Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.51K subscribers
2.81K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
Сябры, вельмі часта нам задаюць пытанне, як трапіць у Польшчу без візы?

Юрыдычны аддзел ЦБС падрабязна адказаў на яго на нашай Facebook-старонцы:

https://www.facebook.com/102070998297330/posts/186183956552700/

Распаўсюд вітаецца 🤍❤️🤍
​​Доўгімі зімовымі вечарамі так прыемна бачыць цёплае полымя свечак! Не дарэмна яны з'яўляюцца неадʼемнай часткай скандынаўскага паняцця ўтульнасці – hygge.🇩🇰

Запрашаем вас на бясплатны майстар-клас для беларусаў Варшавы, дзе кожны ўдзельнік зможа зрабіць сваю патрыятычную бел-чырвона-белую свечку! Майстар-клас для вас правядзе Васіль Грудавік. Усе матэрыялы прадастаўляюцца арганізатарамі.
Будзем радыя вас бачыць✌️

💮Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6, lok 2.
💮Калі: 21 снежня а 18.00!

❗️Абавязковы запіс у каментарах на нашай старонцы ў Facebook ці Instagram ❗️

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Дзелімся з вамі нашай радасцю!🎉

Учора адбылася ўрачыстая перадача відэаабсталявання для Цэнтру Беларускай Салідарнасці!🎁 Прадстаўнікі нашай арганізацыі ўручылі ў сваю чаргу святочныя падарункі, зробленыя рукамі беларускіх палітычных бежанцаў.

Мы хацелі б яшчэ раз шчыра падзякаваць нашым партнёрам з Stowarzyszenia Dziennikarzy Polskich і Кшыштафу Скавроньскаму за такую значную дапамогу. Беларусы, як палякі 30 гадоў таму, змагаюцца за свабоду і незалежнасць. Ім патрэбна наша сумесная падтрымка. Дзякуючы вашым намаганням, мы зможам зрабіць больш у гэтай справе.💪

У салідарнасці наша сіла! Дзякуй!
​​Цябе чакае пераезд? 👜 Памятай, што ты не адзін!

На бліжэйшай сустрэчы мы пагаворым пра цяжкасці, з якімі вы можаце сутыкнуцца, а таксама аб падтрымцы, якую вы можаце атрымаць. Пабачымся ўжо сёння! 🙂

Зарэгістравацца: https://tiny.pl/72gwl

Праект "Польска-Беларускі цэнтр падтрымкі і інтэграцыі ў Варшаве" прафінансаваны Фондам міжнароднай салідарнасці у рамках польскага супрацоўніцтва па развіццю Міністэрства замежных спраў РП
​​Увага! Нагадваем вам, што з 28 снежня да 17 студзеня ў Польшчы ўводзяцца новыя абмежаванні, звязаныя з COVID-19:

📌 закрываюцца ўсе гандлёвыя цэнтры, сваю працу ў іх працягнуць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, драгерыі і малыя крамы з перыёдыкай, абасобленыя мэблевыя крамы;
📌абмяжоўваецца праца гатэляў, хостэлаў, гасцявых домікаў (за выключэннем гатэляў для рабочых);
📌 31 снежня ўведзена абмежаванне на перасоўванне з 19:00 да 06:00. Новы год пажадана сустрэць толькі з найбліжэйшымі членамі сям’і;
📌 уводзіцца абавязковы каранцін па вяртанню з-за мяжы грамадскім транспартам для грамадзянаў Польшчы;
📌 спартыўная інфраструктура будзе адчынена толькі для прафесійных спартсменаў;
📌 прыпынена праца гарналыжных курортаў;
📌 папярэдне ўведзеныя абмежаванні застаюцца ў моцы.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Праект "Польска-Беларускі цэнтр падтрымкі і інтэграцыі ў Варшаве" прафінансаваны Фондам міжнароднай салідарнасці у рамках польскага супрацоўніцтва па развіццю Міністэрства замежных спраў РП.
​​Тым часам нашы Дзяды Марозы, іх памочнікі ды памочніцы рыхтуюцца ва ўсю моц! Падарункі для маленькіх беларусаў ужо ў дарозе! Чакайце іх у нядзелю, 27.12 🎄🎄🎄

А як да святаў рыхтуецеся вы?

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Не адчуваеце навагодняга настрою? Зірніце на здымкі нашага ўчорашняга майстар-класу па стварэнню свечак, які наведала 10 неверагодных беларусаў Варшавы! 🔥🔥🔥

Сардэчна дзякуем Васілю Грудавіку за эмоцыі, якія ён падарыў нам учора. Кожны прынёс дамоў частачку свята і навагодняй цеплыні. 🎄 Было па-сапраўднаму цікава і прыгожа! Святы надыходзяць!

P.S. На жаль, у сувязі з COVID-19 мы можам прымаць вельмі абмежаваную колькасць гасцей. Сачыце за нашымі навінамі, мы абавязкова зробім яшчэ не адну імпрэзу для вас.

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Нашы сябры з Stowarzyszenia Dziennikarzy Polskich стварылі вельмі важную і захапляльную кнігу, прысвечаную журналістам, якія трапілі пад рэпрэсіі падчас беларускай рэвалюцыі.

“Я журналіст. Чаму вы мяне б’яце?”- гэта страшнае пытанне паўставала не перад адным прадстаўніком “закону” у нашай краіне. Кніга пра тое, што нельга забыць.

E-book даступны па спасылцы на беларускай, рускай, польскай, украінскай і англійскай мове.
Просім аб максімальным распаўсюдзе гэтай інфармацыі! https://cutt.ly/YhMhMIx
​​У гэтым годзе мноства беларусаў вымушаны сустракаць навагоднія святы ў Польшчы, краіне з іншымі, хоць і блізкімі нам, традыцыямі.🇵🇱

Асаблівае месца ў культуры палякаў займае Божае Нараджэнне, якое адзначаецца ў Польшчы 25 снежня. Пачынаючы ад абеду 24 снежня ўсё жыццё ў польскіх гарадах нібыта замірае, зачыняецца практычна ўсё, акрамя заправак і дробных крамаў.🏪

Якія словы па-польску, звязаныя са святамі, вам маглі б спатрэбіцца? Як павіншаваць палякаў на іх мове? Лавіце кароткі слоўнічак ад ЦБС!

📌Bałwan – снегавік
📌Bombki – ёлачныя цацкі
📌Choinka – ёлка
📌Dwanaście potraw – дванаццаць блюд, якія абавязкова павінны прысутнічаць на святочным стале палякаў. Сярод іх карп, селядзец, боршч з ушкамі, пірогі і маковец
📌Kartki świąteczne – навагоднія паштоўкі
📌Kolęda – святочная песня
📌Lampki – гірлянда
📌Prezent – падарунак
📌Renifer – паўночны алень
📌Stół świąteczny – святочны стол
📌Święty Mikołaj – Святы Мікалай/Дзед Мароз. Цікава, што падарункі польскім дзецям у розных рэгіёнах прыносяць абсалютна розныя персанажы. Акрамя Святога Мікалая гэта Gwiazdor, Dzieciątko, Gwiazdka, Aniołek і звыклы для нас Дзядек Мруз.
📌Wigilia – пярэдадне Раства, 24 снежня
📌Wieniec adwentowy – навагодні вянок
📌Włosy anielskie – дожджык (упрыгожванне на ялінку)
📌Wesołych Świąt i szczęśliwego Nowego Roku – Вясёлых святаў і шчаслівага Новага году!
📌Wszystkiego dobrego w Nowym Roku – Усяго найлепшага ў Новым годзе
📌Najlepsze życzenia świąteczne i noworoczne – Нашы найлепшыя калядныя і навагоднія пажаданні.

А якія асаблівыя навагоднія традыцыі ёсць у вашых сем’ях?
​​Набліжаецца магічны час навагодніх святаў. Мы кожны год чакаем іх як сімвал новага жыцця і пераменаў, хатняй утульнасці і няўлоўнай цеплыні.

2020 год быў па-сапраўднаму асаблівым. Напэўна, яго мы не забудзем ужо ніколі. У гэтым годзе мы дапамагалі беларусам усім, чым толькі маглі. Гэта было не лёгка, але ёсць надзея, што мы са сваёй місіяй справіліся. Як пісаў прафесар Толкін: «Мы не выбіраем часы, мы можам толькі вырашаць, як жыць у часы, якія выбралі для нас». І сваё рашэнне мы прынялі.

Зычым вам у 2021 годзе паменш клапатлівых спраў, адсутнасці пасінелых пальцаў, шчучынскай прыгажосці і, канешне, кахання, якое перамагае ўсё.🤍❤️🤍

Вясёлых святаў!
​​З 16 снежня ў заканадаўства Польшчы былі ўведзены важныя змены, якія датычацца беларусаў, пераехаўшых па праграме Poland. Business Harbour.☝️ Цяпер яны могуць атрымаць статус індывідуальнага прадпрымальніка на роўных правах з грамадзянамі Польшчы. Больш інфармацыі вы можаце знайсці па спасылцы.🔽

https://cutt.ly/Kh2p1xM

Od 16 grudnia w prawie polskim wprowadzono ważne zmiany dotyczące Białorusinów przeprowadzających się w ramach programu Polska. Business Harbour.☝️ Teraz oni mogą uzyskać status jednoosobowego przedsiębiorcy na równych prawach z obywatelami Polski. Więcej informacji można znaleźć pod linkiem.🔽

https://cutt.ly/Kh2p1xM
​​Нагадваем вам, што ў сувязі з каранцінам і эпідэміялагічнай сітуацыяй з COVID-19, мы працягваем сваю працу ў рэжыме анлайн. Наш офіс на Mazowieckiej 12 цалкам зачынены.⛔️

Атрымаць кансультацыі вы можаце здальна ў нашым telegram https://t.me/CBShelp або па нумары + 48722722500
Візіт у наш офіс па адрасе Oleandrów 6 магчымы ў выключных выпадках і толькі па папярэднім запісе праз тэлеграм або тэлефон.

У выпадку калі кагосьці з каманды ЦБС напаткае вірус, праца ўсяго Цэнтру можа спыніцца на 10 дзён, што мела б вялікі негатыўны ўплыў на нашу прадуктыўнасць. Просім вас аднесціся з разуменнем, дадзеныя абмежаванні былі ўведзены кіруючыся клопатам аб вашым і нашым здароўі.
​​Нашы Дзяды Марозы, іх памочнікі ды памочніцы ўжо сабралі свае чароўныя торбы! Мы крыху падкарэктавалі час візітаў, чакайце іх у панядзелак, 28.12 пачынаючы ад 10:00! 🎄🎄🎄

А якія навагоднія падарункі ў гэтым годзе хацелі б атрымаць вы?

Nasi Mikołaje, ich asystenci i asystentki już spakowali swoje magiczne torby! Poprawiliśmy trochę czas wizyt, czekajcie na nich w poniedziałek, 28.12 od godz. 10:00! 🎄🎄🎄

A jakie prezenty świąteczne w tym roku chcieliby dostać wy?
​​26 снежня ў 18:00 (Варшава)/ 20:00 (Мінск) адбудзецца Калядны онлайн-канцэрт у падтрымку беларускіх бежанцаў.

Далучыцца да канцэрту можна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=1gpS1MLyShI
Збор сродкаў праходзіць пры падтрымцы Фонду салідарнасці BYSOL https://bysol.org/talaka/english

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу беларусам, якія вымушаныя былі пакінуць Радзіму і шукаць прытулак у Польшчы ці Літве. Сярод арганізацый, якія атрымаюць сродкі ад канцэрту, ёсць і Цэнтр Беларускай Салідранасці!

Арганізатары мерапрыемства:

"Талака" - Некамерцыйнае аб'яднанне, заснаванае беларусамі і іх сябрамі ў Даніі, на хвалі ўздыму нацыянальнай салідарнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Талака падтрымлівае ініцыятывы партнёрскіх арганізацый у Польшчы і Літве, каб дапамагчы суайчыннікам, якія вымушаныя былі пакінуць краіну праз пераслед і рэпрэсіі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці дзякуе нашым партнёрам за іх нястомную працу і падтрымку!

Далучайцеся!
​​«Мне сябар заткнуў рот і я яму ўдзячны, таму што я б, напэўна, адтуль не выйшаў» Частка 1.

Многія эксперты кажуць, што ў Беларусі адбыўся прававы дэфолт. Не працуюць нават законы, якія і так абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды беларусаў. Гісторыя Рамана Богуша - гэта яскравы прыклад адсутнасці любога закону ў нашай краіне:

- Трыгерам для мяне стала кампанія Цэпкала і Бабарыкі - тады я стаў актыўна цікавіцца сітуацяй, хоць я і пражыў усё жыццё пры ўладзе Лукашэнкі і да гэтага прывык.

Пачалося ўсё ў дзень выбараў, мы гулялі па горадзе, было каля 22 гадзін. Я жыў у Віцебску. Наш горад ціхі, не вельмі актыўны. Нас было няшмат. Мы сабраліся на галоўнай плошчы. Міліцыя папрасіла ўсіх адысці ў адну кропку. Мы ўсе туды адышлі. Усе чагосьці чакалі, цікава было, што будзе далей. Тут пад'язджае машына, з якой гучала абвестка, што наша мерапрыемства несанкцыянаванае. У выніку пачалі падʼязджаць аўтазакі, з іх выйшлі амапаўцы. Людзі сталі сыходзіць. Мы з сябрам таксама падумалі: «Навошта нам патрэбныя гэтыя праблемы?». Пайшлі ў бок дому.

У гэты самы бок пайшлі ўсе астатнія, бо не было іншай дарогі, цэнтр гораду быў перакрыты. На супрацьлеглым баку вуліцы падʼехалі аўтазакі і пачалі выхопліваць людзей. Мы паспелі дайсці да «Віцебскіх прадуктаў», такая крамка невялікая, я там павінен быў сустрэцца з бацькам. Я падышоў да крамы, патэлефанаваў, аказалася, ён быў з іншага боку. Я пераходжу на другі бок, бацька бачыць мяне, я - яго, і тут выскокваюць амапаўцы і ўсіх «пакуюць». Мяне кінулі на падлогу аўтазака. Я прасіў устаць, на што мне адказвалі матам. Бацька гэта бачыў і не разумеў, як гэта магчыма. Пасля нас 2 гадзіны каталі па горадзе, бацька ездзіў за аўтазакам і спрабаваў дамагчыся інфармацыі, за што мяне затрымалі. Я сказаў бацьку ехаць дадому, бо было зразумела, што ад гэтых людзей ніякіх адказаў не дамагчыся.

Нас прывезлі ў Дэпартамент аховы РАУС. Завялі ў спартыўную залу. Мы не разумелі, што мы там рабілі. Павінны ж скласці пратакол?! Нас часткова распранулі, знялі верхнюю вопратку, чаравікі. Далей пачалося нейкае дзіўнае мерапрыемства. Было вельмі шмат АМАПу, у 2 ці 3 разы больш, чым затрыманых. На версе стаялі людзі ў вялікіх чынах. Іх было чалавек 5 і яны проста глядзелі на здзекі. Нас прымушалі сесці на кукішкі, рассунуць ногі, рукі за галаву і сядзець так не менш за паўгадзіны. Аднаму з амапаўцаў не спадабалася, як мы сядзелі. Ён ударыў мяне нагой. Я яму сказаў нешта накшталт «Ты што творыш?». Ён ударыў мяне дубінкай. Я зноў нешта пачаў казаць. Мне сябар заткнуў рот і я яму ўдзячны, таму што я б, напэўна, адтуль не выйшаў.

Потым нас апыталі звычайныя міліцыянты. Хто я такі і дзе быў. Я спытаў, ці патрэбны ім мой пашпарт, яны сказалі, што ім ён не патрэбны. Я мог прадставіцца кім заўгодна! Паперу, якую там пісалі, потым ніхто не мог знайсці.

Пасля нас вывелі вонкі, сказалі: «больш не трапляйцеся», кінулі ў след некалькі дзясяткаў мацюкоў, і адпусцілі. Было 03:30. Я патэлефанаваў бацьку, сказаў, што ўсё добра.

На заўтра мы вырашылі паехаць у РАУС і папрасіць дапамогі. Але для пачатку вырашылі паехаць зняць пабоі. Мы прыехалі ў месца дзе здымаюць пабоі, не памятаю, як правільна называецца. Нам сказалі ехаць у Кастрычніцкае РАУС, пішыце заяву ў міліцыю, без гэтай паперы мы не можам вас прыняць.

Паехалі туды. Сказаў, што мне трэба да следчага. Мяне пачалі распытваць. Я адказаў, што мяне збілі супрацоўнікі. Дзяжурны папрасіў пачакаць 15 хвілін, нібыта з-за перазменкі. Я прастаяў 3 гадзіны, пачаў нешта падазраваць. Узяў у рукі тэлефон. Пачалася слоўная сварка. Мне было сказана, што тут нельга тэлефанаваць. Я адказаў, што выйду, патэлефаную і вярнуся. Міліцыянт забараніў мне гэта рабіць. Я спытаў:

- Мяне затрымалі?
- Так, ты затрыманы.
- З якога моманту я затрыманы?
- Ты зайшоў сюды, паклаў рэчы?
- Так
- Ты затрыманы
- А калі вы мне пра гэта збіраліся сказаць?

Працяг гісторыі чытайце ніжэй.
​​«Мне сябар заткнуў рот і я яму ўдзячны, таму што я б, напэўна, адтуль не выйшаў» Частка 2.

Адказу я не атрымаў. Толькі ў 13 прыйшоў міліцыянт і аформіў на мяне пратакол за ўдзел у мітынгу. Яны напісалі, што я крычаў усе магчымыя лозунгі, хоць ніякіх доказаў не было. Я казаў: «Гэта як, я прыйшоў да вас прасіць аб дапамозе, мяне збілі, а цяпер я буду сядзець? Гэта нармальна?» Я быў не адзін у такой сітуацыі.
Потым прыйшоў нейкі мужык, які паказаў на нас і сказаў даць нам па 15 сутак, пасля чаго сышоў. На пытанне, хто гэта быў, мне нічога не адказалі. Дзяжурны міліцыянт таксама не прадстаўляўся, хоць я пытаўся ў яго імя і званне.

Мяне адвезлі ў ІЧУ. Было 10 жніўня. 11 жніўня мяне судзілі. У гэты дзень у мяне быў дзень нараджэння. Я атрымаў 7 сутак. Прабыўшы 2 дні ў ІЧУ нас перавялі ў СІЗА, таму што месцаў не хапала. Там з кожным размаўляў начальнік СІЗА. Казаў, што мы тут часова і звычайна яны не працуюць з такімі, як мы, што яны працуюць з сурʼёзныя злачынцамі, па гэтаму стаўцеся да нас з павагай, а мы будзем гэтак жа ставіцца да вас. У СІЗА мы правялі 2 дні. У апошні дзень вельмі моцна былі чутныя гучныя сігналы машын і плясканні людзей ў далоні. Мы не маглі зразумець што адбываецца. У выніку наглядчык адчыніў акенца і сказаў збіраць рэчы. Мы спыталі – навошта? Ён засмяяўся і сказаў «Дадому». Першае што прыйшло нам у галаву, што яны здзекуюцца.

Начальнік СІЗА сказаў, што больш мы не ўбачымся, і жартам выкрыкнуў «Дзякуй што наведалі нашу ўстанову!». Ніхто не верыў, што будуць выпускаць. Калі я выйшаў, мяне сустрэлі бацькі, хоць нікому не паведамлялі пра тое, што людзей выпусцяць. Мае бацькі там апынуліся выпадкова, хацелі перадаць ежу.

На наступны дзень мы знялі пабоі. Лекар сказаў, што абавязаны падаць інфармацыю ў міліцыю. Быў бачны чысты след ад дубінкі, памерам у сантыметраў 35. Ён шчыра ўсё запісаў з маіх слоў. Лекар увайшоў у маё становішча і патэлефанаваў у міліцыю толькі пасля майго адʼезду. Не ведаю, што яму за гэта было. Праз 2 дні мяне выклікалі ў ваенкамат. Ваенкам мяне спытаў:

- Будзем служыць?
- Якое служыць, у мяне артыкул 23.34, я супраць урада, як я буду яму служыць?
- Не хвалюйся, мы цябе перавучым
- Я не пайду служыць краіне з такімі парадкамі
- Не хвалюйся, там пра цябе паклапоцяцца

Мне стала зразумела, як яны там збіраюцца «клапоціцца». Мне далі яшчэ адну позву і сказалі, што будуць вельмі моцна мяне чакаць.
Потым мне патэлефанаваў следчы. Папрасіў прыехаць у Следчы камітэт для дачы паказанняў. Я спытаў:

- На колькі сутак на гэты раз мяне пасадзяць? – Я вас саджаць не буду
– Мне ў РАУС гэтак жа казалі.

Я прыехаў у Следчы Камітэт і даў паказанні, мне абяцалі правесці праверку. На наступны дзень мне патэлефанаваў знаёмы, які працаваў раней там, і сказаў, што тых, хто напісаў заявы на супрацоўнікаў, актыўна прыцягваюць да крымінальнай адказнасці, не важна за што, шукаюць любыя падставы.

У інтэрнэце я ўбачыў, што Польшча адкрыла мяжу. Мы вырашылі зʼехаць. На вакзале ў Брэсце я купіў білет. Пачаў гаварыць з кіроўцам, ён быў палякам, але добра гаварыў па-расейску. Ён сказаў, што са мной не паедзе, бо будзе шмат праблемаў на мяжы, і закрыў перад мной дзверы. Я быў у шоку. У выніку я вырашыў даехаць спадарожнай машынай. Падʼехаў адзін чалавек, спытаў, чым можа дапамагчы. Сказаў яму, што са мной могуць быць праблемы. На гэта ён адказаў, што ўсё нармальна, і падняў руку з белай стужачкай. На мяжы ніякіх праблем не ўзнікла. Мы трапілі ў лагер для бежанцаў. Так я апынуўся ў Польшчы.

- Чым вам дапамог ЦБС?
- Мы прыехалі прама ў ЦБС, там нам пачалі дапамагаць з дакументамі, зараз дапамагаюць з картай побыту. Мы ўдзячныя ЦБС! Алеся (юрыст цэнтра) рыхтуе мае дакументы для падачы на праграму Каліноўскага. Дзякуй ёй вялікі!
- Пратэставаць клапатлівая справа?
- Не ведаю, складана гэта ці не, я банальна не паспеў, выйшаў у першы дзень і мяне амаль адразу затрымалі (смяецца).
- Мы пераможам?
- Так!
​​Сёння прадстаўнікі розных арганізацыяў і ініцыятыў, скіраваных на падтрымку беларусаў у Польшчы, аб’ядналі свае высілкі, каб разам павіншаваць дзетак уцекачоў з лагера ў Бялай Падлясцы! Удзел ва ўрачыстасці ўзялі і прадстаўнікі ЦБС!

Апроч навагодніх падарункаў дзеці атрымалі зарад святочнага настрою, узяўшы ўдзел у конкурсах ад Дзеда Мароза, які з задавальненнем вадзіў з імі карагоды. Акрамя таго, на імпрэзе быў заўважаны гіганцкі паўночы мядзведзь і сцяг! ⚪️🔴⚪️

Цэнтр Беларускай Салідарнасці дзякуе ўсім датычным за гэту цудоўную ініцыятыву. У салідарнасці наша сіла!
​​Акцыі салідарнасці з Беларуссю не перарываюцца ў Варшаве ўжо амаль паўгады! Неабыякавыя беларусы і нашы польскія сябры ўчора зноўку ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі каля аднога з галоўных сімвалаў польскай сталіцы - Палацу культуры і навукі. Як бы далёка мы не былі адзін ад аднога, ведайце, мы разам! Салідарнасць - наша зброя!💪

Akcje solidarności z Białorusią nie są przerywane w Warszawie prawie od pół roku! Nieobojętni Białorusini i nasi polscy przyjaciele wczoraj ponownie podnieśli biało-czerwono-białe flagi przed jednym z głównych symboli polskiej stolicy - Pałacem Kultury i Nauki. Bez względu na to, jak daleko jesteśmy od siebie, wiedzcie, że jesteśmy razem! Solidarność jest naszą bronią!💪
​​Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з AKS ZŁY учора павіншавалі дзетак беларускіх уцекачоў з Новым годам! Дзед Мароз разам з нашымі фантастычнымі валанцёрамі і валанцёркамі супольнымі намаганнямі начаравалі падарункі, якіх так чакалі маленькія беларусы. Мы пабачылі дзясяткі сапраўдных усмешак і шчаслівых вачэй, перажыць гэта абсалютна бясцэнна. ❤️

Сябры, усё гэта было б немагчыма без вашых ахвяраванняў і падтрымкі! Мы дзякуем вам і зычым спаўнення самых запаветных жаданняў. Са святамі вас!🎉

Фота: Julia Szablowska
​​Пагадзіцеся, 2020 год здзівіў увесь свет! Яшчэ больш ён здзівіў беларусаў, якія адкрылі ў сабе фантастычную прагу да свабоды.
Цалкам магчыма, што 2021 будзе нас ашаламляць не менш. Як выказаць свае эмоцыі па-польску і пры гэтым не пераходзіць рамкі цэнзуры? Лавіце слоўнічак ад ЦБС! ⚪️🔴⚪️

📌Słodki Jezusie, nie mogę uwierzyć że Łukaszenkę sądzi Trybunał! / Божа, не магу паверыць, што Лукашэнка судзіць трыбунал!
📌Rany boskie, cały OMON zebrał swoje rzeczy i wyjechał do Rostowa! / Божа правы, увесь АМАП сабраў свае рэчы і з'ехаў у Растоў!
📌Boże, Nina Bagińska otrzymała tytuł Bohatera Białorusi! / Божа, Ніна Багінская атрымала званне Героя Беларусі!
📌Jezu, na Białorusi wreszcie odbędą się wolne wybory! / Госпадзе, у Беларусі нарэшце пройдуць свабодныя выбары!
📌O rany, biało-czerwono-biała flaga znów stała się Państwową! / О, Божа, бел-чырвона-белы сцяг зноў стаў дзяржаўным!
📌Ale jazda, w 2021 roku Białorusini stali jeszcze bardziej niesamowici! / Абалдзець, у 2021 годзе беларусы сталі яшчэ больш дзіўнымі!
📌Wszyscy więźniowie polityczni wyszli na wolność, ale odlot! / Усе палітвязні выйшлі на волю, улёт!
📌2021 rok to po prostu sztos! / 2021 год-гэта проста штосьці!

А чаго ад 2021 году чакаеце вы?