынятымі ў 2022 годзе, беларусы, якія атрымалі часовы від на жыхарства на падставе гуманітарнай візы, так званы «гуманітарны побыт» (паводле польскага закону – побыт па іншых падставах), могуць з 1 студзеня 2023 года атрымаць такі падарожны дакумент. Раней такая магчымасць была ў асобаў са сталым побытам і дадатковай аховай.

Новы ўзор польскага падарожнага дакументу быў прадстаўлены МУС Польшчы падчас сустрэчы.

Таксама былі абмеркаваныя праблемы згубленых беларускіх пашпартоў і пашпартоў са скончаным тэрмінам дзейнасці. Для іх вырашэння прапанавана пашырыць кола беларусаў, якія могуць атрымаць новы падарожны дакумент. Гэта патрабуе асобных зменаў у заканадаўстве.

Асобна абмяркоўваліся праблемныя пытанні побыту беларусаў у Польшчы, якія збіраюцца падчас зваротаў у Цэнтр беларускай салідарнасці. ЦБС мае сталую камунікацыю з ведамствам. Аб далейшым прыняцці вырашэнняў з боку МУС Польшчы па гэтых пытаннях можна будзе дадаткова даведацца з сацсетак ЦБС.
​​📷Делай фотографии как профи! Бесплатный образовательный проект для подростков от Школы ЦБС и фотожурналистки “Белсата” Юлии Шабловской!

Участников проекта «New Home Project» ждёт увлекательный курс, в рамках которого подростки научатся основам фотографии и современным практикам из сферы визуального искусства, которые будут органично совмещены с элементами арт-терапии.

☝🏻Кто может принять участие? Подростки из Беларуси и Украины в возрасте 14-17 лет, которые были вынуждены покинуть свои страны и переехать в Варшаву.
☝🏻Как записаться? По телефону
+48694532858
☝🏻Сколько это стоит? Участие в курсе бесплатное!
Занятия начнутся уже 26 января! Количество мест ограничено!

«New Home Project» — образовательный проект, в котором фотография и арт-терапия встретились, чтобы помочь детям и молодежи переработать опыт миграции и поделиться им друг с другом, а также со всеми, кто в сознательном возрасте столкнулся с процессом миграции.

В рамках встреч участники в комфортной и дружественной среде посредством занятий фотографией с элементами арт-терапии в безопасный и опосредованный для своей психики способ прорабатывают травмы, вызванные вынужденной миграцией в незнакомую страну.

Цель проекта — создать безопасное пространство, где можно смело говорить о чувствах, переживаниях и страхах. Терапевтический эффект, который несет в себе фотография, поможет принять и полюбить место, где многие участники занятий оказались вынужденно, найти новых друзей и рассказать свою историю тем, кого это может вдохновить на поиски своего нового дома.

Кроме интеграции и новых знакомств участников, встречи включают в себя образовательную часть. Основой занятий является блок по основам фотографии и современным практикам из сферы визуального искусства, которые освещают социально важные темы через возможности фотографии. Эти знания и умения участники в дальнейшем могут применить для личного роста и профессионального развития (своих социальных сетей, дальнейшего выбора профессии или монетизации хобби).
​​📚УЖО СЁННЯ! Творчая сустрэча са Святланай Курс!

Калі: 21 студзеня, 19:30
Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны!

21 студзеня ў ЦБС адбудзецца творчая сустрэча з цудоўнай беларускай аўтаркай Святланай Курс (Евай Вежнавец)! На сустрэчы будзе магчымасць набыць яе кнігу "Па што ідзеш, воўча", а таксама шэраг іншых беларускіх кніг ад нашых выдаўцоў! Да сустрэчы!
​​📚Прэзентацыя кніг і творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым! «Як нараджаюцца кнігі? Псіхалогія творчасці»

Калі: 22 студзеня, 16:00
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны!


Запрашаем вас на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Вас чакае вясёлая і сур'ёзная размова пра стварэнне кніг, музычны сюрпрыз і аўтограф-сесія.

Уладзімір Арлоў ужо другі год знаходзіцца «у дарозе». А ў дарозе таксама нараджаюцца новыя кнігі, выходзяць перавыданні. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова, выдадзеных у Польшчы па-беларуску фондам Kamunikat.org:

1. Ордэн Белай Мышы. Проза.
2. Каханак яе вялікасці. Гістарычная проза
3. Танцы над горадам. Проза апошніх гадоў – прэмія імя Ежы Гедройца за найлепшую беларускую кнігу прозы 2017 года
4. Незалежнасць – гэта… Эсэістыка
5. Паром праз Ла-Манш. Вершы – прэмія European Poet of Freedom 2010 (польскі пераклад Адама Паморскага)
6. Пакуль ляціць страла. 100 пытанняў пісьменніку
7. Апоўначы ў лонданскім доме. Балады
Будуць прэзентаваныя таксама два тамы па-польску: «Паром праз Ла-Манш» і «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады».

☝️Падчас кірмашу можна будзе набыць беларускую класіку, сучасную беларускую літаратуру і культавы «Беларускі каляндар на 2023 год са словамі і малюнкамі на кожны дзень» ад кампаніі «Будзьма!».

У сустрэчы прыме ўдзел вядомы беларускі музыка, кампазітар і тэатральны рэжысёр Раман Арлоў, які выканае любімыя песні свайго бацькі Уладзіміра. Раман Арлоў – аўтар некалькіх дзясяткаў хітоў, якія выконваюць папулярныя беларускія выканаўцы, дзвюх рок-фолк опер: «Чарадзей» і «Еўфрасіння», а таксама цыклу музычных казак.
​​☝️Каго любіш? Люблю Беларусь!

Сёння ў Беларусі, Польшчы, Літве і Украіне адзначаецца 160-я гадавіна паўстання 1863-1864 гг.. Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, стаў адным з галоўных сімвалаў барацьбы беларусаў за свабоду і незалежнасць. І хоць паўстанне не дасягнула сваіх мэтаў, але ўчынак Каліноўскага і яго паплечнікаў натхніў не адно пакаленне нашых суайчыннікаў на змаганне за свае правы.

❗️Заўтра, 23 студзеня, мы заклікаем беларусаў Варшавы далучыцца да афіцыйнага святкавання гэтай даты. На мерапрыемстве чакаюцца выступы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і абранага прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай. Запрашаем вас прыйсці а 16:00 да Bramy Straceń (Karola Levittoux 6, 01-539 Warszawa). Не забудзьцеся ўзяць з сабой сцягі і нашу сімволіку! Да сустрэчы!
📚Творчыя сустрэчы з Уладзімірам Арловым і Святланай Курс!

У гэтыя выходныя ЦБС стаў сапраўдным сэрцам беларускага культурнага жыцця ў Варшаве. Наш офіс з вялікай цяжкасцю змясціў усіх ахвотных сустрэцца з вядомымі беларускімі літаратарамі – Уладзімірам Арловым і Святланай Курс.

Падчас суботняга мерапрыемства Святлана Курс прэзентавала сваю кнігу «Па што ідзеш, воўча»,
а таксама падзялілася сваімі творчымі планамі. У нядзелю беларусаў чакала сустрэча з Уладзімірам Арловым. Мерапрыемства ператварылася ў вясёлую і сур'ёзную размову пра стварэнне кніг і творчасць з адным з найбольш уплывовых беларускіх пісьменнікаў. Слова на сустрэчы ўзяў заснавальнік Kamunikat Яраслаў Іванюк і старшыня праўлення ЦБС Уладзь Кобец. Акрамя таго, госці паслухалі музычны сюрпрыз ад Рамана Арлова, а таксама паўдзельнічалі ў аўтограф – сесіі Уладзіміра Арлова. У часе абодвух мерапрыемстваў у прысутных была магчымасць набыць беларускія кнігі.