Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.45K subscribers
2.82K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
⚡️Сколько беларусов проживает в Польше?

Центр беларусской солидарности получил от Управления по делам иностранцев подробную информацию о количестве проживающих в Польше беларусов.
Из отчёта вы узнаете о выданных видах на жительство, визах, местах, в которые чаще всего переезжают беларусы и находящихся в процедуре международной защиты гражданах нашей страны.

Подпишитесь на @cbs_help, чтобы не пропускать актуальные юридические советы и получать профессиональную помощь от наших специалистов в Польше!
​​❗️Канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага ў Варшаве!

Калі: 6 жніўня, 17:00-20:00
Дзе: plac Defilad, Варшава
Уваход вольны!

Вас чакаюць выступы:

Кацярыны Ваданосавай
Пятра Клюева
The Superbullz
TyapinCrew
Znich
Гурта 23.34

🔥Вядучы мерапрыемства Дзмітрый Танковіч!

Ужо заўтра, 6 жніўня, у самым сэрцы Варшавы пройдзе канцэрт у падтрымку беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага, якія зараз дапамагаюць братняй Украіне бараніць незалежнасць краіны ад пуцінскага ўварвання. Ініцыятарам мерапрыемства стаў Цэнтр беларускай салідарнасці пры падтрымцы мабілізацыйнага цэнтра Палка Каліноўскага і мэрыі Варшавы! Падчас канцэрту ў кожнага будзе магчымасць без пасярэднікаў зрабіць ахвяраванне на дапамогу беларускім добраахвотнікам. Прыходзьце з сябрамі і не забудзьце ўзяць з сабой беларускія і ўкраінскія сцягі! Жыве Беларусь! Слава Україні!

Фота: Белсат
🔥УЖО СЁННЯ! Канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага ў Варшаве!

🔥Канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага!

Учора ў Варшаве прайшоў канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага! Ініцыятарам імпрэзы стаў Цэнтр беларускай салідарнасці пры падтрымцы мабілізацыйнага цэнтра Палка і мэрыі Варшавы!

Падтрымаць добраахвотнікаў на сцэну выйшлі такія музыкі, як Кацярны Ваданосава, Пётр Клюеў, The Superbullz, Tyapin Crew, Znich і 23.34. Завяршыў музычную праграму гурт Belarusian true story, у складзе якога граў бубнач Васіль «Атам» Грудовік. З пачаткам вайны Васіль далучыўся да палка Каліноўскага. 26 чэрвеня ён загінуў, абараняючы нашу свабоду ў баі пад Лісічанскам.

Падчас канцэрту былі сабраныя фінансавыя сродкі, распрададзеныя ўсе фірмовыя футболкі Палка, а апошняя футболка была прададзена з аўкцыёну за 2900 злотых! 100% сродкаў пашлі на патрэбы нашых добраахвотнікаў.

Асобна мы хацелі б падзякаваць вядучаму мерапрыемства – Дзмітрыю Танковічу, які прыехаў падтрымаць канцэрт з Кіева! Дзякуем усім, хто зрабіў свой унёсак і чакаем новай сустрэчы!

Больш фота: https://cutt.ly/MZLSKOf